Курган

на главную

Жанры

Поделиться:

Курган

Курган
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Янка Купала

Курган

I
Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай Дрэмле памятка дзен, што ў нябыт [1] уцяклі, - Ўдзірванелы [2] курган векавечны. Дуб галлё распусціў каранасты над ім. Сухазелле у грудзі ўпілося; Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, - Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе. На купалле там птушка садзіцца, пяе, У піліпаўку [3] воўк нема вые; Сонца днём распускае там косы свае, Ночкай зоры глядзяць залатыя. Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз, Перуны білі з краю да краю, - Ён стаіць - гэта памяць людская, паказ... Толькі гутарка ходзіць такая.

1

У

нябыт — у забыццё.

2

Удзірванелы — пакрыты дзірваном, густа зарослы травою.

3

Піліпаўка — час зімою, калі пачынаюцца моцныя маразы, завеі.

II
На гары на крутой, на абвітай ракой, Лет назад таму сотня ці болей, Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной Грозна, думна [4] глядзеў на прыволле. У нагах у яго рассцілаўся абшар [5] Хвоек гонкіх і пахані чорнай, Сонных вёсак шары [6] , хат амшалых [7] , як мар, Хат з сям'ёй душ падданых, пакорных. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам; Хто хацеў, не хацеў - біў наклоны яму, Спуску, ласкі не знаў непакорам. Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй; Стражы князевы - ў полі і дома, Толькі модлы [8] раслі небу ў сэрцах людзей, І пракляцце расло пакрыёма [9] .

4

Думна — горда.

5

Абшар — прастор.

6

Сонных вёсак шары — нерухомыя цені нібы паснуўшых вёсак.

7

Амшалых — пакрытых мохам.

8

Модлы — малітвы.

9

Пакрыёма — употай.

III
Раз бяседа [10] вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі [11] : За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. На вяселле-разгул наплыло, як на сход, Госці знатных зусюль, за паўсвету, Гэткай гучнай бяседы не номніў народ, Гэткіх скарбаў, брыльянтаў [12] , саетаў [13] !.. Дзень, другі ўжо грымела у князя гульня, І музыкі, і чаркі звінелі; Выдумлялі забаў новых кожнага дня; Што хацелі - ўсяго госці мелі. Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадаў ён пазваць гусляра [14] старыну, Гусляра з яго ведамай славай.

10

Бяседа — застолле.

11

Садзіць на пасад — выдаваць замуж.

12

Брыльянт — каштоўны камень.

13

Саета — багатае адзенне з атласу і шоўку.

14

Гусляр — чалавек, які іграе на гуслях, музычным інструменце.

IV
Акалічны народ гуслі знаў гусляра; Песня-дума за сэрца хапала; Вакол гэтай думы дудара-званара Казак дзіўных злажылась нямала. Кажуць, толькі як выйдзе і ўдарыць як ён Па струнах з неадступнаю песняй, - Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн, Не шумяць ясакары [15] , чарэсні; Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка ў той час сціхае; Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць, Паплаўкі рыба-плотка хавае. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня [16] вечнага «піць» не заводзіць: Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.

15

Ясакар — таполя.

16

Каня — балотная чайка, крык якой нагадвае гукі піць-піць-піць.

V
Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты: Пасадзіла на ганку, між клёнаў і ліп, На цагляным парозе магната [17] . Невыдумная світка [18] – убор на плячах, Барада, як снег белы - такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Водзіць пальцам худым па сталёвых струнах, К песні-музыцы ладзіцца, строе; Водклік б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах, Заміраючы ў сховах пакояў. Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, Не зірнуўшы на гулі ні разу, І сядзіць гэты сумны, як лунь [19] , белы дзед, І чакае ад князя прыказу.

17

Магнат — памешчык, буйны землеўладальнік.

18

Світка — вопратка, пашытая з даматканага сукна.

19

Лунь — ястраб-мышалоў, у якога белае (светла-шэрае) апярэнне.

VI
– Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай, Славай хат маіх подданых слаўны?! Нам сягоння зайграй, нам сваіх песень дай, - Князь умее плаціць незвычайна! Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям - Поўны гуслі насыплю дукатаў [20] ; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам - Канапляную возьмеш заплату; Знаеш славу маю, знаеш сілу маю... – Многа знаю і чуў аб табе я, - І я сам, як і ты, так табе запяю... – Ну, пара пачынаць, дабрадзею!
Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр, Заіскрыліся вочы сівыя, Патануў у скляпеннях адзін, другі ўдар, І заплакалі струны жывыя.

20

Дукат — старажытная манета, сярэбраная, пазней залатая.

VII
«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет, Не такую задумаў ты думу, - Не дае гуслярам сказу золата цвет, Белых хорамаў п'яныя шумы. Скурганіў [21] бы душу чырванцом тваім я; Гуслям, княжа, не пішуць законаў: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькі роўна. Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, - Ім пакорны я толькі з гуслямі, Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, - Не скуеш толькі дум ланцугамі. Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог, Б'е ад сцен-цэгел лёдам зімовым; Сэрца маеш, як гэты цагляны парог, І душу - як скляпоў гэтых сховы.

21

Скурганіў — загубіў, умярцвіў.

VIII
Глянь ты, слаўны ўладар, па палеткі свае: Сарачні [22] там сох бачыш, як блудзе; А ці чуў ты, аб чым там араты пяе, Дзе і як жывуць гэтыя людзі? Глянь у лёхі [23] свае, ў падзямеллі глянь, князь, Што настроіў пад хорамам гэтым: Брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь, Чэрві точаць жывых іх, раздзетых. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк - Гэта цертая сталь ад кайданаў, Гэта вісельні петляў развіты шнурок, Гэта, княжа, твае саматканы.

22

Сарачні сох — сорак саракоў — вельмі многа.

23

Лёхі — склепы, падземныя памяшканні, сховішчы.

IX
Стол ты ўставіў ядой, косцей шмат пад сталом, - Гэта косці бядноты рабочай; Пацяшаешся белым, чырвоным віном, - Гэта слезы нядолі сірочай. Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл, Адшліфованы цэгла і камень, - Гэта - памяткі-пліты з няўчасных магіл, Гэта - сэрцаў скамененых пламень. Люба чуці табе скочнай музыкі звон: Ты, дружына п'яце асалоду, - А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн, Стогн пракляцця табе, твайму роду?! Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар! Госці хмурны, а дворня знямела... Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар! Выбачай, калі спеў мо няўмела».
X
Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч; Гулі зглухлі: ні жартаў, ні смехаў... Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лескатам выбегла рэха. – Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў На вяселле цябе сваей княжны!.. Ты шалёны, стары! хто цябе дзе хаваў? Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай [24] . Ты адважыўся мне на сляпы перакор Вызваняці сусветныя трэлі; Платы маю шмат я для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў, Я па-князеўску ўсім і плачу, і люблю! Ты не хочаш дукатаў - не трэба!.. Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю! Знае хай, хто тут пан: я - ці неба!

24

Цемра сярмяжная — зняважлівая клічка бедных, непісьменных сялян, якія насілі даматканыя сярмягі (світкі).

12
Комментарии:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2