Літары ў расе

на главную

Жанры

Поделиться:

Літары ў расе

Літары ў расе
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Сяргей Панізнік (Папар)
Літары ў расе

Зборнік вершаў для дзяцей

СЯРГЕЙ ПАПАР

(Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік)

Нар. у 1942 г.

Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадовы стаж супрацы з юнымі чытачамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у выданьні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР», у тым ліку i зборніка « Песня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў i штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР i замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў падрыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укладальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар i каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту).

Для

серыі «Школьная бібліятэка» ім укладзены: «Максім Багдановіч: «Шыпшына» (1991) i «У бязмежную даль: Кніга пра Максіма Багдановіча» (1996), «Слаўны сын Беларусі: Кніга пра Скарыну» (1994), «Жыві ў свабодзе!: Кніга пра Каліноўскага» (1996), «Янка Купала. Якуб Колас: Родныя вобразы» (разам з Я. Хвалеем, 1997), «Свой пачэсны пасад: Кніга пра Янку Купалу» (1999).

Сяргей Панізьнік (Папар) у 1997г. Выдаў кнігу «Сустрэча роднасных сусветаў», дзе змешчаны пераклады яго вершаў на англійскую, балгарскую, латышскую, польскую, рускую, украінскую мовы. А ў яго зборніку «На ўсе вякі...» (Мінск. Выдавец В. Хурсік. 2011) ёсць пераклады на англійскую i французкую мовы.

Сяброўскія адведзіны - добрых кніг агледзіны

РАСІНКА I ЖУЧОК

Сеяў росы вясёлы стручок. Падышоў да расінкі жучок. Падзівіўся, Знямеў на хвілінку. Яшчэ раз паглядзеў на расінку. I знікае усмешка ca шчок, Бо з расінкі Глядзіць-пазірае I ca страху амаль памірае Гэткі ж самы маўклівы жучок. У расінкі — i вусы жучка, Гэтаксама трасецца шчака, I як нітачкі — валасы, I пушыначкі для красы На карычневай галаве. I нарэшце жучок Ціха чокнуў: — Чок-чок... Даражэнькі стручок, Ты люстэрка згубіў у траве? Засмяяўся стручок, A расінку Строе жучку На каляную спінку. «Чок-чок-чок», — я пачуў. I — маўчок... Без люстэрка застаўся жучок

ВЕРАСЕНЬ

I ужо не месяц — верасы Звіняць. Нанэўна, ад расы. Чутны світанку галасы: — Дзінь-дзінь... Бом-бом... — Жывём? — Жывём! Мне Верасень Руку падаў: — Ты ў школу Свой партфель Сабраў? — Сабраў партфель, I сам сабраўся, I з вольным летам развітаўся Куды ж цяпер Твой дзень імчыцца? — Вучыцца, Верасень, Вучыцца.

З кнігі «Беларуская дзіцячая літаратура».

Хрэстаматыя. Складальнікі М. Яфімава, В. Ляшук. Мінск. «Вышэйшая школа». 1996 г.

ЛЯ ВЕЖАЎ НАВАГРАДКА

Схавай ты, вежа, i мяне за шэры загрудак: пачуць бы, як ускалыхне вякі Наваградак... Маўчаць каменні i гара, хоць i варушацца... Няхай раскрыліцца зара з чырвонай ружыцы, — каб нашу памяць кветка-звон у шлях паклікала, каб ведаў кожны маладзён: зямля — вялікая; зямля вялікая, у нас зямля высокая, i нашы вежы ў добры час люлялі сокалаў. Адкуль ідзём? Ад баразны, з малога каліва... Няма наваградскай сцяны, i замак спалены? Затое мы — саюз вякоў жывучай спадчыны... Наваградак — ты меч бацькоў, ты песня матчына.

БЕЛАРУСЫ

Людзі ветлыя. Мы не бедныя: рэкі — з русламі . Беларусы мы! Неба — божае, Сэрца гожае, з перагрузкамі... Беларусы мы! Між суседзямі не мядзведзямі заскарузлымі. Беларусы мы! Мы
таланныя,
людзі знаныя, свой Каруза быў...
Беларусы мы! Слава — позняя. Ніва — росная, зерне грузнае. Беларусы мы!

З кнігі «Пад сэрцам у Радзімы». Сучасная беларуская паэзія. Мінск. «Беларуская энцыклапедыя». 1997 г. Складальнік М. Скобла. Серыя «Школьная бібліятэка».

САГРЭТАЕ НА ВУСНАХ

Мяцеліца кружыць нанова. I зноў настывае мой двор. На вуснах сагрэтае слова , не бойся настуджаных зор. Растануць сумёты настрою, самотная хваля сплыве. Абудзіцца сэрца вясною: каханаю — мова — жыве! Цябе крыгаходы не знеслі, не стала чужой гарадам. На вуснах сагрэтую песню i новым вякам перадам.

РЭХА Ў РОДНАЙ СТАРАНЕ

Што на памяці у Сонца? Светлы лік у цьме бясконцай. Нараджаўся там Су свет: свет людзей i свет планет. Што на памяці ў Зямлі? Каліва на араллі: знізу — корань, зверху — кветкі. Там, дзе кветкі, — ёсць i дзеткі! Помняць нашы курганы кожнай — жвір i жар — вайны. Што на памяці ў Айчыны? Бляск паходні i лучыны, плахі меч, Пагоні меч i фатпыстаў чорны смерч. Што на памяці у Песні? Toe, што ўжо не закрэсляць ні вякі, ні лайдакі, ні алоўкі, ні штыкі. Мова — з памяці-вязьма: без яе мяне няма. Для душы няма пажывы — не жывы я, не служывы. Ведаю, што дух народны з роднай мовай несмяротны. Што на памяці. ў мяне? Рэха ў роднай старане. Ля Дзвіны карэнні роду. Веру: ім не будзе зводу! Мой сынок, мая дачка — два вяслы. Жыве рака: вёслы крыламі ўзлятаюць, нашы дні ў вякі плывуць, i суседзі нас вітаюць. Беларусамі завуць.

З кнігі «Сэрцам роднага слова краніся». Хрэстаматыя для вучняў старэйшых класаў. Miнск. «Народная асвета». 1998 г. Укладальнікі М. Воінаў, К. Усовіч.

ВОЖЫК I БЕЛЫ ГАРОШАК

Чамусьці Вожык Не выцер ножак I лёг у ложак. Спаў дрэнна Вожык, Бо многа крошак Прынёс у ложак. — Мой дружа Вожык, Сказаў Гарошак, — З усіх дарожак У свой жа ложак Прынёс ты крошак. Нашто ж парожак, Дзе можа з ножак Не толькі Вожык Патрэсці крошак, — Каб легчы ў ложак Як я, Гарошак?

ЧАРАДЗЕЙНЫЯ СЛОВЫ

Свеціць сонца. Бачу цень. Прывітаўся: — Добры дзень!.. Цень стаіць I не хістаецца. Цень са мною Не вітаецца. Я пайшоў – I цень скрануўся. Цень за дрэва Захінуўся. З кроны Нейкі чараўнік «Чык-чырык!» Сказаў — I знік. Цень знямелы Дзіву даўся: «Верабей, A прывітаўся!» Дабрадзеі Тры харобрых: Ранак, Дзень I Вечар добры. Хто вітае Ix часцей,— Той жыве Як чарадзей. Хто ж да ласкі Найахвочы, Яшчэ й зычыць: — Добрай Ночы!
Комментарии:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9