Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

Ведама, такога роду авантуры не былi надта бясьпечныя. Хоць у баявых умовах шмат што можна было ўтаiць; тыя, каго трэба было баяцца, ня дужа iмкнулiся паяўляцца на перадавой. Але ў выпадку адводу ў тыл, у другi эшалён цi на перафармоўку, пра ўсё рабiлася вядома, утаiць што-колечы крамольнае практычна было немагчыма. Адразу ж у падразьдзяленьнях пачыналiся начныя кантакты з "кумам", упаўнаважаным асобага аддзелу (пасьля пераназванага ў контрразьведку "сьмерш"), у вынiку якiх камандаваньню рабiлася вядома пра ўсё, што адбывалася ў апошнiх баях, усе хiтраваньнi камандзiраў. Упаўнаважаныя "сьмерша" валодалi магутнай нябачнай уладай, ад iх прыхiльнасьцi залежалi лёс i службовая кар'ера камандзiраў. Тыя з камандзiраў, якiя ў свой час не асьцераглiся палону (хоць бы на колькi дзён) або акружэньня, зь якога вырвалiся са зброяй у руках, былi пад асаблiвым наглядам органаў. Звычайна яны вымушаныя былi паводзiць сябе нiжэй травы i цiшэй вады, ва ўсiм дагаджаючы ня толькi начальнiкам, але й сваiм падначаленым. Iначай была рэальная рызыка страцiць ня толькi пагоны, але й апынуцца ў штурмбаце, зь якога хiба што некаторыя выйшлi

пасьля адбыцьця тэрмiну (адзiн месяц) цi пасьля раненьня. Другой катэгорыяй павышанай рызыкi былi афiцэры якраз iншага характару адкрытыя, сьмелыя ваякi, у вынiку чаго пры вольных размовах, асаблiва за чаркай, дазвалялi сабе нестандартныя выказваньнi пра даваеннае жыцьцё, нямецкую тактыку або пра НКВД. У хуткiм часе такi чалавек зьнiкаў назаўсёды.

Немалую шкоду афiцэрскаму саставу нанёс славуты загад Галоўнакамандуючага нумар 227, вядомы ў войску пад дэвiзам "Нi кроку назад". Улетку 1942 году, iмкнучыся пераканаць сябе ды ўласнае камандаваньне ў недапушчэньнi далейшага адступленьня на ўсход, Сталiн усю строгасьць выкананьня гэтага iмпэратыву пераклаў на франтавых камандзiраў сярэдняга й нiжэйшага зьвяна, якiя адступалi, хiба што страцiўшы магчымыя сродкi да абароны. Шмат хто зь iх паплацiўся за тое жыцьцём. Зь першых жа дзён аб'яўленьня загаду пачалося дзiкае паляваньне на тых, хто адступiў без загаду. Iмi аказалiся, напрыклад, нейкi камандзiр палка, якому спазьнiлiся перадаць загад абараняць пэўны рубеж; камандзiр батальёна, што не пасьпеў за кароткую летнюю ноч заняць прызначаныя яму пазыцыi, а ранiцай трапiў пад разгромны ўдар нямецкай авiяцыi; малодшы лейтэнант, якi камандаваў мiнамётнай ротай ды заблукаў у бязьлюдным стэпе. Трыбуналы тае пары працавалi з поўнай нагрузкай. Ад вышэйшых штабоў няспынна патрабавалi зьвестак аб колькасьцi расстраляных за суткi, за тыдзень i дэкаду, асобна па катэгорыях - старэйшых i малодшых афiцэраў, камунiстаў i беспартыйных, па сацпаходжаньнi i нацыянальным складзе. Такога роду паказчыкi зьяўлялiся, апроч iншага, i падставай для ўзнагароджаньня афiцэраў карных органаў, шмат якiя за гады вайны i былi шчодра ўзнагароджаныя. Цяпер тыя людзi - героi нароўнi зь iншымi, несумненнымi героямi, i мала хто здагадваецца, якiм чынам заслужаныя iхныя ўзнагароды. Асаблiва прыкрытыя распаўсюджанай цяпер мiфалягемай: прайшлi вайну "ад званка да званка". У "сьмершы" цi ў трыбунале можна было пасьпяхова прайсьцi не адну вайну...

Вайсковыя газэты тае пары, малыя i большыя, зьяўлялiся адно сродкам палiтычнай прапаганды, разьлiчанай на самага масавага i прымiтыўнага чытача. Штодзённыя зводкi Iнфармбюро - вось адзiны элемэнт iхнай iнфармацыйнасьцi, у якiх, аднак, старанна шыфравалася ўся геаграфiя баявых дзеяньняў, усе назовы часьцей i падразьдзяленьняў. Стандартныя баявыя прыклады для перайманьня, эпiзоды баёў на ўзроўнi роты-батальёна, прапагандавыя выступленьнi штатных палiтработнiкаў у духу выхаваньня "навукi нянавiсьцi", прыдуманыя "клятвы" байцоў, "не шкадуючы жыцьця, бiць азьвярэлага ворага". Шырока прапагандавалася ахвярная героiка абароны i хоць бы невялiчкiя посьпехi наступленьня. У выпадку няўдачы выкарыстоўваўся суцяшальны стэрэатып накшталт таго, што немцы плянавалi захапiць горад К. учора, але слаўныя абаронцы сарвалi каварныя пляны ворага, якому ўдалося заняць К. толькi сёньня. У выпадку ўдачы прыводзiлiся заўжды яўна завышаныя лiчбы стратаў працiўнiка i падрабязны пералiк трафэяў: вiнтовак, гармат, кулямётаў, аўтамашын, коней, фурманак... Нашыя страты ўтойвалiся. Фатаграфiяў забiтых з нашага боку газэты не друкавалi да канца вайны, вайсковым фотакарэспандэнтам здымаць целы забiтых савецкiх воiнаў катэгарычна забаранялася. Праца вайсковых карэспандэнтаў, як пiсаў яшчэ ў гады вайны сам вайсковы карэспандэнт Аляксандар Твардоўскi, вельмi нагадвала таго добрасардэчнага гультая, якi, назiраючы, як сякуць дровы, старанна "хакаў", наiўна думаючы, што тым памагае дрывасекам.

Наступалi, як заўжды, перамагаючы ня так уменьнем, як колькаснай перавагай, галоўным чынам у жывой сiле, справiцца зь якой не маглi ўжо i немцы. Нямецкi генэрал i ваенны гiсторык Цiпельскiрх пiсаў, што, калi суадносiны сiлаў на фронце склалi 1:10 на карысьць рускiх, стала зразумела, што вайна прайграная. I сапраўды, да сорак чацьвертага году на поўную магутнасьць запрацавала вайсковая прамысловасьць, на фронт няспынным патокам пайшлi ня толькi людзкiя папаўненьнi, але i ўзбраеньне, тэхнiка, боепрыпасы. Вельмi дапамагалi саюзьнiкi, асаблiва ЗША, iх славутыя пастаўкi па ленд-лiзу. Амаль увесь наш франтавы аўтатранспарт складаўся з амэрыканскiх аўтамабiляў "фордаў", "шэўрале", "студэбэкераў", "доджаў", "вiлiсаў". Нашмат горш было з прадуктамi харчаваньня, хлебам; нярэдка армii, i нават франты, харчавалiся ў лiтаральным сэнсе з падножнага корму. У канцы 1943 году I Украiнскi i I Беларускi франты апынулiся бяз хлеба i змушаныя былi раскопваць у Сумскай вобласьцi няўбранае ўлетку, завеянае сьнегам жыта, сушыць яго, абмалочваць i з таго пячы хлеб, кармiць войска. Пры падрыхтоўцы Яса-Кiшынёўскай апэрацыi харчовая праблема вырашалася больш простым спосабам: зь пятнаццацiкiлямэтровай прыфрантавой паласы былi выселеныя ўсе малдаўскiя сёлы, харчовыя запасы якiх рэквiзавалiся для двух Украiнскiх франтоў. Чыгуначны ды iншы транспарт на той час вазiў выключна боепрыпасы i зброю для будучых апэрацыяў.

Вайна дарэшты разбурыла эканомiку эўрапейскай часткi СССР. Гарады ляжалi ў руiнах, калгасная сельская гаспадарка была зусiм дабiтая баявымi дзеяньнямi войска - сьпярша пры ягоным руху на ўсход, а затым - на захад. Галодная Ўкраiна не магла пракармiць шматмiльённыя армii, што прыйшлi на яе зямлю, самi сяляне звыкла i даўно галадалi. Франтавiкi харчавалiся небагатым пайком, што складалi кавалак чорнага (з сурагатамi) хлеба, паўкацялка пярловага супу, лыжка пярловай цi пшоннай кашы або вэрмiшэлi. Упершыню мы наелiся толькi за межамi роднай краiны, на зямлi, ня толькi не разбуранай вайною, але й не кранутай калгаснай сыстэмай. Для тых, хто ваяваў на поўднi, такой краiнай стала Малдавiя. Белы хлеб, мяса, сыр, брынза, садавiна, вiно... Нiбы задоўжанае сьвята пасьля мноства галодных гадоў. Але сьвята ўсё ж скончылася. Чатыры месяцы стаяньня ў абароне вялiзнай колькасьцi войска панiшчылi ўсё харчовае багацьце гэтай краiны. Пасьля таго, як мы пайшлi далей на захад увосенi сорак чацьвертага году, яна засталася такой жа разбуранай i аб'едзенай, як i ўсе папярэднiя.

Затое чарговы прыемны сюрпрыз паднесла нам Вэнгрыя зь яе па-эўрапейску высокай бытавой культурай, не па ваенных гадах харчовым багацьцем, надзiва рацыянальна арганiзаванай сельскай гаспадаркай. Войскi адразу ж перайшлi на самазабесьпячэньне, на багаты й даступны "падножны" корм. Зьдзiўляла таксама цярпiмасьць i гасьцiннасьць насельнiцтва Вэнгрыi, армiя якой фактычна ваявала на баку Нямеччыны. А мiж тым не запомнiўся нiводны выпадак адкрытай варожасьцi цi сабатажу ў адносiнах да "гасьцей з усходу", усюды мы сустракалi калi ня радасьць, дык стрыманае разуменьне агульнай бяды, якую абрынуў на нас нямецкi фашызм i ў лягеры якога так цi iнакш апынулася Вэнгрыя. Жыцьцё гэтага эўрапейскага буржуазнага грамадзтва надта ж не стасавалася з тым, што мы пра яго чулi ад прапагандыстаў-палiтрукоў, i тыя з нас, што былi старэйшыя гадамi i разумнейшыя, заклапочана хмурылiся ад убачанага; маладым жа давялося задумацца пра тое пазьней.

Як пачалiся наступальныя апэрацыi Чырвонай Армii, дык у войску паявiлася ўсё большая цяга да баявых трафэяў. Прызвычаеныя да ўмоваў франтавога аскетызму, мы ўбачылi, што нямецкаму войску ўласьцiвыя некалькi iншыя бытавыя стандарты, i што ў пакiнутых iмi акопах (таксама як i ў палонных) можна чым-колечы пажывiцца. Перш за ўсё тым, што патрэбна салдату на кожны дзень. Нарасхват iшлi добрыя салдацкiя боты (замест нашых чаравiкаў з абмоткамi), цьвярдыя дзягi са спражкамi, зь якiх звычайна выпiлоўвалi ненавiсную свастыку, скураныя сумкi, коўдры, камуфляжныя плашч-накiдкi. Як заўжды, папулярнымi былi гадзiньнiкi, электралiхтарыкi, запальнiчкi i розная папяровая драбяза - паперы ж нi для лiстоў, нi для цыгарак на фронце не давалi. Апроч таго, здаралася, што захоплiвалi харчовыя склады з рознай правiзiяй: шакалядам, кансэрвамi, каньяком. Сувязiсты старалiся ў наступленьнi разжыцца найперш трафэйнымi тэлефоннымi апаратамi i дротам у каляровай плястыкавай абалонцы.

Карысьлiвая зацiкаўленасьць у трафэях дасягала апагею, як вайна перакацiлася ў Эўропу, на тэрыторыю Нямеччыны. Тут пайшло па сутнасьцi легальнае рабаўнiцтва на ўсiх узроўнях, прытым, зразумела, найбольшая здабыча даставалася тылавiкам ды начальству, якое карысталася транспартам. У часьцях былi створаныя i актыўна працавалi трафэйныя каманды. Салдатам i афiцэрам дазвалялася пасылаць пасылкi на абрабаваную радзiму, i начальства звычайна заплюшчвала вочы на тое, што рэчы для iх здабывалiся зусiм не на полi бою. У гэты час салдацкiя рэчмяшкi прыкметна патаўсьцелi ў аб'ёме, таксама як i супрацьгазавыя сумкi, зь якiх даўно ўжо павыкiдвалi супрацьгазавыя маскi i клалi болей патрэбныя рэчы: бялiзну для жонкi, якiх пару падмётак, а то й кавалак скуры на боты, часам дзiцячы гарнiтурчык або адрэз крэпдэшыну на сукенку. У перапынку памiж баямi можна было бачыць, як салдаты, прысеўшы дзе-небудзь на беражку траншэi цi пад зялёнай агароджай, старанна зашываюць у матэрыю свае пасылкi, якiя потым старшына адвязе на палявую пошту. Генэралiтэт ды iншае начальства свае баявыя трафэi вывозiлi звычайна аўтамабiльным i чыгуначным транспартам i зьбiралi iх зусiм не з падмёткаў i дзiцячых куртачак. Трафэйныя каманды адбiралi для iх пушнiну, фарфор, музычныя iнструмэнты, мэблю. А то й прамысловае абсталяваньне. Часам узьнiкалi кароткiя канфлiкты, калi падначаленым не ўдавалася ўберагчы ад начальнiцкай увагi некаторыя iх каштоўнасьцi, што лёгка рабiлася чужой здабычай. Зрэшты, канфлiкт хутка ўлагоджваўся: пацярпелы бок, у сваю чаргу, кампэнсаваў страту за кошт уласных падначаленых.

У канцы вайны, хоць напружаньне баёў не слабела, а то й мацнела, паявiлася надзея выжыць. Ва ўсiх без выключэньня - ад салдата да камандуючага. Гiнуць працягвалi штодзень, а то й кожную гадзiну, але з новай магчымасьцю паявiлiся i новыя адносiны да вайны. Пачалiся малыя й вялiкiя, не заўжды прыстойныя хiтрыкi на полi бою, ва ўзаемаадносiнах з камандзiрамi. Сталi нярэдкiмi выпадкi, калi зусiм бездакорныя раней афiцэры пачалi выяўляць празьмерную засьцярожлiвасьць, а то й нерашучасьць, што блiзка межавала са злачынствам. Часам гэта кепска канчалася, часам абыходзiлася. Нарэшце, было разуменьне, што вайна ўсё сьпiша. I сьпiсвала. Усё ж начальнiцкая жорсткасьць, уласьцiвая першапачатковаму пэрыяду вайны, зьмянiлася на пэўную памяркоўнасьць, афiцэры ўжо болей-меней прыцёрлiся ва ўзаемаадносiнах. Як i заўжды ў войску, самай каштоўнай якасьцю стала паслухмянасьць, гатоўнасьць выканаць усё, што загадана, як гэта i патрабавалася ў кожнай вайсковай цi таталiтарнай сыстэме.

Гераiзм, як вядома, паважаецца на кожнай вайне, у нас жа ён стаў цi не адзiным рэальным сродкам перамогi, прадметам галоўнага клопату з боку палiторганаў, на прапагандзе якога будавалася ўся iх работа. Вядома ж, на аснове традыцыйнага сацспаборнiцтва: памiж байцамi, аддзяленьнямi, ротамi. Хто болей панiшчыць немцаў, танкаў ды кулямётаў, прасунецца ў наступленьнi. Усё падагульнялася сродкамi прапаганды i статыстыкi, старанна дакумэнтавалася, хоць i зьяўлялася па сутнасьцi плёнам палiтычнага ўяўленьня. Камандаваньне да папяровай творчасьцi сваiх нампалiтаў ставiлася цярпiма, хiба што з пэўнай iронiяй. Як, зрэшты? i да ўсёй палiтпартнадбудовы, вуха зь якой, тым ня менш, трэба было трымаць востра. Усур'ёз камiсары дапамагчы наўрад цi маглi, нашкодзiць жа - колькi заўгодна. Страявыя камандзiры тое добра засвоiлi яшчэ з даваеннага часу.

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Случайная дочь миллионера

Смоленская Тая
2. Дети Чемпионов
Любовные романы:
современные любовные романы
7.17
рейтинг книги
Случайная дочь миллионера

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10