Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадовы стаж супрацы з юнымі чытачамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у выданьні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР», у тым ліку i зборніка « Песня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў i штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР i замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў падрыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укладальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар i каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту).
Для
серыі «Школьная бібліятэка» ім укладзены: «Максім Багдановіч: «Шыпшына» (1991) i «У бязмежную даль: Кніга пра Максіма Багдановіча» (1996), «Слаўны сын Беларусі: Кніга пра Скарыну» (1994), «Жыві ў свабодзе!: Кніга пра Каліноўскага» (1996), «Янка Купала. Якуб Колас: Родныя вобразы» (разам з Я. Хвалеем, 1997), «Свой пачэсны пасад: Кніга пра Янку Купалу» (1999).
Сяргей Панізьнік (Папар) у 1997г. Выдаў кнігу «Сустрэча роднасных сусветаў», дзе змешчаны пераклады яго вершаў на англійскую, балгарскую, латышскую, польскую, рускую, украінскую мовы. А ў яго зборніку «На ўсе вякі...» (Мінск. Выдавец В. Хурсік. 2011) ёсць пераклады на англійскую i французкую мовы.
Сяброўскія адведзіны - добрых кніг агледзіны
РАСІНКА I ЖУЧОК
Сеяў росы вясёлы стручок.Падышоў да расінкі жучок.Падзівіўся,Знямеў на хвілінку.Яшчэ раз паглядзеўна расінку.I знікае усмешка ca шчок,Бо з расінкіГлядзіць-пазіраеI ca страху амаль паміраеГэткі ж самы маўклівыжучок.У расінкі — i вусы жучка,Гэтаксама трасеццашчака,I як нітачкі — валасы,I пушыначкі для красыНа карычневай галаве.I нарэшце жучокЦіха чокнуў:— Чок-чок...Даражэнькі стручок,Ты люстэрка згубіў у траве?Засмяяўся стручок,A расінкуСтрое жучкуНа каляную спінку.«Чок-чок-чок», — я пачуў.I — маўчок...Без люстэрка застаўся жучок
ВЕРАСЕНЬ
I ужо не месяц — верасыЗвіняць.Нанэўна, ад расы.Чутны світанку галасы:— Дзінь-дзінь...Бом-бом...— Жывём?— Жывём!Мне ВерасеньРуку падаў:— Ты ў школуСвой партфельСабраў?— Сабраў партфель,I сам сабраўся,I з вольным летам развітаўся— Куды ж цяперТвой дзень імчыцца?— Вучыцца, Верасень,Вучыцца.
З кнігі «Беларуская дзіцячая літаратура».
Хрэстаматыя. Складальнікі М. Яфімава, В. Ляшук. Мінск. «Вышэйшая школа». 1996 г.
ЛЯ ВЕЖАЎ НАВАГРАДКА
Схавай ты, вежа, i мянеза шэры загрудак:пачуць бы, як ускалыхневякі Наваградак...Маўчаць каменні i гара,хоць i варушацца...Няхай раскрыліцца зараз чырвонай ружыцы, —каб нашу памяцькветка-звону шлях паклікала,каб ведаў кожны маладзён:зямля — вялікая;зямля вялікая, у насзямля высокая,i нашы вежы ў добры часлюлялі сокалаў.Адкуль ідзём? Ад баразны,з малога каліва...Няма наваградскай сцяны,i замак спалены?Затое мы — саюз вякоўжывучай спадчыны...Наваградак — ты меч бацькоў,ты песня матчына.
БЕЛАРУСЫ
Людзі ветлыя.Мы не бедныя:рэкі — з русламі .Беларусы мы!Неба — божае,Сэрца гожае,з перагрузкамі...Беларусы мы!Між суседзяміне мядзведзямізаскарузлымі.Беларусы мы!Мы
З кнігі «Пад сэрцам у Радзімы». Сучасная беларуская паэзія. Мінск. «Беларуская энцыклапедыя». 1997 г. Складальнік М. Скобла. Серыя «Школьная бібліятэка».
САГРЭТАЕ НА ВУСНАХ
Мяцеліца кружыць нанова.I зноў настывае мой двор.На вуснах сагрэтае слова ,не бойся настуджаных зор.Растануць сумёты настрою,самотная хваля сплыве.Абудзіцца сэрца вясною:каханаю — мова — жыве!Цябе крыгаходы не знеслі,не стала чужой гарадам.На вуснах сагрэтую песнюi новым вякам перадам.
РЭХА Ў РОДНАЙ СТАРАНЕ
Што на памяці у Сонца?Светлы лік у цьме бясконцай.Нараджаўся там Су свет:свет людзей i свет планет.Што на памяці ў Зямлі?Каліва на араллі:знізу — корань, зверху — кветкі.Там, дзе кветкі, —ёсць i дзеткі!Помняць нашы курганыкожнай — жвір i жар — вайны.Што на памяці ў Айчыны?Бляск паходні i лучыны,плахі меч, Пагоні мечi фатпыстаў чорны смерч.Што на памяці у Песні?Toe, што ўжо не закрэсляцьні вякі, ні лайдакі,ні алоўкі, ні штыкі.Мова — з памяці-вязьма:без яе мяне няма.Для душы няма пажывы —не жывы я, не служывы.Ведаю, што дух народныз роднай мовай несмяротны.Што на памяці. ў мяне?Рэха ў роднай старане.Ля Дзвіны карэнні роду.Веру: ім не будзе зводу!Мой сынок, мая дачка —два вяслы. Жыве рака:вёслы крыламі ўзлятаюць,нашы дні ў вякі плывуць,i суседзі нас вітаюць.Беларусамі завуць.
З кнігі «Сэрцам роднага слова краніся». Хрэстаматыя для вучняў старэйшых класаў. Miнск. «Народная асвета». 1998 г. Укладальнікі М. Воінаў, К. Усовіч.
ВОЖЫК I БЕЛЫ ГАРОШАК
Чамусьці ВожыкНе выцер ножакI лёг у ложак.Спаў дрэнна Вожык,Бо многа крошакПрынёс у ложак.— Мой дружа Вожык,Сказаў Гарошак, —З усіх дарожакУ свой жа ложакПрынёс ты крошак.Нашто ж парожак,Дзе можа з ножакНе толькі ВожыкПатрэсці крошак, —Каб легчы ў ложакЯк я, Гарошак?
ЧАРАДЗЕЙНЫЯ СЛОВЫ
Свеціць сонца.Бачу цень.Прывітаўся:— Добры дзень!..Цень стаіцьI не хістаецца.Цень са мноюНе вітаецца.Я пайшоў –I цень скрануўся.Цень за дрэваЗахінуўся.З кроныНейкі чараўнік«Чык-чырык!»Сказаў —I знік.Цень знямелыДзіву даўся:«Верабей,A прывітаўся!»ДабрадзеіТры харобрых:Ранак, ДзеньI Вечар добры.Хто вітаеIx часцей,—Той жывеЯк чарадзей.Хто ж да ласкіНайахвочы,Яшчэ й зычыць:— Добрай Ночы!