Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў
Шрифт:
Аўтар-укладальнiк Аляксандар Булыка
Беларуска-расейскi слоўнiк
для школьнiкаў
Прадмова
Гэты беларуска-расейскi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на расейскую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць
Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з расейскiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалi пашырэнне ў мастацкай лiтаратуры, i найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы.
Беларускiя загаловачныя словы размешчаны ў слоўнiку ў алфавiтным парадку i надрукаваны тлустымi (чорнымi) лiтарамi. Яны даюцца ў пачатковай форме: назоўнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку (за выключэннем слоў, якiя ўжываюцца толькi ў множным лiку), прыметнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку мужчынскага роду, дзеясловы ў неазначальнай форме.
Загаловачныя словы-амонiмы памячаюцца арабскiмi лiчбамi зверху справа: гасцiнец1 i гасцiнец2.
Загаловачнае слова перакладаецца адпаведным у сэнсавых адносiнах словам, сiнанiмiчным радам або апiсальна:
апёк ожог
беспадстаўны необоснованный, безосновательный, беспочвенный
вiтка привязь в виде жгута из прутьев
У мнагазначных словах розныя значэннi слова адзначаюцца ў радку арабскiмi лiчбамi i аддзяляюцца адно ад другога кропкай з коскай:
бацькаўшчына 1) отечество, отчизна; 2) родина; 3) отцовское наследство
Калi назоўнiк у адным са сваiх значэнняў страчвае форму адзiночнага лiку, пасля парадкавай лiчбы гэтага значэння ставiцца паметка мн.:
вага 1) вес; 2) мн. весы
Часам, каб зрабiць больш лёгкiм разуменне, у дужках даецца тлумачэнне:
бiскуп епископ (католической церкви)
закалец закал (сырой слой в хлебе)
З гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца i стылiстычныя паметы накшталт абл., спец., перан. i iнш.:
адбiтак 1) отпечаток; отображение; 2) палiгр. уттиск; 3) перан. след
З устойлiвых выразаў у слоўнiк уключаны толькi тыя, якiя перакладаюцца на расейскую мову не даслоўна. Яны змяшчаюцца пры апорных словах i аддзяляюцца ад iх кропкай з коскай:
вялiкi большуй; внушительный; объёмистый; з вялiкай ласкi по милости; з вялiкага грому малы дождж гора родила мышь
Калi загаловачнае слова сустракаецца толькi ў пэўным выразе, пасля такога слова ставiцца двукроп'е, потым iдзе гэты выраз з перакладам:
дыхт: даць дыхту задать жару, намылить холку
Калi загаловачнае слова ўжыта ва ўстойлiвым выразе ў пачатковай форме, то замест яго пiшацца першая лiтара з кропкай:
абяцанка посул; а. цацанка, а дурню радасць обещанного три года ждут
Знак нацiску пастаўлены ва ўсiх словах, за выключэннем аднаскладовых i слоў з нацiскной лiтарай ё.
У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiчных выданняў - "Слоўнiка беларускай мовы" (1987), "Беларуска-рускага слоўнiка" (1988-1989), "Русско-белорусского словаря" (1993). Выкарыстаны таксама "Слоўнiк iншамоўных слоў" А.Булыкi (1993), "Кароткi слоўнiк беларускай мовы" Г.Арашонкавай i В.Лемцюговай (1994), "Самабытнае слова" I.Шкраба (1994), "Тлумачальны слоўнiк беларускай лiтаратурнай мовы" (1996), i iншыя лексiкаграфiчныя працы, асабiстыя назiраннi складальнiка над мовай прэсы.
Спiс скарачэнняў
абл.
– абласное слова
ав.
– авiяцыя
анат.
– анатомiя
архiт.
– архiтэктура
астр.
– астраномiя
бат.
– батанiка
бiял.
– бiялогiя
бухг.
– бухгалтарскi тэрмiн
ваен.
– ваенная справа
геад.
– геадэзiя
геал.
– геалогiя
геагр.
– геаграфiя
гiст.
– гiстарызм
гл.
– глядзi
горн.
– горная справа
жыв.
– жывапiс
заал.
– заалогiя
збор.
– зборны назоўнiк
кнiжн.
– кнiжнае слова
крав.
– кравецкая справа
кул.
– кулiнарыя
лiнгв.
– лiнгвiстыка
лiт.
– лiтаратуразнаўства
мар.
– марская справа
мат.
– матэматыка
мед.
– медыцына
мiн.
– мiнералогiя
мн.
– множны лiк
палiгр.
– палiграфiя
палiт.
– палiтычны тэрмiн
паляўн.
– паляўнiцтвазнаўства
паэт.
– паэтыка
перан.
– пераноснае значэнне
разм.
– размоўнае слова
рыб.
– рыбалоўства
рэл.
– рэлiгiя
с.-г.
– сельская гаспадарка
спарт.
– спартыўны тэрмiн
спец.
– спецыяльны тэрмiн
тэатр.
– тэатральны тэрмiн
тэкст.
– тэкстыльная справа
тэх.
– тэхнiка
уст.
– устарэлае слова
фальк.
– фальклор
фарм.
– фармакалогiя
фiз.
– фiзiка
фiлас.
– фiласофiя
фiн.
– фiнансавая справа
хiм.
– хiмiя
цясл.
– цяслярская справа
чыг.
– чыгуначны тэрмiн
шав.
– шавецкая справа
шахм.
– шахматны тэрмiн
эк.
– эканомiка
эл.
– электратэхнiка
юр.
– юрыспрудэнцыя
Беларускi алфавiт
Аа
Бб
Вв
Гг
Дд
Ее
Ёё
Жж
Зз
Ii
Й
Кк
Лл
Мм