Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Гэтым разуменнем тлумачыцца няспынная цяга Уладзіміра Караткевіча да тэатра, кінематографа, тэлебачання. Іх велізарныя магчымасці вабілі яго заўсёды, нават пасля няўдач. Яго часта не разумелі — не ставілі, не здымалі. Або разумелі і бачылі не так, як разумеў і бачыў ён. І тады ён умольваў "не псаваць гісторыю". Тады ён нават кідаўся на калені (было такое на "Беларусьфільме"), спрабуючы нешта ўратаваць. А калі не ўдавалася — публічна даваў клятву, што ягонай нагі там ніколі не будзе. Але тут жа парушаў клятву: пісаў новую п'есу, новы сцэнарый, ішоў або ехаў у тэатр, на кінастудыю, на тэлестудыю. Каб убачыць, каб паказаць іншым у вобразах тое, што было народжана яго ўяўленнем. Жывое дзеянне здавалася яму надзеленым неадольнай, магічнай сілай. І свае, і чужыя п'есы ён глядзеў захоплена і засяроджана — як першаадкрыццё, як цуд.

Драматургія захапляла Уладзіміра Караткевіча

ўжо на самым пачатку творчага шляху. У сярэдзіне 50-х гадоў, амаль адначасова з "Дзікім паляваннем караля Стаха", была створана ўсхваляваная і шчырая п'еса "Млын на Сініх Вірах". Сам аўтар, пішучы аўтабіяграфічныя нататкі "Дарога, якую прайшоў", згадваў яе так: "За два гады, што (пасля вёскі) працаваў у Оршы, я падрыхтаваў першы зборнік "Матчына душа" і атрымаў прэмію за п'есу "Млын на Сініх Вірах" (паставіла яе беларускае тэлебачанне)".

Наступны драматычны твор быў напісаны Уладзімірам Караткевічам, можна сказаць, па "сацыяльнаму заказу" — да тысячагоддзя Віцебска. У выніку нарадзіліся "Званы Віцебска" — "хроніка" паўстання 1623 года супроць сацыяльнага і нацыянальна-рэлігійнага прымусу. У п'есе апавядаецца пра сутыкненне дзвюх варожых сіл: з аднаго боку — полацкі і віцебскі уніяцкі арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч, яго духоўнік езуіт Станіслаў Касінскі, яго памагаты тысячнік Палікар Абрагімовіч, з другога — гараджане, прадстаўленыя прывабнымі постацямі Сцяпана Пасіёры, Марцыяна Ропата, Багусі Данель. Гэта яны арганізавалі народную змову, забойства Кунцэвіча, за што былі жорстка пакараны канцлерам Львом Сапегам. Зрэшты, кара пала не толькі на людзей, але і на сам горад, яго будынкі, яго званы, што клікалі да паўстання.

У "Званах Віцебска" Уладзімір Караткевіч узнавіў не толькі вонкавую хаду падзей, але і глыбінныя, псіхалагічныя матывацыі людскіх учынкаў. Іасафат Кунцэвіч у яго — не толькі вораг, не толькі носьбіт рэлігійнага прымусу, але і духоўна багаты чалавек, мысліцель, натура значная і супярэчлівая. Ён перакананы, што, пашыраючы унію, робіць добрую справу. І тым большая асабістая трагедыя Кунцэвіча, тым большы напал пачуццяў у п'есе.

Вобраз уніяцкага арцыбіскупа ў свой час выклікаў ажыўленую палеміку. Сяму-таму здавалася, што, малюючы яго не толькі адной чорнай фарбай, аўтар паграшыў супраць гістарычнай праўды. Але вось у 1986 годзе ў пароднай Польшчы выйшла даследаванне Тадэвуша Жыхевіча "Іасафат Кунцэвіч", — і сёння мы бачым, што тая трактоўка, да якой Караткевіч ішоў яшчэ ў многім інтуітыўна, мела пад сабой трывалы фактычны грунт. Бо полацкі і віцебскі арцыбіскуп быў чалавекам таленавітым, апантаным. Аднак ідэя, што апантала яго, не знайшла разумення ў народзе. Трагедыя сумленнага служэння лжывай ідэі, — вось што хвалявала Караткевіча, калі ён пісаў п'есу, вось што выклікала жывую рэакцыю ў залах, дзе яна ставілася.

"Званы Віцебска" — вялікая ўдача як самога аўтара, так і калектыву тэатра імя Якуба Коласа — маладога тады рэжысёра В. Мазынскага, выканаўцы ролі Кунцэвіча У. Куляшова, кампазітара С. Картэса, дэкаратара А. Салаўёва. Атрымалася якраз народнае відовішча, якое было высока ацэнена і гледачамі, і крытыкай. А. Лабовіч пісаў у "Тэатральным Мінску" (1974, № 4): "П'еса У. Караткевіча і яе сцэнічнае ўвасабленне — не проста ўзнаўленне, ілюстрацыя падзей памятнага 1623 года. Тэатр Якуба Коласа гэтым спектаклем дае ўрок мужнасці, урок патрыятызму. Узнаўляючы мінулае, ён напамінае сучасніку пра святы абавязак быць верным абаронцам справядлівасці і свабоды, бескампрамісна, з поўнай аддачай духоўных і фізічных сіл змагацца за Праўду".

У тым жа віцебскім тэатры імя Якуба Коласа ў 1979 годзе адбылася прэм'ера наступнага драматургічнага твора Уладзіміра Караткевіча — трагедыі "Кастусь Каліноўскі: Смерць і неўміручасць". Паставіў яе В. Мазынскі, а галоўную ролю, кіраўніка паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве легендарнага Кастуся, выканаў У. Куляшоў. Як і ў "Званах Віцебска", у цэнтры п'есы і спектакля — сутыкненне дзвюх варожых сіл — "сейбітаў" і "крумкачоў", змагароў за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне, супраць царскага самаўладства і ахоўнікаў гэтага самаўладства. На чале першых — палымяны рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі, акружаны паплечнікамі, "зліты з народам", на чале другіх — сам імператар Аляксандр II і яго памочнік граф Міхаіл Мураўёў. Як і Кунцэвіч, Мураўёў — асоба неардынарная. У маладыя гады ён сам удзельнічаў у паўстанні дзекабрыстаў. Ён разумны, валявы, праніклівы і ад гэтага яшчэ больш злавесны. Слоўны паядынак народнага заступніка, прыгаворанага да расстрэлу, і графа, які прыйшоў да сваёй ахвяры ў камеру Дамініканскага кляштара, — гэта кульмінацыя трагедыі,

яе найлепшая сцэна. Адсюль Каліноўскі пойдзе ў неўміручасць. "Той, хто памёр, як вы, — не памірае" — вяшчуе яму ясны і спакойны Голас Беларусі. Мураўёў жа атрымае ад гісторыі заслужаную мянушку "вешальніка".

Да стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы Уладзімір Караткевіч стварыў драму "Калыска чатырох чараўніц". У 1982 годзе яна была пастаўлена ў мінскім Тэатры юнага гледача і тады ж апублікавана ў часопісе "Маладосць". Чатыры чараўніцы, Белая, Блакітная, Залатая і Змрочная, вяшчуюць будучаму песняру яго выключны і таму нялёгкі лёс. Караткевіч паказаў Купалу ў маладыя гады, калі адбывалася яго станаўленне як асобы і творцы. Вялікае ўздзеянне на Янку Луцэвіча аказалі сустрэчы з Зыгмунтам Чаховічам, актыўным удзельнікам паўстання 1863 года, — паплечнік Каліноўскага нібы перадае паэту эстафету пакаленняў. Драма напісана ўзнёсла, рамантычна, дасведчана. Аднак яе пастаноўка ўсё ж не стала такой падзеяй, як спектаклі па караткевічаўскіх творах у Віцебску. Часткова ў гэтым вінаваты рэжысёр і выканаўцы. Часткова — сам аўтар, якому давялося пісаць драму ў спешцы. Да таго ж выбраны матэрыял аказаўся недастаткова напружаным, канфліктным.

Дзесяцігоддзямі Уладзімір Караткевіч імкнуўся ўвасобіць у драматычных формах гісторыю свайго народа ў яе кульмінацыйных момантах. "Званы Віцебска" — пра ўзброенае выступленне мяшчан супраць паланізацыі і каталіцызацыі ў стагоддзі семнаццатым. "Кастусь Каліноўскі" — пра паўстанне супраць царызму пад кіраўніцтвам перадавой шляхты ў стагоддзі дзевятнаццатым. "Калыска чатырох чараўніц" — пра ўсплеск сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці на самым пачатку дваццатага стагоддзя, на хвалі рэвалюцыйных падзей 1905 года, якая тады ўзнімалася. І хаця ўзброенай барацьбы ў гэтай п'есе няма, але зноў жа тут паказана паўстанне — паўстанне духоўнае, адраджэнне народнага духу, выразнікам якога выступіў наш найпершы інтэлігент Янка Купала.

Відаць, Уладзімір Караткевіч усведамляў, што ў гэтым храналагічным ланцугу, гэтай прадуманай мастацкай сістэме не стае стагоддзя васемнаццатага, не стае сялянства. І ён доўга і настойліва працаваў над п'есай пра Крычаўскае паўстанне 1743 — 1744 гадоў — найбольш гераічную і трагічную падзею ў тагачаснай гісторыі. Ён кансультаваўся з вучонымі, знаёміўся з архіўнымі матэрыяламі. Перачытваў усё, што было напісана пра слуцкага і бельскага князя Гераніма Радзівіла, якому тады падпарадкоўвалася Крычаўскае староства. Ён прагна ўглядаўся ў жыццё, браў каларытныя дэталі з рэчаіснасці (тая ж карчмарка Магда, што не адала мне ўладарную "мамусю" ў Вільнюсе, пра якую ішла гаворка раней). Урэшце, ён дадумваў, фантазіраваў, ствараў абагульненыя тыпы.

І вось перад намі — "Маці ўрагану", адсутнае раней звяно, істотная (а можа, і асноўная) частка драматычнай тэтралогіі. Тут асабліва яскрава ўвасобіўся шматгранны талент аўтара — трагедыйны (фінал твора), камедыйны (сцэны ў радзівілаўскім палацы), паэтычны (велічныя канты), аналітычна-даследчыцкі (грунтоўныя ўступныя тлумачэнні). Караткевіч стварыў яшчэ адзін узнёслы гімн чалавечай мужнасці і высакароднасці. Напісаў рэквіем на тых сотнях крычаўскіх паўстанцаў, якія загінулі на полі бою, былі павешаны на шыбеніцах, узбіты на завостраныя палі, зацкаваны сабакамі. Перад намі паўстае шматфарбнае палатно аддаленага ў часе народнага быцця, паказанага аб'ектыўна, ва ўсіх яго супярэчнасцях (на хвалі сялянскага гневу, вядома ж, было і шумавінне — праявы жорсткасці, прадажніцтва).

Пра апошнюю трагедыю Караткевіча будуць пісаць не раз. І пра панарамнасць падзей, якія адбываюцца ў сялянскім двары і на полі бою, у карчме і на гарадской плошчы, у магнацкім палацы і закінутай пячоры. І пра сацыяльную дакладнасць у паказе галоўных асоб (асабліва — жорсткага, разбэшчанага, але разам з тым разумнага, небаязлівага Гераніма Радзівіла). І пра каларытнасць мовы, пра тое, што ў словах некаторых персанажаў "угадваецца" сам аўтар. Я ж хачу звярнуць увагу толькі на адну істотную акалічнасць — на аптымістычнае гучанне трагедыі. Яна завяршаецца паражэннем паўстання. Паражэнне гэта непазбежнае, бо тады не было сіл, якія змаглі б супрацьстаяць феадалам. Падзеі заканчваюцца перамогай радзівілаўскіх войскаў. Але гэта Пірава перамога. І не толькі таму, што велічная і няшчасная Агна Вецер цалуе ворагаў пацалункам смерці, заражае іх праказай. Але, галоўным чынам, таму, што маральна перамаглі паўстанцы. Бо на іх баку народ, народная памяць. Бо пра іх вяшчае ў канцы народны голас: "Чорта лысага яны ўзялі і возьмуць нас!" Калі Вашчыла, Карпач, браты Ветры, іх маці здольны ахвяраваць сабой у імя іншых, здольны рагатаць, нават ідучы на смерць, то такія людзі неўміручыя!

Поделиться:
Популярные книги

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая