Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

"У снягах драмае вясна" ўяўляецца мне маладым і свежым парасткам, з якога потым вырасла ўся проза Уладзіміра Караткевіча. Парасткам, у якім ужо былі яе многія вызначальныя рысы. І ўменне бачыць у звычайным, будзённым узнёслае і рамантычнае. І незвычайнасць, неардынарнасць учынкаў. І яркая вобразнасць, спалучэнне неспалучальнага. І непаўторная, насычаная новаўтварэннямі лексіка. Праўда, у аповесці яшчэ няма так характэрнага для Караткевіча напружання дзеяння (хаця і яно з'яўляецца ў апісанні сходу). Сюжэт яшчэ не заблытаны, не "закручаны", як у пазнейшых творах — скажам, у "Чорным замку Альшанскім". Чытача яшчэ не інтрыгуюць ніякія таямніцы. Але, зрэшты, гэта і не вымагалася матэрыялам аповесці. У ёй усё проста і ясна. А ў некаторых мясцінах — і прамалінейна. Пры жаданні ў аповесці можна знайсці і іншыя пралікі (напрыклад, недастатковую індывідуалізаванасць некаторых постацей, псіхалагічную

нематываванасць некаторых учынкаў), што найперш тлумачыцца маладосцю аўтара. Але напісана яна па-караткевічаўску насычана, "густа" — у ёй няма нічога неабавязковага, лішняга. І галоўнае, напісана таленавіта.

Яшчэ адным незабыўным адкрыццём для мяне (і, спадзяюся, для чытача) сталі запісныя кніжкі Уладзіміра Караткевіча, з якімі я, побач з іншымі членамі камісіі па спадчыне пісьменніка, пазнаёміўся раней, чым аддаць іх Язэпу Янушкевічу для падрыхтоўкі да друку.

На першы погляд у гэтых кніжках пераважаюць паўсядзённыя запісы: дзе быў, што бачыў, што чытаў. Да таго ж вяліся яны нерэгулярна, як правіла, у час падарожжаў — па Бярэзінскім запаведніку, Палессю, Чорнаму мору (на цеплаходзе ў 1970 годзе), Чэхаславакіі. Гэта — беглыя занатоўкі са штамлікімі скарачэннямі слоў (часам іх цяжка або і немагчыма расшыфраваць), якія, відаць, прызначаліся для будучых нарысаў і эсэ (а можа, і ўспамінаў). І толькі запісы за 1982 год маюць сістэматычны характар, набліжаюцца да дзённіка. Тут рэгулярна, дзень за днём, адзначаецца, якое было надвор'е (нават тэмпература за акном) і якім — настрой.

Аднак побач за паўсядзённым і нават дробязным у запісных кніжках Уладзіміра Караткевіча ёсць багата такога, што мае непераходную каштоўнасць. Як, да прыкладу, верш "Выносьце з сэрцаў саркафагі", напісаны 1 лістапада 1961 года ў мінскім вакзальным рэстаране, відаць, пад уражаннем ад весткі пра вынас з маўзалея цела І. Сталіна:

Пакуль не ўмерла ў сэрцы прага, Пакуль вы помніце бяду, - Не забывайце саркафагі, Што з велічы ў нябыт ідуць. Не пагарджайце чыстым словам, Што краты ведае й свінец, І чалавечнасцю суровай, Што ў пекле марыць аб вясне. І ведайце: за усё чысцее Галеча нездрадлівых слоў, Бо не выносяць з маўзалеяў Ні Бацькаўшчыну, ні Любоў. Пакуль не ўмерла праўды прага, Пакуль не зведалі бяду, - Выносце з сэрца саркафагі, Выносце саркафагі з душ…

Запісныя кніжкі пераконваюць, што Уладзімір Караткевіч добра ўсведамляў сваю "будзіцельскую" місію, сваё месца ў тагачаснай беларускай літаратуры і беларускім грамадстве. Ён свядома выбраў свой цяжкі шлях. Яшчэ ў 1963 годзе, калі новыя "замаразкі" толькі-толькі наступалі, ён пераканана сцвярджаў: "Мне заўсёды краяла сэрца нейкая недарэчная прамежкавасць нашага народа (народ-межеумок, сказалі б расіяне). Заўсёды ён за кагосьці. І амаль ніколі ён не бывае сам за сябе. 14 год як я зразумеў гэта, і ўсё гэта стала для мяне адной вечнай крыніцай пакут. І яшчэ трохі — шчасця, падфарбаванага горкім гонарам. Таму што мне нічога і нікога не трэба, акрамя гэтых людзей, якім я непатрэбен і якім непатрэбна іх імя.

І таму я бяднейшы за апошняга жабрака і, адпаведна, самы багаты. Бо я магу дазволіць сабе раскошу любіць усіх.

Пакуль самаасэнсавання няма-калі, трэба проста, горда і самотна рабіць сваю справу, не зважаючы ані на якія пляўкі, поўхі, страты. Відаць, пры такім становішчы біць будуць з усіх бакоў. Што ж, і гэта набытак. Такім, па-мойму, пакуль што яшчэ ніхто не мог пахваліцца. Калі вытрымаем — значыць, тытаны і не памрэм. Калі не вытрымаем — туды нам і дарога, шэлег нам кошт і смецце нам магіла. І іншага мы не варты. І хай яны тады здыхаюць, такія ўладары думак і такі народ, не пераводзяць дарма хлеб. Таму што кожны купляе права на жыцё маральнай стойкасцю, веліччу душы, у якую ніхто не мае магчымасці запусціць лапы.

Відаць, лёс любіць нас, калі даў нам такі гонар: быць адным супраць усіх. А калі так, то ўступае у правы дэвіз Давыда Гарадзенскага: "Нас мала, не чакайце літасці".

Або вось гэты запіс, датаваны 1980 годам. Без яго аніяк не абысціся ўсім даследчыкам творчасці Уладзіміра Караткевіча — так дакладна і ёміста вызначыў ён, чаму менавіта ўзяўся за гістарычную прозу: "Без гістарычнага рамана, гістарычнай

літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе і проста самапавагі, без веры ў тое, што яна ёсць яна, непераходзячая, сталая, вечная каштоўнасць вечнага чалавецтва і па ўсіх гэтых прычынах павінна жыць, жыць дзейна і велічна, ведаючы, сабе цану і ў дрэнным і ў вялікім".

"Быў. Ёсць. Буду", "Маці ўрагану", "У снягах драмае вясна", "Маленькая балерына", дзённікавыя і падарожныя запісы… Кнігі і творы, якіх Уладзімір Караткевіч у надрукаваным выглядзе ўжо не пабачыў… У чытача, натуральна, можа ўзнікуць пытанне: а ці будуць яшчэ такія ж публікацыі і знаходкі? Ці ўсё мы ведаем са спадчыны пісьменніка? Як член камісіі па гэтай спадчыне, магу адказаць: далёка не ўсё. Калі мы з Янкам Брылём, Генадзем Кісялёвым і Наталляй Кучкоўскай складалі беглы вопіс рукапісаў Караткевіча, якія засталіся ў яго кватэры (частка іх яшчэ пры жыцці была перададзена ў Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР і Цэнтральную навуковую бібліятэку АН БССР), то ў 114 ёмістых папках, побач з апублікаваным, знайшлі нямала і невядомага чытачу. Гэта — кінасцэнарыі ("Расказы з каталажкі", "Мёртвыя ўваскрашаюцца", "Супраць усіх", "Гнеўнае сонца"), п'еса ("Трохі далей ад месяца"), казкі, апавяданні, эсэ, пераклады, якія пакуль што не ўвайшлі ў Збор твораў. Некалькі важных знаходак зроблена ў іншых рукапісных сховішчах. Працуючы ў Літаратурным музеі Якуба Коласа, Анатоль Верабей выявіў там з дапамогай супрацоўнікаў агульны сшытак з казкамі, двума апавяданнямі ("Дзядуля" і "Паляшук"), вершамі на беларускай і рускай мовах, якія юны Караткевіч даслаў песняру (відаць, яшчэ з Кіева), а таксама першую публікацыю — верш "Якубу Коласу", надрукаваны ў аршанскай раённай газеце ў 1951 годзе. А ў акадэмічнай бібліятэцы той жа даследчык знайшоў рукапіс прынцыпова важнага апавядання "Вялікі Шан Ян", пра якое гаварылася, што яно беззваротна загінула. Усё гэта, будзем спадзявацца, неўзабаве пабачыць свет.

Аднак і тое, што сёння апублікавана, здзіўляе нас як аб'ёмам (разам усяго набярэцца больш трохсот выдавецкіх аркушаў), так і жанрава-тэматычнай шматграннасцю. Бадай няма такога жанру, у якім Уладзімір Караткевіч не спрабаваў бы свае сілы! Раман і аповесць, апавяданне і навела, верш і балада, трагедыя і кінасцэнарый, лібрэта оперы і эсэ… А былі ж яшчэ нарысы і публіцыстыка. Своеасаблівай візітнай карткай нашай рэспублікі, падручнікам па гісторыі і краязнаўству стала кніга "Зямля пад белымі крыламі", перакладзеная ўжо на англійскую, нямецкую, літоўскую і іншыя мовы. Чытаючы яе, здзіўляешся эрудыцыі аўтара, яго уменню вобразна і эмацыянальна паказаць, здавалася б, звычайныя факты. Такое ж яркае ўражанне пакінулі эсэ Караткевіча пра Віцебск і Тураў, Кіеў і Прагу, яго атрыкулы пра Францішка Скарыну і Макскіма Багдановіча, Міхаіла Шолахава і Лесю Украінку, рэцэнзіі на зборнікі Р.Барадуліна, Я.Сіпакова, В.Зуёнка, І. — В.Гётэ, Д.Байрана, публіцыстычныя выступленні ў абарону навакольнага асяроддзя ці помнікаў драўлянага дойлідства. Грунтоўны, даследчыцкі аналіз, навуковая аргументацыя спалучаюцца тут з вобразнасцю і займальнасцю выкладання.

Такім жа шматгранным з'яўляўся Уладзімір Караткевіч як асоба, як індывідуальнасць. Ён быў надзелены не толькі пісьменніцкім талентам. Здымкі некаторых фільмаў засведчылі, што ў яго было "кінематаграфічнае вока", што ён разбіраўся ў рэжысёрскім і аператарскім мастацтве не горш прафесіяналаў. Ён умеў маляваць, пра што сведчаць змешчаныя тут рэпрадукцыі з майго хатняга "Часопіса", і пры жаданні мог бы ілюстраваць свае кніжкі. Ён любіў спяваць — асабліва старадаўнія беларускія песні. Аднойчы, згадвае В.Шчадрына, калі ён у Кактэбелі зацягнуў "Ой, косю мой, косю…", прыціхла, зачараванае, усё курортна-пляжнае ўзбярэжжа… Урэшце, у яго быў акцёрскі талент — яго апавяданні пра розныя забаўныя здарэнні можна было слухаць бясконца. "З Уладзімірам Караткевічам кожная сустрэча была б занадта кароткая", — пісаў неяк у часопісе "Керункі" польскі журналіст Яцак Москва.

Дык якім жа быў ён, адзін з самых папулярных сёння беларускіх пісьменнікаў?

Быў розны — як і яго вочы. Часта вясёлы, гарэзлівы — тады яго нязмушаны смех гучаў гучна, раскаціста. Часам задумённы і сумны — асабліва калі сустакаўся з праявамі чалавечай дурасці і кар'ерызму. Часам — у апошнія гады жыцця — раздражнёны і гнеўны. Але заўсёды сумленны (яму давяралі падлічваць галасы пры бурным галасаванні, лагодзіць канфлікты паміж пасваранымі сябрамі). І высакародны. Колькі яму напсавалі крыві розныя крытыкі-дагматыкі (даходзіла да таго, што Л.Жога ў "Літаратуры і мастацтве" заклікаў Караткевіча пісаць… "сэрцам, а не жоўцю"), аднак ён не апускаўся да дробнай помсты. Часам толькі кіне ў адказ рэпліку з залы або складзе дасціпную прыпеўку.

Поделиться:
Популярные книги

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая