У чым iх сiла (на белорусском языке)
Шрифт:
Сход адбыўся на прыгуменнi. Тут было прасторна. На прыгуменнi стаяў i азярод, дзе вельмi добра было рассесцiся птушкам. Некаторы час быў шум, i трудна было пачуць, хто што гаворыць.
– Цiха!
– крыкнуў Чы-Лiн.
Усе
– Грамадзяне! Прашу захоўваць парадак, бо так мы патрацiм час i наш сход не зможа нiчога зрабiць. Выберам раней старшыню, каб ён правёў сход. Са свайго боку, я прасiў бы выбраць за старшыню Цiпа.
– Цiп! Цiп! Цiп!
– зашумелi птушкi.
Певень прыняў яшчэ больш важную паставу. Стоячы на шуле, ён моцна замахаў крыллямi i падзякаваў за гонар моцным "ку-ка-рэ-ку". Затым ён сказаў:
– Абвяшчаю наш сход адкрытым. Слова мае Чы-Лiн.
– Просiм! Просiм!
– загаманiлi птушкi.
Чы-Лiн выступiў.
– Грамадзяне! Усiм вам вядома, пад якiм страхам жывём мы. Залятаюць з лесу ястрабы i каршуны: цягаюць нашага брата. Чаму? А таму, што мы жывём кожны па сабе, не думаем аб другiх, не дапамагаем адзiн другому. Давайце ж будзем жыць у згодзе, давайце арганiзуем калектыў i завядзём такi парадак, каб у нас былi вартаўнiкi. Вартаўнiкi пададуць знак, калi дзе пакажацца драпежнiк, i мы ўсе будзем ведаць пра бяду i не дапусцiм яе на двор. Апрача гэтага, нам трэба мець войска - адбiваць
– Ура! Ура!
– закрычала варона.
– Так-так-так!
– азвалася качка.
– Брава! Брава!
– крыкнуў шпак.
– Жывi, Чы-Лiн! Жывi, Чы-Лiн!
– з усiх канцоў шчабяталi вераб'i.
– Кока! Ко-о-о-ка!
– пахвалiлi Чы-Лiна куры.
Так i зрабiлi. Паставiлi варту, сабралi войска. Ластавачкi павiнны быць на варце i падаваць умоўны знак, калi будзе якая небяспека.
– Рэпетыцыю! Рэпетыцыю!
– закрычала ластавачка.
Папрабавалi зрабiць рэпетыцыю. Калi сход скончыўся i ўсе разышлiся па сваiх справах, вартаўнiк-ластавачка крыкнула з-пад лесу:
– Цу-пу-цуф! Цу-пу-цуф!
У адзiн момант другiя ластавачкi перадалi гэты крык па ўсiм двары, а птушкi зараз жа падрыхтавалiся да абароны.
– Шыкарна! Шыкарна!
– казала сарока.
I вось калi назаўтра сапраўды вылецеў з лесу ястраб, то не паспеў ён праляцець i паўдарогi да двара, як яго спаткала моцнае птушынае войска. Адна варона так дзюбанула нягоднiка, што аж пер'е пасыпалася, i ён больш нiколi не паказваў сюды носа.
I стала спакойна, вольна жыць цяпер птушкам. А дрозд спяваў:
– Сiла ў калектыве! Сiла ў калектыве!