Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)
Шрифт:

17 ліпеня 1941 г.

І

Цывільнае кіраванне ў акрузе Беласток прымае обер-прэзідэнт правінцыі Усходняя Прусія.

Цывільнае кіраванне на тэрыторыі Галіцыі, якая раней належыла Польшчы, прымае генерал-губернатар.

Тэрыторыя былых свабодных дзяржаў Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама абшар, заселены беларусамі, пераходзяць пад цывільнае кіраванне з падпарадкаваннем рэйхсміністру па занятых усходніх тэрыторыях. Уся тэрыторыя ўтварае рэйхскамісарыят «Остланд», што адпавядае майму ўказу аб кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі ад 17 ліпеня 1941 года. Кіраванне малымі ўсходне-прускімі раёнамі,

якія маюць мяжу з былой свабоднай дзяржавай Літва, застаецца ў падпарадкаванні оберпрэзідэнта правінцыі Усходняя Прусія.

ІІ

Знешнія межы рэйхскамісарыята Остланд і другіх абазначаных раздзелам І тэрыторый будуць мной вызначацца ў адпаведнасці з ходам ваенных дзеянняў і канчаткова ўстанаўлівацца ў бліжэйшы час. Таксама мной будзе вызначаны канкрэтны час увядзення цывільнага кіравання на тэрыторыі і яе частках, якія акрэслены раздзелам І.

ІІІ

На пасаду рэйхскамісара Остланда я прызначаю гаўляйтэра і обер-прэзідэнта Генрыха Лозэ. Яго рэзідэнцыя знаходзіцца ў Рызе.

Фюрэр

Адольф Гітлер

Начальнік штаба галоўнага камандавання вермахта

Кейтэль

Рэйхсміністр і начальнік імперскай канцылярыі

Д-р Ламерс

ВА-МА. RW 31/132. Bl. 13.

Публикуется впервые.

5. УКАЗ РЭЙХСМАРШАЛА ВЯЛІКАГЕРМАНСКАГА РЭЙХА, УПАЎНАВАЖАНАГА ПА ЧАТЫРОХГАДОВЫМ ПЛАНЕ

Берлін, 27 ліпеня 1941 г.

Рэйхсмаршал вялікагерманскага рэйха

Упаўнаважаны па чатырохгадовым плане

Са спасылкай на ўказ фюрэра аб эканоміцы на новазанятых усходніх тэрыторыях ад 29 чэрвеня б.г. загадваю наступнае:

1. У бліжэйшы час мэтай эканамічнага кіравання на занятых рускіх тэрыторыях не з’яўляецца аднаўленне ўсёй гаспадаркі, насупраць, вялікія памеры рускіх тэрыторый і недахоп патрэбных спецыялістаў вымушаюць праводзіць палітыку канкрэтных прыярытэтаў у галіне эканомікі, якая б значна садзейнічала развіццю германскай ваеннай эканомікі. Асобае значэнне мае, такім

2. чынам, вырошчванне зерневых і маслічных культур, здабыча нафты і лёгкіх металаў. Прыярытэтнымі галінамі з’яўляюцца таксама і тыя, якія, як і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабілебудаўніцтва, ствараюць перадумовы для паспяховага вырашэння галоўных задач. Выкарыстанне ўсіх астатніх галін гаспадаркі магчыма на першых парах толькі ў той меры, у якой гэта не будзе адмоўна ўплываць на вырашэнне галоўных задач; яно [выкарыстанне астатніх галін] павінна адкладвацца на задні план да той пары, пакуль не будзе гарантаванае задавальненне германскіх інтарэсаў у названых сектарах, важных ва ўмовах вайны. Такі курс прадвызначае тое, што на розных тэрыторыях захаванне і аднаўленне гаспадаркі будзе адбывацца па-рознаму.

2. Для таго, каб па магчымасці пазбегнуць спынення вытворчасці ў сельскай гаспадарцы і збоеў у пастаўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, неабходна скараціць пануючую форму гаспадарання – сістэму калгасаў, на крайні выпадак у аблегчанай форме «агульнага двара», і саўгасаў. Вырашальным момантам з’яўляецца тое, каб у сельскай гаспадарцы на занятых тэрыторыях і асабліва ў раёнах, маючых лішкі, прызначаліся нямецкія кіраўнікі, якія павінны спрабаваць дасягнуць на давераных ім прадпрыемствах максімальна высокай вытворчасці, і каб прадукцыя паступала перш за ўсё туды, дзе яна найбольш неабходна для германскай ваеннай эканомікі. Каб на занятых тэрыторыях гарантаваць цэнтралізаваны збор сельгаспрадукцыі і яе размеркаванне ў адпаведнасці з становішчам у харчовым забеспячэнні нямецкага насельніцтва, я лічу неабходным стварыць «Цэнтральнае гандлёвае таварыства Ост па пытаннях збыту і нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі», якое б валодала выключным правам на гандлёвую дзейнасць (манапольнае прадпрыемства) і поруч са зборам і размеркаваннем сельгаспрадукцыі пачало б забяспечваць сельскую гаспадарку на занятай тэрыторыі прамысловай прадукцыяй і спажывецкімі таварамі, пакуль немагчыма адкрыць самастойныя гандлёвыя прадпрыемствы без пагрозы для паставак харчовай прадукцыі.

3. Нафтаздабыча на рускіх тэрыторыях у сілу яе выключнага значэння для германскага вермахта і эканомікі павінна пастаяна знаходзіцца ў руках немцаў. Таму я даручыў кантынентальнай манаполіі па нафце прыняць пад сваё кіраўніцтва ўсе выяўленыя месцазнаходжанні нафты. Я пакідаю за сабой права аддаваць такія загады, адпаведна якім прадпрыемства і іншыя сыравінныя сферы будуць перададзены ў валоданне германскім прадпрыемствам, калі гэта адпавядае інтарэсам германскай эканомікі ў цэлым.

4. Прымаючы прапанову спадара рэйхсміністра эканомікі, я лічу неабходным згадаць, каб наступныя манапольныя таварыствы былі створаны ў адпаведнасці са стандартамі выкладзеных дагавораў і былі накіраваны на месцы іх дзейнасці прадстаўнікамі выканаўчай улады:

а) таварыства па горназдабываючай і металургічнай прамысловасці Остланд павінна кіраваць рускай вуглездабычай, металургіяй і жалезаруднай прамысловасцю ў адпаведнасці з інтарэсамі германскай ваеннай эканомікі,

б) таварыства па выпуску войлаку і прадзільнага палатна Остланд павінна кіраваць рускай прамысловасцю гэтай галіны ў адпаведнасці з інтарэсамі германскай ваеннай эканомікі.

<…>

6. Увогуле выбар сродкаў кіравання галінамі эканомікі, маючых важнае значэнне для вайны, вызначаецца выключна мэтазгоднасцю, г. зн. неабходна пастаянна дабівацца максімальна эфектыўнага кіравання.

У далейшым найбольшай эфектыўнасці кіравання гаспадаркай неабходна чакаць не ад бальшавіцкай калектыўнай гаспадаркі, а ад прыватнай гаспадаркі на аснове кантролю з боку дзяржавы. Такім чынам, захаванне сістэмы калектыўнай гаспадаркі з’яўляецца пакуль вымушанай мерай, якая дапамагае пазбегнуць збоеў у забеспячэнні германскага вермахта і эканомікі, якія могуць узнікнуць у выпадку нечаканага змянення форм гаспадарання.

7. Рашаючым фактарам ва ўсіх мерапрыемствах з’яўляецца ў канечным выніку тое, каб галіны гаспадаркі, якія маюць вырашальнае значэнне для вайны, захоўвалі абсалютны прыярытэт. Я чакаю ад усіх гаспадарчых службаў на занятых усходніх тэрыторыях захавання дадзенага прынцыпу пры любых абставінах.

Герынг

ВА-МА. RW 31/132. Bl. 16–17.

Публикуется впервые.

6. ЦЫВІЛЬНАЕ КІРАВАННЕ НА ЗАНЯТЫХ УСХОДНІХ ТЭРЫТОРЫЯХ (КАРЫЧНЕВАЯ ПАПКА)

Частка а: Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі

I. Агульныя дырэктывы

Агульныя палітычныя і палітыка-эканамічныя задачы, якія вызначаюцца пры кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі, замацаваны ў «Карычневай папцы», частках І і ІІ (для Остланда і Украіны). Згаданыя і зацверджаныя ў іх дырэктывы распаўсюджваюцца на вобласць эканомікі.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар