Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Аднак непараўнальна больш, чым ворагаў, было ў Караткевіча сяброў. А сярод іх — акадэмікі і леснікі, Васіль Быкаў і невядомы нікому пачатковец, артысты віцебскага тэатра і дняпроўскія рыбакі, зарубежныя паэты-перакладчыкі і калгаснікі з-пад Рагачова… Караткевіч усіх гасцінна прымаў, да ўсіх ставіўся даверліва, часам наіўна — як дзіця. Віктар Карамазаў расказваў мне (а потым і апісаў) такі выпадак. Караткевіч часта хадзіў на Старажоўскі рынак, дзе любаваўся рознай жывёлай. Яго ўжо там ведалі — асабліва прадаўцы сабак і птушак. І вось аднойчы падыходзіць ён да "галубятніка" і абураецца тым, што той трымае такіх прыгажуноў у цеснай клетцы. Гандляр здзекліва адказвае: "Калі шкада — то плаці: выпушчу на волю". "Колькі?" "Па

дзясятцы за кожнага!" Караткевіч аддаў тады ўвесь свой ганарар. Браў кожнага голуба з клеткі і трыумфальна ўзнімаў увысь: ляці! А тыя птахі… вярталіся звычным шляхам да гаспадара, у яго клеткі.

Вызначальнай рысай Уладзіміра Караткевіча была ўсебаковая адукаванасць. Ён аднолькава добра разбіраўся ў гісторыі сусветнай літаратуры, жывапісу, музыкі, архітэктуры. Колькі разоў мне даводзілася прысутнічаць пры тым, калі ён беспамылкова вызначаў аўтарства карціны або мелодыі, выйграваў пары ў мастакоў або кампазітараў. Эрудыцыя Караткевіча была такая глыбокая, энцыклапедычная, што побач з ім, гаворачы яго ж словамі, "ажно боязна было сядзець". Эрудыцыя не мёртвая, не схаластычная… Калі наставала патрэба, назапашаныя веды тут жа імкліва выкарыстоўваліся ў творах, у сяброўскай дыскусіі.

Як ужо гаварылася, Уладзімір Караткевіч быў заўзяты падарожнік. Ён аб'ездзіў (з кінагрупамі, акадэмічнымі экспедыцыямі, пісьменніцкімі брыгадамі) усю Беларусь, абхадзіў (з вудай на стронгу і кошыкам па смарчкі) усю Міншчыну і Аршаншчыну. Вандраваў за народнай песняй і трапным словам, дзеля сустрэч з жывымі людзьмі і помнікамі гісторыі. А яшчэ ж былі паездкі ў братнія рэспублікі і замежныя краіны. І адусюль ён прысылаў ці прывозіў уласнаручна зробленыя фатаграфіі — дасціпныя, нечаканыя па сюжэце. Прывозіў сувеніры, што запаўнялі на паліцах месца перад кнігамі. Колькі там было гліны і дрэва, забаўных чарцей і рэдкіх выкапняў!

Дарэчы, пра кніжныя паліцы. На ўсіх мінскіх кватэрах Уладзіміра Караткевіча яны нязменна займалі галоўная месца ў інтэр'еры. Беларуская і руская класіка, дарэвалюцыйныя выданні па гісторыі, альбомы з рэпрадукцыямі, прыгоды, фантастыка, дэтэктывы, падарункі сяброў з аўтографамі… Усё гэта стаяла вонкава ў хаосе, але гаспадар дакладна ведаў, дзе што шукаць.

Уладзімір Караткевіч быў дасведчаным, вялікім кніжнікам. У кожную вольную хвіліну, дома або ў гасцях, ён хуткім позіркам аглядаў паліцы, беспамылкова выцягваў адтуль нешта цікавае і тут жа паглыбляўся ў чытанне.

Які ж круг чытання быў у Катакевіча? Хто былі яго любімыя пісьменнікі, духоўныя настаўнікі? Адказ на гэтыя пытанні нялёгкі. Даючы інтэрв'ю Розе Станкевіч, ён сказаў: "Што датычыць любімых твораў, то іх вось так — раз і назаўсёды — няма. У кожным узросце меў улюбёнцаў і багоў. Чытаю кожнага ў залежнасці ад настрою. Калі ён светлы — то Пушкіна, гнеўны — ранняга Купалу, Багдановіча, Шаўчэнку, калі настрой філасофскі і грэбліва непрымірымы да смуроду і пошласці — проста хоць на дуэль — Лермантава, Гарэцкага і Льва Талстога, роўны — добрыя гістарычныя раманы Сянкевіча, лепшыя рэчы Аляксея Талстога.

І, прызнаюся, хоць ведаю, што сёй-той скрывіцца, перад працай, якая патрабуе разлічанай, завостранай думкі, вельмі люблю чытаць добрыя дэтэктывы, сапраўды добрыя. Да іх залічваю не толькі, скажам, творы Сімянона і лепшыя раманы Агаты Крысці, але й роднага па духу Стывенсана. І, калі браць вяршыні, на якіх нават дыхаць цяжка, — "Братоў Карамазавых".

Далей сярод творчых настаўнікаў зноў называюцца Багдановіч, Купала, Гарэцкі. Яшчэ — Колас. І, нечакана, — Кіплінг. З жывых, беларускіх, любімыя — Барадулін, Танк, Панчанка, Брыль, Быкаў. А яшчэ (гэта ўжо з інтэрв'ю для Б.Фірштэйна) — "аўтары гістарычнага жанру і фантасты" Вальтэр Скот, Аляксандр Грын, Шэклі, Лем, браты Стругацкія. Чыталася ўсё гэта ўсхвалявана, эмацыянальна.

А яшчэ Уладзімір Караткевіч быў

працаўнік. Вось я перачытаў напісанае — пра тое, што галоўнае месца ў кватэры Караткевіча займалі кніжныя паліцы — і сумеўся: а ці так гэта? Бо галоўнае месца займаў усё ж пісьмовы стол. Стол-працаўнік. І, як ужо казалася, стол-рамантык.

Працаўнік — таму, што на ім нязменна ляжалі папкі з рукапісамі, добрая папера і добрае — кітайскае або паркераўскае — пяро. Караткевіч адносіўся да пісання як да свята, асабліва ў маладзейшыя гады. Апранаў чыстую кашулю. Ставіў побач кубак моцнай кавы. Даставаў падрабязна прадуманы і неймаверна счырканы план дзеяння. І — "священнодействовал". Пісаў дробным почыркам, амаль без паправак, "начыста і намёртва", як казаў ён сам. Хаця пасля настаўнічання ў Лесавічах і Оршы Караткевіч нідзе стaла не працаваў, не меў "партфеляў", бо не імкнуўся да іх, жыў на "вольным" творчым хлебе, больш таго, не разумеў і не спагадаў іншым, хто хадзіў у "дэпартамент", аднак працаваць умеў і любіў. І злаваў, калі хто адцягваў яго ад стала дробязнымі справамі. Бо разумеў цану часу. Дзесьці пасля пяцідзесяцігоддзя спецыяльна паставіў на стол электронны гадзіннік, які міргаў зялёнымі лічбамі, пульсаваў кропкамі: memento mori, памятай аб смерці.

А рамантык — таму што на стале заўсёды можна было пабачыць нешта незвычайнае, выключнае. То плоскую полацкую плінфу. То каменную сякеру, прынесеную кімсьці з археолагаў. То шкляное рыбацкае грузіла ці дзівосныя каралы.

Такім жа — працаўніком і рамантыкам — быў і сам гаспадар стала. Тыя ж рысы набывалі і творы, напісаныя ягонай рукой. Будзённае, дакладнае, рэалістычнае ў іх (ад аповесці "У снягах драмае вясна" да "Чорнага замка Альшанскага" і "Маці ўрагану") арганічна спалучалася з узнёсла-рамантычным, таямнічым. Караткевіч паказваў мінулае, навакольны свет і такімі, якія яны былі на самай справе, і такімі, якімі маглі быць. Героі пісьменніка часта дзейнічаюць у выключных сітуацыях, нібы ўзнятыя над рэальным жыццём. І адначасова гістарычны фон, на якім яны выступаюць, паказаны канкрэтна, дакладна. Рамантызм Караткевіча ўжо даўно прызнаецца большасцю літаратуразнаўцаў. Праца М.Рочынь, апублікаваная ў 1983 годзе ва ўкраінскім часопісе "Дніпро", так і называецца: "Рамантычны свет Уладзіміра Караткевіча". А вядомы савецкі даследчык Леанід Навічэнка на сустрэчы ў Інстытуце літатаруры АН БССР сказаў:

— На першы погляд гэта дзіўна: запознена, у ХХ стагоддзі ў беларускай літаратуры з'явіўся свой Вальтэр Скот — у асобе Караткевіча. Але гэта не выпадковасць. Тут праявілася мудрасць літаратуры. Беларускай моладзі патрэбны быў прыклад, рамантызацыя мінулага.

Пачакайце, скажа тут дасведчаны чытач: вось вы разважаеце пра рамантызм у творчасці Караткевіча, а сам пісьменнік яго адмаўляў. Скажам, у інтэрв'ю для Таццяны Шамякінай. І асабліва настойліва — у сваіх запісных кніжках ("Я не рамантык, і не сентыменталіст, і не які-небудзь "іст").

Сапраўды, парадокс.

Аднак вытлумачыць яго можна даволі проста. У часы, калі пісаліся і публікаваліся асноўныя творы Уладзіміра Караткевіча, рамантызм — і як мастацкі напрамак, і як стыль — меў адмоўную афарбоўку. Загорскага, Грынкевіча, Беларэцкага крытыка ўпарта называла прыдуманымі, нерэальнымі, нежыццёвымі. Карацей — рамантычнымі. І ў пісьменніка выпрацаваўся стойкі "імунітэт" супраць гэтага слова, яго непрыняцце ("лепяць і лепяць ярлыкі" — у запісной кніжцы). Ён упарта даказваў: не, у мяне ўсё так, як было, як магло быць у жыцці, я пішу ў адпаведнасці з праўдай гістарычнай, праўдай мастацкай… "Я проста ёсць я, Караткевіч, з двума нагамі (пакуль), двума вачыма і вушамі, адным носам і адным сэрцам, з 5 дадатнымі якасцямі і 95 недахопамі. Такім вы мяне і прымайце, калі вам хаця крыху цікава тое, што я кажу вам" (з запісной кніжкі). Ён казаў: я нармальны, а яму доўга не верылі. Доўга яго не чулі.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2