У Піліпаўку

на главную

Жанры

Поделиться:

У Піліпаўку

У Піліпаўку
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
…Помню, ў піліпаўку гэта было. Ой, спаганяў снег ахвоту! Долы, дарогі як ёсць занясло; Гурбы, як горы, ля плоту. Страшную людзі цярпелі зіму: Дзіка мяцеліцы вылі, З трэскам марозы гасілі ў сцяну, Птушак у лёце глушылі… Ночка над вёскай. Во ў хаце аднэй Курыцца дымна лучына. Месціць хацінка са жменю людзей: Бацьку, матулю і сына. Бацька, сагнуўшысь, сядзіць за сталом; Блудны прытухлыя вочы… Печку падпёршы схудалым плячом, Маці
паціху хліпоча.
Далей, ля сценкі, палочак стаіць. Думкі бацькоў там аж млелі: Сын іх, Сымонка, тры дні ўжо ляжыць, Тры дні на божай пасцелі… З самых дзён малку Сымона свайго Так гадавалі, пясцілі! Меці на старасць падпору з яго Думкі супольна раілі. Малец — як лялька, крапячы, як дуб, Прызыў падходзіў на лета, — Высах, як шчэпка, стаў ціхі, як слуп, — Песня няпетая спета! Тры дні назад яшчэ з бацькам яны Шуркі у лесе стаўлялі: Гулка гудзелі там іх тапары, Елкі, асіны стагналі. Вечарам — дзіва! ні стуль і ні ссюль, Злёг і ляжыць, як павала; Раілась маці ўжо ў многа бабуль, Зёлак усякіх давала. Дарма яна яму гэтак і сяк Піць-есць нясе адначасне: Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне. Ўжо не чакае сямейка дабра, Аж тут, як воляю боскай, Доктар адзін па дарозе з двара Ехаў, заехаў і ў вёску. Выслухаў, выстукаў хлопца кругом, Даў карталюшку на лекі; Ехаць да гораду кажа бацьком, Ехаць хутчэй да аптэкі! «Сын здароў будзе, як рыба ў вадзе, Толькі лякарства прывозьце!» — Кінуў старым так і з хаты ідзе, Ды толькі бачылі ў вёсцы… Мілі ж тры ў горад; тры мілі — не смех! Конік худы — прыстаць можа; Тут яшчэ гэты нязмераны снег, Ды ночка пусткай трывожа… Трудная рада: да рання чакаць Хвораму лекаў прыйшлося. Бацька во сеў над сталом — не йдзе спаць, Маці над сынам галосе. Ноч на аддых — адзін міг мужыку, Годам сыходзе — ў няшчасці. Шмат іх, даўжэнькіх, ой, шмат на вяку, Як жа тут к свету папасці?.. Час бег… Апошняя стухла зара. Неба бялее на ўсходзе. Ну, Сцёпка! Ехаць і час, і пара, Годзе маркоціцца, годзе! З горада лекаў ты шмат навязеш, Сын твой як бачыш устане! Сільнай рукой пакіруе лямеш, Свісне касой на світанні! . . . . . . . . . …Выехаў Сцёпка. Чуць-чуць стала днець. Конік малы, зацяганы. Сыпка дарога, след значан ледзь-ледзь, Дзень хмураваты, вятраны… Ехаў, даехаў Сцяпан наканец, Грош апаследні пакінуў, Лекаў набраў — і гайда маладзец! Валіць дамоў, бедачына. Валіць… Піліпаўкай, ведама ўсім, Дню лік — гадзіна, не болей. Выехаў з горада — цёмна саўсім, З конікам сам ён у полі. З поўначы сівер наскочыў сухі, Снегам стаў кідаць зласліва; Шум ад завеі панёсся глухі, Пеклам і неба, і ніва… Конік Сцяпанаў нага за нагой Пхнецца ў снягу па калені; Пройдзе і стане, трасе галавой; Пугу штораз чуе меней. Пхнуўся, цягнуўся, — нарэшце, як стаў, Далей ні кроку — трасецца. Як яго Сцёпка ні гнаў-паганяў, Хоць ты забі — ані з месца! Шорах па целе Сцяпана пайшоў. Страшныя родзяцца думы. Шмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў. Пужаюць снежныя шумы. Што тут рабіць? Конь не хоча вязці, Дома сын лекаў чакае… Кінуць каня? Пехатою ісці? Жаль, ды і ночка ж такая! Ўсё ж сын мілей! — Лезе з санак Сцяпан. Крыжам дарогу зазначыў; Цяжка на сэрцы, у вочах туман, Боскага свету не ўбачыш… «Будзь здароў, косю! Хоць жаль мне цябе, — Хворы Сымонка чакае!» — Так шапнуў Сцёпка — і ў поле брыдзе, Ў гурбах чуць ногі змяняе… Шоў ён, шоў дружна, а дзе і куды Збіўся, і сам тут не ведаў; Сілы слабелі ад хуткай хады; Думкі аб сыне йшлі следам. Сцісне лякарства за пазухай ён, Шэпча малітву да бога, I, хоць не першы раз гэткі нагон, Крадзецца ў сэрцы трывога: Што, калі зняў абрыдны яго блуд? Як тады выйсці у вёску? «Сядзь, адпачні, — штось яму шэпча тут, — Вось дзе, пад гэту бярозку!» «Праўда, — падумаў, — пара аддыхнуць, Многа прайшоў ты, нябожа!» Сеў і мацуецца, каб не заснуць, — Ведаў, што стацца тут можа… Звіўся клубочкам і ціха сядзіць; Лёгкасць на сэрцы такая… Толькі мяцеліца вые, шуміць, Песні яму напявае: «Спі, мой Сцяпанка, дзіцятка маё, Я тут тваёю ўжо паняй! Гэткай пасцелі не меў за жыццё, Ў гэткай — і конь твой, і сані. Сына спяшыш ты, сляпы, ратаваць? Ну, і нашто ж гэтак рвацца?! Лёгка ж табе было век гараваць, З мачыхай-доляй змагацца? Я ашчасліўлю, мой братка, цябе, Ўбачыўшы быццам у небе; Гора, бяда не падойдзе к табе, Думаць не трэба аб хлебе. Спі! Знаю, крыўды не раз зазнаў ты, Братам не быў між братамі. Я пашкадую цябе, сіраты, Буду галубіць снягамі… Меў жа прыпынак ты зносны калі, Гонячы быт свой цыганскі? Я з гулкай песняй: «Ай, люлі-люлі!» Спраўлю начлег табе панскі, Скончу я песеньку, байку сваю, Зоры пачнуць усміхацца, Будуць глядзець на спакойнасць тваю, Будуць табой уцяшацца!..» Гэтак над сонным завея пяе, Гэтак яго калыхала; I, што ж вы скажаце, людзі мае? — Сцёпку навекі прыспала. . . . . . . . . . Збегла па гэтым дзён нешта са тры, Тры дні — а шмат даказалі: Ў Сцёпкавай хаце удвух сталяры Дзве дамавіны збівалі. З іх адну збілі для костак старых, Сына ў другую злажылі — I пахавалі па-божаму іх, Родных, навекі ў магіле. Сходзіўся ўдоўку пацешыць народ, Братнім слаўцом адзываўся: «Маеш адзін хоць расход і заход, Крыжам адным абышлася!»
Комментарии:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение