Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Але чароўныя цёмныя вочы дачкі дырэктара сельскагаспадарчага банка горада Б* Зоф'і Шкудровіч, пышнацелай, беласкурай багіні Зоф'і, партрэт якой мусіў да ейнага васемнаццацігоддзя папоўніць галерэю сямейных партрэтаў Шкудровічаў, несумненна тояць у сабе бездань рамантыкі! Бездань жарсцяў і тонкіх адчуванняў тояць яны! Варта толькі абудзіць усе гэтыя бездані — бо, незапатрабаваным у мешчукоўскім шкудровічаўскім асяродку, суджана спаць ім доўга і безнадзейна. Каб не ён, вольны мастак…

Пан Рамуальд самазадаволена падкруціў свае тонкія вусікі, якія зазвычай тапырыліся, як у жука, і зноў патрапіў штыблетам рыхтык у велізарную лужыну. Але ад узрушэння нават не заўважыў гэтага, як не заўважыў бруднай ніягары, што

зноў папаўзла па нагавіцах, як не заўважаў шалапуцтва сваіх вучаніц, як не заўважае насмешак цёмнага навакольнага люду: «Ромка-мазідла аптэкарскі па лужынах шыбуе, як з вяселля».

Бо гэта якраз і ёсць уласцівасць праўдзіва творчага чалавека — бачыць тое прыўкраснае, чаго яшчэ няма, і не заўважаць таго паскудства, што ёсць навокал. І ёсць, на жаль, гэтак адчувальна…

Як, напрыклад, жаніх прыўкраснай цемнавокай панны Зоф'і, руды таўсматы Ганька, спадчыннік мануфактурнай фабрыкі. Сядзіць гэтае ўвасабленне банальнасці на канапе, сонна прымружыўшы вочы, назірае, як пад натхнёным пэндзлем пана Рамуальда (які на самай справе сапраўды ёсць сын мясцовага аптэкара, называны ад нараджэння Ромкам) вымалёўваюцца на шэрым паркалі антычныя рысы нявесты… Але хіба ён ведае нават такое слоўца — антычныя!

Ах, як ненавідзеў пан Рамуальд сямейныя партрэты Шкудровічавага роду! Са сцен гасцёўні пазіралі пысы, што нагадвалі пра поўныя кубельцы і скарбонкі, канкрэтнае здароўе і ўстойлівую псіхіку. Няўжо белыя пальчыкі з ружовымі пазногцікамі панны Зоф'і калі-небудзь зробяцца гэтак жа падобнымі на сасіскі, знізаныя пярсцёнкамі… Не, такога нельга дапусціць! Нездарма ж панна Зоф'я хадзіла два гады таму на курсы дэкламацыі да сталічнага артыста, што застрануў у горадзе Б* з прычыны тэрміновага апусцення кішэняў. Значыць, гарыць у ейнай душы іскрынка мастацтва! Толькі распаліць яе…

Дасканалая эрудыцыя дазволіла пану Рамуальду скласці дакладны план абуджэння духоўнай сутнасці панны Зоф'і. Штовечар дапазна бедны мастак сядзеў у сваім улюбёным фатэлі, са спецыяльнай сетачкай на набрыяліненых вусах, скручаных у колцы, і на валасах, падзеленых раўнюткім праборам, моўчкі варушыў вуснамі, час ад часу ускрыкваў нешта незразумелае, кшталту: «О, багіня! Успомнім вялікага Леанарда!» Старэнькі аптэкар Лёйза, уздыхаючы, выходзіў са свайго пакоя і асцярожна ставіў перад мройным сынам шкляначку з мікстурай «Сад маёй бабулі», самым надзейным сродкам ад меланхоліі. Пан Рамуальд адным глытком выпіваў пякучую вадкасць з прыемным ментолавым пахам і нецярпліва махаў бацьку рукой.

— Ромка, а Ромка, цёця Аліцыя звала ў госці ў суботу. Мурачка прыйдзе, памятаеш, такая рудзенькая, вясёленькая?

Пан Рамуальд абурана хмыкаў, і бацька, пахітваючы галавою, ішоў у свой закуток, застаўлены рознакаляровымі бутэлечкамі, рэтортамі і прабіркамі. А пан Рамуальд працягваў інтэлектуальную падрыхтоўку да чарговага сеанса пазіравання, дакладней, да лекцый, што суправаджалі іх. Ад біблейскіх матываў, «Найвышэйшай Саламонавай песні» і Вірсавіі размова перайшла на гісторыі Абеляра і Элаізы, Дантэ і Беатрычэ, Рамэо і Джульеты, паралельна апісваліся жыцці гераічных жанчын — Гіпатыі, старажытнагрэчаскай жанчыны-астранома, закатаванай цемрашаламі, Жанны д'Арк, выратавальніцы Францыі, мясцовай лекаркі Саламеі Пільштыновай, што лячыла і жонак султана, і расійскую царыцу. Панна Зоф'я не заканчвала гімназіі, хаця бацькі паспрабавалі неяк аддаць яе ў лепшы прыватны пансіён горада Б*, які трымала строгая мадам Касіо. У летапісе горада Б* не захавалася дакладных звестак, ці то сама далікатная паненка запрасілася дахаты ад жахлівых цяжкасцей навучання ў пансіёне, ці то цярплівая мадам Касіо, хаця і звыклая да капрызаў багатых бацькоў і іхных дзетак, не вытрывала паводзін мілай Зосенькі, але доўгі час любячыя бацькі наймалі для сваёй кветачкі гувернантак. Прычым мяняліся яны кожны год, а то і па некалькі разоў на год. Бібліятэка Шкудровічаў складалася з некалькіх соцень тоўсценькіх, аднолькавага памеру томікаў у такіх прыгожых, дарагіх вокладках, што разгортваць іх лічылася відавочна залішнім. У выніку пан Рамуальд меў справу з цнатліва чыстай паненчынай свядомасцю, не сапсаванай інтэлектам, што давала яму магчымасць прыўносіць у вядомыя сюжэты плён уласнай фантазіі, асабліва ў аповеды пра сваё навучанне ў Санкт-Пецярбургскай рысавальнай школе.

Выснова з усіх расказаных гісторый, аднак, мелася адна: каб выратаваць жывую душу, належала вырвацца з мяшчанскага асяродку, знайсці роднаснага сабе ўзнёслага спадарожніка (каго ж, як не яго, пана Рамуальда?) і рушыць па жыццёвым шляху, усыпаным кветкамі і церніямі, да зораў ці куды ўжо патрапіць дайсці-даляцець акрыленым асобам.

Хаця б да бліжэйшага вялікага горада, дзе, несумненна, сапраўдны мастакоўскі талент знойдзе сабе прызнанне, а ягоная мадэль будзе праслаўленая гэтак жа, як улюбёная булачніца Рафаэля, увасобленая ў бессмяротных вобразах мадоннаў.

І далібог, Рамуальдавы прамовы давалі плён. Панна Зоф'я нават перастала падчас сеансаў есці разынкі і душыцца ад смеху пры поглядзе на мастаковы закручаныя колцамі вусы і пышны аксамітны бант-гальштук. Праўда, па-ранейшаму заставалася бязмоўнай, як праўдзівая мармуровая багіня. Але яе вочы гаварылі лепш за ўсялякія словы! Ах, як шматзначна пазіралі яны на пана Рамуальда! Ды што казаць, калі нават руды Ганька больш не засынаў на сеансах пазіравання нявесты.

І вось сёння — апошні, рашучы дзень! Як ні адцягваў пан Рамуальд момант завяршэння партрэта, далей цягнуць было немагчыма. Некалькі заключных мазкоў — і срэбранікі Шкудровіча перакрыюць аптэкарскаму сыну доступ да банкаўскай спадчынніцы.

Пані Зоф'я пазіравала, як заўсёды, у абабітым сінім аксамітам фатэлі, у белай шаўковай сукенцы з карункамі, як марская пена. Увесь тавар сярэдняй велічыні ювелірнай крамы пайшоў на ўпрыгожванне шыі, рук, вушэй, прычоскі ды іншых дэталяў паненкі, так што багацце роду Шкудровічаў мусіла быць годна адлюстраваным і на партрэце яго апошняй прадстаўніцы. Руды Ганька сціпла сядзеў на крэсле ў куце і пакручваў у тоўстых пальцах дарагі залаты гадзіннік. Праклятыя сімвалы багацця!

Пан Рамуальд крануў ружовай фарбай шчаку намаляванай багіні. Сёння ці ніколі!

Так, ніколі больш у Шкудровічавым доме не гучалі такія палымяныя, узнёслыя аповеды пра найвышэйшае пакліканне чалавека, водпаведзь праклятаму багаццю і паныламу існаванню ў мешчукоўскім свеце. Фарба капала з пэндзля на чаравікі мастака, на бухматыя дываны з ружамі — хіба гэтыя ружы можна параўнаць з сапраўднымі! Набрыляліненыя валасы пана Рамуальда ззялі, як паверхня канцэртнага раяля, вусы перасталі завівацца калечкамі і зноў ваяўніча натапырыліся.

— Да чаго мне патрэбны цяпер альбом Рубенса! Я зверыў бы адценні і ўдасканаліў бы свае апошнія праўкі… Як бы мне гэты альбом атрымаць найхутчэй? Бачыў яго ў бібліятэцы, на ніжняй паліцы. Ён такі вялікі, у жоўтай вокладцы, на ім так і напісана — Рубенс. Прыслуга можа зблытаць, а я не настолькі вольна пачуваюся ў гэтым блаславёным доме…

О, як хітра, як доўга і дасканала адпрацоўваў пан Рамуальд гэтую фразу! Высокае пачуццё, несумненна, абудзіла ягоную здольнасць да тонкіх інтрыг. Прасцяк Ганька паслухмяна падняўся і падыбаў шукаць альбом таемнага Рубенса. Нарэшце настала рашучая хвіліна — сам-насам… Дамова на апошняе спатканне — і…

— О, панна Зоф'я! Не патрэбна ўжо лішніх словаў, сёння апоўначы ваш верны рыцар будзе чакаць вас ля ганка, што на заднім двары, ля куста чырвоных парэчак. І не трэба браць з сабою ані дыяментаў, што ёсць слёзы беднага народу, ані золата, бо яно заплямлена чужым потам і крывёю… Хіба што трохі, на першыя затраты, ну там, кватэру наняць, фарбы алейныя купіць…

Поделиться:
Популярные книги

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

Последняя Арена

Греков Сергей
1. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.20
рейтинг книги
Последняя Арена

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7