Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Але пара вярнуцца да рамана "Каласы пад сярпом тваім". Закончыўшы першую яго кнігу, Уладзімір Караткевіч аднёс яе ў "Полымя", дзе, насцярожаныя герцовічаўскімі адмоўнымі ацэнкамі папярэдніх яго твораў, не дужа спяшаліся друкаваць. Між тым аўтар чытаў урыўкі з рамана сябрам — у аспіранцкім пакоі Арсена Ліса, на кватэрах у супрацоўніц Інстытута літаратуры Валянціны Гапавай і Ірыны Крэнь. Патрыятычныя маналогі і дыялогі Алеся Загорскага, галоўнага героя, узбуджалі слухачоў, спараджалі розныя асацыяцыі з сучаснасцю. Нехта прапанаваў зрабіць копіі і пусціць іх па руках, але Караткевіч быў супраць усялякай "нелегальшчыны":

— Вялікую і святую справу трэба рабіць з адкрытым забралам.

Нарэшце ў другім — шостым нумарах часопіса "Полымя" за 1965

год раман пабачыў свет. На "сінкліце" сяброў (рэй вёў Рыгор Барадулін) было вырашана, што я зноў напішу рэцэнзію — толькі як мага дыпламатычней, са спасылкамі на гісторыкаў ("каб выбіць падрыхтаваныя козыры ў Герцовіча і іжэ з ім"). На гэты раз свой водгук я даў пачытаць Караткевічу, і ён, выкрасліўшы некалькі гучных эпітэтаў, блаславіў опус у друк. Рэцэнзія з'явілася даволі хутка, 6 жніўня таго ж года, у газеце "Літаратура і мастацтва" пад назвай "Праўда мастацкая і праўда гісторыі":

"Стагоддзе аддзяляе нас ад гераічнага і шматпакутнага паўстання 1863 г., калі лепшыя сыны беларускай зямлі ўзняліся на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне супраць царскага самаўладства і прыгонніцтва. Сто год у народзе жыве памяць аб палымяным дэмакраце Кастусі Каліноўскім і яго баявых паплечніках. Іх подзвігі неаднойчы натхнялі нашых паэтаў, кампазітараў, мастакоў. Аднак за стагоддзе так і не была створана шырокая мастацкая панарама падзей 1863 г. Вось чаму беларускі чытач з такой нецярплівасцю чакаў, калі ж урэшце "Полымя" выканае свае абяцанні і пачне друкаваць раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", прысвечаны легендарнаму паўстанню. Якой будзе яна, сустрэча з народным трыбунам Кастусём? Ці ўдасца аўтару паказаць усю веліч, складанасць, супярэчлівасць і трагізм паўстання? Урэшце, ці будзе мастацкая праўда ў рамане адпавядаць праўдзе гістарычнай?

І вось першая кніга рамана "Каласы пад сярпом тваім" убачыла свет (Полымя. № 2 — 6). Яна не можа даць поўнага адказу на пастаўленыя вышэй пытанні, бо аўтар яшчэ не давёў апавяданне да 1863 года. У першай кнізе гаворка пераважна ідзе пра падрыхтоўку паўстання, пра тую рэвалюцыйную сітуацыю, якая ўзнікла ў беларускай вёсцы напярэдадні і пасля адмены прыгоннага права. Думкамі аб паўстанні, прадчуваннем яго жыве і галоўны герой рамана Алесь Загорскі, і яго верныя сябры, якім "немагчыма бачыць рабоў і паноў, немагчыма напрактыкоўвацца ў цярпенні, бачыць, як другія надасканальваюцца ў ліслівасці". Алесь адчувае: "Бунт ідзе… Ідзе паўстанне… Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Няўмолны пажар ад Гродні да Дняпра. Яго не можа не быць, такое зрабілі з людзьмі… Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў…" Першая кніга рамана — гэта апавяданне аб тым, як кроплі народнага гора паступова зліваліся, каб потым стаць магутнай ракой народнага гневу і помсты.

"Каласы пад сярпом тваім" пачанаюцца паэтычным апісаннем грушы, якая апошні год буяна цвіла на крутым беразе Дняпра — наступная повень павінна была кінуць яе галавой у хвалі. І гэтая груша ўспрымаецца як алегорыя, як сімвол усяго таго лепшага, што павінна было загінуць у хвалях паўстання. Узнімаючыся на барацьбу, паўстанцы не мелі амаль ніякіх шанцаў на перамогу — занадта няроўныя былі сілы. З аднаго боку— жменька такіх, як Алесь Загорскі, "блудных сыноў" свайго класа, якія шчыра хацелі заняволенаму селяніну дабра, але не змаглі, за рэдкімі выключэннямі, узняць сялян на барацьбу, жменька шляхецкіх рэвалюцыянераў, якія ў пераважнай большасці, як і дзекабрысты, былі ўсё ж далёкія ад народа. З другога боку — магутная махіна царскага самаўладства. Сіле царскіх штыкоў і гармат патрыёты маглі супрацьпаставіць толькі косы і паляўнічыя стрэльбы.

Разрозненае, дрэнна арганізаванае і заўчаснае паўстанне закончылася той змрочнай мураўёўскай ноччу, якая запанавала ў Беларусі з 1864 года. Гэтая ноч была такой беспрасветнай, а ахвяры такімі значнымі і беззваротнымі, што скептыкі пачалі лічыць паўстанне непатрэбным, рамантычным шаленствам. Скептычныя галасы раздаваліся і напярэдадні 1863 года. "Мы

згубім усё прыдбанае з такой цяжкасцю", — перасцерагае Алеся Мсціслаў. І ўсё ж слушнасць была на баку Загорскага, які адказвае свайму сябру: "А зброю браць усё адно давядзецца… Зразумей, трэба… У рабстве гіне дух".

Так, паўстанне было неабходнасцю. Дзякуючы паўстанню ў Беларусі, Літве, Польшчы сяляне атрымалі зямлю куды на лягчэйшых умовах, чым у Расіі. Дзякуючы паўстанню тут была вымецена не адна куча феадальнага смецця, якое стрымлівала развіццё краю па капіталістычнаму шляху. Думка аб гістарычнай неабходнасці паўстання выказана, як мне здаецца, ужо ў самім загалоўку рамана, вельмі ёмістым і метафарычным. Падзеі 1863 года — гэта велічнае і трагічнае жніво, дзе серп гісторыі жне дзеля таго, каб наступныя пакаленні маглі правесці новы пасеў.

Хаця першая кніга "Каласоў пад сярпом тваім" завяршаецца толькі падзеямі 1861 года — сялянскай рэформай, расстрэлам маніфестантаў у Варшаве, — аўтар дакладна, у адпаведнасці з гістарычнай праўдай, вызначыў і прычыны, якія абумовілі паўстанне 1863 года і яго рухаючыя сілы. А гэта — нялёгкая справа. Варта прыгадаць, што аб характары паўстання 1863 года вядуцца даўнія спрэчкі. Раней царскія гістарыёграфы сцвярджалі, што ў 1863 годзе "бунтавалі" толькі польскія паны, беларускае ж сялянства заставалася верным "добраму цару-бацюшку". Уласна кужучы, такіх жа пазіцый прытрымліваліся і польскія буржуазныя даследчыкі. Яны характарызавалі рух 1863 года ў Беларусі выключна як нацыянальна-вызваленчы, шляхецкі рух. Потым, у гады культу асобы, некаторыя вульгарныя сацыёлагі кінуліся ў другую крайнасць. Яны абвясцілі паўстанне 1863 года выключна сацыяльным паўстаннем беларускіх сялян. З гістарычных даследаванняў такі пункт гледжання перавандраваў у некаторыя літаратуразнаўчыя працы і мастацкія творы.

Аднак, як гэта часта бывае ў спрэчках, ісціна была недзе пасярэдзіне. Факты сведчаць, што ў 1863 годзе беларускае сялянства так і не змагло ўзняцца на рашучае выступленне супраць самаўладства і прыгонніцтва. Больш таго, уведзеныя у зман дэмагагічнай прапагандай сяляне часам самі выдавалі паўстанцаў у рукі ўлад. Адзінае, на што была здольная непісьменная і неарганізаваная беларуская вёска з яе верай у "добрага царка", — гэта стыхійнае выступленне. Гэтая абмежаванасць сялянскага руху добра паказана ў рамане "Каласы пад сярпом тваім". Адзін з герояў рамана, стыхійны бунтар Корчак, сам разумее, што яму "не ўзняць грамаду" на вялікую справу, і тым не менш ён вядзе людзей у Гарыпяцічы, каб здабыць схаваную нібы ў царкве "сапраўдную царскую волю". З іроніяй і нават з нянавісцю пагляядае Корчак на князя Алеся Загорскага, не разумеючы, што той шчыра жадае дабра грамадзе і збіраецца павесці яе ў бой.

Паўстанне 1863 года ў Беларусі і Літве было вельмі складанае і супярэчлівае. Гэта пацвярджаюць і апошнія працы гісторыкаў А. Смірнова, М. Міско, Г. Кісялёва, А. Касцюшкі, В. Кардовіча, С. Кяневіча, П. Ясеніцы і інш. Яно мела адначасова і сацыяльны, і нацыянальна-вызваленчы характар. Яно разгортвалася ў цеснай сувязі (і ў гэтым — яго сіла, а не слабасць, як сцвярджалася раней) з польскім шляхецкім рухам, які, па вызначэнні У. І. Леніна, меў гіганцкае значэнне "з пункту гледжання дэмакратыі не толькі ўсерасійскай, не толькі ўсеславянскай, але і ўсееўрапейскай". На беларуска-літоўскіх землях паўстанне вызначалася большай паслядоўнасцю і бескапраміснасцю, чым на польскіх. Шляхецкі вызваленчы рух дапаўняўся тут сялянскімі выступленнямі. Абодва рэвалюцыйныя патокі тут перакрыжоўваліся, але рэдка калі спалучаліся, — асобна рыхтуе шляхецкую "змову" адзін з герояў рамана Яраслаў Раўбіч і асобна збіраюцца "лясныя людзі" вакол сялянскага заступніка Корчака. І толькі такім дальнабачным кіраўнікам паўстання, як К. Каліноўскі, удавалася аб'ядноўваць дзеля агульнай мэты абедзве рэвалюцыйныя сілы. Будзем спадзявацца, што ў другой кнізе рамана гэта ўдасца зрабіць і Алесю Загорскаму, які, па выбару нелегальнага цэнтра, павінен стаць камісарам атрадаў у ніжнім Падняпроўі.

Поделиться:
Популярные книги

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена