Салдацкi лёс (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Салдацкi лёс (на белорусском языке)

Салдацкi лёс (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Васiль Быкаў

Салдацкi лёс

Дыялог з нагоды

– Гэй, цесля, перакур!

– Перакур, кажу. Пашкадуй сякеру!

– А-а! А я i не пазнаў. Гляджу, думаю, хто такi? Ну чакай, зараз злезу.

– Памагчы мо?

– Ну што ты? Я сам... Прывык, так што... Здалёку iдзеш?

– Ды з раёна. Чую, цюк-цюк. Гляджу, знаёмая галава тырчыць. Думаю, зазiрну на хвiлiну.

– Ну здароў! Калi так...

– Здароў! Глядзi, ладная дамоўка. З трысценам?

– З трысценам. Хай на яго. Трэба! Старая саўсём ужо струхлела, думаю, хоць на старасцi ў новай пажыць. Ды i сын...

– Што, можа, ажанiўся?

Не яшчэ, але, знаеш, збiраецца. Дзейсцвiцельную адслужыў жа. У сiле дзяцюк.

– Глядзi ты! А памятаю, нядаўна во такi быў.

– Яно здаецца - нядаўна. А гады iдуць.

– Ды ўжо ж.

– Дык сядзем. Калi перакур, кажаш. Не спяшаешся ж? Во на бервяно гэта. Гладкае. Курыш?

– Можа, маiх? Свежанькiх?

– Гэта якiя? А, балгарскiя. Не, я свае, памiрскiя. Ад iх, кажуць, крэпасць у нагах.

– Праўда? Не чуў. А ты чаго кульбу не зменiш? Цяпер жа пратэзы робяць лепш за ўласныя.

– Ат, прывык. Ды i не збяруся. Пастройка гэтая... Усе жылы выцягнула.

– Аднаму - жах! Як гэта ты адважыўся? Рызыковы чалавек. Хаця ваяка ж!

– Рызыковы - не рызыковы, а што зробiш? Праўда, не хачу хлусiць - зрубiць сын памог. Браў водпуск. Дый сябрук адзiн - з вайны яшчэ - памог. Мiкалаiхi, што з Асавiння, брат. Мо ведаеш?

– Ну, калi сябрукi не забываюць, то паўбяды.

– Як табе сказаць? Папрасiў - памог. Выхадных са тры падзёўбалi. Самшылi. А ў цябе ж - новая?

– Дзе там - новая! У старой жыву. Перакрыў толькi тым летам.

– Шыфер?

– Не, якi шыфер! Дранкай.

– А ў нас дык многiя шыфер падаставалi. Фёдар - брыгадзiр i Тэклiн прымак гэты, што з трактарам у азярко звалiўся. Не чуў такую сабыцiю?

– Гэта вясной?

– Ну. Дастаюць недзе, халеры.

– Канешне,дастаюць. Тыя, хто талент маюць, як кажа наш дзед Лявон...

– Глядзi, жывы яшчэ?

– Жыве. Што яму. Нас з табой перажыве. Дык, кажа, талент трэба. Кожнаму ў жыццi выпадае па яго таленту. Што зрабiў - тое i палучай.

– Ну, не кажы! Тут я не згодны. Талент - талентам, а i лёс не мiнай. Цi там случай. Ён тожа, брат, многа значыць. Часам, што чорт з шапкi выме, тое i будзе. У цябе вунь двайня, а ў мяне во, бач, кульба. Дзерава! Думаеш, яна мала мяне памучыла? Ого! Двойчы рэзалi. Як пiлуюць - не чутно, бо ўсыпляюць. Затое пасля - хоць на сцяну лезь. А Краўчонак вунь гойсае на дзвюх ды яшчэ з ордэнам. А разам, у адной роце, ваявалi.

– Гэта якi Краўчонак? З Замошша?

– Ну а якi ж! Ордэн Ленiна атрымаў. За Кiшынёў. А бывала, трусаваты быў. Яшчэ я падганяў усё. Зямляк жа.

– Ну, мусiць, гэта ты загiбаеш. Каб трусаваты, не далi б.

– Не верыш? Яй-богу, не хлушу. Далi - было за што, гэта праўда. Але тут, браце, болей чорт цi выпадак паспрыяў. Я ж ведаю. На маiх вачах усё было.

– Гэты цi не ў Ясса-Кiшынёўскую?

– Ну! Узводны паслаў трох - сяржанта Дзянiсава, мяне i гэтага Краўчонка. Лiнiю зматвалi. Якраз цераз лес дарожка iшла. Лес, скажу табе, спрэс дубовы, мацнецкi лясок. Дубы аж да неба i падлесак ладны. Iдзем. Дзянiсаў наперадзе, слаўны такi хлапец, сiбiрак, малады яшчэ, а геройскi, два ордэны меў, камандзiрам быў лiнейнага аддзялення. За iм я - кручу на шпульку, а шпулька старая, халера на яе, усё заядае, шасцяронка спрацаваная.

– Трафейная, мусiць?

– Не, шпулька свая, памятаю. А кабель, праўда, трафейны. Чырвоны. У наступленнi яго процьма.

Мы не вельмi i даражылi iм, калi дык i не зматвалi, адключыш апараты i далей. На новым месцы знойдзем i кабель.

– Во як! А мы, памятаю, у абароне на калючым дроце працавалi. Замест кабелю - калючкi ў траншэi i нiчога - балакае начальства.

– Дык то ж у абароне. У абароне на ўсё лiмiт: на харч, снарады, махорку нават. У наступленнi ж наконт гэтага раздольна. I шнапсу трапляла нават. Дык лiнiю тую трэба б кiнуць, i ўсё. Але Дзянiсаў не даў. Загадана, кажа, значыць, трэба выканаць. Службiст быў. Ну iдзем i матаем. Краўчонак поўныя шпулькi нясе. Ужо, напэўна, вярсты са дзве знялi, у Краўчонка тры цэлых шпулькi, у мяне амаль поўная. I Краўчонак усё азiраецца, вядома ж, боязна iсцi ззаду. А скажу табе, немчуры там поўна было. Абкружылi ж iх пад Кiшынёвам...

– А, чуў. Лектар неяк казаў. Быццам пятнаццаць тысяч.

– Гэ, пятнаццаць! Дрэнна ён тады ведае, твой лектар. У цябе гарыць?.. Халера, някрэпкiя сталi сiгарэты, ды i не гараць. Падмочаныя, цi што?.. Пятнаццаць? Усе трыццаць. Цi нават пяцьдзесят. Яны, брат, як ваўкi, паразбягалiся, хто куды. Каторыя, праўда, у палон здавалiся, а каторыя эсэсаўцы, власаўцы цi там начальства, - тыя ўсё на захад, напралом да сваiх. З гэтымi ў нас стычкi былi ого! Браце ты мой! Камандзiра брыгады там паранiла. Ага, дык iдзем, значыць, i чуем, быццам за кустамi тожа хтосьцi нiбыта брыдзе. Прыслухалiся - сцiхла, быццам i няма нiкога. Толькi зноў рушылi, Дзянiсаў як крыкне: "Хальт!" Я, знаеш, за шпулькай так i прысеў. А Краўчонак ужо ляжыць. I тут, бачым, у кустах як iрванецца - чалавек з пяць. Наўцёк. Я толькi спiну аднаго ўбачыў - блiзка, во як да зруба. Шапка iхняя i шынель з чорным каўняром. Я шпульку ўбок i за аўтамат. А Дзянiсаў: "Стой, - кажа.
– Так возьмем". I чаргой па дубах - ажно кара пасыпалася. Верхам браў, значыць. I сам туды, у кусты. Я за iм. О, чакай, брыгадзiр коцiць. Фёдар! Фёд! Дык гэта наконт каня як?

– На калi?

– На заўтра ранiчкай...

– Заўтра не будзе. Заўтра ветправерка. На яшчур.

– Во хай яе. Ну, можа, пад вечар?

– Кажу, заўтра нельга.

– Калi ж тады?

Пройдзе праверка, пасля. Цяпер некалi.

– Ну канечне ж, некалi яму. Пагнаў у Стайнiкi да Iллючонка чымергес пiць. Не вiдно хiба. Да...

– Ну што ж... I выпiць трэба.

– Трэба! Хто кажа - не трэба? Гледзячы калi i як.

– Ну, ну. Дык Дзянiсаў у кусты. А далей?

– Што далей? Далей - як пырсне чарга, дык мы вобзем. Чую, морда ўся мокрым заляпана. I пагоны, барада, рукi. Аж спалохаўся. Ды не балiць. Што за халера! А пасля бачу - ляжыць Дзянiсаў, i мазгi на траве. Ты бачыў калi мазгi на траве?

– Не, не дай Бог...

– Не дай Бог! Я аж зледзянеў. I бачу, пабеглi трое. За дубы. Я прылажыўся, як даў - адзiн вобзем. Адзiн - прама, адзiн - убок. Ну, ускочыў, кажу Краўчонку: "Лапай таго!" - што ўбок, значыць. А сам за пярэднiм. Як прыпушчу. Чорт, адкуль толькi спрыту набраў. Хаця маладзейшы ж быў. I два скакуны меў, не тое што цяпер. Як урэзаў - гляджу, даганяю. Ладны такi фрыцуга, цыбаты, у камбiнзоне. Ён па мне з-за дуба пук-пук - кулi ля вуха. А i я за дуб. Камель во! Нiякая куля не возьме. Ён пукне - ды за наступны. А я - за ягоны. Так i гулялi ў даганялку. I я, ведаеш, правiльна разлiчыў. Думаю, страляй, страляй, - у мяне болей патронаў. Я цябе прыцiсну...

12

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов