Краіна Цыганія

на главную

Жанры

Поделиться:

Краіна Цыганія

Краіна Цыганія
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Караткевіч

Краіна Цыганія

Параходзік звярнуў з Прыпяці ў Стрынь і прайшоў яе звілістым рэчышчам аж дзесяць вёрст спецыяльна, каб высадзіць мяне ў Завід-Гарадку. Прайшоў — пад мат рулявога — дзеля аднаго мяне, а рака была, як змяя, што звіваецца, круціцца і штохвілінна спрабуе сама сябе ўкусіць за хвост.

Такі «спецрэйс» не быў такой ужо рэдкасцю для гэтых спрадвечных глухіх мясцін Палесся. Тут зямля не давала абвіць сябе дарогамі, дый тыя, што былі, заліло летняй повенню: у Карпатах і на Валыні гулі дзікія злівы, і

беларускае Палессе захлыналася. Заставаліся нялётнае ўжо тры дні неба і першабытны вадзяны шлях.

...Сорак вёрст давялося б мне тупаць сюды да бліжэйшай прыстані, Уласт-Гарадка. А ў мяне быў рукзак з рэчамі і акрамя яго бліц, штатыў, экспанометры, безліч плёнкі. А яшчэ апараты: «Зеніт-Е», «Салют» з усёй оптыкай, з усімі гэтымі тэлевікамі і шырокавугольнікамі (а важыць гэтая бандура з прычындаламі восем кіло) — ды яшчэ цудоўны нямецкі «Лінгоф» і ўлюбёнка мая, непараўнаная японская «Мамея».

Капітан — добры хлопец — проста пашкадаваў мяне, дай Бог яму здароўя.

...Туманным чэрвеньскім ранкам я сышоў па сходнях на бераг, проста пад сівыя, карказломныя валы старажытнага гарадзішча, на якіх варушылася трава і вісеў вэлюм туману.

Гасцініцу атрымаў лёгка. Гарадок не толькі не быў ужо «Трэцяй сталіцай» магутнага княства, а і раёнам перастаў быць. Таму я сюды і трапіў, прашвэндаўшыся пяць год па цэнтральнай і заходняй Беларусі, а пасля па Палессі: шукаў, чаго тут яшчэ не затапталі.

Я адвык ад дому, але не скардзіўся. Гэта быў мой хлеб, і ён быў смачны мне. Я нібыта ратаваў старое Палессе, ягоныя хаты і драўляныя цэрквы, уборы, касцёлы, каб не патанула ўсё гэта на дне рэк сваіх і азёр.

...У чайной сядзелі звычайныя палескія бабы з «крэндалем» на галаве, балбатлівыя маладзіцы ў белых фартухах паўзверх расшытых сукняў, сівавусыя дзядзькі. Пілі дрэннае піва. А сярод іх я заўважыў некалькі цыганскіх сем'яў: дзяцей у кожнай было, як снапкоў, і мяса яны бралі з місак мурзатымі лапкамі... Ну і што?.. І толькі выйшаўшы на вуліцу, я нязмерна дзівіўся: плошча перад чайной, чэзлы скверык — усё гэта рдзела, як майскі букет. Сінь, зелень, залацістасць шаўкоў, срэбнасць намістаў, дымная чырвань шырокіх сукняў, медзь твараў.

Цыганоў было куды больш, чым мясцовых, што з-за дамоў з ласкавай, іранічнай палескай цікавасцю глядзелі на ўсё гэта.

Я ішоў здымаць драўляную царкву ХVІІ стагоддзя, адзінае, што мне трэба было зняць, ды назаўтра і ад'ехаць. На вулках быў тлум і не тое каб ціша — цыганы і ціша! — а прыглушанасць шуму. Толькі дзеці абступілі мяне, як камары:

— Дзядзька, паздымай! Дзядзька, паздымай! — І, калі зняў:

— А кеды фоткі?! А кеды фоткі?!

Цікаўныя палескія цёткі ішлі «ў адну дарогу» са мной:

— А што, і вы цыган?

— Нешта накшталт таго. Ды што ў вас тут робіцца?

— Цыганы гадавую спраўляюць. Год назад тут іхні адзін утапіўся. Кажуць, самы вярхоўны іхні цыганскі суддзя. Аркестра будзе. Сабраліся з усёй чыста зямлі. Бацюшко дазволіў ім на могілках трызну правіць. Адных курэй дзвесці штук насмажылі, трох кабаноў купілі. Гарэлкі — мора. Нічога, не сваволяць.

Я ледзь адвязаўся ад іх. Пайшоў пад вязамі і ліпамі паўз хаты — на франтонах іхніх быў палескі сімвал сонца, — паўз пратокі і каналы — проста на могілкі да Юраўскай царквы. Трохзрубная, з трыма шатрамі даху, яна аж танула ў бэзе і вішняку пад каравымі векавымі хвоямі.

Паздымаць мне, аднак, так і не ўдалося. Грымнуў жалобны марш. За агароджаю рухаўся на новыя могілкі цыганскі натоўп. Я хацеў быў зняць яго — калі яшчэ такое ўбачыш — і баяўся: яшчэ ў кішэнь накладуць. Пабойванні былі, аднак, дарэмныя. Да мяне падышоў змрочны дзядзька з касымі вачамі, у якіх жыла, здавалася, уся журба свету, і папрасіў:

— Здымі, друг. Харошы быў чалавек. Здымай.

І пачалося маё звычайнае: на дрэва — на агароджу — зноў на дрэва — ледзь не пад аскаленыя, пенныя конскія морды.

Сівы Мафусаіл наперадзе нёс ікону, абвітую ручніком, за ім сталыя цыганы, змаршчакаватыя бабці, шалёна прыгожыя дзеўкі. Пазвяквалі намісты, хваляваліся, як мора, сукенкі — вішнёвыя, гранатавыя, язмінныя, сінія, як бэз. І ўсё гэта было жыццё, хаця і крочыла ў месца смерці. Ехалі на вазах зусім расслабленыя і старажытныя, трымаючы на руках немаўлят. Вялі пад цуглі варанога цмока-каня, які страшна скаліўся, выкатваў вочы і, здавалася, не дакранаўся капытамі зямлі.

— З канём! З канём сфатаграфуй! Яго конь! А-а-ай і конь-конь!!!

Блішчалі бляхі збруі. І сумная, апошняя была песня колаў на апошнім шляху.

Яшчэ з дрэва я заўважыў у натоўпе, што скідаўся на медны, залаты і чырвоны жар, адзіную белую пляму, а калі ўшчаміўся ў натоўп — убачыў, што гэта дзяўчына або маладзіца. Убор яе не ўвесь быў белы. Сукенка ў дробныя складкі — напалову палеская, напалову цыганская — была яркая, аж вачам балюча. І толькі вышэй яе была вельмі шырокая кофта з белых карункаў. З намістаў-мірыкляў, як сцябліна дзівоснай кветкі, вырастала шыя, валасы былі цяжкія, цёмна-каштанавыя, амаль чорныя. Рот дзівоснай свежасці, паўнаваты і белазубы. Нос смелай формы, з нервовымі ноздрамі. І цёмныя вочы — ні ў кога на зямлі я яшчэ не бачыў такіх выразных вачэй. І такой ганарлівай, такой усходняй, такой каралеўскай хады. Нібыта шар зямны, без ніякай натугі, нясе на галаве. І ясна, што не табарная, а з аседлых. Не змучанае, не змарнелае, не спечанае ўшчэнт сонцам, здаровае, чыстае, уходжанае цела.

Сумна ўсміхнулася аб'ектыву, адразу ж іншай стала пастава і хада. І гэты рух, і гаты боскі выгін клуба.

Я пайшоў у натоўпе непадалёк ад яе.

На могілках сонца не магло прабіцца праз шаты шматвяковых дрэў, як на дно вільготна-халоднага зялёнага возера. Сям-там толькі прарываўся салатавы прамень, і ў адным з такіх прамянёў блішчала жалобная рыза папа і плыў шызы дым ладану. Убаку, там, дзе не было яшчэ магіл, з латаў, што ляжалі на галінах дрэў, звісалі палотнішчы, утвараючы даўжэзны шацёр, апошні шацёр нябожчыка, з якога адпраўляцца цыгану ў апошнюю яго краіну. Пад ім стаялі сталы з трызнаю. Убаку брудна бялеў другі шацёр, меншы. Там бразгалі талеркі, на якія накладалі стравы жанчыны.

— Глядзі, цыганскі фатограф!

— І фатографа свайго прывезлі!.. А колькі ж яны табе заплацілі, хлопец?

Тлум, спеў хору і выгукі папа, убаку, проста на траве, купкі людзей. І кожную купку — хоць у оперу. Вось старая курыць люльку. Вось дзяўчынка вязе каляску з брацікам і з гартаннай дзікасцю крычыць:

— Чавэло!

Ах, Цыганія-Цыганія! Ах, і мая ж цыганская кроў! Індзейская ярасць у вачах, калі унь тая, з крыху адутлаватым тварам і доўгімі індзейскімі валасамі, крычыць нешта.

123
Популярные книги

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Титан империи 4

Артемов Александр Александрович
4. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей