Чтение онлайн

на главную

Жанры

Над ракою Арэсай

Купала Янка

Шрифт:

Саўгас

I

Мар'іна балота, Ніхто не ймець веры, Колькі ты хаваеш Багаццяў без меры! Мар'іна балота, Колькі ў табе красаў! На сабе гадуеш Камуну, саўгасы. Мар'іна балота, Буйнае прыволле! Людзей сёння корміш, Даеш корм жывёле. * Ідуць рэхі ў светы Аб камуне цуднай, Што
так забуяла
Хутка, не марудна.
Ідуць рэхі ў светы… А тым самым часам Побач ля камуны Паўсталі саўгасы. На прыселлі Сосны Адзін заснаваўся, На гіганта вырас, Адно дзіву дайся! А другі — Загалле — Па той бок Арэсы Зацвіў на балотах, На тых пусталесах. Сорак тысяч топча Пад сабой гектараў. Гэта вам не жарты. Гэта вам не мара! Але я Загалля Не хачу узвышыць — Крытыкі хай лепей Пахвалу напішуць. Лепш я сваё слова Адлажу на потым, Бо там непаднятым Пахне йшчэ балотам. Сосны, мае Сосны! Спрадвеку раслі вы, Бачылі нямала У век свой нешчаслівы. Паншчыну, лад царскі Бачылі вы, Сосны, Многа зімаў, летаў, Восеняў і вёснаў. Бачылі каранне Убогага люду, Ланцугі на шыі, Голых трупаў груды. Сосны, мае Сосны! Сягнулі далёка, Хоць расці над багнай Было вам нялёгка. Выраслі ж вы буйна Усяго за тры годы, Горда узняліся, Забуялі горда. Ці то сонца свеціць, Ці то месяц ясны, Вам смяецца неба Весела і шчасна. Сосны, мае Сосны! Для вас яшчэ далей, Як у той камуне, Ляглі магістралі. На вашых палетках Калектараў болей, Болей і дрэнажаў Перасекла поле. Тарфяное поле, На якое ўчора Чалавек баяўся Выйсці з сваім горам. А сягоння смела Спяшыць за машынай Па сухой раўніне… Як гэта ўсё дзіўна!

II

Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна. Аб брыгадах аб ударных Ўспомніць добрым сказам Аб рабочых, трактарыстах — Можа іншым разам… Тут пачну я апісанне, Як пішацца ў казках, Бо іначай не выходзіць,— Слухайце, хто ласкаў! За гарамі, за даламі, Ў балотах пустынных Паўставала, вырастала Новая краіна. Непраходныя былі дзе Балотныя гаці — Там красуюць, там буяюць Нівы, сенажаці. Поле роўнае такое, Бы стол габляваны, Толькі, дзе самая ферма, Высіцца паляна. Ад вясны вясёлай, ранняй Да восені познай Пяе поле трактарамі Весела, пагрозна. Дзве чыгункі на саўгаскім Сходзяцца вакзале; Свішчуць, граюць паравозы, Аж чутно ў Загаллі! То прывозяць, шмат прывозяць Па жалезных шынах — Угнаенне пад насенне, Трактары, машыны. То вывозяць, шмат вывозяць Грузаў вельмі цэнных: Пянькі многа, бульбы многа, Найболей жа сена. А ў ім колькі інвентару Вартасці вялікай — Нежывога і жывога, Не знойдзеш і ліку! Саўгас — горад, не мястэчка, Не які там Любань! Лад-парадак, люду поўна, Толькі глянуць люба. Гаспадарнаму саўгасу Ёсць чым пахваліцца: Ў ім будынкі ў два паверхі, Клуб, як у сталіцы. Ёсць бальніца, у бальніцы — I доктар, і фельчар, Хто прыходзіць ці прывозяць — Хворых лечаць, лечаць. Ёсць аптэка, акушэрка — Служыць, ну, за бабку, Бо ў саўгасе тэмпы, тэмпы, Не спяць людзі ў шапку! На рабфаку на вячэрнім Вучацца студэнты,— Сваю цемру, некультурнасць Знішчаюць дашчэнту. А рабфакаўцаў нямала — 3 сем'яў больш бядачых; А рабфакаўкі як глянуць, Ажно сэрца скача! Для рабочых, для работніц Выгады, аж міла! Яслі, лазня і прачкарня, Колькі хочаш мыла. Людзі там працуюць дружна, Няма ўхілаў панскіх, Бо народ усё савецкі, Рабоча-сялянскі. Ёсць, напэўна, недахопы, Бо як жа іначай Ў гаспадарстве, ў будаўніцтве? Але іх не бачыў. У саўгасе электрычнасць, Віднаты без кошту, Свая радыёўстаноўка, Тэлефон і пошта. Я закончу, бо апісваць Прыйшлося б бясконца… Наагул там ценей меней, Болей кветак, сонца.

Замест заключэння

I камуна гэта, I гэты саўгас Будуць з лета ў лета Расці ў добры час. Каб прысуд свой выдаць Аб новых палёх, Сюды людзі прыйдуць Зблізку і здалёк. Падзівяцца з новай, Вольнай грамады, Ўспомняць добрым словам Герояў тады. Сонца, месяц, зоры Будуць аглядаць Новыя прасторы — Ніву, сенажаць. Аб новым Палессі Яснае зары Складаць будуць песні Складна песняры. Апяюць у песнях Працу, гераізм, Як на край балотны Йшоў сацыялізм. Як пад пільнай вартай Партыі пабед — Бальшавіцкай партыі — Вырас новы свет. I хоць будзе шкодзіць Вораг мо й не раз,— Пройдуць у стагоддзі Камуна й саўгас.

1933

12
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага