Контурная карта памяці

на главную

Жанры

Поделиться:

Контурная карта памяці

Контурная карта памяці
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
*** portfolio вось табе год – батыскаф памяці пачынае сваю падсьвядомую экспэдыцыю але куды менавіта – невядома на дно акіяну каналізацыі або стандартнай чыгуннай ванны вось табе пяць – ego робіць першыя падкопы першыя замахі на чужую ўласнасьць у дзевяць сьвет – вялікая кандытарская фабрыка: чорны шакаляд цноты белы шакаляд спакусы каляровыя цукеркі расчараваньняў пятнаццаць – джунглі амбіцый і страхаў па якіх няма правадніка толькі вуліца – як першы і апошні місіянэр які ня ведае дарогу але кажа – гульня ў лялькі скончылася трымай зброю хлопча але з часам зброя псуецца і ты вяртаесься да сваіх вудуісцкіх лялек мілых фігурак падазрона падобных да цябе самога
*** калі кубікі былі маладымі у
садку
калі я сядзеў на гаршчку складаў кубікі і пераказваў мульцікі сваёй першай любові Наташцы выхавацелькі тупа дапівалі нашы кісялі і дажоўвалі кашкі а пасьля адмывалі нашы какашкі
у абед мы заўсёды гулялі на вуліцы ў даганялкі тыцкалі ў дохлых птушак савочкам і палкай а бацькі ў гэты час працуючы недзе да ўсрачкі зараблялі мне на марозіва й жвачкі калі б не Наташка ў садку была б проста жопа бегаючы між арэляў мы гулялі ў бандытаў і копаў выхавацелькі – вядома – былі на баку дзяржавы якая як ведаем зараз псуе ўсе забавы яны ставілі ў кут на калені ці проста так і казалі “ну як так можна” або “сапляк” канечне я меў там купу забавак гумовыя танчыкі лялькі наборы скакалак і з гэтаю наіўнаю бутафорыяй было хаця і адносна але ўсё-ткі весела але я чакаў вячэры дакладней вечара калі прыйдзе вясёлы тата ці сумная мама апране на мяне боцікі і панаму каля шафы з вожыкам а злыя цёця Валя і цёця Ларыса застануцца ў садку мыць ёршыкам брудны посуд і доўга драіць падлогу пакараныя дзедам марозам то бок дзядзем богам увечар зь сябрамі як заўжды пабегаю ў бэрыка адтыру зь імі дрэннага хлопчыка Эрыка пацалую нахабна Наташку што гуляе ў лялькі (мой лібэртынаж як відаць пачынаўся змалку) і заснуўшы нарэшце дома ў цёплым ложку буду сьніць маму кубікі санкі і дохлую кошку
*** калі ты жыў з бацькамі і сьвет сканчаўся канцавым прыпынкам тралейбуса, калі меў дзяўчыну але час ад часу кахаўся зь дзясяткам іншых і сэнсам жыцьця была асалода, калі настаўніца праклінала тваё пакаленьне п’ючы валідол калі адстаўны вайсковец на занятках працы ў белай гарачцы біўся галавою аб стол ты атручваўся восені няякасным алькаголем і вазіў кантрабанду праз польскі кардон штосуботы ў футбол бегаючы па полі штонядзелі наведваючы прытон дзе сэрца накручвала лішнія кілаваты шалёна гудзела быццам пчаліны рой дзе радасьць трапляючы ў рукі казырнаю картай потым абавязкова трапляла ў адбой ты занураўся ў цёмныя паркі жарсьцяў вучыўся паказваць краіне свой шчыры “фак” ты ведаў куды ды ня ведаў навошта хавацца ад гэтага сьвету й ягоных галодных сабак ты засынаў на дахах у поўнай нірване ўдыхаючы водар смалы і фабрычны смог а недзе ўгары, бы ў кабіне высотнага крану сядзеў з бутэрбродам вясёлы шчаціністы бог
*** Контурная карта памяці Калі ты забудзеш гэтыя перапынкі ў жыцьцёвых раскладах, мілосную клаўнаду кароткіх сустрэч, тыя пляжы й будынкі, дзе мы кармілі сьпехам нашу пажаду, – пастаў сьцяжок на мапе маёй краіны, як напамін, што нас прывялі да згубы гэтыя словы, падобныя на руіны, гэтыя фразы, згніўшыя быццам трупы. Мы не сядзецьмем болей каля вакзалу, калі на рукох квіткі і тыя чужыя. Усе тыя ночы, каторых так не хапала, усе вар’яцтвы, каторымі даражылі – адзінае, што мы мелі і што ўмелі. Мы спалі ў вагонах і на пясочным кварцы. Кожнае раніцы неба над намі блішчэла залатою фіксою свайго паўднёвага сонца. Нашы будні былі фэерычнаю стужкай навінаў. Мы чыталі ўсё, акрамя гараскопаў на заўтра. Але ведалі, час нічога па нас не пакіне, акрамя падрабязнае анатамічнае карты. І цяпер я сяджу ў кавярні і мімаволі згадваю нашы вясёлыя эскапады. Пра мілосьць, якая, зьмяніўшы яўкі й паролі, забыла пакінуць новыя каардынаты.
*** Дэпо радасьці Ты ніколі не загіналася ў ваньне ад болю. І крумкач для цябе не мэтафара – проста птушка. Засынаеш – п’янай, а прачынаесься – голай. Любіш плакаць пад рамантычныя кінастужкі. Вось скончыш вучэльню, зробіш пару спаронаў. На фабрыцы, дзе падшукаеш нарэшце працу, знойдзеш сабе якога-небудзь гандона, каб ня страшна было па раніцах прачынацца. Каб жыцьцё наладзілася, каб у лазьнях проста парыцца, а ня трахацца з мужыкамі. Як народная тупасьць кажа: “ўсё будзе прыўкрасна!” Нажывеш дзяцей і лішнія кіляграмы. І прыходзячы ў цэх, і сыходзячы ўвечары з цэху, адчувацьмеш, як час зьнімае зь цябе, бы стружку, невідочны налёт маладосьці, як ён дзеля сьмеху горлам пускае любоў, бы крывавую юшку. Гэты мур панэльны, сваю завадзкую сансару ты абрала, дзяўчо, сама, ператварыўшы, пераплавіўшы ўсё сваё золата мрояў у пару пярэдніх зубных каронак і сьціплы крыжык.
*** Папоўдне даўна сонца ў самым зэніце. суседка па бальконе жанчына гадоў пад сорак стаіць у майтках і станіку. ты таксама стаіш, паліш, сьвеціш голай дупай. выходзіш па піва і цыгарэты. дзьве бабы хлешчуць вінішча пад домам. малалетнія гопнікі-акрабаты побач робяць крывавыя піруэты паралельна страляючы ў цябе апошнія капейкі. жыцьцё, яно, брат, такое – часовыя заробкі часовыя радасьці хіба што алькаголь пастаянны і ўсё, на што цябе хапае, – павесіць сушыцца майткі, каўтнуць з рыльца і падумаць пра дзяўчыну, магчыма, адзіную, хто гэтага варты.
*** Prada Аленцы Вечар па азначэньні не бывае сьветлым. Ён то цягнецца гекзамэтрам, то папсовым куплетам. З табой, каханая, – не засумуеш, безь цябе ж – поўны макабр: прыяжджаюць першы, другі, трэці... пяты, сёмы сябар... я думаю пра цябе, яны напаўняюць шклянкі... І разумееш: гэты заплыў – да ранку. Мы стаім на бальконе з Вано, я гляджу ў неба. Пэўне, там нехта ёсьць, але зь ім пра гэта ня трэба, бо пра гэта наогул ня трэба казаць уголас. На ягоным плячы я знаходжу твой цёмны волас… І былі б мы жлабы, то наклалі б адзін адному. Мы трындзім пра высокае. Потым у гастраноме набываем ня помню ўжо што на апошнія пэса. Мы вяртаемся – ты ўжо сьпіш. Алькагольная мэса была ў самым зэніце, хаця толькі сьвітала. Я сказаў, што кахаю цябе, ты таксама сказала, памахала рукой і на працу пайшла. Мы бухалі, як багі, як апошнія дэгенэраты і швалі. Мы прапілі ўсю, што мелі ў кішэнях, суму, але потым знайшлі ў сэрванце твае парфумы – і сады зацьвілі ў засьмяглых чырвоных глотках: я згадаў водар твой, але згадка была кароткай; я згадаў бы і болей, але адмовіла цела. І адно толькі сэрца гудзела, гудзела, гудзела...
*** просты выпадак, простыя людзі яны ішлі адзін адному насустрач п’яная жанчына ў белым гарнітуры і п’яны мужчына ў чорным на хвілю яны пераглянуліся гарэў ліхтар у вачох быццам рыбіны плавалі дэманы і пакуль яны стаялі і хісталіся адзінокія, маўклівыя чорная фарэль жарсьці пераскоквала з аднаго ў другога “эх...” скрушна падумала яна “бля…” безвыходна паўтарыў ён і разышліся каб потым засынаючы кожны ў сваім сямейным коле сваім сямейным ложку думаць пра што заўгодна шпалеры лецішча працу гемарой хуткую старасьць толькі не пра дэманаў мілосьці што на хвілю вынырнулі на паверхню
*** ППРБ (Першыя Прасталыткі Рэспублікі Беларусь) Бывае, згадаю – і прасьляжуся. Першыя Прасталыткі Рэспублікі Беларусь, распачаўшы кар’еру яшчэ школьніцамі, так валодалі аральнымі здольнасьцямі, так рассоўвалі межы ўяўнага і магчымага, што агаломшаныя мужчыны прыводзілі да іх за руку нават дзяцей і ўнукаў. У чаргу выстройвалася самая размаітая публіка: маладыя дэпутаты маладое рэспублікі, прадстаўнікі творчых прафэсіяў, адэпты ўсіх вядомых канфэсіяў, вэтэраны Афганістану, героі працы. Толькі-толькі пачалі зьяўляцца гандоны з водарам фруктаў, у крамах прападаць прадукты, тытунь і алькагольныя вырабы… Я сканчаў тады школу й ніколі не паверыў бы, што гэтыя гейшы скурвяцца, як курвіцца ўсё першае: першыя сябры, настаўнікі, мары. Што сустрэну аднойчы ў бары Лілі, прыдарожную каралеўну, сьпітай, пад руку зь нейкім брыдкім аленем. Ейныя вочы разьядацьмуць катаракта і скруха. Але сьцёгны і рукі памятацьмуць усіх, хто прайшоў празь яе і забыў, кожную суку: ад першага прэзыдэнта да апошняга валацугі.
*** Эсмэральда вы бачылі яе самі: гадоў 19 максымум танная хустка якой звычайна націраюць боты апухлы твар ад алькаголю хваробаў удараў мужа або цыганскае мамкі на джынсах жоўтыя плямы цёмныя пацёкі ўніз па сьцёгнах яна храпе ў праходзе пускаючы зялёную сьліну раскінуўшы ногі й рукі нібы дзеўкі ў порна але краса не здаецца так проста яе паўднёвыя скулы вабяць мужчынаў насатага гопніка лысага барыгу нават таго эстэта ў клясычнай тройцы (пераблытай яе ў радзільні хто ведае была б тваёй жонкай) яе ногі, пругкія і жаданыя вушы і вусны мініятурныя брамы для ўсяго чужога хочацца плакаць і цалаваць (то бок – штурхаць ботам і патасна апэляваць да сумленьня) на яе правым плячы – анёл з залатымі зубамі на яе левым плячы – анёл з выбітымі зубамі адзін налівае другі таксама ўжо ня верыць у цуды
Комментарии:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2