Учебник белорусского языка
Шрифт:
Нацыянальнасць — национальность.
Грамадзянства — гражданство.
Сацыяльнае паходжанне — социальное происхождение.
Адносіны да вайсковай службы — отношение к воинской обязанности: ваеннаабавязаны — военнообязанный.
Атэстат — аттестат.
Дыплом — диплом.
Грамадзянскі стан — гражданское состояние.
Сямейнае становішча — семейное положение.
Муж, жанаты — муж, женатый.
Жонка, замужняя — жена, замужняя.
Ажаніцца (з
Выйсці замуж (за каго?) — выйти замуж, стать чьей-либо женою.
Удавец — вдовец, мужчина, не женившийся после смерти жены; саламяны ўдавец — мужчина, не живущий с женой.
Удава, удавіца — вдова, женщина, не вышедшая замуж после смерти мужа, саламяная ўдава — женщина, не живущая с мужем.
Халасцяк, халасты — неженатый мужчина.
Разведзены, разведзеная — разведенный, разведенная, официально прервавшие брачные отношения.
Адрас (дамашні, службовы) — адрес (домашний, служебный), зваротны адрас — обратный адрес, пісаць на адрас — писать по адресу, у адрас, па адрасу — сделать замечание, высказаться в чей-нибудь адрес: заўвага ў адрас дакладчыка, рэзка выказацца па адрасу прыезджага.
Як ваша прозвішча, імя, імя па бацьку? — Как ваша фамилия, имя, отчество?
Як цябе завуць (зваць)? — Как тебя зовут (звать)?
Колькі вам год? — Сколько вам лет?
Мне ўжо (споўнілася) трыццаць. — Мне уже (исполнилось) тридцать.
Калі ты нарадзіўся? — Когда ты родился?
Я нарадзіўся (нарадзілася) дванаццатага снежня 1961 года. — Я родился (родилась) двенадцатого декабря 1961 года.
Якая ў вас пасада? — Какая у вас должность?
Я працую старшым навуковым супрацоўнікам. — Я работаю старшим научным сотрудником. Сравните: Я старэйшы супрацоўні к у інстытуце. — Я самый старый сотрудник в институте.
Ты працуеш у выканкоме? — Ты работаешь в исполкоме?
Так, я нават член прафкома. — Да, я даже член профкома.
Неправильно: выканкам, аграпрам, потому что при аканье под ударением восстанавливается этимологическое о, как, например, и в вогнепаклоннік (огнепоклонник).
ТЕКСТ
(Я. Купала)
спадчына — наследие, наследство
спакон вякоў — испокон веков
паміж— между
верасны — более употребительно верасовы — вересковый
апалены — опаленный
успамін — воспоминание
бусел — аист
амшалы — чаще абымшэлы — обомшелый
грамада — толпа, ватага, здесь: стая
усцяж — вдоль, здесь: сплошь, везде
агледзіны — смотрины
скарб не збрыў дзе проч — сокровище не ушло куда-либо прочь
цемра — тьма, темнота
вандол — ров, узкая глубокая долина
нязводны — неотступный
1. Выпишите сначала слова с буквой ё. Сравните их написание с написаниями русских однокоренных слов. Затем выпишите слова с буквой е под ударением и также проведите сравнение с однокоренными русскими словами.
Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію. (Я. Брыль) Дзён праз колькі прывёў Цімох сюды Саўку. (Я. Колас) Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся. (Я. Колас) Чалавек прыгнуўся, прайшоў ад дарогі па бульбяніку крокаў з дваццаць і лёг паміж градак. (К. Крапіва) Мой мілы таварыш, мой лётчык! Вазьмі ты з сабою мяне. (Я. Купала) Зары праменні, прарваўшыся праз сад вішнёвы, на шыбах, быццам зайчаняты, гуляюць, скачуць. (М. Танк) Стук колаў усё набліжаўся, і, нарэшце, са змроку пачала вылучацца цёмная пляма фурманкі. (К. Крапіва) А бацька, сівы і яшчэ жвавы клакатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. (М. Ракітны) О, якой непаўторнай красою цвіцеш, край братоў маіх, край песняра — Казахстан. (М. Танк) Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвіна — хвоя, што стаяла на высокім грудзе непадалёку ад Нёмна. (Я. Колас) Марцін сёмае дзіця ў бацькоў. (П. Пестрак) Ты прасіў шлях паказаць — што ж далей не ідзеш? Ты прасіў вады падаць — што ж вады не п'еш? (М. Танк) Эй, ці ёсць хто дома? (Я. Скрыган) Хто там жніўную песню пяе? (П. Броўка) Следам за тым усе чацвёра ўсхапіліся з долу і акружылі Ларысу. (Р. Мурашка)
2. Подберите к следующим словам родственные или измените их таким образом, чтобы неударный [е] оказался под ударением. Запишите их с е и ё в соответствии с литературной нормой.
Легкаваты, лесавік, цверазець, вядро, сцягно, бядро, яда, сястра, вясна, дзясна, кіяскёр, плесці, несці, церці, кленяце, ледзяны, ільняны, кляновы, легчы, дзянніца, дзернаваць, дзяўбці, дзягцярня, вясковы, вясло, вярцецца, лескатаць, лянок, ляцець, нечарназем'е, яршы, пяро, сямера, сягоння, сербануць, возера, ялкавы, ямчэйшы.