Чтение онлайн

на главную

Жанры

На вёсцы

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Стасюк (я. в.) Кажы мне: дзе яна?!

Цыганка. Блізка... Яна ў паноў ў маёнтку. Нідаўна яны прыехалі з места. А калі хочаш, дык я... (гледзячы ў даль). Чакай!.. вось здаецца... Але! гэта яна! Вось там, глядзі! каля лесу Ганулька йдзе...

Стасюк (прыгледаючыся). Што? дзе? Гэта-ж якаясь пані!

Цыганка. Хэ-хэ! Гэта яна. Вось схавайся там за гэты куст, а я зманю яе і прывяду сюды, не кажучы нічога, што ты тут... (выходзе).

Зьява III

Стасюк (адзін).

Стасюк.

Не разумею... Ці-ж можа быць! Гэта не яна... Гэтая ведзьма пэўне брэша... О, Божэнька ты мой! сэрцо бьецца быццым у клетцы птушка... Страшна мне!.. А вось цыганка ўжо падыходзіць, клічэ яе... ўжо каля яе... гавора нешта... А вось ўжо йдуць! Сюды йдуць! Трэба схавацца! (хаваецца за кулісу).

Зьява IV.

Цыганка, Ганулька (ў мястовай вопратцы).

Цыганка (ідзе наперад). Хадзі, мая харошая, сюды, хадзі - паваражу табе. Дай толькі ручку беленьку сваю... А можа хочаш с карт?
– дык с карт... Ня бойся цыганкі ты, хадзі-ж хутчэй са мной сюды...

Ганулька (ўходзе за цыганкай).

Зьява V.

Ганулька, Стасюк.

Стасюк (выбегае, радасна). Ганулька! Вось і я! ізноў каля цябе Даўно ты тут? Чаму-ж вестачкі ніякай не дала?

Цыганка (хітра сьмеючыся ціха выходзе).

Ганулька. Ня чапай мяне! Што было, тое прайшло! Таго, што было, болей ня будзе! (хоча ісьці)

Стасюк (затрымлівае яе). Ганулька! Чаму?

Ганулька. Пусьці мяне!.. Бо так хачу!

Стасюк. Ты-ж так-рок інакш казала. Ці-ж ты ўжо забылася?

Ганулька. Чаго хочаш? Я-ж выразна кажу: што было, болей ўжо ня вернецца... ня люблю я ўжо цябе!

Стасюк. Ганулька! за што ты крыўдзіш, за што ты мучаеш мяне? Чаму ты такая? Гэта хіба жарты? Хіба ізноў ўсё будзе, як было.

Ганулька. Не!

Стасюк. Чаму?

Ганулька. Бо іншай стала я цяпер. Раней я была мужычка, так як ты. Цяпер я - паненка, а ты - мужык, пастух. Ты мне ўжо не пара. Мне быў бы сорам знацца цяпер с табой.

Стасюк (горка). Але. Я бачу, што ты іншая цяпер. Інакш ты апранута, - паненка, і разам з опраткамі і душа твая перамянілася... Паганай стала цяпер душа твая!

Ганулька. Як ты паважыўся!.. Гэта ты паганы, дурны мужык!

Стасюк. Як ўсё гэта зрабілося! як сталося, што ты праз год так перамянілася?! Зачараваў цябе хто, ці што!

Ганулька. Ніякіх тут чараў няма. Я, жывучы ў месьці, папрабавала іншага жыцьця і з мужыкамі ўжо болей жыць ня буду! Я ўжо не тая самая, што раней была. Ты павінен выкінуць з галавы усё, што між намі было.

Стасюк (пяе):

Ганулька, я хіба здурэю, За што столькі мук задаеш! Любіць цябе я ўжо ня сьмею, Бо ты як паненка жывеш. Ты шчасьцем напоўніла душу, Ты рай мне калісьці дала, - Забыць цяпер гэта
ўсё мушу,
І шчасьця ўжо болей няма.

Ганулька (пяе):

Дарма мне гаворыш ўсё гэта, Любоў быццым сон ўжо прайшла, У мяне зусім іншая мэта, Бо шчасьця мне зорка ўзайшла. Цяпер у пакоях жыву я, Інакш апранаюсь цяпер, І вёска мяне ніякая Не звабіць жыць у хаце, павер!

(гаворэ): А каб яшчэ кахацца ў пастуху!.. Ха-ха!.. Сьмех дый толькі! Ці-ж я магу любіць якогась дурнога Стасюка, калі у месьці да мяне панічы залецаюцца!
– Ха-ха-ха!.. (іранічна сьмяецца і выходзе)

Зьява VI.

Стасюк (адзін).

Стасюк

Вось чакаў яе!.. Чакаў, як раса сонца... Праз цэлы год толькі аб ёй аднэй думаў, ўва снах сваіх толькі яе адну бачыў, не глядзеў навет на іншых дзяўчат, бо ёй аднэй аддаў сваё сэрцо, ўсе свае думкі, - а яна вось як!.. Я пастух, я - дурны Стасюк, я - для яе не пара!.. О, Божа мой! што-ж я вінаваты, што я радзіўся ў вёсцы! О, чаму-ж я не мястовы паніч!.. О, як страшэнна горка, сумна ў душы!.. Ці варта далей гэтак жыць?
– Э, лепш ужо зусім няжыць, ніхай ўжо раз уся бяда, усе мукі скончацца!. (глядзіць ў кулісу). Вось бачу там, пры дарозе стаіць бяроза... Каханенькая! Яна сумна апусьціла ў ніз свае галіны, яна так сама можа маркоціцца, што доля судзіла ей аднэй расьці пры дарозе, аднэй, без пацехі, без вясельля, чакаючы толькі, калі пярун расшчэпіць яе на дзьве паловы, або малец-ласун выпусьціць з яе сокі!.. Бярозанька мая сумненькая! ты адна і я адзін. Мы с сабой шлюб возьмем! (адпярэзаецца). Во павешуся на аднэй с тваіх галін, а ты мяне прыгалубіш, цалуючы мой твар сваймі зялёнымі лісточкамі... І гэтакі канец будзе... (хочэ бегчы. Пры апошніх яго словах ўвайшла Анелька. Стасюк яе не бачыў. Анелька раптам хавае Стасюка за руку).

ЗЬЯВА VII.

Стасюк, Анелька.

Анелька. Стасюк! што ты хочаш рабіць?!

Стасюк (вырываючыся ад яе). Пусьці!..

Анелька (гавора скора). Мой бедненькі! мой залаценькі! Кінь гэта... ня трэба!.. Я табе ўсю праўду скажу: Ганульку ня трэба любіць... яна цябе ніколі не любіла... Яна заўсёды толькі сьмеялася с цябе... Я ня раз чула, як яна паміж дзяўчат сьмеялася ды жартавала с цябе, называючы цябе: дурны Стасюк... Спытайся: усе гэтае самае скажуць...

Стасюк. А... на што-ж ты усё гэта цяпер мне гаворыш?

Анелька. Бо... бо... я люблю цябе, саколік мой! Даўно ўжо люблю і мучылася... Нічога не казала, бо ты любіў яе - Ганульку. Ажно цяпер не стрывала... Стасюк! мне нічога ня трэба. Ты ня любі мяне, нічога не кажы да мяне, толькі кінь самагубную думку і пазволь ад часу да часу хаця здалёчку глядзець на цябе, саколік мой!

Стасюк (абыймае яе). Анелька!..

Анелька (лёгка адпіхаючы яго). Ня трэба, не, ня трэба, Стасюк! Ты-ж мяне ня любіш, дык на што?..

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Real-Rpg. Город гоблинов

Жгулёв Пётр Николаевич
1. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.81
рейтинг книги
Real-Rpg. Город гоблинов

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена