Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:
* * *

Позна ўвечары, перачытваючы «Запіскі з мёртвага дома», стала жудасна, калі хоць прыблізна ўявіў, якую вялізную, жахлівую армаду так званых суддзяў, наглядчыкаў, катаў — армаду бяздушных нібы людзей стварыў той час, які мы называем перыядам культу асобы…

Успомніў, бо часта думаю пра яе, старую, тоўстую, нахабную бабу, якая зрабіла кар'еру на «пільнасці», а пасля, калі прыйшла пара масавай рэабілітацыі, выявілася, што па даносах гэтай бабы пасаджана было, потым апраўдана, у пераважнай большасці пасмяротна, больш за дзвесце чалавек. Калі дадаць сюды іх родных, што пакутавалі па-свойму, хто на свабодзе, а хто сасланы ці пасаджаны, — колькі пакутнікаў праз адну!..

Што ж, бабу нельга было далей трымаць на паверхні, на адказнай вышыні, тым больш паднімаць яшчэ вышэй, і яе паслалі… на цёплую персанальную пенсію. Яна цяпер шпацыруе ў сваім светленькім габардзіне па скверы, з унучкай за ручку, і нават аднойчы пакрыўджана здзівілася, што я, «знаёмы пісьменнік», не павітаўся з ёю…

Пачатак шэсцьдзесят дзевятага.

А мы ўжо не толькі пісаць, друкаваць, але і гаварыць пра такое не хочам, — зноў баімся, асцерагаемся, намагаючыся прыкрыць свае язвы, адштурхнуць самакрытыку патрыятычным ды юбілейным шумам…

* * *

Калі пасадзілі бацьку, яна хадзіла да тых, якія саджаюць, і даводзіла горача, як магла, што ён не вінаваты, што тата яе…

Дай нам Бог такіх дачок!

Знаёмыя работнікі органаў употай ды паасобку папярэджвалі дзяўчыну, што не паможа бацьку, а сядзе і сама.

«Яна не паслухала і неўзабаве села», — расказвае, нават неяк смяецца адзін з сучаснікаў. І ў гэтым смеху бачыцца не проста… дакор, але ж і нейкая страшная «філасофія» таго часу. Яна нібыта сям-там засталася, гэтая філасофія, хоць многія з ёю — з маладушным угодніцтвам, са сляпою верай — пападаліся пад колы і самі…

Дзяўчына тая адпакутавала многа гадоў. І цяпер, у палавіне шасцідзесятых, ужо зусім немаладая, наша пісьменніца Ядвіга Бяганская — можа з чыстай душой глядзець не толькі ў бацькавы вочы (калі захавалася якое-небудзь фота), але і на ўвесь свет.

Ды як жа горка, як страшна даюцца такія перамогі!..

* * *

Прыстойна сівенькі журналіст, даўно знаёмы і заслужаны таварыш, падзяліўся са мною ўспамінам:

— У трыццаць сёмым і мяне, брат, прымусілі давесці сваю адданасць ды пільнасць. Рэдактар выклікаў: «Столькі часу працуеш, а ніводнага ворага не выкрыў, — як гэта разумець?» Так было яно. І напісаў я на аднаго. Гэты… так сказаць вораг, канчаў тады самагубствам, але толькі аслеп. І яшчэ ўсё ходзіць па Менску, кійком сваім торкае. Бог веку прадоўжыў. На гора і маё.

* * *

У акупацыю. Расстрэл раздзетых. Першы і апошні раз сям'я ўся разам голая. Безабароннасць гранічная. Вопратка, любая — даражэйшая за цябе. Вышэйшая нечалавечая, фашысцкая пагарда…

Зямляк мой, гулагаўскі пакутнік Коля С. (герой апавядання «Уступленне ў рэквіем»), дагараючы ад раку, ледзь не шаптаў задыхана, калі я сядзеў пры ім, у сонечнай новай хаце.

У трыццаць сёмым нашы пакідалі ў бялізне. Яму, у лагеры, расказваў пра гэта немец-камуніст, асуджаны на вышку і ўжо ў сутарэнне прыведзены. Штабель трупаў у бялізне і выканаўца высокай справядлівасці з малакаліберкай. Вось-вось было б ужо і гэтаму, чарговаму, па ўсім, аднак прыбег пасыльны — у канцылярыі ўспомнілі, што немец той — германскі грамадзянін.

Чалавек пасля гэтага сутарэння так і не пазбавіўся ад уражання, што ўсё навокал у крыві…

* * *

Бацькоў вывезлі адразу пасля вайны. Нехта адзін з іхняй вёскі быў у акупацыю нейкім начальнікам, дык з-за яго, для большай бяспекі ці для належнага парадку, вывезлі ўсіх з тым самым прозвішчам. Яе, сёння летувіскую паэтэсу, не вывезлі тады адразу, а пазней, калі ёй споўнілася шаснаццаць. Шэсць сібірскіх гадоў… Інтэлігентна мілая, расказвае мне на таварыскай бяседзе, у першы вечар знаёмства:

— Зойдзе ў рэдакцыю кур'ер-паштальён, які-небудзь канверт з сургучом прынясе, дык я — ніхто не ведае — перадрыжу ад страху, што ў тым канверце абавязкова штосьці пра мяне…

А быў канец шэсцьдзесят дзевятага.

* * *

Дачушка рэпрэсіраванага бацькі сябравала з дзяўчынкай з праведнай сям'і. І тыя сямейнікі, калі іх малая не хацела прымаць лекаў, для добрага прыкладу давалі іх спачатку няшчаснай сябровачцы.

Яна, цяпер пажылая настаўніца, запомніла гэта на ўсё жыццё. А ў маленстве, вядома, не разумела, што да чаго.

* * *

Мужык загінуў на фронце. Жонка гадуе двое дзяцей. Дзяўчынка ходзіць у восьмы клас, хлопец у пяты. Дзеці спраўныя, асабліва дзяўчынка, у школе здольная ды акуратная, а дома працавітая, як мама.

Ды вось на іхнім загуменні склалі стог калгаснай саломы. Калгас — на другім годзе, людзі ніяк не прывыкнуць. Удава, нічога ліхога не думаючы, узяла той саломы — напхаць дзецям сеннікі. Судзілі, далі сем гадоў.

Дзяўчынка школы не пакінула, хоць і хата, і брат — на ёй.

— Шкада — расказвае пра гэта былы вясковы настаўнік, цяпер, пры сыне, гарадскі пенсіянер. — Шкада малых, а памагчы баімся. Каго шкадуеш, каго падтрымліваеш?! Знойдзецца, каму падаткнуць. Нават і ў калектыве, сярод настаўнікаў. Аднак жа і прыдумалі, і памагалі. Дзеці не вінаваты. А сама яна? Сем год за рэзгіны саломы!..

І помніцца. І расказаў — нібы дзеля палёгкі.

* * *

Наслухаўшыся на сходзе брудных, узаемна паклёпніцкіх заяў і выступленняў, надыхаўшыся агідай, дома палез у слоўнік Ушакова, а потым у Вялікую Энцыклапедыю, шукаючы тлумачэння слова «данос».

Аказваецца — спецыфічнае, састарэлае слова. Даносы рабіліся толькі калісьці, на рэвалюцыянераў, а ў гады акупацыі — на камуністаў і камсамольцаў.

Тако рече Ушаков.

Вялікая Савецкая Энцыклапедыя дае не проста «донос», а пасылае з 12-га тома ў 15-ты, дзе стаіць «ложный донос».

Проста даносаў і проста даносчыкаў — ужо няма. Ура!..

* * *

На палубе волжскага цеплахода, у шэсцьдзесят сёмым, чытаю напісаныя пасля з'езда партыі разважанні пра помнік правадыру на канале Волга-Дон.

Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Как сбежать от дракона и открыть свое дело

Ардин Ева
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.83
рейтинг книги
Как сбежать от дракона и открыть свое дело

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Последний попаданец 3

Зубов Константин
3. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 3

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии