Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

З таго вечара словы "я дико извиняюсь" надоўга ўвайшлі ў лексікон Караткевічаў…

Ну і, вядома ж, былі ў тыя часы і творчыя радасці. Караткевіч застаўся задаволены аповесцямі "Чазенія" і "Лісце каштанаў", якія і сёння вельмі папулярныя, асабліва сярод моладзі. Першая з іх асобнай кніжкай выйшла раней у перакладзе на рускую мову (1969) і толькі затым — у арыгінале (1970). Часопісны варыянт рускага перакладу "Чазеніі", апублікаваны ў "Молодой гвардии", сабраў там ці не рэкордную колькасць чытацкіх водгукаў з усяго Савецкага Саюза. "Лісце каштанаў" увайшло ў зборнік "Вока тайфуна" (1974).

"Чазенія" — гэта ўзнёслы гімн першабытнай далёкаўсходняй прыродзе, Усурыйскай тайзе.

Мы выразна бачым і горы, парослыя густымі лясамі, дзе побач з піхтамі і араліямі сустракаецца таямнічае дрэва, што дало назву аповесці, і крынічныя даліны з заблытанымі сцежкамі, на якіх можна сустрэць тыгра. У адной з такіх далін, Тыгравай Падзі, лёс звёў вучонага-атамшчыка Севярына Будрыса і біёлага Гражыну Арсайла. Здавалася б, яны створаны адзін для аднаго. Дык не! Севярын атрымаў значную дозу апраменьвання, яго эксперыменты тояць небяспеку для прыроды. Гражына ж, як будучая маці, сэрцам адчувае і прадчувае гэтую небяспеку. Яна кажа: "Я зямлю люблю, даліны, невысокія, зялёныя, вось такія, горы, цеплыню люблю. У ёй прыгажосць. І сапраўдная вышыня — у ёй. Чорта людзям у вышынях, на якіх нельга жыць… Якая страшная праца!" Таму, у рэшце рэшт, Гражына, шчыра кахаючы Севярына, усё ж пакідае яго.

Як і папярэднія творы Караткевіча, "Чазенія" выклікала рэзкае непрыняцце Я. Герцовіча. У артыкуле "Шукаць у рэальным жыцці", надрукаваным у газеце "Літаратура і мастацтва" 25 чэрвеня 1971 года, ён абвінаваціў аўтара аповесці і ва ўтапічнасці, і ў ігнараванні навукова-тэхнічнага прагрэсу, ядзернай фізікі. Я. Герцовіч рашуча аспрэчваў палымянскую рэцэнзію С. Андраюка, які апраўдваў паводзіны герояў аповесці тым, што іх "мучаць страшэнныя прывіды атамнага выбуху". Аднак гісторыя даказала, што рацыю тут меў С. Андраюк. У наш час, калі мы вядзём паслядоўную барацьбу супраць татальнага знішчэння чалавека і прыроды, калі горкі ўрок нам выдаў Чарнобыль, разважанні Севярына і Гражыны гучаць надзвычай актуальна.

Як страсны пратэст супраць вайны, яе непатрэбных ахвяр успрымаецца сёння таксама аповесць "Лісце каштанаў". Месца яе дзеяння — Кіеў 1944 года. Горад ужо вызвалены ад фашыстаў, але, зразумела, увесь ляжыць у руінах. Фронт адкаціўся кудысьці на захад, і туды ж, у бой, рвуцца героі аповесці — беларус Васілька Стасевіч, ад чыйго імя вядзецца апавяданне (у ім лёгка ўгадваецца сам аўтар), украінцы Багдан Цар і Раланд Дзмітрэнка, напалову малдаванка, а можа, крыху і цыганка Нонка Юніцкая, немец Карл Канецкі. Падлеткі па "чатырнаццаць-пятнаццаць-шаснаццаць год", яны не дагулялі ў сваім галодным дзяцінстве, у эвакуацыі, у партызанах, і цяпер адчайна гуляюць у вайну, выступаюць вуліца на вуліцу. Аднак іх бойкі ніколі не даходзілі да жорсткасці, да расправы: "Знявечаныя, без пары дарослыя, мы ўсё ж не білі ляжачага ботам у бок і не гулялі ў расстрэл. Так, мы не гулялі ў расстрэл".

І адначасова гэта галодная пара была шчаслівай парой маладосці. "Божа мой, — усклікае апавядальнік, — якія мы былі маладыя, якія да святасці дурныя і якія бязглузда, па-боску чыстыя!" Менавіта ў такую пару прыходзіць першае каханне, якое героі сарамліва называюць "дружбай". Хваля гэтага светлага пачуцця захліснула і Васіля Стасевіча, Нонку Юніцкую. Яны акрылены вялікай і светлай марай. Ім хочацца жыць у праўдзе, у справядлівасці — і каб "ніводнай сволачы на свеце". Каб набудавалі новых гарадоў, у кожнага чалавека былі "тысячы кніг". І галоўнае, каб усюды быў мір — "ні табе аблаў, ні стрэлаў, ні мін".

Героі аповесці не толькі прагнуць шчаслівага мірнага жыцця. Яны гатовы за яго змагацца — уцячы на фронт або туды, дзе ловяць бандытаў. І не проста так, а з уласнай зброяй у руках. Дзеля гэтага яны пайшлі за горад, у глыбокі яр, і пачалі адкопваць

кулямёты і вінтоўкі, кінутыя акупантамі. Нечакана рванулі затоеныя міны… Трое з падлеткаў назаўсёды засталіся спаць "у дняпроўскім пяску і ніколі ўжо не ўбачаць ні сонца, ні сіняй ракі, ні залатой лістоты каштанаў".

Да тых жа, хто застаўся ў жывых, кожны раз, калі аблятае лісце каштанаў, вяртаецца пякучая памяць пра загубленыя рэхам вайны жыцці, пра "знявечанае юнацтва".

Адначасова з аповесцямі "Чазенія" і "Лісце каштанаў" Уладзімір Караткевіч напружана працаваў над сваім лепшым гістарычным раманам "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". У яго аснову была пакладзена аднайменная кінааповесць. Пасля таго як зняты па ёй фільм "Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка" безнадзейна, здавалася, назаўсёды лёг на паліцу, аўтар рашыў, што мае ўсе юрыдычныя і маральныя правы ператварыць сцэнарый у самастойны твор. І не памыліўся: талент пісьменніка заззяў у ім новымі і нават нечаканымі гранямі.

Падзеі рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" адбываюцца год на трыста раней, чым у "Каласах пад сярпом тваім" — у далёкім XVI стогоддзі. Падзеі гэтыя нязвычныя, выключныя: у сярэдневяковай Гародні з'явіўся чалавек, Юрась Братчык, які па волі лёсу вымушаны быў выдаць сябе за Хрыста, а потым, увайшоўшы ў ролю, разам з дванаццаццю "апосталамі" вандраваў па Беларусі, усюды наводзіў справядлівыя парадкі. Ад багатых адбіраў ён харчы і грошы, дзяліў іх сярод бедных. Караў царкоўнікаў, магнатаў, гандляроў. Бараніў землякоў ад татарскага нашэсця. Выходзіў цэлым з самых небяспечных і неверагодных сітуацый. Тварыў "цуды".

Галоўны герой рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" — не толькі плод аўтарскай выдумкі. У "Хроніцы Белай Русі" Мацея Стрыйкоўскага ёсць некалькі радкоў пра тое, што пры каралі Жыгімонце І і на Гродзеншчыне знайшоўся самазванец, які "собе пріпісаў і прівлашчаў" імя Хрыста. Гэтых скупых звестак аказалася дастаткова, каб абудзіць фантазію пісьменніка. Адштурхнуўшыся ад хронікі Стрыйкоўскага, Караткевіч дадумаў тое, што магло быць з самазванцам. І дадумаў так вобразна і дакладна, напоўніў апавядальную плынь такімі канкрэтнымі рэаліямі, што мы бачым тыя далёкія падзеі, верым аўтару нават там, дзе ён расказвае неверагоднае. Ва ўсёй шматграннасці паўстае перад намі беларускае сярэдневякоўе з яго рэзкімі сацыяльнымі кантрастамі, барацьбой за ўладу, інквізіцыяй, засіллем схаластыкі, праз якую квола прабіваюцца парасткі Рэнесансу і гуманізму. Паміраюць ад голаду сяляне, а побач па дарозе цягнуцца вазы, гружаныя збожжам, якое па Нёмане будуць сплаўляць у Заходнюю Еўропу. Крамольным званам, што клічуць просты люд на барацьбу, вырываюць "языкі", самы ж большы звон хвошчуць бізунамі, уквэцанымі ў гнаі. Касцельны суд выносіць рашэнне выгнаць з горада ў дваццаць чатыры гадзіны ўсіх мышэй, і толькі цяжарным грызунням даецца месячная адтэрміноўка. У падзямеллях катуюць распаленым жалезам ерэтыкоў і ўяўных ведзьмаў. Трагічнае, жахлівае, пачварнае суседнічае з будзённым, смешным, ідылічным.

Чытаючы раман, увесь час здзіўляешся шматграннасці таленту Уладзіміра Караткевіча, яго ўменню пераўвасабляцца. Стыль апавядання ўвесь час мяняецца: то ён па-летапіснаму бясстрасны, то становіцца ўзнёсла-трагічны, экзальтаваны, то шчымліва-сентыментальны, то гарэзліва-пацешны. А то раптам у тэкст уключаецца амаль навуковы, даследчыцкі каментарый. Кожны з дванаццаці апосталаў гаворыць сваёй, адметнай мовай, якая адпавядае яго паходжанню, яго сацыяльнай біяграфіі. Праўда, мова герояў часам празмерна (не ведаю, наўмысна ці міжвольна так атрымалася) асучаснена. З'яўляюцца фразы накшталт: "Па жаданні веруючых цуду не будзе". Або: "Неадменна гэта яны раней часу ад тэорыі да практыкі перайшлі".

Поделиться:
Популярные книги

Штурм Земли

Семенов Павел
8. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Штурм Земли

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6