Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вечар (на белорусском языке)
Шрифт:

Калi Варажу зразумеў, што будзе вымушаны гэты вечар заставацца з сястрою, выслухоўваць яе папрокi i вымовы, не маючы нават магчымасцi прапусцiць чарачку, ён адчуў, што не вытрымае гэткае пакуты, i заявiў, што яму трэба зайсцi ў жандармерыю, каб уладзiць нейкiя праблемы са звальненнем.

I як толькi прабiла сем гадзiн, ён уцёк з дому.

Выскачыўшы на вулiцу, ён перш за ўсё абтросся, як сабака, што вылазiць з вады, буркочучы пад нос: "Але ж я i ўлiп, чорт мяне бяры!"

I ён пачаў шукаць кавярню, найлепшую кавярню ў

мястэчку. Ён знайшоў яе на плошчы, пад двума лiхтарамi. Увайшоўшы, ён убачыў пяць-шэсць чалавек, якiя цiха пiлi i размаўлялi за маленькiмi столiкамi. Два гульцы ў бiльярд хадзiлi вакол стала з зялёным сукном, дзе качалiся i бiлiся адзiн аб адзiн шары.

Чулiся iх галасы: "Васемнаццаць, - дзевятнаццаць.
– Не шанцуе.
– О, добры ўдар! Выдатна!
– Адзiнаццаць.
– Трэба было бiць чырвоным.
– Дваццаць.
– Дванаццаць. А, што? Праўду казаў?"

Варажу папрасiў:

– Паўкубачка кавы i графiн каньяку, найлепшага.

Ён сеў i стаў чакаць.

Варажу прызвычаiўся бавiць вольныя вечары з сябрамi, сярод гоману, у тытунёвым дыме, i таму гэтае зацiшша, гэты спакой злавалi яго. Ён выпiў спачатку каву, пасля графiн каньяку, пасля яшчэ адзiн. I цяпер яму ўжо хацелася смяяцца, крычаць, спяваць, набiць каго-небудзь.

Ён сказаў сабе: "Чорт, быццам бы трохi падняўся настрой. Каб яшчэ дзе добра пагуляць!" I яму адразу ж прыйшла думка пайсцi пазабаўляцца да дзевак.

Ён паклiкаў гарсона:

– Гэй, афiцыянт!

– Слухаю пана.

– Скажыце, афiцыянт, дзе тут можна пазабаўляцца?

Гарсон здзiўлена паглядзеў на Варажу.

– Не ведаю, пане. Тут жа ж i можна!

– Як, тут? Што ж такое па-твойму "пазабаўляцца"?

– Не ведаю, пане, напэўна, выпiць добрага пiва цi добрага вiна.

– Дурань ты, а як жа паненкi?

Паненкi? А...

– Ага, паненкi. Дзе iх можна тут знайсцi?

– Паненак?

– Ды паненак, паненак!

Гарсон падышоў блiжэй i цiха спытаўся:

– Вы маеце на ўвазе, дзе знаходзiцца завядзенне?

– Ну але, каб ты ляснуўся!

– Пойдзеце проста, пасля павернеце ў другую вулiцу ўлева, а пасля ў першую ўправа. Нумар пятнаццаць.

– Дзякуй, стары. Гэта табе.

– Дзякую пану.

I Варажу выйшаў, паўтараючы: "Другая вулiца ўлева, першая ўправа, нумар пятнаццаць". Але праз хвiлiну ён падумаў: "Другая ўлева, ну так, але калi я выйшаў з кавярнi, трэба было iсцi налева цi направа? А, халера з iм, там паглядзiм".

Ён пайшоў, павярнуў у другую вулiцу направа, пасля ў першую налева i стаў шукаць нумар пятнаццаць. Дом нумар пятнаццаць з выгляду быў даволi прыстойны, праз зачыненыя аканiцы з вокнаў другога паверха прабiвалася святло. Уваходныя дзверы былi адчыненыя, у калiдоры гарэла лямпа. Сяржант падумаў: "Ну, гэта напэўна тут".

Ён увайшоў, але нiхто не сустракаў, i таму ён пачаў гукаць: "Гэй! Гэй!"

З'явiлася маленькая пакаёўка. Заўважыўшы

вайскоўца, яна спынiлася здзiўленая. Ён сказаў ёй:

– Здароў, дзетка. Дамы наверсе?

– Наверсе, пане.

– У салоне?

– У салоне, пане.

– Мне застаецца толькi падняцца?

– Падняцца, пане.

– Дзверы насупраць?

– Насупраць, пане.

Ён падняўся, адчынiў дзверы i ўбачыў у пакоi, ярка асветленым дзвюма лямпамi, люстрай i дзвюма свечкамi ў кандэлябрах, чатырох дам у дэкальтэ, якiя, як здавалася, некага чакалi.

Тры з iх, маладзейшыя, сядзелi з трохi напышлiвым выглядам на накрытых барвовым аксамiтам крэслах, а чацвёртая, якой было гадоў сорак пяць, папраўляла кветкi ў вазе. Яна была вельмi тоўстая, з-пад сукенкi з зялёнага шоўку тырчалi яе вялiзныя рукi i таўшчэзная, абсыпаная пудрай шыя.

Сяржант павiтаўся:

– Дзень добры, панi.

Старэйшая павярнулася, здзiвiлася, але кiўнула:

– Дзень добры.

Ён сеў.

Але ўбачыўшы, што нiхто не спяшаецца яго абслугоўваць, ён падумаў, што ў гэтым доме прымаюць напэўна толькi афiцэраў, i пачаў непакоiцца. Пасля ён сказаў сам сабе: "Ат! Пачакаю, пакуль яшчэ хто-небудзь прыйдзе, тады паглядзiм".

Ён спытаўся:

– Ну, як справы?

Тоўстая дама, напэўна, гаспадыня ў доме, адказала:

– Вельмi добра, дзякую.

Ён больш не знайшоў, што сказаць, i настала цiшыня.

Урэшце Варажу засаромеўся сваёй нясмеласцi i вымушана засмяяўся:

– Нейкiя вы сумныя, цi што. Калi ласка, бутэльку вiна, я плачу...

Не паспеў ён дагаварыць, як дзверы зноў расчынiлiся i з'явiўся Падуа ў чорным фраку.

Варажу азваўся радасным крыкам i, усхапiўшыся з крэсла, скочыў на свайго швагра, схапiў яго за рукi i пачаў скакаць з iм па салоне, гарлаючы: "А вось i Падуа!.. А вось i Падуа!.. А вось i Падуа!"

Пасля, адпусцiўшы ашалелага ад здзiўлення збiральнiка падаткаў, ён закрычаў яму ў твар:

– Аааааааа, хiтруууууун! Дык ты прыйшоў пазабаўляцца? Ах, якi хiтрун! А мая сястра? Ты яе кiдаеш, га?

I, думаючы пра ўсю карысць гэтага нечаканага становiшча, пра пазыку гвалтам, пра непазбежны шантаж, ён упаў на канапу i, выцягнуўшыся на ёй, пачаў рагатаць так моцна, што мэбля затрашчала.

Тры маладзейшыя дамы рэзка паднялiся i ўцяклi, а старая, ледзь прытомная, адступiла да дзвярэй.

У гэты момант у салон увайшлi два мужчыны ў фраках, з ордэнскiмi стужкамi ў пятлiчках. Падуа кiнуўся да iх:

– О, пан прэзiдэнт... гэта вар'ят... гэта вар'ят... Нам яго прыслалi дзеля нагляду за iм... вы ж бачыце, што ён вар'ят!

Варажу сеў, нiчога не разумеючы. Раптам да яго дайшло, што ён адпалiў нейкае страшэннае глупства. Ён падняўся i павярнуўся да свайго швагра.

– Дык дзе ж мы цяпер?
– спытаўся ён.

I Падуа, якога раптам ахапiла шалёная злосць, закрычаў, запiнаючыся:

123
Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5