Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Пачакай, мы цябе ўсё-ткі падсмажым, — пагразіў Халадок вежы кулаком і налёг плячом, разам з Якавам, Міронам і некалькімі эстамі пачаў спіхваць з вала яшчэ адно кола. Яно як бы з неахвотаю кранулася з месца. Зарыпеў гарачы абвуглены пясок, узвіўся бела-шэры попел. Вось кола пачало набіраць ход, і раптам Халадок ці то паслізнуўся, ці то страціў раўнавагу ад гарачыні і вышыні, але здарылася жахлівае і непапраўнае — кола схапіла старшага дружынніка за крысо абпаленага плашча, падмяла пад сябе і пакацілась ўніз, у агонь, у смуродлівы дым.

— Халадок! — закрычаў Мірон. — Халадок!

Ён адчуў, як падкошваюцца калені,

і апусціўся на вал каля разбітых, раструшчаных тэўтонскімі камянямі забаролаў. Ён успомніў далёкі-далёкі дзень, хатку, у якой хаваўся ад ваўкоў, паміраў з голаду, і вясёлага, дужага, сінявокага воя, што пад'язджаў да хаткі, накалоўшы на кап'ё воблака.

— Халадок! — зноў крыкнуў Мірон і заплакаў. Падбег Вячка. У руцэ — меч, шлем з'ехаў набок, і пасма спатнелых светлых валасоў прыклеілася да смуглага лба.

— Дзе Халадок? — запытаўся ў Мірона Вячка. Мірон усхапіўся з зямлі, паказаў рукою ўніз, у полымя і дым.

— Там.

— Э-эх… — толькі і сказаў Вячка. Пачуўся страшэнны грукат. Гэта тэўтоны ішлі на прыступ, удараючы ў літаўры, б'ючы мячамі аб шчыты.

— Рубон! — закрычаў Вячка. — Усе на вал!

Але смерць у той дзень абмінула Халадка. Усе, хто абараняў Юр'еў, думалі, што старшы дружыннік загінуў, згарэў ля падножжа тэўтонскай вежы, а ён ацалеў, трапіўшы ў палон да Альберта. Наступнай раніцаю тэўтоны прыкруцілі Халадка ланцугамі да самага верху штурмавой вежы, хаваючыся за яго плячамі, стралялі ў абаронцаў гарадскога вала з арбалетаў. Так яны рабілі з усімі палоннымі ў час аблогі гарадоў.

Параненай знясіленай птушкай павольна падплываў разам з тэўтонскай вежаю Халадок да вала, які абаранялі ягоныя баявыя сябры. Палачане, наўгародцы і эсты спынілі страляніну, з вялікім шкадаваннем глядзелі на свайго няшчаснага скрываўленага, абпаленага пабраціма. Некаторыя плакалі. Вялікая пакута была ў тым, што побач, за некалькі дзесяткаў локцяў ад цябе, канаў суайчыннік, і нельга было яму памагчы. Халадок не захацеў, каб сум і слабасць прынесла яго смерць, гучна, на ўсе грудзі засмяяўся.

— Браты! — закрычаў у свой апошні міг Халадок. — Высока я лётаю і далёка бачу! Стаіць наш Полацк і вечна будзе стаяць! І ніколі не звядзецца наш род! І сонца будзе цалаваць нашу зямлю! Бывайце, Мірошка і Клімята! Біце з лукаў — не шкадуйце мяне! Хутчэй біце!

Тэўтон, гахнуўшы, размашыста ўсадзіў яму між лапатак востры гарачы корд.

— Біце… — прашаптаў Халадок, і галава ўпала на грудзі.

Зноў закіпела лютая сеча. Ніхто сябе не шкадаваў — ні палачане з наўгародцамі і эстамі, ні тэўтоны. Дым выядаў вочы. Мёртвыя ляцелі з вала ў агонь і там згаралі. Доўгую лесвіцу, якую тэўтоны, лезучы ўверх, абвілі сваімі целамі, Якаў, Мірон і Меэліс, напружыўшы ўсе сілы, адпіхнулі ад вала, і яна, устаўшы на нейкае імгненне дыбком, цяжка рухнула, знікла ў віхуры агню. Толькі чырвоныя вугалі пырснулі ва ўсе бакі.

Тэўтоны, як шалёныя, лезлі на вал, ды там сустракалі іх мячы і коп'і, рогвіцы і шастапёры, камяні і дубіны, сякеры і кісцяні. На іх лілі смалу, кідалі гаршкі з агнём, бярвенні, трупы іх жа рыцараў, якія ўзабраліся на вал, але адразу ж былі там пасечаны. Крыкі, стогны, апошні чалавечы хрып, рэзкія гукі тэўтонскіх літаўраў, шум агню, свіст мячоў і стрэл спляліся ў велізарны вогненны клубок, напоўнены болем, пакутай і смерцю. Напор тэўтонаў мацнеў, здавалася, вось-вось яны зломяць супраціўленне абаронцаў вала, ды раптам

над аглушальнай нямоўчнай рознагалосіцай бою ўзвілася песня:

Вядзі нас на сечу, святая Сафія! З табой пойдзем мы па агні і па багне. Архангелы стрэлы дадуць залатыя, Каб звера змагчы, што крыві нашай прагне.

Мужчынскі звонкі голас рашуча паляцеў над валам, дзе абліваліся крывёю параненыя, дзе мёртвыя ўсё яшчэ сціскалі гарачыя мячы.

Мацуй сваіх вояў, святая Сафія,— Няўрымслівых тураў і сокалаў мужных. Няхай Палата нашы раны абмые, Калі мы ўпадзем ад мячоў харалужных.

— Хто спявае? Хто спявае? — слухаючы песню, пыталіся адзін у аднаго воі.

— Клімята Аднарук спявае, — весела сказаў Якаў і крыкнуў Клімяту, які стаяў з непакрытай галавою каля забаролаў, падыгрываючы сабе на гудку:

— Далёка наша Палата, Клімята!

Клімята здалёк заўважыў яго, мацней ударыў смыком па струнах гудка, адказаў:

— Няпраўда, Якаў Палачанін. Дзе мы стаім, там і наша Палата цячэ.

І на гэты раз не хапіла тэўтонам сіл, пакаціліся яны з вала. На тым і бой замоўк, толькі воблака чорнага дыму вісела над Юр'евам. Кветкі, прытаптаныя ў ваколіцах Юр'ева нагамі пілігрымаў і мечаносцаў, палахліва ўздымалі з зямлі галоўкі, азіраліся наўкол, быццам хацелі даведацца, ці доўга яшчэ людзі будуць забіваць людзей.

Ноч апусцілася на Юр'еў. За валам і каля вала гарэлі вогнішчы. Ніхто не мог заснуць. Хіба можна было спаць, калі за плячамі кожнага стаяла смерць, калі зоркі густа падалі з неба? І тады зайгралі палачане на гудках і цымбалах, а тэўтоны ўдарылі ў літаўры, задудзелі ў дудкі. І пачалі танцаваць знясіленыя людзі каля вогнішчаў, каб узбадзёрыць сябе.

Вячка стаяў, прысланіўшыся спінаю да абсмаленых частаколін забаролаў, зняўшы цяжкі шлем. Глуха крыкнула за валам невядомая начная птушка, нібы паклікала яго. Кожную ноч ён чуў яе трывожны самотны голас, хоць наўкол ва ўвесь дух ігралі гудкі і дудкі. Здавалася, яна крычыць толькі для яго. Дзе жыве гэтая птушка? Якое ў яе гняздо? Пабегчы б за ёй, скаціўшыся з вала, у начны туман, у лугі і лясы і зноў зрабіцца малым, каб росны лазовы куст пудліва дакрануўся да шчакі, апёк яе дрыготкім холадам. Паляцець бы, як гэтая птушка, далёка-далёка адсюль, ад крыві і смерці, і апусціцца на ціхім лясным азерцы каля Друцка, дзе светлыя хвалі варушаць сонны чарот і месячныя промні начуюць у яловым гушчары. Не паляціш! Нельга. Са сваёй дружынаю ён пойдзе да канца, да самага канца…

Вячка заснуў, сціскаючы ў руцэ меч, і цераз вал пераляцела светлапёрая вогненнавокая птушка, села яму на грудзі, запыталася мяккім пяшчотным голасам:

— Дзе ты, мой князь?

Ён зняў баявую пальчатку, асцярожна, заміраючы сэрцам, пагладзіў абсыпаныя бліскучымі кроплямі расы пёры. Птушка ўздрыгнула, сціснулася ў камячок, зноў запыталася:

— Дзе ты, мой князь?

Вячка прахапіўся, адштурхнуўся спінаю ад забаролаў, напружыў зрок. Дабранега хілілася над ім, ласкава трэсла за руку, што сціскала меч. Зорнае бяздоннае неба развіналася, нібы крыллі, у яе за плячамі.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV