Шрифт:
Гаўрыiл Угараў
Вярнуць адкрыццё
Пераклад: Рычард Саматыя
– Ненавiджу сцiпласць, - раптам сказаў наш субяседнiк. Сказаў сярдзiта, з болем, яго дабрадушны твар спахмурнеў.
– Ненавiджу!
Мы азадачана прыцiхлi. Вагон мякка патрэсвала, за вокнамi сiнеў змрок, але нiхто не запальваў святло, без яго было неяк утульней, i размова да той хвiлiны iшла цiхая, даверлiвая, якая часта ўзнiкае ў цягнiку дальняга накiрунку мiж незнаёмымi пасажырамi. I вось... Не памятаю, што папярэднiчала сказанаму, але ж i пажар пачынаецца з iскры.
– Дазвольце... э... Пётр Мiкалаевiч, - першы апомнiўся мой сусед, сiвенькi, бародка клiнком дзядок.
– Як жа так? Яно, вядома, сцiпласць, як i любое iншае
– Можна, - жорстка сказаў Пётр Мiкалаевiч.
– Можна i патрэбна, калi з-за яе страчаны сродак выратавання тысяч людзей.
– Ды што вы кажаце?
– ахнуў стары.
– Вы... вы не перабольшваеце?
– Калi б так! На маiх вачах сцiпласць аднаго цудоўнага чалавека абярнулася, можна сказаць, у злачынства перад чалавецтвам. Прабачце... Каб вы мяне правiльна зразумелi, давядзецца расказаць падрабязна.
– Так, так, адпаведна, у галаве, ведаеце, неяк не ўкладваецца...
– Разумею, гэтаксама калiсьцi думаў. Памылiўся! Слухайце: перасадка ўнутраных органаў да гэтай пары невырашальная, увогуле, праблема, i нiхто не скажа, калi яна будзе вырашана канчаткова. А яна, мiж iншым, ужо была - i блiскуча!
– вырашана больш дзесяцi гадоў назад!
– Не можа быць!
– вырвалася ў мяне. Я, бiёлаг, не мог стрымаць свайго недаверу.
– Ах, не можа...
– нават у прыцемку вочы Пятра Мiкалаевiча блiснулi iронiяй.
– Удвайне сумна, што гэта гаворыце вы. Не толькi як бiёлаг. Вы па нацыянальнасцi, здаецца, якут?
– Якут. А што?
– Нiчога. Iмя Томата Iванавiча Даўгунова вам што-небудзь гаворыць?
– Не...
– А ён мог бы стаць гонарам нашага народа, усяго чалавецтва. Не стаў, з-за сцiпласцi не стаў. Паслухайце! У чым галоўная, нават адзiная невырашальнасць праблемы перасадкi ўнутраных органаў? У тканкавай несумяшчальнасцi. Перасадзiць можна хоць ад бабы-ягi лесуну, справа тэхнiкi; арганiзм, дурань, не прымае, фактычна трэба зламаць, заглушыць iмунную сiстэму засцярогi; гэта ўдаецца, але самi ведаеце, якою цаною. Не, не падумайце, я не медык, не фiзiёлаг, наогул не вучоны - будаўнiк я. Проста... Вось пра што i гаворка.
Ён змоўк на iмгненне. Святло лiхтароў нейкага паўстанка прабеглася па яго твары рухам ценяў, нiбыта павялiчыўшы яго, акрэслiўшы змрочнасць выгляду.
– Печань у мяне забалела гадоў у дваццаць. Але ведаеце, як гэта бывае ў маладосцi: каб мяне - ды анiколi! Шмат хто ў юнацтве жыве з адчуваннем асабiстага амаль цi не бяссмерця. Гэта значыць абстрактна ўсведамляеш, што i цябе не прамiне, але гэта настолькi далёка, што нават непраўдападобна. Адным словам, да доктара я не пайшоў, iнстытут скончыў - i пачало мяне па будоўлях насiць! Клопату было шмат, ну пабалiць ды перастане, здаровы ж мужык... Нарэшце дапякло. Так дапякло, што я ўжо быў гатовы малiцца на белы халат. Ну мясцовая бальнiца, абследаваннi там, лекi, аднак заўважаю я па выразу твараў маiх анёлаў-выратавальнiкаў, што, вiдаць, дарэмныя мае надзеi на сiлу маладосцi, а заадно i на ўсемагутнасць медыцыны. Папраўкай i не пахне, хоць i прафесара аднекуль запрашалi, i ўвесь iншы арсенал запушчаны ў ход. Карацей, давялося свайго доктара выклiкаць на шчырасць. Душэўны быў чалавек i смелы, з тых дактароў-вайскоўцаў, якiя прывыклi не хавацца за чужыя спiны, а дзейнiчаць рашуча i ў адпаведнасцi з абставiнамi.
Так... Сказаў ён мне, як на духу акрэслiў перспектыву. Чорт, нават цяпер страшна ўспамiнаць! Але шчырасць яго была не без намеру, таму што надзею меў. Так, маўляў, i так: пакоцiцца ўсё звычайным шляхам, ну i... Медыцына, як кажуць, бяссiльная, раней бы спахапiлiся на тваю хваробу - выратавалi б, а цяпер... Але ёсць мосцiк, ёсць. Нiхто па iм яшчэ не хадзiў, толькi мост ужо пабудаваны, чакае пэўным чынам
"Гэта што яшчэ за свяцiла?" - пытаюся. Грубавата пытаюся, самi разумееце, якiя ў мяне думкi. "Не свяцiла, - адказвае.
– Хiрург нашай бальнiцы. Толькi справа не ў тым, дзе ён працуе i якiя ў яго тытулы, - вялiкi Кох, дый не ён адзiн, спачатку яшчэ далей ад навукi быў. Сутнасць у тым, якая ў чалавека галава i якiя рукi. Томат Iванавiч з якутаў, ажанiўся з расейкай, тут, на яе радзiме, i асеў i аперыруе так, што калi б не яго сцiпласць, то даўно быў бы ў Маскве, можа, ужо i прафесарам стаў бы, галава ў яго светлая, такiх пашукаць. А не стаў ён прафесарам, я ўпэўнены, таму, што даследаваннi, якiмi займаўся, нi ў якi навуковы профiль не ўпiсваюцца. Недысертабельныя яны".
– "Ну а канкрэтней?" - "Канкрэтней. Вас можа выратаваць толькi перасадка печанi, чаго, увогуле, нiдзе ў свеце не робяць, а калi i робяць, то... (Тут ён мяне наконт iмуннай несумяшчальнасцi i прасвяцiў.) А Томат Iванавiч даўно выношваў iдэю, што пры ўсёй бясконцай разнастайнасцi фiзiялагiчных iндывiдуальнасцей павiнен жа i ў гэтай бясконцасцi быць нейкi парадак, адзiны, цi што, закон. Падзяляецца ж на групы кроў! Пакуль гэтага не ведалi, за адной удачай iшлi дзесяткi няўдач. А цяпер усё на сто працэнтаў. Смелы ў Томата Iванавiча ход думкi, але гiсторыя навукi яго пацвярджае. Скрозь ёсць заканамернасць груповак: i ў атамах, i ў раслiнах, i ў зорках, i ў элементарных часцiцах яе з часам знойдуць. Чаму iмунная сiстэма абавязкова павiнна быць выключэннем? Томат Iванавiч вылучыў сем груп цi тыпаў цел i цяпер гатовы ўжо на самыя складаныя аперацыi".
"Чаму сем, а, скажам, не семнаццаць?" - пытанне маё прагучала даволi недарэчна, але мне, разумееце, было неяк не да логiкi, хацелася высветлiць сваю перспектыву.
Доктар развёў рукамi...
"Гэтага i Томат Iванавiч не ведае, хоць i захапляўся прыхаванаю гармонiяй прыроды: вясёлка з сямi колераў, музыка з сямi нотаў, арганiзмы дзеляцца на сем груп - цi выпадкова гэта? Але справа не ў лiчбе. Томат Iванавiч адшукаў спосаб распазнання "груп сумяшчальнасцi". Ён упэўнены, што з завяршэннем яго работы перасадка ўнутраных органаў стане справай такой самай надзейнай, як i пералiванне крывi. I, ведаеце, я яму веру, iнакш не прапаноўваў бы вам у яго аперыравацца. Зрэшты, падумайце да ранiцы..."
Якая ў мяне была ноч, памаўчу. Ранiцай даў згоду. А што заставалася рабiць? Тут хоць нейкая перспектыва, а калi адмовiцца - нiякай, гэта я ўжо i без медыцыны адчуваў.
Пад вечар мой доктар прыйшоў з незнаёмым лекарам. Так, знешне нiчога асаблiвага: невысокага росту, сярэднiх гадоў, стрыманы, вочы вузкiя, карыя, разумныя, трымаецца цiха, словам, з тых iнтэлiгентаў, якiя i кошку на "вы" называюць...
"Хвалюецеся? Няварта, вы для нас як першы касманаўт, пабачыце, усё будзе добра..."
Размаўляў ён мякка, з ледзь прыкметным, даволi прыемным акцэнтам, i была ў яго словах такая ўпэўненасць, што i ў мяне на душы адразу палягчэла. Давер ён выклiкаў, не магу сказаць чым, але ў адказ на яго ўсмешку i я таксама ўсмiхаўся. Бывае ж такое: сустрэнеш каго-небудзь i з першых яго слоў зразумела - цудоўны чалавек, добры, надзейны. I нават дзiўныя яго потым манiпуляцыi анi не пахiснулi маю веру. Бо што ён зрабiў? Дастаў з партфеля шкляны, шчыльна закаркаваны сасуд, пiнцэтам выняў адтуль лапiк марлi, пацёр iм маю пятку, паклаў назад i зноў шчыльна заткнуў коркам. Усё! Загаварыў да майго доктара: "Што ж, будзем шукаць..." Той кiўнуў.