Нікому

на главную

Жанры

Поделиться:

Нікому

Нікому
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
З часоў прыгону

I

Скончыўся дзень працы, Сонейка зайшло, Вечарок асеньні Сходзіць на сяло. Станавяцца ў хатах Дзяды па кутох, Час агонь паліці, Ночкі цень залёг. Пук лучынак ёмкі, Дзяўчынка, нясі, Пры сьвятле іх будзем Гутарку вясьці. Раскажу вам тутка Здарэньне адно, – За часоў прыгону Здарылась яно. Слухаць толькі ўважна, Не перабіваць. Сьціхлі.
Ладна! Толькі
З чаго б тут пачаць?

II

Гэй, думка ўдалая, Ты мяне нясі Па роднай старонцы – Па Белай Русі! Нясі ў час мінулы, Як горасна тут Год таму з паўсотні Жыў наш бедны люд. Сьмерць ішла ня ў часе, Дый не к аднаму, Жаліцца ў няшчасьці Не было каму. На бяду і гора, На сьлёзы і жаль Паншчына спраўляла Свой прадсьмертны баль. Хоць мінуў даўно ўжо Час той – ліхадзей, Але не мінула Памяць у людзей.

III

Сярод гор пясчаных Ды панскіх лясоў Расьселася вёска Зь якіх хат са сто. Жыве ў гэтай вёсцы Душ якіх зь пяцьсот, – Працуе на пана Ўвесь гэты народ. Пан што хоча робіць. Грозен яго кнут, Лье пот, кроў і сьлёзы Зацяганы люд. За віну малую Розгамі сякуць, За праступак большы Ў рэкруты здадуць. Бацька робіць «дзела», Ў салдатах сынок, Бярэ за каханак Пан жонак, дачок.

IV

Вось у гэтай вёсцы, У сям'і аднэй, Вырасла дзяўчына, А ўсіх прыгажэй! Звалася Аленай Дзяўчынка-душа, Ну... і пакахала Шчыра Тамаша. I Тамаш Алену, Ой, не ад таго; Сказаць пра іх любасьць Можна шмат чаго. Любіліся шчыра Пара галубкоў, Дый ня мелі шчасьця Для сваіх галоў. Бор над іх бы доляй Плакаў і шумеў... Аленку-красуню Пан на воку меў.

V

Раз, пекна прыбраўшысь, Быццам на кірмаш, Пайшлі ў двор да пана Алена й Тамаш. Прыйшлі. Пан к ім выйшаў, А яны да ног: «Пазволь пажаніцца Нам, ясны панок!» «Жаніцеся! – што ж там... – Кажа пан з двара. — Калі ж будзе шлюб ваш?» – «Панок, на Пятра». Як прыйшлі, йдуць нашы Дамоў жаніхі. Весела варкочуць... Пан добры такі. I няўцям ім, бедным, Што за імі ўсьлед Ліха злое пхнецца I натворыць бед.

VI

Грыміць палац белы – Ў пана йдзе банкет, Гуляе магнаціва Гулка, на чым сьвет. Сталы паўнютэнькі Яды дарагой, Дарагія віны Ліюцца ракой. Бяз сораму жарты У п'яных пайшлі, Аж іх жонкі, дочкі Са стыду ўцяклі. I гэтага толькі Хацеў зброд п'яны. – Дзевак сюды! Дзевак! – Крыкнулі паны. Гаспадар гасьцінны Ўгадзіць рад гасьцям. – Тут Алену ўспомніў, К якой лас быў сам.

VII

А Тамаш з Аленай – Муж і жонка ўжо – I ад шлюбу едуць Роднаю мяжой. Дамоў едуць хутка, Ён штось шэпча ей, Яна вочкі спусьціць, Стане ружавей. Але не пашэньціць, Мабыць, маладым: Кепскія варожбы Пападаюць ім. Перабег дарогу Заяц разы два, Груган закружыўся, Гукнула сава. З трывогай друг к дружцы Маладыя льнуць... Каб хаця ім, бедным, Злых прыгод мінуць!

VIII

Вечар. Ціха ў вёсцы, Раптам грук такі! Гоман. Коней ржаньне, Бразгаюць званкі. Ўехала дружына – Той цьвяроз, той п'ян, – Сходзяць маладыя На белы дыван. Выслана да хаты Сьцежка палатном, Ідуць маладыя За ручку ўдваём. Бацька з маткай века Ад дзяжы дзяржыць, А на ім – гарэлка I хлеб-соль ляжыць. Музыка марш грае, Аж трасецца пол. Пад векам дружына Йдзе ў хату за стол.

IX

Малады на куце Ўсеўся з маладой, Побач – асістэнты Падрад чарадой. П'юць, ядуць, гамоняць, Смутку ані-ні, Скрыпачка заводзіць, Кліча да гульні. Мілая пацеха Ў вочах маладых Сьвеціцца, як сонца, Аж б'е жар ад іх. Раптам – дзіва! зь дзесяць Панскіх гайдукоў Улятае ў хату, Як дзікіх зьвяроў «Дзе, – крычаць, – Алена? Маладая дзе? Да сябе на гулі Пан яе заве!»

X

Зьнямела дружына, Зьнямеў малады, Трэба ж, не ставала Гэтакай бяды. Зналі, на якія Гулі клікаў пан, Што ўчыніць з Аленай Распусны тыран. Здрыгнуў Тамаш страшна, Пабялеў, як труп, Слупам вочы сталі, I сам стаў, як слуп, На тое ж Аленку Ўзяў жонкай цяпер, Каб над ёй глуміўся Распасьвены зьвер?! I схапіў няшчасны Точаны тапор, Ажна ўсіх затрэсла Жудасьць, як віхор.
12
Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага