Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дванаццаты, жорсткi (на белорусском языке)
Шрифт:

Людачка сядзела на полцы адна i гуляла з новай цацкай. У яе руках гэтая цацка грымела i крыху заглушала храпенне Валодзi. Зiна спачатку быццам не адважвалася глянуць на Ярмолава: яна больш, як трэба, корпалася ў клунках, затым узялася выцiраць мокрай паперай столiк, збiраць крошкi хлеба пад столiкам, у тым месцы, дзе сядзеў Валодзя. I толькi калi побач з ёй упала, нiбы разарвалася, бразготка, жанчына глянула з усмешкай спачатку на дзяўчынку, а потым на Ярмолава.

– Спадабалася ёй цацка, - замiлавана сказала яна.
– Сваю старую ўжо некуды закiнула.

Мацi пагрымела цацкай, села ля дзяўчынкi i, калi тая зноў стала забаўляцца сама, начала гаварыць далей:

– Бывала, у нас, у хоры... Часта, вельмi часта я ўспамiнаю наш хор. Голас жанчыны гучаў глуха, з глыбокiмi перадышкамi, вочы то пачыналi iскрыцца вясёлай радасцю, то раптам патухалi i прыкрывалiся крышку вiльготнымi вейкамi.
– Была ў нас там замужняя адна, таксама салiстка. Мая сяброўка. Дзяўчынка ў яе была. От як мая Людачка цяпер. Бывала, збяромся ў выхадны дзень да гэтае мае сяброўкi... Чалавек дзесяць нас прыйдзе. I кожная прынясе якую-небудзь цацку дзяўчынцы. Як наскладаем, дык - цэлая гара цацак. Дзяўчынка радуецца, iдзе да кожнай з нас на рукi, а мацi яшчэ больш радуецца. Потым муж яе бярэ акардэон... Рабочы ён, просты чалавек, але вельмi любiў музыку. Акампанiруе нам, а мы спяваем, развучваем што-небудзь новае. Дзяўчынка заўсёды слухае, здаецца, што нават i вочкамi не маргае...

– I Людачка, я думаю, любiць слухаць, як мама спявае, - цiха заўважыў Ярмолаў.
– Дзецi наогул любяць песнi.

– Я цяпер не спяваю, - сумна сказала жанчына.

– А мы з Людачкай папросiм, каб вы заспявалi нам што-небудзь. Мы таксама вельмi любiм песнi. Праўда, Людачка?

Дзяўчынка зашамацела цацкай.

– У мяне ўжо, мабыць, i голасу няма, - сказала Зiна.
– Мне толькi часта ў сне снiцца, што я спяваю...

Выспаўшыся, Валодзя зноў пайшоў гуляць у карты, а Ярмолаў доўга стаяў на калiдоры, слухаў хрыплае радыё, размовы i песнi тых пасажыраў, якiя не надта любiлi ехаць у цвярозым выглядзе, мiжвольна заглядваў у цёмнае акно i бачыў там свой лоб, вядома, больш бледны, як у люстэрку, i амаль зусiм гладкi. Праводзiў рукою па лбу i адчуваў на iм маршчыны, неглыбокiя яшчэ, але частыя. I ўвесь твар выглядаў у акне залiшне маладым. Значыць, не трэба верыць ценю. Пачынаў апаноўваць сум. На хвiлiну Ярмолаву здалося, што ён можа пазайздросцiць Валодзю. Той не сумуе ў дарозе, бадай-што i нiдзе ён не сумуе. I цяпер з купэ даносiлiся яго вясёлыя ўсклiкi, амаль бесперапынная гаворка i бязладныя посвiсты.

Ярмолаў узлез на верхнюю полку, лёг i заплюшчыў вочы. Ён спрабаваў заснуць, а сон чамусьцi не прыходзiў.

Праз адчыненыя дзверы купэ час ад часу даносiлася далёкае ад якой-небудзь меладычнасцi пасвiстванне. Кожны раз пры гэтым пасвiстваннi Зiна прыпаднiмала галаву, нервова азiралася i накрывала Люду. Дзяўчынка спала дрэнна, увесь час варочалася, ссоўвала з сябе прасцiну. А мацi, вiдаць, зусiм не магла заснуць. Гэта мiжволi непакоiла Ярмолава. Жанчына ўжо другую ноч не спiць. Збiралася ў дарогу - таксама не спала. Сам Валодзя аб гэтым гаварыў. Ды цi толькi гэтыя ночы былi ў яе бяссоннымi? Уяўлялася, што кожную ноч Зiна спiць вось так, як цяпер. Гэты неспакой, нервовыя азiраннi наўрад цi толькi сёння з'явiлiся.

На свiтаннi праваднiца цiхенька пастукала ў дзверы. Ярмолаў адразу пачуў, бо спаў вельмi нямоцна. З трывогай заўважыў, што пачула гэта i Зiна: яна ледзь прыкметна паварушыла рукой, якою абнiмала Людачку. Дзiця, мабыць, толькi нядаўна i заснула. Ноччу Людачка плакала. Можа, ад духаты, а можа, i жывоцiк ад чаго-небудзь балеў. Ярмолаў доўга чуў гэты плач, у яго балела ад гэтага на душы, а потым сон усё ж змарыў, - на нейкi час усё адышло. Затым зноў прачнуўся, таму што прыйшоў з гульнi Валодзя i ўключыў святло.

– Пяцьдзесят дурняў iм даў!
– сказаў ён Зiне, калi тая прыўзнялася на пасцелi. Сказаў i палез на верхнюю полку.

Ярмолаву трэба было хутка выходзiць. Ён пачаў цiхенька i асцярожна збiрацца, каб нiкога не разбудзiць. Абуўся, выняў з-пад полкi чамадан. Аднак, калi ўзяўся за ручку дзвярэй, Зiна нечакана ўстала.

– Вы ўжо сходзiце?
– папраўляючы валасы, прашаптала яна.

– Я разбудзiў вас?
– занепакоiўся Ярмолаў.
– Прабачце, Зiна. Мне i хацелася развiтацца з вамi, i баяўся перабiць вам сон.

– А я амаль што i не спала, - даверлiва загаварыла жанчына.
– Нешта Людачцы нездаровiцца. Толькi яшчэ горш змучылася за ноч i бок стаў балець, пералежала. Усё на адным баку ляжу.

– А мая ўжо станцыя вось тут, блiзка, - нiбы з жалем сказаў Ярмолаў. Трэба сыходзiць. Будзьце здаровенькi! Шкада, што мы ўжо, мабыць, нiколi не ўбачымся... Але вы, Зiначка, павiнны спяваць! Спявайце абавязкова!..

– Жадаю вам шчаслiва вярнуцца ў Менск, - з кранаючай шчырасцю прашаптала Зiна i падала Ярмолаву цёплую, крыху пералежаную за ноч руку.
– Вельмi прашу вас, калi ўбачыце там Макара Iванавiча, перадайце яму прывiтанне ад мяне. Маё дзявочае прозвiшча - Вiшнеўская.

– Добра, - паабяцаў Ярмолаў, - абавязкова перадам. Будзьце здаровы.

На цемнаватым пероне ён адышоўся крыху ўбок, паставiў чамадан i стаў чакаць адыходу цягнiка. Адразу пазнаў сваё акно, хоць яно нiчым не вылучалася. Было яно яшчэ цемнаватым, невыразным, як i ўсе астатнiя. Прыгледзеўшыся, ужо можна было заўважыць белыя фiранкi, але толькi прыгледзеўшыся. Вельмi б радасна было, каб гэтыя фiранкi хаця б крышачку, хаця б на адзiн момант заварушылiся.

Аднак што ж зробiш? Не заварушылiся фiранкi. Неўзабаве пачуўся кароткi гудок i адзiн за другiм пачалi ляскаць буферы. Праплыло акно перад вачамi Ярмолава... Блiзкае, незабыўнае акно, нiбыта было яно ў роднай хаце. Услед праплыў белы надпiс на сiне-блакiтным, як i неба ў гэты час, фоне: "Жорсткi". А затым - нумар дванаццаць. Не пакiдала ўяўляцца Зiна ў хвiлiну развiтання: ласкавая, шчырая, трошкi сумная. Пра яе хацелася думаць...

"Будзе яна яшчэ спяваць цi не?" Гэтае пытанне не давала Ярмолаву спакою нават i тады, калi ён выйшаў з маленькага стандартнага вакзала i накiраваўся ў вайсковы гарадок.

1956 г.

Популярные книги

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Чумной мор

Сугралинов Данияр
3. Дисгардиум
Фантастика:
фэнтези
7.15
рейтинг книги
Чумной мор

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Игра со смертью 2

Семенов Павел
7. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Игра со смертью 2

Недомерок. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 5

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Стоп. Снято! Фотограф СССР

Токсик Саша
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Стоп. Снято! Фотограф СССР

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина