Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ды не жартуйце, дзед.
– От, цiкава мне з табою жартаваць.
– Ну, скажыце, дзед, - канючыў Кукуруза.
– Ты ж мне збрахаў, навошта ж мне праўду казаць.
– Ды я...
– запнуўся Кукуруза. Бо што тут скажаш?!
– Эхе-хе, - сумна ўздыхнуў дзед.
– Куды ж я мог ехаць! Цябе, дурнiка, шукаў... Гэта ж узяў я сваю стрэльбу чысцiць. У нядзелю адкрыццё палявання. Вырашыў i тваю пачысцiць. Думаю, хоць ты i двоечнiк, а шкада - усё роўна ж з цябе трэба паляўнiчага зрабiць. Кiнуўся, няма тваёй стрэльбы. Туды, сюды няма. Няўжо, думаю, хто ўкраў?! Потым глянуў - набояў амаль што палавiны няма (яны
I паехаў. Калi б не гэтае "рукi ўгару", мабыць, стары да ранiцы па плаўнях сноўдаўся, як вадзяны. Вось так...
Кукуруза ўсяго мог чакаць: што дзед будзе лаяцца, што нават надзярэ вушы, як некалi. Але што дзед будзе гаварыць так проста i шчыра, ён, мабыць, не думаў. Ён пасумнеў i замаўчаў.
– Эх, няўжо я памру i не пабачу, як з цябе чалавек атрымаецца?
– з болем сказаў дзед.
– Не кажыце так, дзед, не памрэце вы, - спалохана пiскнуў Кукуруза.
– А ты што думаў - дзед вечны? На дзевяты дзесятак ужо павярнула. Вось-вось - i ў ямку старчаком. Ужо нядоўга...
– Я, можа, нават раней за вас памру. Вунь, памятаеце, як у мяне чыр на назе быў i тэмпература сорак... Так што не кажыце.
– Э, сынок, маладыя могуць памерцi, а старыя мусяць памерцi... Так ужо вядзецца. I не трэба ў гэтым змагацца. Лепш у чым iншым...
Запанавала маўчанне. Вiдаць, майго сябра канчаткова збянтэжылi i расхвалявалi дзедавы словы. Ды i мяне таксама. Нiколi я не бачыў дзеда такiм. Заўсёды ён бурчаў, лаяўся, нават у карак мог даць, а тут... Эх, лепей бы ён нам вушы паабрываў!..
– Дзед!
– жаласна прамовiў Кукуруза.
– Вы не кажыце маме. Я вас прашу. Га, дзед?
– Дык што ж казаць? Няма чым радаваць.
– Я вучу граматыку, вучу, чэснае слова. I дыктант напiшу.
– Пабачым...
– Вы думаеце, мы тут жарты строiм? Мы тут... мы тут...
– Ды бачу - сочыце за некiм. За кiм гэта?
– За Кнышом.
– Огго! Чаго раптам?
Кукуруза хацеў усё паяснiць, але тут дзед прыставiў далонь да вуха i цiха сказаў:
– Цыць!.. Потым... Плыве... Хавайцеся, хлопцы, хутчэй, пабачым, у чым тут справа.
Мы прыцiхлi. А дзед ступiў толькi адзiн крок да карча i - нiбы растварыўся ў цемры. Прайшла хвiлiна, дзве, а можа, i болей. I толькi пасля мы ўбачылi са стругi выплыў човен. Як дзед Варава змог пачуць яго, не даўмею. Вось што значыць - стары паляўнiчы.
Човен прыстаў да берага.
З чоўна вылез Кныш.
Нешта дзынькнула, упаўшы на зямлю. Кныш прамармытаў нешта, падняў, пайшоў па сцежцы.
Ён так блiзка прайшоў каля мяне, што мне здалося, быццам ён вось-вось зачэпiцца за маю нагу, i я хуценька падцягнуў яе пад сябе.
У адной руцэ Кныш трымаў вялiкi жалезны лом, а ў другой - вядро i друшляк, тое металiчнае з дзюрачкамi, праз што варэнiкi i галушкi працэджваюць.
Каля азярца Кныш паклаў лом на зямлю, зняў чобаты, зайшоў па калена ў ваду i пачаў друшляком нешта збiраць з паверхнi азярца i абтрасаць у вядро.
– Гайда, хлопцы!
– шапнуў дзед i, выйшаўшы з карчоў, гучна кашлянуў:
– Кахi, кахi!
Ад неспадзеўкi Кныш падскочыў, паслiзнуўся - шубоўсь!
– i сеў у ваду. Толькi галава з вады тырчыць i круцiцца ва ўсе бакi разгублена.
– Памагай бог, чалавек добры, - спакойна прамовiў дзед.
– Што гэта вы тут робiце?
– Ку-купаюся!
– дурнавата выскалiўся Кныш i пачаў нязграбна падымацца.
– З друшляком? Зразумела!.. А бярыце, хлопцы, яго чобаты, ломiк арыштаваны ён. Павязём у сяло - там разбяромся.
– Ды што вы, дзядуля!.. Ды што вы, далiбог!
– замармытаў Кныш, вылазячы з вады.
– Вось жартуюць! Гы-гы! Вось жартуюць!
– Давай-давай!
– падвёў голас дзед.
– Ды ну, чэснае слова! Ды ну, што вы такое кажаце!
– Лезь, кажу, у човен сам! Бо звяжу!
– Ды пастойце, дзед! Я ўсё раскажу! Усё чыста! Невiнаваты я... Далiбог! Гэта ўсё яна! Турма народаў! Гэта ж як пачула пра той лябулiс, ну, як смала прычапiлася: "Дастань ды дастань, яно пойдзе на рынку". Як з нажом да горла прыстала. Што ты зробiш! Няхай ужо, думаю, каб адчапiлася, дастану трошкi. Паехаў. А атрымлiваецца, па-першае, яно яшчэ не ўзнiкла, а, па-другое, мiкраскапiчнае. Як ты тым, мiкраскапiчным, таргаваць будзеш? Ну хоць дамоў не вяртайся! Вы ж не ведаеце маю бабу... Вырашыў я ёй нацягаць з вады якой iншай дрэнi, каб толькi не чапiлася (хiба яна разбярэ?). Падмануў яе, сам свядома падмануў. Не хацеў жа чапаць, калi ўжо вучнi такую добрую справу робяць. Думаў, усё. Абышлося! I гандаль iдзе, i я спакойны. Але няшчасны мой лёс. Учора вось дазналася яна пра ўсё. Божа, што было! Хоць перахрысцiся ды ўцякай. "Ты, крычыць, злачынец, ты, крычыць, падсудны! Я ж, можа, людзям якой шкоды нарабiла. Калi мне сапраўднай не прынясеш - са свету зжыву!" Ну што мне рабiць? Ну, зразумейце, дзед, хiба ж я хацеў? Далiбог! Адпусцiце, калi ласка.
Кныш замаўчаў, хлiпаючы.
Мабыць, дзед расчулiўся - засапеў i захекаў.
– Ой, дзед, выкручваецца ён! Як вужака!
– крыкнуў Кукуруза.
– Яны тут з Бурмiлам... у акваланзе для падводнага плавання... цэлае лета...
– Спецыяльна ў Кiеве купiлi. Мы самi бачылi, - падхапiў я.
– Заданне ў iх нейкае... ад вермахту... Мабыць, фашысцкi архiў з дна дастаюць. Як у Чэхаславакii.
Кныш ажно сцiснуўся ўвесь.
– Ды што вы, хлопцы! Што вы! Ды баранi божа! Якое там заданне! Такое прыдумалi, далiбог!
– А што ж?
– запытаў дзед.
Кныш трошкi памаўчаў, потым раптам горача загаварыў:
– Ды знаеце, ды мы якраз, дзед, i пра вас думалi. Хацелi падаруначак вам зрабiць. Хоць вы i не п'еце, але ж на свята чарачку можаце... Хi-хi! Гэта ж, знаеце, даведаўся я, што ў вайну немцы тут спiрт патапiлi. Дваццаць, кажуць, канiстр ляжыць. Герметычныя, што iм зробiцца. Дык вось думаем падняць. Толькi ж вы, дзед, калi ласка, нiкому-нiкому. Мы вам па дружбе дадзiм. Нават i не думайце адмаўляцца. Гэта ж такая справа! Во якая! Хi-хi!..