Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)
Шрифт:

Клайв перакiнуў нагу цераз жалезную парэнчу i залез у дыяраму з Джуд i Снайдэр. Яго ахапiла хваляванне ад усведамлення таго, што ён знаходзiцца побач з iмi, усяго за некалькi сантыметраў ад працэсу забойства шляхам удушэння з-за спiны, якi ўжываў палюбоўнiк жанчыны ў дачыненнi да яе мужа. Клайв працягнуў руку i дакрануўся да намаляванай чырвонай фарбай крывi, якая сцякала ў тых месцах, дзе ўдаўка глыбока ўпiлася ў шыю. Клайв таксама памацаў халодныя скулы ахвяры. Выпучаныя вочы былi шкляныя, нейкiя агiдныя, i таму ён да iх не дакрануўся.

Праз дзве гадзiны ён запеў псалмы "Блiжэй да цябе, Гасподзь" i "Iiсус жадае абагрэць мяне промнямi". Клайв не ведаў iх тэксту да канца, таму ён запалiў.

Ужо

ў дзве гадзiны ночы паспеў засумаваць i хацеў выйсцi спачатку праз парадны, а потым праз чорны ўваход, але не змог - абое дзвярэй былi знадворку зачынены засаўкамi. Ён падумаў, што было б нядрэнна, каб яму прынеслi булачку з бiфштэксам у гэтым начным вагоне-рэстаране, пакуль ён дабярэцца дадому. I ўсё ж вымушанае зняволенне яго не турбавала, таму ён даеў сандвiч, якi паспеў падсохнуць, i крыху паспаў на трох ссунутых у рад крэслах. Ляжаць на iх было вельмi мулка, таму ён ведаў, што хутка прачнецца, так i здарылася ў пяць гадзiн ранiцы. Клайв апаласнуў вадой твар, потым яшчэ раз агледзеў васковыя экспанаты. Гэты раз ён прыхапiў сувенiр - гальштук Вудра Вiльсана.

Блiжэй да дзевяцi гадзiн - а "ВАСКОВЫ МУЗЕЙ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО" адчыняўся а палове дзесятай - Клайв схаваўся ў выдатным месцы - за чорнай складной шырмай з залатымi ўзорамi, якая была фонам да адной сцэны. Перад шырмай стаяў ложак, на якiм ляжаў вылеплены з воску мужчына з падобнымi на роварны руль вусамi, якi, паводле iдэi аўтараў, быў атручаны сваёй жонкай.

Наведвальнiкi пачалi пакрыху збiрацца пасля таго, як мiнула палова дзесятай. I той самы цыбаты нудлiвы служачы забубнеў сваю лекцыю. Клайв мусiў пачакаць яшчэ некалькi хвiлiн, пакуль, на яго думку, можна было спакойна злiцца з натоўпам i выйсцi з музея, хаваючы ў кiшэнi гальштук Вудра Вiльсана. Ён быў крыху стомлены, але шчаслiвы - хаця калi падумаць - каму ён пра ўсё гэта раскажа? Хiба што Джоi Враслi, гэтай глухой цяцеры, што соваўся за прылаўкам у краме Сiманса? Ха! Трэба было дзеля гэтага старацца! Джоi не варты такой цiкавай гiсторыi. Клайв спазнiўся на працу аж на паўгадзiны.

– Прабачце, мiстэр Сiманс, я праспаў, - таропка, але, на яго думку, дастаткова ветлiва сказаў Клайв, зайшоўшы ў краму. Яму ўжо падрыхтавалi прадукты для дастаўкi пакупнiкам. Клайв паставiў скрыню на спецыяльную падстаўку, прымацаваную да руля ровара.

Клайв жыў разам з мацi, хударлявай, вельмi нервовай жанчынай, якая працавала ў краме па продажы панчох, паясоў i бялiзны. Муж кiнуў яе, калi Клайву было дзевяць год. Больш дзяцей у яе не было. Клайв кiнуў сярэднюю школу за год да заканчэння, чым вельмi засмуцiў мацi, i каля года нiчым не займаўся, бавячы час на канапе ў хаце цi бадзяючыся з такiмi, як i ён, ля вуглоў. Але нiхто з яго знаёмых так i не зрабiўся яго блiзкiм сябрам на радасць мацi, бо яна лiчыла ўсю iхнюю кампанiю нiкчэмнай дрэнню. Ужо год, як Клайв працаваў рассыльным у краме Сiманса, i мацi думала, што ён пачаў брацца за розум.

Калi Клайв вярнуўся дадому а палове сёмай вечара, у яго была падрыхтавана гiсторыя для мацi. Нiбыта ўчора вечарам ён выпадкова сустрэў свайго старога прыяцеля Рычы, што служыў у войску i цяпер прыехаў на пабыўку, яны заседзелiся за размовай у яго дома так позна, што бацькi Рычы прапанавалi застацца ў iх начаваць i паклалi Клайва спаць на канапе. Мацi паверыла ў гiсторыю. Яна стушыла на вячэру фасолю i засмажыла яйкi з шынкай.

Сапраўды, не было такога чалавека, каму б Клайв мог расказаць пра ўчынак, якi здзейснiў мiнулай ноччу. Ён проста не вытрываў бы, калi б хто-небудзь сказаў, гледзячы ў яго бок: "Вось як? Ну, дык i што?", бо для таго, што ён здзейснiў, трэба было ж i мазгамi паварушыць, нават рызыкнуць крыху. Ён павесiў гальштук Вудра Вiльсана побач з гальштукамi, што былi начэплены на шнурок з унутранага

боку дзвярэй яго шафы. Гэта быў шэры шаўковы гальштук кансерватыўнага тыпу i дарагi на выгляд. Раз-пораз у той дзень Клайв уяўляў, як хто-небудзь з мужчын - служачых музея, або жанчына, якую завуць Мiлдрэд, глянуўшы на Вудра Вiльсана, усклiкнуць: "Гэй! Цiкава, што здарылася з гальштукам Вудра Вiльсана?"

Кожны раз, калi Клайв думаў пра гэта, ён мусiў апускаць галаву, каб схаваць усмешку.

Праз суткi, аднак, яго ўчынак пачаў здавацца ўсё менш рамантычным i хвалюючым. Клайв пачынаў хвалявацца зноў толькi тады - а гэта магло здарыцца два-тры разы на дзень, - калi ён праязджаў на ровары каля мiгцеўшага агнямi фасада "ВАСКОВАГА МУЗЕЯ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО". Сэрца ёкала, кроў прылiвала да скроняў, калi ён думаў пра ўсе тыя нерухомыя забойствы, што адбывалiся там унутры, i пра дурнаватыя твары якога-небудзь мiстэра Джона Наведвальнiка i яго жонкi, якiя назiралi за гэтымi злачынствамi з разяўленымi ратамi. Але Клайв не захацеў купляць яшчэ адзiн бiлет - коштам шэсцьдзесят цэнтаў, - каб зайсцi i ўпэўнiцца, што гальштук Вудра Вiльсана знiк, агалiўшы верхнi гузiк ля каўняра, i тым самым пацешыцца вынiкам сваёй работы.

Аднойчы папалуднi ў Клайва ўзнiкла новая iдэя, грандыёзна вясёлая задума, што прымусiць публiку падскочыць ад нечаканасцi i звярнуць на яго ўвагу. Усё ўнутры ў Клайва калацiлася ад зацятага смеху, калi ён круцiў педалямi па дарозе да крамы Сiманса, адвёзшы пакунак з прадуктамi.

Калi ж яму здзейснiць усё гэта? Сёння вечарам? Не, лепш пачакаць дзень-два, каб усё як след спланаваць. Тут трэба добра паварушыць мазгамi. I яшчэ патрымаць язык за зубамi. Да таго ж забяспечыць дакладнасць дзеянняў усё гэта вельмi падабалася Клайву.

Два днi пайшлi на абмеркаванне аперацыi. Ён зайшоў у блiжэйшую закусачную, выпiў пiва, пагуляў з прыяцелямi на iгральных аўтаматах. На аўтаматах мiгцелi агнi, высвечваючы надпiсы - "Дазваляецца гуляць некалькiм асобам" i "Спаборнiчаючы, атрымаеш больш задавальнення" - але Клайв, гледзячы на шарыкi, якiя каталiся i падскоквалi, адзначаючы лiк у аўтаматах, думаў толькi пра "МУЗЕЙ МАДАМ ЦIБО", i нiшто iншае яго не хвалявала. Тое ж адбывалася i тады, калi яго позiрк скiраваўся на па-вясёлкаваму размаiсты музычны аўтамат з пульсуючымi блакiтнымi, чырвонымi i жоўтымi агеньчыкамi, i тады, калi ён да яго падыходзiў, каб кiнуць манетку. I ўвесь гэты час ён думаў, што будзе рабiць у "ВАСКОВЫМ МУЗЕI МАДАМ ЦIБО".

На другi дзень вечарам, павячэраўшы разам з мацi, ён пайшоў да "МУЗЕЯ МАДАМ ЦIБО" i купiў бiлет. Той самы стары, што прадаваў бiлеты, амаль не глядзеў на людзей, што iх куплялi, настолькi ён быў заняты, адлiчваючы рэшту i адрываючы адпаведныя часткi бiлетаў. Гальштук Вудра Вiльсана па-ранейшаму адсутнiчаў, здавалася, што нiхто i не заўважыў прапажы - гэта развесялiла Клайва, i ён нават хiхiкнуў. Клайв успомнiў, што надуты адганяла злодзеяў-кiшэннiкаў, гэты шаркаючы сышчык, быў апошнi, хто пайшоў з музея ў той вечар, калi ён там схаваўся, i падумаў, што ключы, вiдаць, у яго, таму i забiць яго трэба апошнiм.

Першая была жанчына. Клайв схаваўся зноў побач з шыбенiцай у той час, як натоўп паволi соваўся да выхаду, i калi Мiлдрэд праходзiла каля яго, у капелюшы i палiто, збiраючыся пайсцi дадому праз чорны ход, i нешта сказала перад гэтым служачаму ў выставачнай зале, Клайв вылез з свайго сховiшча i, зайшоўшы ззаду, зашчамiў рукой яе шыю.

Яна толькi ледзь чутна захрыпела. Клайв сцiснуў горла абедзвюма рукамi, каб яна больш не падала голасу. Нарэшце Мiлдрэд ссунулася на падлогу, i Клайв пацягнуў яе ў цёмны аддалены кут у пакоi для пераапранання. Па дарозе ён перакулiў нейкую кардонную скрыню, але грукат аказаўся не настолькi моцны, каб яго заўважылi iншыя служачыя.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых