Чтение онлайн

на главную

Жанры

У тумане

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Галоўнае, ты не адставай і не вытыркайся. Найлепш, каб я цябе спіной чуў. А што трэба, я сам зраблю, — сказаў Бураў, не паварочваючыся да Войціка. Той, чуваць было, зноў насцярожыўся.

— А коні?

— А што коні? Коней, калі што, патрымаеш.

— Трэба б яшчэ каго ўзяць, — гучна высмаркаўшыся на траву, гугнява зазначыў Войцік. — Трэцяга. Усё б зручней. А то што, удвух.

— Ну ты, разумны такі! — пачаў злавацца Бураў. — Чаго ж там маўчаў? Сказаў бы камандзіру: давайце трэцяга. Дык жа маўчаў?

— Маўчаў, маўчаў… — няпэўна прабурчэў Войцік і пацягнуў за повад каня, які папнуўся ў кустоўе па хамлак зялёнай травы. — Ну ты, ваўкарэзіна, не нажрэшся…

Тым часам патроху цямнела — ленавата і няпэўна; у полі яшчэ

было відна, але станцыйныя дамкі па той бок рэчкі спавіліся шэрымі прыцемкамі, а высокія дрэвы ля станцыі дык і зусім ужо стуліліся ў змроку. Мусіць, можна было ехаць, бо рабілася ўсё болей сцюдзёна на гэтым ветраным узлеску, рэдкія хвоі ўгары аж гудзелі ад ветру, ды і згаладнелыя коні не хацелі стаяць — лезлі пысамі па траву ў алешнік, ненажэрна дралі яе разам з воглым зялёным мохам.

— Так. Давай памалу цераз поле на кладку, — кіўнуў галавой Бураў і завярнуў кабылку.

Коні пайшлі полем, цвякаючы капытамі ў раскіслай ад дажджу баразне. Узлесак застаўся ззаду, і ў душы ў Бурава пачала расці-разрастацца сцюдзенаватая апаска — як бы іх часам не стрэлі па той бок рэчкі, ля лазні ці на падворку, як бы не напароцца на якую халеру. Усё ж праз вярсту ад станцыі была паліцыя, чорт ведае, ці сядзіць яна зараз у сваім бункеры, можа, як і яны, гойсае дзе па вёсках, а то яшчэ і заляжа ў засаду. Ці мала яны за лета нарываліся на паліцэйскія засады. Асабліва ў вёсках, паселішчах, на прасёлках, каля масткоў і кладак. Цяпер, едучы наўпрасткі цераз поле, ён не падганяў кабылу, і тая ішла, як хацела, — зморана тупала, клюкаючы капытамі ў гразі, а ён, навастрыўшы зрок, пільна ўглядаўся ў прырэчны хмызняк, туды, дзе калісьці была кладка. Праўда, хоць ён нарадзіўся тут і вучыўся, і аббегаў дзіцём усё наваколле, але з таго часу, як у калектывізацыю бацька перабраўся з сямё'й у мястэчка, Бураў ні разу не завітаў сюды — не было патрэбы, а затым на ягоным жыццёвым шляху была вайсковая служба на Далёкім Усходзе, два перадваенныя гады ён працаваў у раёне — ганяў па дарогах палутарку. І цяпер, едучы па тутэйшых мясцінах, ён ледзьве пазнаваў іх, хоць, зрэшты, яны не надта і змяніліся. Прынамсі, узлесак, дарога і поле былі, як і некалі; калісьці ён тут пасвіў жывёлу, вазіў снапы і сена, ведаў тут кожную балацявіну, кожны грудок і сцежку.

Здаецца, аднак, у полі і ля ракі скрозь было пуста, толькі ў надрэчным лазняку варушылася на ветры непаседлівая чародка вераб'ёў ды на плоце ля лазні пасядзела і ляніва паляцела кудысь варона. Ён ужо згледзеў там Сушчэнеў гарод з двума стажкамі каля падворка, ад лазні туды, памятаў, вяла добра ўтаптаная сцежка. Некалі падлеткам ён бегаў там, пазіраючы цераз плот на тоўстыя струкі сушчэнінскага бобу, адно лета той сцежкай ганяў да ракі гусей. Сушчэня тады быў яшчэ дзецюком, нежанатым, увогуле спакойным хлопцам, старэйшым за яго гадоў, можа, на восем, на Бурава ён мала звяртаў увагу — у яго былі свае інтарэсы і свая хлапечая кампанія. Чамусьці тады ён нават падабаўся Бураву, можа, сваёй паважнасцю, роўнасцю ў адносінах да іншых, сяброў і суседзяў. Хто б тады падумаў, што іхнія лёсы спакваля так недарэчна скрыжуюцца?

Але во скрыжаваліся.

Рэчка была нешырокая, з падмытымі ў паводку, здзірванелымі за лета берагамі і кладкай — дзвюма гнілаватымі дошкамі, прытопленымі канцамі ў ваду. Бураў саскочыў з кабылы, пацягнуў за повад; кабыла нязгодна тузанула галавой, нерашуча пераступіла на беразе — баялася ісці ў раку. Можа, правільна забаялася, падумаў Бураў, чорт ведае якая тут цяпер глыбіня, вады найшло поўна, да самага берага. Але мо не ўтопіцца. Ён дужэй тузануў за повад, і сам нерашуча ступіў на прытоплены канец кладкі, кабылу ж кіраваў побач. Урэшце тая набралася адвагі, асцярожна сышла з берага і раптам апантана рванулася пярэднімі нагамі ў раку. Ён мусіў таропка пераступіць па кладцы, але тая здрадліва хіснулася пад нагамі, асела, ногі боўтнулі ледзь не да дна. Ледзьве ўтрымаўся на дошцы — повад выпусціў з рукі, — кабылка пужліва

выскачыла на той бок і спынілася, атрасаючы мокрае чэрава. Моўчкі вылаяўшыся, ён ужо нетаропка перайшоў па кладцы і падняў з травы мокры повад.

На тым беразе, не злазячы з каня, сядзеў Войцік.

— Ну што стаў? Давай конна! Тут неглыбока.

Войцік пераехаў болей удала, конь цяжкавата ўзабраўся на бераг, і тады Войцік саскочыў, узяў з рук Бурава повад. Стоячы на адной назе, Бураў сцягнуў з другой нагі бот, выліў ваду, выціснуў мокрую дзіравую анучу.

— Не хапала яшчэ, халера…

Наперадзе і трошкі збоч на рачным беразе прыткнулася счарнелая ад часу і дыму крывабокая будыніна лазні з дзічкаю-грушай ля маленькага акенца. Мусіць, за ёй можна было захінуцца, і Бураў павёў туды змакрэлую сваю кабылку. Мокрая яго нага зусім азябла, ды і другая таксама не засцераглася ад вады — дзіравыя боты цвякалі пры хадзе, трэба было б дзе пераабуцца, змяніць анучы. Каб яны былі ў яго, тыя анучы. Але, яшчэ не дайшоўшы да лазні, ён злавіў носам знаёмы чадны пах дыму, і гэта яго ўстрывожыла. Калі ад лазні пахне дымком, дык, мабыць, там паляць ці ўжо напалілі і мыюцца — трэба ж было ім налезці на яе ў такі час! Але паварочваць назад, мабыць, было позна: у акенца лазні іх маглі ўжо згледзець.

Бураў зайшоў з глухога, надрэчнага боку лазні, прыслухаўся. Ад лазні дужа патыхала дымам, сажай, сухой, напаленай глінай; вугол з дзічкай густа аброс жорсткімі сцябламі малінніку. Войцік, пад'ехаўшы, таксама саскочыў з каня, і Бураў аддаў яму повад, а сам зірнуў з-за вугла на дзверы. Дашчатыя скасабочаныя дзверы лазні былі падпёрты яловым калком — значыць унутры яшчэ не было нікога. Мабыць, толькі яшчэ збіраліся мыцца.

Войцік з натруджаным клопатам на зашчаціненым твары чакаў, што рабіць далей, і Бураў рашыў:

— Давай туды. Вунь хата. Па сцежцы…

Хата і падворак Сушчэні ўжо ледзьве цямнеліся ў вечаровай шэрасці, адтуль, ад вуліцы, лазню ўжо не надта было і згледзець, абы толькі не спаткаць каго на гэтай агароднай сцяжыне. А калі хто і спаткаецца, думаў Бураў, занятку ў яго ўсяго на хвіліну, доўга ён тут не затрымаецца. Абы не налезці на паліцыю. Але ў такі менавіта час, у шэрую гадзіну сутак, людзі яшчэ не заперліся ў хатах, корпаюцца на падворках з жывёлай, мусіць, такою парой паліцыя яшчэ не дужа глядзіць і слухае. Глядзець і слухаць яна пачынае трохі пазней. Як наўкол паглушэе.

З коньмі на павадах яны прыйшлі ў канец падворка, якраз на дрывотню, мабыць, з нядаўна прывезенымі з лесу дрывамі, яшчэ не ўпарадкаванымі на зіму, якія бязладнай кучай круглякоў грувасціліся ля плота. Побач валялася старое карыта, нейкія брудныя вядзёркі; прыслоненыя пад страхой да сцяны, стаялі вілы і граблі. З вуліцы дрывотні не было відаць, а ад поля яе захінаў стажок на гародзе, і Бураў, трохі паслухаўшы, аддаў повад Войціку.

— Стой тут і чакай. Калі што — я стрэльну.

— Нядоўга каб…

— Нядоўга, нядоўга.

Войцік перахапіў вераўчаны повад, а Бураў зняў з-за спіны карабін і таксама аддаў Войціку. Мабыць, карабін яму цяпер не спатрэбіцца, можна будзе ўправіцца і з наганам, які ў цвёрдай скураной кабуры звыкла муляў у яго на сцягне. За пазухай пад шынялём была круглае, бы гусінае яйка, з вострым абадком нямецкая граната — хопіць на аднаго Сушчэню. Калі іх там акажацца болей — справа, канешне, кепская. Калі болей, прыйдзецца патузацца. Ну, але як-небудзь…

Стараючыся, каб цішэй, ён прайшоў па гразкім падворку да дзвярэй у сенцы, асцярожна прыадчыніў іх за клямку і прыслухаўся. Не, быццам з хаты нікога не было чуваць, толькі дзесь у закутку рохнула свінчо; ён пераступіў парог і пачаў ціха прычыняць за сабой дзверы. Якраз у той час імпэтна расчыніліся дзверы з хаты — рослы мужчына ў чорнай ватоўцы, з хмурым, свежапаголеным тварам, без шапкі пужліва ўтаропіўся ў прыцемак сяней, мусіць, бачачы, ды не пазнаючы заходжага. То быў Сушчэня, і Бураў сцішана азваўся з цемры:

Поделиться:
Популярные книги

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье