Чтение онлайн

на главную

Жанры

У гарах дажджы

Мележ Іван

Шрифт:

— Эх, Мак, б'е плынь у раўчаку! На паваротцы. Я там пераязджаў… Каб яшчэ трохі, закруціла б! Яй-богу, закруціла б!

— Знайшоў чым хваліцца! Глупства зрабіў, ды яшчэ хваліцца! — буркнуў без злосці Макоўчык.

— Чаму гэта глупства?!

— А таму, што хто ж разумны лезе на паваротку, дзе круціць?

— Ты — разумны! Пасля ўсе мы разумныя…

Халюта выпрастаўся, паглядзеў на раку. Стрый цьмяна пабліскваў у ранішняй мокрай шэрасці, незнаёма магутны, неабсяжны. Былыя берагі вада ўсюды затапіла. Вадзяны прастор, пачынаючыся ўнізе каля шасэ, даходзіў

амаль да падножжа панурых гор, што цямнелі на другім баку. Да іх было не менш паўтара кіламетра.

Толькі дрэвы ды хмызнякі выбіваліся з цьмянай аднастайнасці разліву.

Нават адсюль было відаць, што разліў гэты неспакойны. Пасярэдзіне і па баках яго несла рознае лясное ламачча, нейкія бярвенні, вымытыя, вырваныя кусты, сена. Між усяго гэтага Халюта вылучыў вялікае дрэва, якое, круцячы, як трэску, бурлівая рака моцна гнала ўніз.

Халюта ўбачыў непадалёк дручкі, што тырчалі сярод вады. Гэта была рэшта буданчыкаў. Ён павёў вокам далей, туды, дзе стаялі канавязі, і на яго твар раптам лягла трывога. Ён азірнуўся на Макоўчыка, які ўсё важдаўся з вяроўкай.

— Слухай, Лёня, а Арла… мы… забылі!..

Макоўчык падняў галаву ад вяроўкі. Не, Халюта не жартаваў. Ён стаяў пабялелы, і на твары, заўсёды такім вясёлым, бесклапотным, быў страх.

— Што я табе казаў, дурная галава, — правер, ці не забылі чаго-небудзь!

— А ты хіба не мог напомніць?

Макоўчык не адказаў. Ад злосці задрыжалі рукі. Не мог напомніць! Яму трэба, каб за ім хадзілі ды напаміналі! Ах, як Макоўчыку хацелася выказаць тое, што цяпер у яго душы кіпіць да гэтага вертуна, выказаць увесь гнеў, усю пагарду!

Ён убачыў, што да іх, ведучы каня, ідзе мокры, як і ўсе, памкамузвода, заляпаны глінаю аж да напятай глыбока пілоткі.

Толькі гэтага і не хапала. Запара, кінуўшы на Макоўчыка абыякавы позірк, стаў рассядлоўваць каня.

— Авёс увесь прывезлі? — запытаўся ён, выціраючы далоняй запацелую конскую шэрсць пад сядлом.

— Увесь, — пахапліва адрапартаваў Халюта. — І сена, і авёс! Папарваліся, пакуль уз'ехалі, але ўсё ўзялі!..

Макоўчык гнеўна змераў вачыма таварыша і адвярнуўся. Пастаяў хвіліну панура, павольна пайшоў уніз, упіраючыся абцасамі ботаў у асклізлы грунт. У грудзях кіпела новае: нарабіў, пустая галава, кінуў у вадзе каня, і — клопату яму мала! І як гэта ён, Макоўчык, так проста даверыўся гэтаму вертуну, не затрымаўся, не праверыў усё сам.

Разам з гневам на Халюту ў Макоўчыка было і другое адчуванне: ён павінен паправіць становішча, ён, іменна ён, не хто іншы. Макоўчык наогул не ўмеў звальваць справу на другіх.

Для яго не было другой думкі — Арла трэба неяк выратаваць. Гэта быў цяпер першы, самы галоўны абавязак у жыцці. Абавязак неабходны, не якія-небудзь заняткі, дзе невядома чаму Запара ўвесь час падганяе. Яго чакае жывое стварэнне, гняды быстры Арол, конь Федзькі Камарова, што не мог са шпіталя прыбегчы на ратунак…

— Мако-оўчык!.. Лё-ёня-а!.. — пачуў ён ззаду, з гары. Макоўчык пазнаў голас Халюты, але не азірнуўся. Ён нават прыбавіў хады.

Перайшоўшы шасэ, Макоўчык мімаволі

спыніўся. Ён здзівіўся, убачыўшы зблізку, як прыбавілася вады, але думка гэта адступіла перад клопатам. Трэба ісці крыху правей — адтуль бліжэйшы шлях да канавязей.

Ён збочыў і стаў спускацца па крутым слізкім схіле. Вада тут падступала да пояса, стрымлівала хаду, але цячэнне было нямоцнае, і ён спачатку ішоў лёгка.

Працерабіўшыся праз хмызнячок, за якім пачыналася нізінка раўчака, ён заўважыў, што плынь стала інакшай. Вада па нейкіх сваіх законах бегла за хмызняком хутчэй, віравала, бурліла, несучы зламанае галлё і сена. Макоўчык адчуў, што яго збівае з ног, цягне ў глыбіню, і прыпыніўся. Унутры пахаладзела, калі ён падумаў, што трэба ўсё ж перабірацца далей. Ён павёў вачыма, шукаючы спакайнейшае месца, але ўсюды было адно. Макоўчыка ўзяў роздум: ці зможа ён утрымацца, пераходзячы, ці ўстаіць перад дзікай напорнасцю гэтай быстрай плыні? А калі не ўтрымаецца, калі вада сарве яго, закруціць, панясе!..

Ён нават плаваць не ўмее! Не вучыўся ніколі: у яго зялёнай вёсачцы на Віцебшчыне не было ні рэчкі, ні азярца хоць бы з добрую лужыну. Не ўмее плаваць!..

Паўз яго пранесла вялікі ашмётак сарванага недзе ў гарах вымаклага сена, — вось і яго можа так панесці. Што гэтай плыні сарваць чалавека, гэтай дзікай сіле вады!..

— Мако-оўчык! — дачуў ён ззаду, з гары, голас сержанта, чарнігаўскага настаўніка. — Вярні-і-цеся-а!

Ён не ведаў, што за ім сочаць. Яго гэта не цікавіла. Макоўчык быў запоўнены сваімі развагамі і клопатамі. А тым часам за ім сачылі, — малодшы сержант з-пад Чарнігава і Запара, стоячы на схіле гары, пазіралі ў яго бок, адзін з прыкметнай трывогай, а другі — недаверліва, скептычна.

— Чорт, я ўсё роўна як ведаў раней, што ён мне падстроіць дрэнь якую-небудзь!.. Макоўчык твой! — не мог супакоіцца Запара. — Ну, хопіць ужо мне важдацца з ім! Хопіць!

Ён са злосцю кінуў на зямлю цыгарку, падаўся ўніз да вады. Малодшы сержант пайшоў за ім, разважаючы ўголас, што можна б зрабіць, каб выратаваць каня.

— Што?! — адказаў нервова Запара. — Лодак тут зараз няма. Ды каб і былі — над раўчаком…

— Перавярнула б, абавязкова!

— Пустая балбатня! — Памкамузвода раптам заключыў: — Адным словам — ЧП [1] .

1

ЧП — надзвычайнае здарэнне.

Ён, здаецца, быў перакананы, што каня выратаваць не ўдасца, і гэта злавала яго…

— Не трывожся, ён не пойдзе!.. Не з такіх! — Запара гаварыў малодшаму сержанту тонам, якому не можна было не верыць. Спускаліся хутка, і памкамузвода некалькі разоў прыпыняўся, аддыхваўся. — Я іх ведаю, гэтых!.. Ён і ў ручай не пойдзе, калі там вады вышэй калена… З каня не саскочыць, каб не падвярнуць нагу… І так многа прайшоў, аж дзіва… Гэта згарача…

— А што, калі пойдзе? У вір. А? Сарве яго, чаго добрага!

Поделиться:
Популярные книги

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке