Начны патруль (на белорусском языке)
Шрифт:
Лейтэнант зразумеў, што яго акружаюць i перавага перайшла да ворага. Але падняўшы галаву, ён убачыў, як
Блiснуў лiхтарык, яшчэ раз... i ценi знiклi ў маўклiвым заснежаным полi...
Да сваiх Сэрваль вярнуўся страшэнна раззлаваны. Расказаў пра здарэнне.
– I як, дурань, я залiшне доўга чакаў. А яны ўцяклi з-пад самага носа.
– Эх ты... Ляснула твая падзяка!
– сказаў яму, смеючыся, малодшы лейтэнант Дзюманцье.
Праз некалькi дзён афiцэры паставiлi недалёка ад сталоўкi мiшэнь...
– Сэрваль, ану, паспрабуйце! Уявiце,
Лейтэнант стаў метраў на 15 ад мiшэнi. Падняў да ўзроўню пляча свой кольт, прыцэлiўся... Пачуўся моцны шчаўчок.
Дзюманцье павярнуўся.
– Ну, дарагi, з такiм трэскам вас маглi б тады засекчы...
Сэрваль збялеў, рукi дрыжалi.
– Што здарылася? Вы не будзеце страляць, Сэрваль?
– папытаўся капiтан. Што здарылася, лейтэнант?
– На мяне напаў такi страх. Кольт не страляе.
I, дастаўшы нож, Сэрваль нервова пачаў адвiнчваць рукаяць пiсталета. Там была зламаная спружына.