Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё людзей
Шрифт:

ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ ПАВОДЛЕ А.Е.-17

Пры дапамозе звычайнага тэлескопа на паверхнi малых планет, i ў прыватнасцi на Зямлi, можна ўбачыць плямы. Яны настолькi вялiкiя, што нельга дапусцiць, каб гэта былi азёры цi моры. Калi доўгi час назiраць гэтыя плямы, то можна заўважыць, што на працягу некалькiх зямных стагоддзяў яны павялiчваюцца, дасягаюць максiмальных памераў, потым пачынаюць меншаць, а часам нават зусiм знiкаюць. Многiя назiральнiкi лiчылi, што гэта - вынiк захворвання глебы. Сапраўды, гэта вельмi магло нагадваць утварэнне i рассысанне пухлiны. I толькi пасля вынаходнiцтва ўльтратэлемiкраскопа стала зразумела, што мы маем справу са скопiшчам жывой матэрыi. Першыя апараты ўсё ж не былi яшчэ дасканалыя i дазвалялi бачыць, нiбы ў тумане, нешта накшталт жывога жэле. Вядомыя назiральнiкi, як, напрыклад, Н.-33, сцвярджалi тады, што гэтыя скопiшчы - зграi жывёлiн, якiя вядуць агульны спосаб жыцця. З дапамогай

сучасных апаратаў удалося высветлiць, што ўсё гэта не так. Цяпер не толькi былi вiдаць iндывiдуумы, але i тое, што яны адрознiваюцца памiж сабою i робяць пэўныя рухi. Плямы, якiя заўважыў Н.-33, на самай справе аказалiся велiзарнымi гнёздамi. Iх, бадай, можна параўнаць з уранскiмi гарадамi. (Гэтым гнёздам мы далi назву "гомiльеры" - "чалавечыя мурашнiкi".)

У гэтых гарадах жывуць маленькiя iстоты - людзi. Гэта двухногiя бяскрылыя млекакормячыя з нязначным валасяным покрывам на целе, якое звычайна ахiнаецца штучнымi матэрыяламi. Доўгi час меркавалася, што гэту дадатковую скуру людзi ўтвараюць самi па сабе. Мае ж даследаваннi даюць падставы сцвярджаць, што гэта - памылковае меркаванне, бо людзi маюць нейкi iнстынкт, якi вымушае iх збiраць i сплятаць раслiнныя або жывёльныя валокны, каб баранiцца ад холаду.

Я сказаў: "iнстынкт" i з самага пачатку гэтай працы з усёй яснасцю хачу адзначыць, што пытанне, якое ўвогуле нiколi не варта было ставiць, на працягу некалькiх гадоў абмяркоўвалася з неверагоднай лёгкасцю. Асаблiва гэта датычыцца маладых натуралiстаў, бо яны ўзялi сабе за моду прыпiсваць гэтым зямным лiчынкам розум, якi па сваёй прыродзе нiбыта такi, як i ў нас, уранцаў. Хай сабе iншыя разбiраюцца, наколькi жахлiвая такая дактрына з рэлiгiйнага погляду. Я ж пакажу ў гэтай кнiзе ўсю абсурднасць падобных канцэпцый толькi з навуковага пункту гледжання.

Сапраўды, калi ўпершыню назiраеш за гэтым жэле i бачыш тысячы жывых цiкавых сцэн: доўгiя вулiцы, па iх ходзяць людзi, яны часам спыняюцца i, здаецца, нават разумеюць адзiн аднаго, або калi глядзiш на прыватнае асобнае гняздо, дзе бацькi пiльнуюць сваiх малых, сочыш за армiямi на маршы цi захапляешся працай будаўнiкоў, - то ўсё гэта ўяўляецца такiм прыгожым спектаклем, што сапраўды можа здацца, нiбы людзi такi надзелены нейкiм розумам. Аднак каб дасканала вывучыць псiхiчныя здольнасцi гэтых жывёлiн, недастаткова выкарыстоўваць толькi выпадковыя карцiны, што перш-наперш паўстаюць перад даследчыкам.Трэба ставiць людзей у такiя абставiны, якiя найлепш будуць спрыяць даследаванню, трэба як мага больш змяняць гэтыя абставiны, карацей кажучы, трэба эксперыментаваць i ствараць навуку толькi на аснове фактаў. Менавiта так мы падышлi да справы, правёўшы вялiкую серыю эксперыментаў, якiя будуць апiсаны нiжэй. Але перш чым распачаць наш выклад, я прашу чытача ўявiць тыя неверагодныя цяжкасцi, з якiмi мы сутыкалiся ў сваёй працы. Безумоўна, як толькi мы пачалi выкарыстоўваць праменнi, значна лягчэй стала праводзiць эксперыменты на далёкай адлегласцi, бо дзякуючы праменням мы атрымалi магчымасць падхоплiваць целы, манiпуляваць iмi i нават пераносiць з аднаго месца ў другое. Аднак людзi - iстоты вельмi маленькiя, кволыя, i выпрабаванне на iх праменняў - справа грубая i жорсткая. Таму спачатку некаторыя людзi гiнўлi ў час эксперыментаў. Спатрэбiлiся звышдакладныя выпрамяняльныя прылады, каб дасягаць аб'екта назiрання i абыходзiцца з iм з патрэбнай асцярожнасцю. У прыватнасцi, калi мы пачалi пераносiць людзей з аднаго месца ў другое, то спачатку не ўлiчвалi супрацiўлення гэтых iстот. Мы пераносiлi iх занадта хутка праз паветраныя слаi, якiмi акружана Зямля, i людзi задыхалiся. Мы былi вымушаныя стварыць такую ўстаноўку, усярэдзiне якой шкодныя эфекты ад хуткасцi перамяшчэння не ўспрымалiся. Праводзячы доследы па разразанню i пераносу людскiх гнёздаў, мы спачатку не ўлiчвалi канструкцыi будынкаў. I толькi ў ходзе эксперыментаў навучылiся ўтрымлiваць iх, выкарыстоўваючы моцны пучок праменняў.

Чытач знойдзе тут геаграфiчную карту той часткi зямной паверхнi, дзе мы правялi найбольш iстотныя эксперыменты. Просiм звярнуць увагу на два вялiкiя чалавечыя мурашнiкi, якiя мы назвалi: Хаатычны i Строгi. Гэтыя назвы потым былi прыняты ўсiмi астрасацыёлагамi. А мы, даючы iх, кiравалiся тым, што гэтыя мурашнiкi вельмi адрознiваюцца памiж сабой: адзiн здзiўляе строгасцю свайго плана, другi ўяўляе сабой нейкае складанае перапляценне крывых вулачак. Хаатычны i Строгi мурашнiкi аддзелены адзiн ад аднаго нейкай блiскучай лiнiяй. Мы мяркуем, што гэта мора. Самы вялiкi мурашнiк на Зямлi - Геаметрычны. Ён яшчэ больш правiльны, чым Строгi. Ад першых двух Геаметрычны аддзелены значнай блiскучай паверхняй.

ПЕРШЫЯ ДОСЛЕДЫ

Якi пункт Зямлi выбраць для эксперыментаў? Як умяшацца ў жыццё гэтых iстот, каб атрымаць ад iх неабходныя рэакцыi? Прызнаюся, я страшэнна хваляваўся, калi ўпершыню ўзяў даволi моцны апарат i пачаў рыхтавацца да эксперыментаў на Зямлi. Са мною былi мае чатыры вучнi, якiя хвалявалiся не менш, чым я. Адзiн за адным мы пачалi разглядаць праз ультратэлемiкраскоп чароўныя малюсенькiя пейзажы. Мы накiравалi наш апарат на Хаатычны мурашнiк. Знайшлi там даволi адкрытае месца, каб лепш прасачыць, што будзе пасля. Маленькiя дрэўцы паблiсквалi ад веснавога сонца, i мы бачылi,як многiя iстоты злiвалiся ў натоўп. Пасярод натоўпу, чамусьцi асобна ад астатнiх, была толькi адна асоба. Спачатку мы хацелi разгадаць гэту гульню, але гэта нам не ўдалося. Тады мы вырашылi выкарыстаць праменнi. Эфект быў ашаламляльны. У зямлi ўтварылася яма; некалькi iстот засыпала зямлёй; i адразу ж iстоты зрабiлiся надзiва актыўныя. Сапраўды, можна было падумаць, што яны арганiзуюцца даволi разумна. Адны ратавалi засыпаных, другiя пабеглi па падмогу. Даволi хутка ўсе пашкоджаннi былi лiквiдаваны. Пасля мы вырашылi выкарыстоўваць нашы праменнi ў менш населеных пунктах, каб не ставiць у небяспеку гэтых iстот. Мы навучылiся змяншаць магутнасць праменняў i пачалi працаваць больш асцярожна. I толькi калi ўпэўнiлiся ў нашай методыцы, мы вырашылi пачаць першую серыю эксперыментаў.

Маёй першай мэтай было праверыць, цi знойдзе дарогу назад адна з зямных iстот, калi яе ўзяць i перанесцi з роднага мурашнiка зусiм у iншае месца. Напачатку, як я ўжо адзначыў, мы сутыкнулiся з велiзарнымi цяжкасцямi. Па-першае, iстоты памiралi ў час перанясення, па-другое, мы не ўлiчвалi таго, што яны маюць штучную скуру, ад якой яны лёгка могуць пазбавiцца. Таму, як толькi мы апускалi iх на зямлю, мы адразу гублялi iх з вачэй. Калi ж мы паспрабавалi зрываць гэтую штучную скуру i ставiць меткi непасрэдна на целе, то i тут нас чакала няўдача, бо, апынуўшыся на Зямлi, iстота тут жа набывала новую скуру.

З цягам часу мае вучнi ўсё ж навучылiся сачыць за iстотамi i трымаць iх пад кантролем. Мы высветлiлi, што ў 99 выпадках з 100 iстота вярталася менавiта туды, адкуль мы яе бралi. Я вырашыў перанесцi дзве iстоты з Хаатычнага мурашнiка ў Геаметрычны, якiя знаходзяцца далёка адзiн ад аднаго.

Праз 10 зямных дзён мой верны вучань Е.Х.-33, якi сачыў за iмi дзень i ноч, паказаў мне, як тыя вярталiся назад. Яны знайшлi дарогу дамоў, нягледзячы на тое, што мясцовасць, куды я iх апусцiў, была iм зусiм невядомая. Да таго ж абедзве iстоты былi зацятымi дамаседамi (гэта мы ведалi, бо даўно сачылi за iмi). Якiм жа чынам знайшлi яны дарогу? Я пераносiў iх так хутка, што заўважыць маршрут яны не маглi. Чым жа яны кiравалiся? Вядома, не памяццю, а нейкай спецыфiчнай якасцю, пра якую мы можам толькi гаварыць, не могучы яе вытлумачыць, бо гэта выходзiць за межы нашай уласнай псiхалогii.

Тут жа паўстала i другая праблема. Цi пазнаюць астатнiя iстоты вяртальца? Здаецца, што так яно i ёсць. Звычайна калi ён вяртаўся ў сваёй гняздо, там узнiкала вялiкае ўзбуджэнне. Iншыя iстоты пры гэтым прыкладалi да яго рукi, а часам нават губы. Разам з гэтым у некаторых выпадках, як нам падалося, вяртанне выклiкала злосць i незадаволенасць.

Такiм чынам, першыя эксперыменты паказалi, што бяскрылыя двухногiя маюць нейкi iнстынкт, дзякуючы якому яны пазнаюць свае мурашнiкi.

Потым мы вырашылi даведацца, цi iснуюць на Зямлi, як у нас на Ўране, такiя пачуццi, як каханне, мацярынская любоў i г.д. Такое меркаванне мне здавалася абсурдным, бо да гэтых чыстых пачуццяў уранцы прыйшлi толькi праз мiльёны гадоў цывiлiзацыi. Аднак абавязак даследчыка - працаваць над праблемай непрадузята i не загадваць вынiкаў, якiя могуць прынесцi эксперыменты.

Ноччу iстота-самец звычайна адпачывае каля сваёй самкi. Я папрасiў сваiх вучняў разрэзаць папалам гнёзды, каб аддзялiць самца ад самкi, безумоўна, стараючыся не паранiць нiводнага, а потым узяць i склеiць адну палову "А" з паловай "Б" i паглядзець, цi здагадаюцца яны пра якую-небудзь перамену. Пры гэтым мы iмкнулiся ствараць нармальныя ўмовы для эксперыментаў i таму падабралi падобныя гнёзды. Я раiў таксама сваiм вучням падабраць менавiта такiя гнёзды, дзе б колькасць дзяцей была аднолькавая, а памеры пакояў супадалi.

Нарэшце Е.Х.-33 радасна паказаў мне два гнязды, дзе было па чацвёра дзяцей. Адно гняздо было ў Хаатычным мурашнiку, другое - у Строгiм. Н.Х.-33 з дзiвоснай далiкатнасцю разрэзаў i перанёс паловы гнёздаў. Нiякiх сумненняў вынiкi не выклiкалi. У абодвух выпадках штучна падабраныя намi пары, прачнуўшыся, выявiлi толькi лёгкае здзiўленне. Гэта, мусiць, ад пералёту i прызямлення. Потым усе яны заставалiся на месцы, захоўваючы пры гэтым самыя звычайныя ўзаемаадносiны.

Факт амаль неверагодны: адразу ж абедзве самкi без нiякага жаху цi агiды пачыналi клапацiцца аб жытле i дзецях, вiдаць, не разумеючы, што ўсё гэта чужое.

Поделиться:
Популярные книги

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3