Чтение онлайн

на главную

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

1942

Сэрцайка згубіла
Ручнікі бяліла — сэрцайка згубіла... Можа, ў сіняй хвалі, можа, ў жытняй далі? Дзеўчына не спала, сэрцайка шукала ў надбярэжных красках, у траве. Толькі ў вочах мілых пашукаць забыла, ў кучарава-русай галаве. Мо, яно ў калоссі, мо, як птах ўзнялося, незнарок, мо, ўпала аж на дно? Не, яго, дзяўчына, долечка злучыла з дзецюковым сэрцам у адно... Ой не знойдзеш сэрца... Глянь — дзяцюк смяецца, не памогуць слёзы ані гнеў. Ужо яго ніколі удалы саколік з кучаравым чубам не вярне!

1942

* * *
У
ночы тужліва-бяззорныя,
калі далі спяць за акном, прадонне вачэй тваіх чорных, здаецца, што бачу кругом.
Бо музыка слоў беларускіх і стан, як у вербы стрункой, пялёсткі малінавых вуснаў даўно мне забралі спакой. Смех звоніць між моладдзю ў гаі, скрозь радасць юнацкая б’е,— я ж рукі у цьму працягаю, дарэмна шукаю цябе. Лягла на душы памарока, блуджу без цябе, бы ў паўсне. Ты ж недзе і сам адзінокі — прыйдзі, ах прыйдзі да мяне!..

1942

Блудны сын
Асцярожна, мілы браце, сэрцам закранай – набалелы, быццам рана, беларускі Край! Ці не чуў ты слёзаў, жалю, як служыў камусь, што у путы закавалі нашу Беларусь? З шчырай ласкай, мілы браце, помач ёй нясі. Яна ж – родна твая маці, а ты – блудны сын! Не уціх ёй боль бязмежны, не прыкрыў рызман па ўсім целе яшчэ свежых, незажытых ран. Калі з болю пахіснецца, шчыра ёй парадзь, ахвяруй ёй душу, сэрца памажы устаць. Калі ж будзеш з сваёй працы ёй прыносіць дань і з памылак спавядацца, – на калені стань. Столькі сумнае нядолі, столькі горкіх слёз, столькі крыўдаў, столькі болю знаў адзін Хрыстос.

1943

Арол
Ні дзікі звер, ні свойскі конь, шляхотныя раздзьмуўшы храпы і ў жылах чуючы агонь, прастор так мерыць не патрапіць. Ніхто туды не даляціць, дзе пену белагрывых хмар ў паднеб’і сонца залаціць, а вецер тушыць зорны жар. Шляхі паднебныя арлоў! Угору маніць віхраў спеў, краса зямлі заве далоў – над мора кучаравых дрэў. Калі ж сплыве на горы сон, і птушкі ў гнёздах ціха спяць, лячу за ветрам наўздагон туды, дзе зоры мігацяць, У скалах над маім гняздом мне ноч вянкі із зор віе. Ніхто не знае, дзе мой дом, адзін вятрыска там пяе. У недасяжнай вышыне, як вольны дух, жыву адзін. Ні дождж, ні град не страшны мне, ні перуны, што рэжуць сінь. Я быстрых бляскаў знаю рух і громаў ведаю удар. Так падаю я ўніз на луг, б’ю ў сэрцы выбраных ахвяр. Багаты мой арліны лоў сціхае ў вострых капцюрах. Маю дарогу значыць кроў, мой чорны цень наводзіць жах. Шырокі мой арліны свет. Святыняй мне – мой скальны кут. Не знаю я жыццёвых бед, мой вольны дух не зносіць пут. Свабодны толькі знаю гон і вольна толькі ўмею жыць. Адзін мне ведамы закон: гняздо і волю бараніць!

1943

У буру
Мора бушуе прад намі, сябры, здрадай цікуюць падводныя скалы, гнуць карабель наш дзікія вятры, хвалі захлыстваюць новай навалай. Смелыя вочы і грудзі, як мур, ветразі рукі сталёва сцягаюць, сэрцу не страшны удар дзікіх бур, шмат перажыўшы — і гэты стрываем! Хай жа разгойданы наш карабель люта штурмуюць магутныя хвалі — сілы растуць у такой барацьбе, буры адважных яшчэ не зламалі. Гэй, непахісна стаяць ля стырна, віхрам напроці грудзьмі, як штыхамі! Нас не спалохаюць жудасці дня, яснае сонца ўзыходзіць над намі. Стойка, адважна адзін пры другім — Бог справядлівых у боі не кіне! Чынам спяём мы сягоння наш гімн, волю купляючы Роднай Краіне!

1944

Кліч Пагоні
Вы песняў цікавейшых хочаце, ірдзівых, Дзе –
не уняць красы і не заглыбіць дна;
вы новых хочаце мастацкіх пераліваў, якіх людскому сэрцу не абняць.
Не дам вам іх. Не ўмею болей слухаць, іх водгулле лавіць з туманаў забыцця ды зліцца з ім ў паднеб’і творчым духам не ўмею больш, бо прада мною сцяг. Здаецца мне – па аксамітных гонях ля беламурых мест у тумане, праз пену хмар ляціць стралой Пагоня, а мужны рыцар кліча і мяне. Лепш голаў буйную за волю нам пакласці, чым гордую душу ў няволі загубіць. Каб засмяялася нам заўтра шчасце, Радзіму сёння выйшлі бараніць.
Пяць сыноў
За слязой сляза па шчацэ цячэ, на старых краснох маці кужаль тчэ. За вакном гудуць ветры шумныя, тканне цяжкае, думы думныя… Сакалоў-сыноў гадавала пяць, і было каму старой маці ткаць. А цяпер як тчэ, агартае жаль – Чатырох ужо у зямлі ляжаць. Той старэйшы быў надта вучаны, бараніць хацеў Край замучаны, але смеламу быў падцяты лёт, без пары сынок пад сасонку лёг… Тым шляхом яго, крывёй вышытым, долю здабываць пайшлі іншыя. Варагоў ліхіх здужаць не змаглі, на грудзях зямлі, як дубы, ляглі. Не заручаныя, не жанатыя, смертухнай ліхой рана сцятыя. А чацвёртага павялі на ўсход жаль-тугу крышыць аб сібірскі лёд. Можа, матчына пража зрэбная ўжо няшчаснаму непатрэбная… Сакалоў-сыноў гадавала пяць, і было каму старой маці ткаць. З сакалоў-сыноў жыў цяпер адзін – свежы, як раса, наймалодшы сын. Ды пачуў і ён дзіўны покліч-зоў – адляцеў шляхом сакалоў-братоў Бараніць свой Край, ворагаў спыняць, за народ за свой галаву аддаць… Маці, ты не плач, трэба хутка ткаць, няма сыну чым раны завязаць. Голаў пахіліў на руках сяброў, рассяваючы на палоскі кроў. Енку не чутно, боль адно ў грудзях. А над полем тым відзён родны сцяг, уздымаецца высака ўгару, і ўстае пад ім Маці-Беларусь.
На прадзедаў зямлі
Мы ў родную раллю ўраслі душы карэннем. Стаім, як мур, на прадзедаў зямлі. Нам хмары сонца не закрыюць ценем, дык будзем жыць, як мы калісь жылі. Расстаўся ўжо адчай з страхою саламянай, супольна сочым мы за хмараў чарадой. Мільярдамі лучын гарыць ужо змаганне. На варце – з мук народжаны герой.

1947

Максіму Танку
Ў таёмным лесе, дзе дуб адвечна недзе ля хмараў гутарыць з дубам, алені рогі галлём калечаць, ёсць лесарубы. Хто бы паставіў хаты з бярвенняў, хто пралажыў бы шляхі з каменняў, хто здабываў бы долю з цярпенняў, заўтра з праменняў, каб не такія? Калі на шыбы аперся вечар, i сон маўчаннем прылёг на вусны, гэткі мне сніўся — шыракаплечы, з душой — як гуслі. Пра лесаруба ўсе небыліцы разносіць вецер: ласкай, не крыкам, песняй акелзаў ён кабыліцу з норавам дзікім. І хоць вудзіла не браў стальнога, не перакінуў повад за вушы, бічом не свіснуў, не спутаў ногі, пайшла паслушна… Аленім следам, дубовым ценем, дзе здабываюць долю з цярпенняў, грэюць душою хаты з бярвенняў, снуюць на кроснах надзей праменне: ля хлебных ніваў, стройных бярозаў. — Ім па дарозе!..

1966

* * *
Лёт намечаны сэрцам, накрэслены словам, не шляхамі пакоры, а сцежкай багоў. Калі падымацца – дык з марамі ўровень. Калі ападаць – дык на землі дзядоў. Калі гаманіць – дык не разам з грачамі. Калі распіваць – дык не воду, а мёд. Сеяць любоў, браць жыццё без адчаю, а голаў злажыць – дык злажыць за народ. Адна толькі праўда: зямля і Радзіма. Адна толькі вера: ў высокі палёт. Адна толькі Маці – што нас нарадзіла, інакшай не знае, не хоча наш род!
Поделиться:
Популярные книги

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Главная роль 2

Смолин Павел
2. Главная роль
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Главная роль 2

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Последний попаданец 3

Зубов Константин
3. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 3

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV