Поделиться:
Шрифт:
Трагедыя
Прысвячэнне{1}
Пралог у тэатры{2}
Дырэктар. Паэт. Камічны акцёр.
Дырэктар
Абодва вы, што ў часе сумятні Са мной дзялілі скруху і нягоду,— Скажыце, што павінен даць народу Тэатр нямецкі ў нашы дні? Хачу людзей пацешыць: жывучы, Яны і мне, і вам даюць дарогу. Пара! Гатова сцэна, дзякуй богу,— Збіраюцца на свята гледачы. Садзяцца моўчкі і, падняўшы бровы, Дзівосы нашы спажываць гатовы. Каб дагадзіць іх густу, сродак ёсць — І ўсё ж баюся іхніх лаўраў, кветак: Хоць не распесціла іх прыгажосць, Аднак начытаны — дай, божа, мне так! Што ж нам прыдумаць, каб гучала І кожнаму да густу каб прыпала? Душа і сэрца цешацца не ў меру, Калі я ўгледжу, як людскія хвалі, Што двор аблогай шчыльнаю абклалі, Да нас прарвацца хочуць на прэм’еру, Або калі на золку ў самы холад Натоўп аматараў чакае каля кас, Як жабракі каля пякарні ў голад, Каб толькі той білет купіць да нас. Ствары мне цуд! Так абуджаць імпэт Умееш толькі ты, мой друг, паэт!Паэт
Маўчы пра тлум; калі прызнацца шчыра, Ён мне натхненне тушыць у душы, Ён мне здаецца небяспечным вірам — Схавай мяне, укрый і зберажы, Таемны свет, дзе быў бы я кумірам, Дзе радасна паэту — пакажы, Дзе дружба і любоў чаруюць сэрца, Дзе шчасце прыгажосцю адгукнецца. Што ў глыбіні сардэчнай прарастае І што на вусны просіцца з нутра — Усё ў будзённай марнасці растане, Як толькі-толькі выйдзе з-пад пяра. Хай лепш гадамі думка выспявае — На ўсё павінна быць свая пара, Наносны бляск нашчадак можа сцерці, А прыгажосць не падуладна смерці.Камічны акцёр
Мне, смертнаму, ахвоты больш няма Перад нашчадкамі выслужвацца дарма — Сучасніку саступім месца! — Яму не трэба вечнасці і славы: Няхай павесяліцца, пасмяецца, Бо ён не ў меру ласы на забавы! Хто смеху, жарту ведае сакрэт, Таму не страшны чэрні перасуды, Ён мае поспех у натоўпу і як след Паспее дагадзіць усім і ўсюды. Няхай жа смеласць добры прыклад дасць, Няхай фантазія нас не пакіне, Хай розум з адчуваннямі, і страсць, І пал юнацкі ў сэрцы не астыне.Дырэктар
Давайце болей дзеяння, падзей, Бо толькі гэтым мы збяром людзей. Калі, разявіўшы ў здзіўленні рот, Натоўп усмак нагледзіцца, дасыта І прывітае ўголас фаварыта, Дык п’есу, значыцца, прызнаў народ. Патрэбы масы задаволіце вы масай, З яе хай кожны свой кавалак рве. Што ж тут мудрыць разумнай галаве — Падшпорвай толькі рэзвага Пегаса! Крышыце п’есы! Рэжце без разліку! Навошта цэласць тая гледачу? Я збыць тавар, пардон, ваш твор хачу — З разумным лёгка збіцца з панталыку. Бо ўжо ўвайшло ў характар чалавечы Усё вымерваць па сабе: Глядач не разумее цэльнай рэчы — Яе на шмоцце паскубе.Паэт
Дык гэта ж, пане, рамяство й падман, Яны мастацтву добраму на шкоду! УДырэктар
Не крыўджуся, хоць думаю не так, Бо толькі той сапраўдны майстар і мастак, Хто дагаджае публіцы заўжды. Адзін да нас прыходзіць ад нуды, Другі, укормлены, паважны пан, Ідзе шукаць духоўнага наедку, А трэці — крытык-шарлатан — З гатовай думкай прыхапіў газетку; Збіраюцца да нас, як на пацеху, Цікаўныя да плётак, шуму, смеху. Спектакль у зале, дзе радамі Сядзяць адзетыя па модзе дамы І, пышныя паказваючы ўборы, Бясплатна йграюць лепей, чым акцёры. Вам эмпірэі толькі ў галаве? — Вам ложы перапоўненыя любы? Хто вашыя мудроты спажыве? Той абыякавы, а гэты — грубы. Адзін пасля ідзе на прэферанс, Другі шукае ласнае спакусы. Навошта ж дзеля гэтага у транс Уводзіць светлыя, святыя музы? Скажу: пішыце многа, складна, важка — Тады і дойдзеце хутчэй да мэты, Смялей ашуквайце людзей, паэты, Бо задаволіць іх заўсёды цяжка! Ды што такое з вамі? Зноў надрыў? Ці ў сэрцы свежы боль загаварыў?Паэт
Ідзі шукай сабе другіх рабоў! Не на паэта ваша паняверка, Паэту бо вышэйшае з правоў — З народам быць — не голая паперка. Скажы, чым сэрцы ён кранае? Стыхіі чым перамагае? Гармонію бароніць хто ад бед? Чыя душа змяшчае цэлы свет? Калі прырода круціць часу калаўрот І раўнадушна нітку вечнасці прадзе, Калі бязладны гурт жывых істот Рознагалоса навакол гудзе, Хто ж у хаосе, у стыхійным моры Парадак стройны навядзе, Каб загучалі ў маналітным хоры Усе адзінкі сілаю з’яднанай? Хто буру выявіць у страсці апантанай? А зладнасць дум — у сполахах зары? Хто кветкі пакладзе да ног каханай? Хто за каханне згіне без пары? Хто сімвалам геройскіх перамог Зрабіў нязначных лаўраў вецце? Хто аб’яднаць багоў Алімпа змог? — Паэт — пясняр вялікіх спраў у свеце!Камічны акцёр
Няхай тады ўсіх чарадзеяў сілы Натхняць твае, паэце, крылы. Мой прынцып вось: любоўны хмель, Залёты смелыя, дуэль, Сардэчны боль, пажадлівы падман, Пакуты рэўнасці — і ёсць раман. Спектакль павінен быць такім, Каб бушавалі вірам страсці ў ім, Бо ў п’есе важна толькі тое, Што слухачоў хапае за жывое. Дык прыгатуем жа, сябры, піццё, Якое б нам падкрасіла жыццё! Хай дзеянне пануе ў п’есе, А праўда ў выдумцы й мане Імгненнай іскаркай мільгне — І гэта лепш людзям у сэрца ўлезе. Тады спектакль прывабны наш Рассуне моладзі у свет шырокі межы, Папоўніць вопытам яе багаж, Пяшчоткам дасць меланхалічнай ежы, Яшчэ і вочы кожнаму адкрые На той інтым, што ціха ў сэрцы ные. Яны прымаюць мішуру на «брава», Іх вабяць подзвігі, любоў і слава. Хто вопытны — таму не дагадзіць, Падзякуе — хто пачынае жыць.Паэт
Вярні ж, вярні мне тыя леты, Калі я быў зусім другі, Спяваў вясёлыя куплеты І ад любоўнай млеў тугі, Калі я жыў у свеце казкі, Калі ў бутоне бачыў цуд, Калі збіраў на лузе краскі І верыў толькі ў божы суд, Калі ў грудзях я сэрца меў, Да праўды прагаю кіпеў; Вярні, вярні мне парыванні, І жар нянавісці ў крыві, І моц юнацкую ў каханні, І шчасцем зноў мяне спаві; І летуценніцкія дні, І пэўнасць у сябе вярні.Камічны акцёр
Калі, здараецца, прыцісне У лютай бойцы супастат Альбо на шыі дзеўка вісне, Тады юнацтва ў акурат,— І для парываў на прыволле, І для застолляў у шынку, Для танцаў, славы і сваволля, Для славы гордай у вянку. А струны ціхія гітары Перабіраць і лашчыць слых, Аплакваць страчаныя мары — Хай будзе доляю старых, Пачэсным абавязкам вашым, А мы заўсёды вас уважым; Не верце, ў старасці наш розум не здае, Нас толькі старасць дзецьмі застае.Комментарии:
Популярные книги
Невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Энфис 4
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Папина дочка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чужое наследие
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Мир-о-творец
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок 9
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Любовь Носорога
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11