Чтение онлайн

на главную

Жанры

Падарожжа ў нябыт
Шрифт:

– Ах, божа мой!
– спалохана крыкнуў я.
– Нi аўтаручкi, нi тапачак! Я ж iх забыў пакласцi...

I бягом кiнуўся ў горад. Чаму я так спяшаўся? Хто мяне там чакаў? I куды было бегчы? Я не ведаў.

* * *

Як я адшукаў дарогу ў гэтым незнаёмым горадзе? I якiм чынам я заняў нумар у невялiчкай гасцiнiцы па суседству з аэрапортам? Вагоны электрычкi мчалiся паўз мае вокны з жалезным скрогатам; каляровыя агнi рэклам рытмiчна ўспыхвалi, мiгацелi i пералiвалiся. Сваю аўтаручку я знайшоў на стале, тапачкi пад ложкам. Я ўкiнуў iх барзджэй у чамадан разам з кнiгамi, брытвай, пiжамай i пусцiўся

бегчы назад. Гiганцкi аўтобус спынiўся ўздоўж высокага тратуара, дзе пахаджала партовая палiцыя з рэвальверамi на белых паясах. Я ўскочыў у аўтобус. Праз дзесяць хвiлiн я вылез недалёка ад стракатай людской калоны перад агароджай пасадачнай пляцоўкi.

Яшчэ раз я павiнен быў перацярпець мучэнне павольнага руху. Калi гадзiны праз дзве я наблiзiўся крыху да агароджы, я зразумеў, чаму мы не маглi пасоўвацца хутчэй. На пляцоўку можна было папасцi толькi праз будку, каля якой стаяў вартаўнiк. Так што калона, метраў за сто ад будкi, выцягвалася ў шнур. Нарэшце перада мной аказалася ўсяго шэсць чалавек. Цяпер я мог разглядзець твар вартаўнiка. Гэта быў адзiн з тых непадкупных здаравякоў-тупiц, якiмi карыстаецца любая ўлада... Тры... Два... Апошнi... Вось i мая чарга. Я стаяў адзiн перад дубiнай-дзецюком.

– На якi рэйс?
– запытаў ён.

– А хiба тут некалькi рэйсаў?

– А то як жа, - адказаў ён спакойна.
– Рэйс каталiцкi, рэйс англiканскi, рэйс прэсвiтэрыянскi, рэйс баптысцкi, рэйс мармонскi...

– У вас што, рэйсы ў залежнасцi ад веравызнання?

– Не затрымлiвайце! Хутчэй! На якi рэйс?

– А калi пасажыр атэiст? Хiба ў вас няма рэйсаў для няверуючых?

– Ёсць, - прамовiў, здзiвiўшыся, вартаўнiк, - але я вам не раю. Гэта кароценькi маршрут, нядаўна адкрыты, дрэнна арганiзаваны... Калi вы жадаеце пытанне веры звесцi да мiнiмуму, прапаную ўнiтарную лiнiю, аб'яднаны рэйс... чыста, дагледжана, мадэрн...

За мною бунтавалася чарга.

– Ёсць жа людзi, - бурчаў дробненькi дзядок, - што каля самых дзвярэй будуць вам разводзiць тары-бары, а ты тут хоць да ночы стой.

Я пачырванеў i сказаў вартаўнiку:

– На аб'яднаны, калi ласка.

– Цэнтральны будынак... Паўднёвае крыло... Наступны!

* * *

Усё было так, як растлумачыў вартаўнiк. Памяшканне ўнiтарнай лiнii мне здалося i дагледжаным i ўтульным. Канвеерная актыўнасць панавала ўсюды. Лакiраваныя драўляныя стойкi, безлiч папак з ярлыкамi i рэгiстрацыйнымi лiсткамi, якiя спрытна, у дзве рукi, перабiралi служачыя самых розных колераў скуры. Карты, утыканыя малюпасенькiмi мадэлямi самалётаў, вялiзныя афiшы кубiстаў з надпiсам "Ляцiце аб'яднаным рэйсам!" i некалькi прыгожых дзяўчат у чорнай унiформе, якiя сустракалi пасажыраў. Адна з iх падышла да мяне i запытала:

– У вас ёсць вiза на вылет?

– Якая вiза?

Я не ведаў...

Яна ўздыхнула i ласкава папрасiла:

– Звярнiцеся да пана Фразера.

Пан Фразер, магутны мужчына ў чорным, нагадаў мне капелана ў амерыканскiм унiверсiтэце - тая ж сiлiшча.

Яго прафесiйная ветлiвасць мне здалася зусiм натуральнай.

– Нам прыемна, нам вельмi прыемна прымаць нашых дарагiх гасцей, - прамовiў ён пявучым голасам.
– Нашы клiенты - гэта нашы сябры. Нашы сябры - гэта нашы клiенты. Усё часцей i часцей iнтэлiгентныя людзi карыстаюцца аб'яднаным рэйсам.

– Якраз гэтага я i хачу, - згадзiўся я.
– Але вось тут маладая асоба патрабуе вiзу на вылет.

– Абавязкова, iначай нельга, абавязкова, - сказаў ён.
– Дастаньце вiзу на вылет, астатняе зробiм мы.

– Але ў каго ж мне яе прасiць? Якiя патрэбны захады?

У гэты момант на стале зазванiў тэлефон.

– Калi ласка, адну хвiлiначку, - спакойна спынiў мяне пан Фразер i, зняўшы трубку з правага тэлефона, загаварыў па-ангельску:

– Так, доктар... Так, доктар... Яшчэ дзесяць... Добра, доктар, добра, вы не пакiдаеце нас без работы... Праявiць да iх належны клопат?.. Праявiм, доктар, ручаюся.

Ён паклаў адну трубку i ўзяў другую, з левага боку, дзе таксама званiў тэлефон:

– Пяцьдзесят? Цудоўна, палкоўнiк... Разумею... У якiх чынах? Звычайныя салдаты? Разумею... Мы паспрабуем iх трымаць групай... Дзякуй, палкоўнiк, што не забываеце нас. Да вашых паслуг... Маё шанаванне, палкоўнiк...

Пасля гэтага ён пачаў гаварыць у два тэлефоны адразу, i мне здалося, я пачуў сваё iмя.

– Вы не можаце яго агледзець пасля дванаццацi?
– запытаў ён у тэлефон. Ну так, ён спяшаецца... Чаму? Вы ж ведаеце, Франк, звычайная гiсторыя. У шаснаццаць гадзiн? Добра... Дзякуй, Франк! За мной ваша не прападзе.

Потым, паблажлiва павярнуўшыся да мяне, растлумачыў:

– Iдзiце ў будынак Б, першае крыло, пакой 3454, i папрасiце пана Франка, каб вас агледзеў. Вядома, давядзецца пачакаць, але вас ён прыме сёння... Ён мне абяцаў... Калi ласка... Нам вельмi прыемна, што вы з'явiлiся да нас.

Падышла дзяўчына ў чорнай унiформе. Ён рашуча падняўся, i гэта быў знак, што размова скончана.

* * *

З вялiкай цяжкасцю я знайшоў будынак Б. Каб туды дабрацца, трэба было iсцi вузенькай сцежкай, плюхаючы па гразi, i жаўтаваты туман зноў апусцiўся на пляцоўку.

Вакол мяне коўзалiся кучкамi ашалелыя пасажыры.

Вось ён будынак Б - небаскроб, i лiфт падняў мяне на трыццаць чацвёрты паверх. Перад пакоем 3454 - даўжэзны хвост мужчын i жанчын. Я цярплiва стаў у чаргу. На гэты раз людзi пакутавалi ў два этапы. Спачатку трэба было выстаяць, не прысядаючы, у цёмным калiдоры, потым, у пярэдняй пана Франка, дзе было штук дваццаць крэслаў, людзi садзiлiся ў рад. Матавае шкло аддзяляла iх ад iнспектара, якi час ад часу выгукваў: "Наступны!" Тады блiжэйшы падымаўся, а ўсе астатнiя перасоўвалiся ланцужком. Перада мной была маладая дама ў футравым манто, яна выцiрала слёзы. Нарэшце яе выклiкалi, i праз хвiлiну яна вярнулася. Калi жанчына выходзiла, мне здалося, што яна трошкi павесялела. За матавым шклом пачуўся голас:

– Наступны!

Я ўвайшоў.

За белым драўляным сталом сядзеў мужчына без пiнжака, з тлустым тварам, iнтэлiгентны. Ён абуджаў давер'е; я мiжвольна паставiў чамадан на стол i пачаў яго адмыкаць. Але ён усмiхнуўся:

– Не, ваш багаж мяне не цiкавiць... Мая задача - правяраць тое, што вы прынеслi ў сабе: успамiны, пачуццi, страсцi...

– Яно, калi па закону...

– Па закону, - перабiў ён, - вы маеце права мець строга абмежаваную колькасць успамiнаў, прычым толькi лёгкiх... Ваш узрост?

Поделиться:
Популярные книги

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV