Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
Йду шляхамі крутымі, ў небе зоры мігцяць. Праўда — посах пільгрыма ў бездарожжы жыцця... * * *
Нада мною ляглі туманы. Замест слоў тваіх — вецер асенні. Шлях, мой шлях нецікавы зямны — пераходжу на шлях летуценны. * * *
Сярод халуёў і духоўных калекаў ды сярод юдаў, што вокал кішаць, Божа, дазволь нам душу чалавека, твар беларускай сям’і захаваць! * * *
Матчынай
* * *
Сёння на пласе родная мова. Вырваць жывую палежыць з агню. Слова «кахаю» — слабае слова. Мужнае слова — «абараню»! * * *
Пара перакацілася за поўнач, і месячная лысіна ў акне. Зноў не прыйшоў гаючы сон спакойны ад успамінаў ратаваць мяне. Брыду. У цемрадзі ўзняла ліхтарык: на шлях мой, доляй зблытаны, свячу. Навокала мяне чыесьці твары. На слабых апірацца не хачу. * * *
Мы доўга глядзелі на Край наш праз слёзы, нявольнікі ўдома, не гаспадары. Да нас прамаўлялі дубы і бярозы, і грэла нас сонейка толькі згары. Драмалі курганы, маўчалі магілы, наш голас народны не выйшаў з сяла. Адна толькі з намі зямля гаманіла, карміла, як маці, ласкавай была. Мы мудрасць звучалі зямлі і прыроды, міжлюдскіх адносін з суседскім дваром, спазналі мы сілу сямейкі і роду, жыццю йшлі насустрач заўсёды з дабром. Таму вось, што лёс наш такі быў нясцерпны, і з труднасцяў выйшаў душы нашай гарт, наш кованы нораў нікому не сцерці, і самых дастойных на свеце ён варт! * * *
Не згінай мяне, я не сагнуся, не баюся ні страхаў, ні зла. Нездарма я з зямлі беларускай непахіснай сасною ўзрасла. Напрасткі йду няходжанай сцежкай, мудрасць продкаў ў гарачай крыві, ні прад кім не схіляю паспешна крыху гордай сваёй галавы. Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал чалавечы мой блытае лёс. Гляджу ўдаль, не зміргнуўшы нат вокам. Розум цемру праніжа наскрозь! * * *
Ў горы я над тваімі ранамі... Божа, болей цябе не карай, старажытны, любы, каханы мой, вечна скованы, родны край! Мой курганны, жытні, зубрыны мой, вытрывалы ў агні пакут, Еўфрасінін, святы, Скарынавы Беларускі адвечны кут. Ломяць віхры збуялае, кволае, абмінаюць цвярдыя камлі. Прашумелі яны над сёламі, свой пакінуўшы след на зямлі. Воблік твой і адвечную мову, літасць ў сэрцы і лад стары не крануў і віхор суровы, паламаўшы дрэвы ў бары. Світка наша, льняная кашуля не здала свае мовы ў палон, затуліла яе, прыгарнула, захавала да сённяшніх дзён. Калі зноў агартае нас цемра, мы ўцякаем душою ў сяло, бо прывыклі мы чэрпаць аберуч у народа жывое святло. Гравюрка
Чорным узорам на дрэвах бязлістых воранаў зграя вянкамі лягла. Гракаюць, гракаюць ранкам імглістым чорную песню над цішай сяла. Можа, лістоты шкада сакавітай, ветрам сарванай з вясёлых галін, коласа ў полі, забытага, жытняга, што
* * *
Пакуль аж смерць мне не закрые вочы, зямля не спыніць мой апошні дых, буду ісці, буду змагацца моўчкі за Край мой родны і цярпець за ўсіх. Не страшна мне, калі кругом трывога, не боязна варожых, чорных спраў, я не адна, я сэрцам веру ў Бога, які нат Сына на ахвяру даў. Ударыць гром, ярмо нявольнік скіне, жывы народ падымецца з калень. Загіну я, ўсё ж Край мой не загіне, крывіцкі, слаўны рассвітае дзень! * * *
Не пазнаю цябе, мой Краю, нявечыць людскасць лад чужы, і прадзедаў зямля чужая, і толькі нашыя крыжы. І толькі нашыя магілы, старыя ў полі курганы — няўжо й мінуласць нашу скрылі пад тоўстым насыпам яны? Чужым нам ў сэрцы цэляць словам, каб насмерць роднае забіць, лучынай гасне наша мова, чужая — лагерам гучыць. Ад сухавеяў, што з усходу, плытчэе Нёман ў берагах, душа драбнее у народу, мрэ песня, як падбіты птах. Ў няволі крылляў не разгорне ні птах, ні песня, ні душа. Нат белы дзень здаецца чорным, хоць быў жа сонечны спярша. Чужы палон, прыгон адвечны махлярствам душы гне і злом, нам да зямлі згінаюць плечы нябачным нейкім бізуном. Стаяць над намі ўсе чужыя ды сцёбаюць да працы нас, як быццам страшнага Батыя вярнуўся незабыты час... Мова мая
Засумавала ўсё, што сэрцу блізка, вятры іначай, жаласна гудуць… Мову маю, быццам дзіця з калыскі, як маці родную, прадчасна ў дол кладуць… Сум па дарогах, па галлі вярбовым, сум у вачах, трывожны болю цень… Ўжо не смяецца, толькі хмурыць бровы бяссонечны наш беларускі дзень. Ёсць саранча, што аб’ядае дрэвы, i буры, здольныя з зямлёю ўсё зраўнаць… За што табе, мой ціхі Краю спеўны, з грудзёў магутных душу вырываць? Наш вечны зніч, ручво крыві гарачай, бурліш дняпроўскай хваляй праз вякі, з табой жывем, з табой нас свет убачыў, са слоў тваіх паэты ўюць вянкі. Мова мая, наш чысты твар нявінны, з табой не ўстыд нам выйсці да людзей, падбітая у родных каляінах, прыдушана ля матчыных грудзей… Без крыўд чужых, а з крыўдамі сваімі, прачыстая, гатовішся на крыж, патоптана, распятая чужымі, малітваю на вуснах нам дрыжыш. Мы стаімо, Пятры і Магдалены, Пілаты рукі вымылі ў крыві… Мова мая, народу скарб нятленны, мова мая, ўваскросні і жыві! Нёман
Сіні, вольны, спавіты туманам, беларускі гусляр ад вякоў, мужным сэрцам у Край закаханы, найвярнейшы, найлепшы з сыноў. Абвіваеш зялёныя грудзі задуменных лясоў і далін, сэрцы сёлаў калышаш і будзіш звонкай хваляй з суровых глыбінь. Многа рэкаў шырокіх і вузкіх прыпадае навек да цябе. Многа верных галоў беларускіх на твой бераг лягло ў барацьбе. Ці адзін у крыві тут і ранах лёг, як сноп, на радзімы загон, быў, як ты, ён у Край закаханы, маладых не шкадуючы дзён за радзіму – красуню льняную, за людзей з працавітасцю пчол, за палеткі, за плынь залатую з бесклапотнымі гнёздамі сёл.
Поделиться:
Популярные книги
Не грози Дубровскому!
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Путь Шедара
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Найди меня Шерхан
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Вечный. Книга I
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Дракон - не подарок
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Барон не играет по правилам
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кровь и Пламя
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00