Ад сяўбы да жніва
Шрифт:
Русалачку, што самотна, зажурана сядзіць на ўзбярэжным валуне, я купіў у адным з падарожжаў сам. I яна мне нагадвае не толькі пра збольшага ўбачаную Данію, яе раскошны Капенгаген, але i пра шчасце майго малечага захаплення казкамі Андэрсена.
Ярка-стракаты гліняны пеўнік прывезены з Партугаліі. За гзтым сімвалічным пеўнікам ва ўспамінах стаіць дарога берагам акіяна, пальмы з соснамі
Вясной семдзесят трэцяга года наш цеплаход збіраўся адчаліць з Гамбурга ў далейшы шлях, i нас, удзельнікаў савецка-польска-гэдээраўскага рэйса міру, прыйшлі праводзіць i тыя заходнія немцы, з кім мы сустракаліся, i яшчэ больш тых, што не маглі быць на сустрэчах, але таксама супраць вайны, за разумную дружбу паміж народамі. Нас было чатырыста з нечым чалавек, ix — разоў у тры больш. Бо якраз i выходны быў. Гучалі прамовы, потым цікавы, яркі самадзейны канцэрт. Былі проста гутаркі ў святочна-неспакойным міжнародным натоўпе. І — як заўсёды i ўсюды — абмен сувенірамі.
Адзін з ix спачатку збянтэжыў мяне.
Старая жанчына з рабочай сям'і дала мне… звычайную шчотку. Прыняў, падзякаваў, але ў душы, калі можна так сказаць, паціснуў плячыма…
I вось ён, такі будзённы, па-нямецку практычны, па-людску шчыры падарунак хутка ўжо дзесяць год ляжыць у нашай прыхожай на падлюстэрніку. Часамі нехта з сямейнікаў, выходзячы з дому, папросіць трохі пачысціць яго на лесвічнай пляцоўцы, a калі i сам пра гэта папросіш, А то i так сабе, мімаходзь, зірнеш на невялікую, зручную, вішнёвую колерам дрэва i чорную воласам «кляйдэбірстэ» — шчотку для адзення. Зірнеш — i зноў успомніцца весела, гаманліва шматмоўны натоўп на прасторным пірсе, на палубах белага цеплахода, натоўп людзей,
1983
ПЕРАПРАВА
Цяпер тут проста брод. Каровы на той бок перапраўляюцца то брыдучы, то крыху плывучы, калі вада пабольшае. A дзеці з пасёлка, калі ідуць ix сустракаць апоўдні i ўвечары, спрытна i весела карыстаюцца «чайкай».
— Дзед, баба сказала, каб ты сказаў, ці можна мне з Інкай паехаць у лодцы па іхнюю Кветку? Дзед, мы з Інкай будзем у лодцы плысці, а кароўка сама. Гэтак во носік наставіць. Я бачыла!..
Унучцы сёмы год, яна зусім гарадская. Яна спяшаецца з просьбай, аж спатыкаецца на словах, нібы гаворыць подбегам. І дзед, што нарадзіўся i вырас у вёсцы, не пястунцы сваёй, а бабе, якая етаіць паблізу, на тым самым зялёным двары i чуе ўнуччыну просьбу яшчэ раз, кажа з вясёлым дакорам:
— Ты што гэта, Сямёнаўна, хочаш пазбавіць малую такога ўспаміну?
У дзеда ўчора пад вечар, калі ён адзін прысеў над ракою, быў іншы ўспамін. Далёкі i сумнаваты. Калі ён тут партызаніў, калі на гэтым бродзе была ix пераправа.
На трох фурманках, узводам, яны ад пушчы ехалі сюды, на гэты бок, у далейшую вёску. Адвячоркам было гэта, у познюю, змрочную восень сорак другога. Яшчэ да ракі не даехалі, калі з кустоў выйшаў мужчына, моўчкі даў знак, каб спыніліся, узяў першага каня за аброць, яшчэ раз паказаў рукою, каб маўчалі, а тады, падышоўшы да воза, ціха сказаў:
— Хлопцы, далей не едзьце — засада.
Ён быў мокры па самыя пахi. Hi ком у з ix не знаёмы.
I сёння ўжо не дапытаешся, хто гэта быў. Не падзякуеш за жыццё — сваё, сынава, унуччына, за ўсіх таварышаў, хто яшчэ ходзіць або дыхае. Не дапаможаш, калі i сам той чалавек жывы, ці з адзнакай якой, ці хоць даведкай пра сувязь.
З народа выйшаў, у ім i схаваўся.
1983