Чтение онлайн

на главную

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
* * *
Доля кідала мною, як мячыкам, доля біла ў мяне, як у мяч. Была доля суровай мачыхай у жыцці маім без удач. Калі даў нам лёс ярмо ў спадчыну, і скідаў яго мой народ, ці ж магла тады жыць іначай я – без удараў і без турбот?
* * *
Трывога у сэрцы, жыццё замірае ў будзённай суровай глушы. Нідзе не знаходжу ні роднага Краю, ні чыстай сяброўскай душы. Панурай сялянкаю родная мова з насмешлівых вуліц у поле брыдзе. Сыны ж адракліся крывіцкага слова, спяваюць хвалу злыбядзе. Аўтобусам
еду дамоў з Ваўкавыска,
ты ж сумна брыдзеш між лагчын. Мо, здолее маці цябе над калыскай да лепшых часоў зберагчы…
* * *
Прайшлі годы і буры. Перамена ярма. Вунь стаіць Дом культуры, а культуры няма. Не прадзецца кудзелька, хлеб не свой на раллі. Толькі п’ецца гарэлка на крывіцкай зямлі. Хлеў стары без жывёлы, даўно засек пусты. Дзе быў лес навакола – хмызнякі і кусты. Глум і ў святы, і ў будзень, і прасвету няма. Выйдуць шэрыя людзі і працуюць дарма. Толькі гнуцца бярозы пад вятрамі далоў, толькі сыплюцца слёзы на палоскі дзядоў…
* * *
Як прадзед мой зярнё ў сявеньцы ў вясняны час на нівы нёс, так слоў зярнё нясу я ў сэрцы і рассяваю ля бяроз. І будзе дождж, за ім – усходы, і будзем сеяць з году ў год. За працу будзе нагарода – увосень шчодры умалот.
* * *
Мой мілы хлопчык, ліст твой атрымала, яшчэ мілейшы, бо з маіх старон. На сэрцы цёпла раптам неяк стала у лютай сцюжы адзінокіх дзён. Ты ходзіш там, дзе шмат слядоў пакінуў мой найдарожшы, незабыўны брат. Гавораць мне, што ён даўно загінуў, а я ўсё жду, што вернецца назад. Там колісь весела шумелі дрэвы і калыхаўся тапалёвы гай, як мора, хваляваліся пасевы і не мясціўся ў засек ураджай. Там пуста сёння, не збудзіць памершых, замёў вятрыска дарагі іх след. Стаіць таполя ў полі на памежжы, хоць ёй, мой хлопчык, перадай прывет. Мяне не кліч, я болей не прыеду пачуць, як плача ля ракі кулік. Замест мяне прыйдзе палі адведаць, паплакаць трохі месяц-маладзік. Я не прыйду, хоць смерці не баюся, як не баяўся бацька мой і брат. Дамоў жывым ніводзін не вярнуўся. Хто ў іхняй страшнай смерці вінават? Не кліч мяне на груды папялішчаў, на мой парог скрываўлены не кліч. Мне ўсё здаецца, што там кулі свішчуць і на людзей палююць, як на дзіч. Няхай зямля мая вам шчодра родзіць, зярнём звіняць буйныя каласы. Хай, хлопча, цябе доля нагародзіць, што ты звярнуўся да мяне, як сын.
Закон чалавечы
Не ўсе браты, не ўсе сябры на свеце, хоць свет такі, што жыць – не паміраць. Глядзіш – ідзе двухногі па планеце, гатовы сонца галавой дастаць. Ён патрабуе послуху і веры, як брантазаўр, не знае дабраты. Для гэткіх жыцці – лічбы на паперы, і боль людскі для гэткіх – гук пусты. З няпраўдаю у сэрцы, без сумлення брыдзе ў крыві, не лічачы ахвяр. Зброд халуёў і дурняў на каленях прад ім згубіў свой чалавечы твар. Ён радасцю заве людское гора, прывык чужую волю дыктаваць. На белы свет ён заўтра скажа “чорны”, і дурні следам “чорны” закрычаць. Ён заўтра скажа “ворагі” на сільных і здраднікамі мужных назаве, і халуі, прыслужваючы пільна, паставяць праўду зноў на галаве. Крычацьмуць, у імя хлусні нявечыць, забыўшыся,
што ад пачатку дзён
для ўсіх людзей закон ёсць чалавечы, і кожны з нас адказны за закон.
* * *
О, злы сусед, апамятайся ўрэшце і мовы не бяры майму дзіцяці. Каму і дзе ты здолееш давесці, што мачыха раднейшая за маці?
* * *
Суровы час. Стаю адна, а вокал рыскаюць гіены. Ля ног мне ззяюць прорвы дна, а ў сэрцы – веры жар праменны! Світае. Раніца відна. Сям-там ужо ўстаюць з каленяў. Ля ног мне ззяюць прорвы дна, а ўсэрцы – веры жар праменны!
* * *
Арліны ведаю размах і цяжкасці жыцця зямнога. Не знаю толькі слова страх і дзякую за гэта Богу! Цяжар кайданаў на руках, за сына і за Край трывога… Не знаю толькі слова страх і дзякую за гэта Богу!
* * *
Чаму ж вы не пойдзеце на кампраміс? Міма вушэй – усе вашы парады. На кампраміс – то для нейкае міс, для беларусаў галоўнае – праўда! У заўтра гляджу. Толькі ўгору, не ўніз. Чужым не прывыкла пяяць серэнадаў. На кампраміс – то для нейкае міс, для беларусаў галоўнае – праўда!
* * *
Мой смелы ўзлёт да сонца з ночы хлусні варожай не спыніць. Мне давялося піць аднойчы з зямлі маёй святых крыніц. Хоць цень чужы за мною крочыць, ўсё ж сэрца вераю гарыць. Мне давялося піць аднойчы з зямлі маёй святых крыніц.
* * *
Час на крылах ракеты ўзляцеў – неакелзаны, вогненны, новы. Іншы такт, іншы рытм, іншы спеў, падыход да ўсяго мадэрновы. І не потам, не сілаю рук, а душы раскаванае геніем, здабывае прыгонных унук зоры ў небе другім пакаленням. Толькі б людзям зямлю ўратаваць, перад згубай планеты спыніцца! Толькі б ведаць, з чаго стартаваць, толькі б ведаць, куды прызямліцца.
* * *
Зноў вятры цягнуць песню сваю, беляхцяць у паветры сняжынкі. У глыбокай задуме стаю, на радзіме я – быццам чужынка. Падзяляю цярпенне зямлі, сумных сёлаў, пакрыўджаных ніваў. Зноў сыны нашы, як жураўлі, адлятаюць з зямлі нешчаслівай. Апустошылі родны парог, глумяць мову маю безупынку, пнецца ўгору чужацкі быльнёг… На радзіме я – быццам чужынка.
* * *
Згінаючыся лёгенька пад вёдрамі, з каромыслам цераз плячо, задуманае, на слаўцо не шчодрае, бяжыць дзяўчо. Ці знойдзецца ў жыцці дзяцюк да пары ёй? З адценнем волі тварык малады. І толькі вочы два блакітных зарыва ўзялі з глыбінь крынічнае вады. Жыццёвы шлях на лёгкасць не разлічаны. Цяжэй ісці з адным пустым вядром. Яе зямля, яе вада крынічная, яе вясёлка і вясняны гром!
* * *
Завіруха. Сцюжа. Вецер гаспадарыць, пралятае, злосны, вуліцай наспех, то скубе пад небам, быцам гусі, хмары, то на землю сыпле белым пер’ем снег. І здаецца – з ветрам кружацца лятарні, п’яныя ад песняў, як пад Новы год, і праменняў зыркіх сцелюць сноп янтарны на дыван пушысты, на бліскучы лёд.
* * *
Поделиться:
Популярные книги

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2