Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

* Здаюся (англ.)

"Маем, значыцца, й запрошаньне, - падумаў Сымон i схаваў тую лятучку ў самую найдалейшую нiжнюю кiшэню свае вопраткi.
– А хто ведае? Мо й давядзецца скарыстаць з запрошаньня хутчэй, чым спадзяемся". Аб тым, што яму, канюху Сымону, давядзецца гасьцiць у амэрыканцаў цi там у каго iншага на другiм баку, хлапец ня меў сумлеваў. Толькi-ж, вядома, мо яшчэ прыйдзецца перад тым пастраляць крыху, вось хаця-б сабе ўверх, абы дзеля вачэй людзкiх...

НАБЛIЖЭНЬНЕ

I

Мапны пакой бункеру галоўнакамандуючага нямецкiмi збройнымi сiламi ярка асьветлены. Пакуль што ў iм толькi адзiн

прысутны - малодшы штабовы афiцэр. Усе сьцены пакоя абвешаны мапамi. Пасярод стаiць доўгi стол, таксама засланы мапамi. Больш у пакоi няма нiякай мэблi. Афiцэр стаiць на зэдлiку каля сьцяны, у левай руцэ трымае сьпiсаны машынкаю лiст паперы i, часта на яго пазiраючы, правай рукою бярэ сьцяжкi, паўтыканыя ў розных месцах мапы, ды перасоўвае на iншыя месцы. Чырвоныя сьцяжкi са свастыкай пасярод. Яны вызначаюць крывулi тэўтонска-фашыстоўскага дыназаўра, што раптоўна ў апошнiя часы пачаў худнець i звужацца. Там, дзе стаялi сьцяжкi, гарэла зямля, людзi, жыцьцё - там быў фронт. Але цi толькi там?

Цяпер ужо ўсюды быў фронт. Вось хоць-бы выйсьцi наверх з бункеру. Што там робiцца! Пекла! Вечная трывога. Людзi днямi й начамi ня вылазяць з нораў-падвалаў. Гарыць, ломiцца, крышыцца, папялiцца шкiлет яшчэ наймагутнейшага ў сьвеце гораду. А тут унiзе, тут што-ж... спакойна. Якi-ж зманлiвы гэты спакой. А мо ўжо так перад надыходам той канчатковай, вырашальнай, нямiнучай часiны? Мо гэта ўжо дыханьне сьмерцi?

Але-ж не! Сто разоў не! Тут жыве яшчэ "ён". О, так! Гэты "ён" валодае ўсiм i ўсiмi, натхняе, кiруе, вядзе. Гэта мозг усяго, клубок, да якога вядуць усе нiткi яшчэ шматлiкiх, хоць ужо надта-ж паскубаных, зьняможаных армiй, групаў, адзьдзелаў... А яшчэ-ж "ён" кажа, што будзе такая зброя, аб якой i сьвет ня сьнiў. А слоў-жа нiколi вунь на вецер дарма ня кiдаў, з ранейшага ведама... Ого! Яшчэ пазнаюць ворагi. Яшчэ на каленях прыйдуць да яго мiласьцi й мiру прасiць. Вось абы ўжо хутчэй гатовая была гэта зброя. А тады... Ого, што будзе тады!

А тым часам...

Афiцэр у бункеры часта трэ правай даланёю бараду, мармыча, штось лае сабе пад нос. Заўсёды, як толькi дзе даводзiцца перасунуць сьцяжок на ўсходняй крывулiне ў заходнi бок цi на заходняй ва ўсходнi, голас яго мацнее, вурчыць, гаркае. Кiвае галавою. Цi-ж гэта лёгка?! Помнiць-жа ён лепшыя часы. Сьцяжкi тады перасоўвалiся ў зусiм iншых кiрунках. Дыназаўр сыцеў, таўсьцеў, выпяцiў быў свой жывот аж на прадмесьцi Масквы, лапай ледзь не зачапiў Александрыю ў Егiпце ды думаў растаптаць брытанскiя абтокi. Ох, якая-ж тады была асалода перастаўляць сьцяжкi! Разам з дыназаўрам рос i ён сам, неяк i галава падымалася вышэй дый ногi раўней хадзiлi.

А цяпер полымя дабiралася да нэрвовага цэнтру Райху. Гэта было тое самае страшнае зямное полымя, што вогненна-жалезным языком лiзала жыцьцё ня толькi выдатных ваякаў вермахта, але i ўсе славутыя фюрэравы мары-летуценьнi, спадзяваньнi. I яно было больш жахлiвае й знiшчальнае за тое полымя, што пасылала неба. Афiцэр яшчэ раз уважна праверыў усе крывулiны на сьценнай мапе, задуманы, уталопiўшыся ў мапу, пастаяў хвiлiны тры, пакiваў галавою, пасьля падыйшоў да стала й там правёў тую самую аперацыю. Тут ужо пайшло барзджэй дый вурчэньня, гарканьня таго менш было. Хутка накiраваўся да дзьвярэй, i крокi яго паглынула рэха бункернага калiдору.

II

Мiнула каля паўгадзiны. З калiдора пачалi далятаць гукi розных галасоў. Пры ўваходзе адбываўся самы грунтоўны кантроль. Рукi мацалi партфелi, правяралi дакуманты, зыркiя вочы доўга й уважна аглядалi вiзiтантаў. Нельга-ж было, каб iзноў паўтарыўся лiпеньскi дзень у Прусii.* Дый фюрэр апошнiмi часамi дзiваком нейкiм ставаўся, бачыў усюды й знаходзiў тое, чаго ня было, выдумляў непраўдападобнае, шукаў вiнаватых. Але-ж ня iм, дробным чарвям, дадзена было разгадаць тайнiцы фюрэравага мозгу. Поўзалi-ж перад iм, дык i цяпер лётаць не пачнуць. Трэба цягнуць да канца...

* Маецца на ўвазе няўдалы замах на Гiтлера, падрыхтаваны групаю нямецкiх афiцэраў.

Пасьля доўгай i дэталёвай iспытацыi язык гаркаў кароткае адрывiстае слова. Крокi мералi недаўгую ўжо адлегласьць да мапнага пакою, i ў дзьвярах вырасталi адчаканеныя постацi: маршалы, генэралы, адмiралы. То й былi тыя нiткi, што лучылiся з галоўным клубком. Гэта тыя мацаўкi-лапы спрута, што цiснуў, душыў усiх i ўсё, высмоктваў зь iх апошнiя сокi й кроў у iмя будучага панаваньня "супэрнароду", "супэрмэнаў", "вярхоўнай" арыйскай расы. Гэта тыя служакi колiшняга капрала кайзераўскiх войск, што бурыў усё старое, будаваў "новую Эўропу".

А мо яны - гэтыя маршалы, генэралы, адмiралы - ужо перасталi быць будаўнiкамi, мо сталi ўжо магiльшчыкамi? Хто-ж мог напэўна сказаць. Але-ж не! Яшчэ раз не! Ён-жа ўсё ведае, за ўсiх думае, усяго дапiльнуе. Яшчэ выведзе й прывядзе. А iм тым часам што? Хiба-ж толькi па сваiх дзялянках ды адрэзках... А там ужо ўва ўсiм галоўны - ён...

У мапным пакоi час ад часу стукаюць запяткi, сьцiскаюцца выцягнутыя рукi пры вiтаньнях, падаюць прыцiшаныя словы. Мундзiры абступаюць стол, сьцены. Вочы ўпiваюцца ў тыя пункты-сьцяжкi. Вочы звужаюцца, касурацца. Твары моршчацца. Панурыя гэта твары - яны даўно забылiся, як сьмяяцца. Заўсёды напружаныя, неспакойныя. Мяркуюць, у якiм "ён" настроi, што зробiць, загадае, як аднясецца. Цi зноў не палезе на тую найвышэйшую ноту. А мо што й пацяшальнае скажа. Недарма-ж паўзьлi з усiх канцоў, сьпяшалiся, дэнэрвавалiся. Можа... можа...

У пакоi iх ужо пару дзесяткаў. Раптам уся актыўнасьць i рух спыняюцца. Чакаюць, прыслухоўваюцца. Усе вочы ўпiваюцца ў дзьверы. Прыблiжаецца, iдзе. У дзьвярах паказваюцца чорныя варухлiвыя вусiкi, звiслая на лоб пасма валасоў, рудыя вочы. Спыняецца пара чорных выглянцаваных ботаў. Мо гэта тыя самыя боты, што калiсь падрыгвалi з захапленьня ў Камп'енскiм лесе ў дзень капiтуляцыi Францыi? Побач - два рослыя ценi. Ногi на момант затрымлiваюцца, вочы хутка паўзуць па ўсiх прысутных, i пасьля ўжо ногi прыблiжаюцца да цэнтру стала.

Фюрэр, мусiць, ня ў гумaры. На твары ў яго цень. Галава то апускаецца над настольнай мапай, то падымаецца, павяртаючыся ў той бок, да каго гаворыць. Палец блудзiць па крывулiнах. Чуваць рапарты, пытаньнi, перапытваньнi. Часам у тым пакоi так глуха, што, калi-б вочы не бачылi, падумаў-бы, што тут нiкога няма. Але ў гэты момант якраз найбольш напружана працуюць мазгi прысутных. Стараюцца ўгадаць, што "ён" думае, што зробiць, скажа цi спытае наступнае. Усе вочы ўпiваюцца ў ягоны твар, стараюцца злавiць найменш заўважны цень думак. С;мяротная цiшыня. Толькi час ад часу шаргануць па цэменце падковы ботаў або пачуецца нясьмелы кашаль цi прытоенае дыханьне.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4