Юстыцыя

на главную

Жанры

Поделиться:

Юстыцыя

Юстыцыя
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Я пачаў пісаць «Юстыцыю» ў 1957 годзе і разлічваў закончыць раман за некалькі месяцаў. Але тут умяшалася іншая праца — «Франк V», а «Юстыцыя» засталася ляжаць. Далейшыя спробы вярнуцца да рамана закончыліся няўдачай, апошні раз — у 1980 годзе; ён павінен быў стаць трыццатым томам збору маіх твораў. Але выпала няўдача: спрабуючы прадоўжыць дзеянне, я ніяк не мог успомніць, як яно ў мяне было задумана. Увесну 1985 года Даніэль Кіль прапанаваў мне выдаць «Юстыцыю» ў выглядзе фрагмента. Я згадзіўся не без ваганняў, рашыў дапісаць яшчэ адзін асноўны раздзел, але пасля пачаў перапісваць і дапаўняць раман, змяніўшы пачатковую задуму. У завяршэнне хачу падзякаваць Шарлоце Кер, сваёй жонцы. Ёй я абавязаны каштоўнымі парадамі, як і нястомнай, крытычнай увагай да маёй працы.

* * *

Гэты раман не заснаваны

на фактах. Імёны, асобы, месца, дзеянне прыдуманы аўтарам. Магчымае падабенства з сапраўднымі падзеямі, месцамі альбо асобамі, усё роўна — жывымі ці мёртвымі, мае чыста выпадковы характар.

I

Ну, вядома ж, пішу гэтую справаздачу толькі так, дзеля блізіру і парадку, з пэўнага педантызму, каб далучыць яе да справы. Я хачу прымусіць сябе яшчэ раз акінуць вокам увесь бег падзеяў, якія прывялі да апраўдання забойцы і смерці невінаватага. Хацелася б яшчэ раз прадумаць крокі, на якія мяне змусілі, а таксама меры, якія я прыняў, і ўпушчаныя магчымасці. Хачу яшчэ раз сумленна ўзважыць шанцы, якія, пэўна, яшчэ засталіся ў юстыцыі. Але перш за ўсё я пішу гэтую справаздачу таму, што маю час, шмат часу, два месяцы сама мала. Я толькі што вярнуўся з аэрапорта (бары, у якія я заскокваў па дарозе, не ў залік, мой цяперашні стан таксама значэння не мае. Я п'янюткі ў дрызіну, але да раніцы ачухаюся). Калі я вылез са свайго «фольксвагена» і зняў з засцерагальніка рэвальвер, велізарная машына з доктарам honoris causa Ісакам Колерам з ровам паднялася ў начное неба і ўзяла курс на Аўстралію. Гэта быў адзін з геніяльных трукаў старога, калі ён перад адлётам патэлефанаваў мне; яму хутчэй за ўсё было вядома, што я задумаў, як яно і ўсім было вядома, што ў мяне няма грошай, каб ляцець следам за ім.

Таму нічога іншага мне не застаецца, як толькі чакаць, калі ён вернецца, бадай што, недзе так месяцы ў чэрвені, а можа, у ліпені, піць, часта альбо зрэдзь, як на тое станецца маіх фінансаў, і пісаць, пісаць — адзіны занятак, які яшчэ можа сабе дазволіць збанкрутаваны адвакат.

Але ў адным кантанальны радца памыліўся: час не сатрэ ягонага злачынства, не змаліць яго і маё чаканне, маё п'янства яго не залье, не апраўдаюць і мае запісы. Калі я раскрываю ўсю праўду, дык замацоўваю яе ў сваёй памяці, раблю сам сябе здольным калі-небудзь, у чэрвені, як я ўжо сказаў, альбо ў ліпені, якая розніца, калі б ён ні вярнуўся (а ён такі вернецца), будзь я тады п'яны ці цвярозы, зрабіць свядома і пры поўнай памяці тое, што збіраўся зрабіць у стане афэкту. Маё паведамленне — не толькі абгрунтаванне, але і падрыхтоўка забойства. Забойства справядлівага.

Працверазеўшы ў сябе ў кабінеце, я рашыў: справядлівасць можна цяпер аднавіць толькі праз злачынства. І пасля яго ўжо будзе непазбежна — пакончыць з сабой. Я зусім не збіраюся такім чынам ухіляцца ад адказнасці, наадварот, — толькі так я і адкажу за свой учынак, хай сабе не юрыдычна, дык, прынамсі, па-людску. Ведаючы ўсю чыстую праўду, я даказаць яе не магу. У мяне няма сведкаў у галоўным. Але калі я па сваёй волі сыду з жыцця, мне павераць і без сведкаў. Я іду на смерць не як навуковец, які, зрабіўшы эксперымент на самім сабе, забівае сябе ў імя навукі, не, я паміраю таму, што прадумаў сваю справу да канца.

Месца злачынства: — што грае не абы-якую ролю, — рэстаран «Du Th'e^atre» з фасадам у стылі ракако, адзін з нямногіх архітэктурных помнікаў, ацалелых у нашым ушчэнт забудаваным горадзе. Рэстаран займае тры паверхі, што вядома далёка не кожнаму, бо большасць лічыць, нібыта іх толькі два. На першым паверсе раніцамі, занудліва бясконцымі — у нас устаюць позна — можна застаць нявыспаных студэнтаў, зрэдзь і дзелавых людзей таксама, — гэтыя часта заседжваюцца да полудня, а тое і за, а там пасля кавы з вішнёўкаю ўсё аціхае. Кельнеркі хаваюцца, і толькі недзе гадзіну пад чацвёртую паяўляюцца змардаваныя настаўнікі, стомленае чынавенства. Але асноўны наплыў прыпадае недзе на пад вячэру і потым яшчэ раз, пасля паловы адзінаццатай — палітычныя дзеячы, мэнэджэры і фінансісты, розныя прадстаўнікі вольных і звышвольных прафесіяў, зрэшты, і крыху прыпалошаныя іншаземцы, — горад наш любіць павыстаўляцца інтэрнацыянальна. Таму на другім паверсе страх як вытанчана. Страх як, трапна сказана — у дзвюх нізкіх з чырвонымі шпалерамі залах стаіць трапічная гарач, але госці трываюць, дамы — у вячэрніх туалетах, мужчыны — часта ў смокінгах. Паветра напоена потам, парфумай і, адпаведна профілю ўстановы, пахамі кулінарных вымудраў нашага горада — цялячымі выразкамі з пом-фры і чым толькі яшчэ не. Тут сыходзяцца (зрэшты, тое самае зборышча, што і паверхам ніжэй, толькі больш разнастайна касцюмаванае) пасля прэм'ераў і пасля буйных здзелак, але не дзеля таго, каб правярнуць гешэфт, а каб адсвяткаваць ужо правернутае. На трэцім паверсе характар «Du Th'e^atre» зноў мяняецца, і ты з нейкім подзівам заўважаеш пэўны налёт распусты. Тут пануе бесцырымоннасць. Залы трэцяга

паверха высокія, светлыя, прасторныя, як бы нават кшталту таннай піўнухі — звычайныя драўляныя крэслы, на сталах абрусы ў клетку, паўсюль падстаўкі для куфляў, ля самай лесвіцы паўпустое кабарэ з пасрэднымі фокуснікамі і балаганным стрыптызам. Госці гуляюць у карты і ў більярд. У гэтай зале тусуюцца гарадскія зеляншчыкі, будаўнічыя падрадчыкі, маёмцы ўніверсальных крамаў, гаспадары вялікіх гаражоў, фахоўцы ў зносе дамоў, часам яны сядзяць тут гадзінамі, стаўкі тут фантастычныя, а вакол гульцоў шныпараць і нышкараць розныя раззявы, нехлямяжыя і падазроныя «сучаснікі», прастытуткі таксама сядзяць і чакаюць, часам па трое, часам па чацвёра, кожнага вечара за тым самым сталом каля акна, іх не проста трываюць, не, яны частка тутэйшай абстаноўкі па даступнай жа й цане. Адносна даступнай. Бо сапраўды багатыя людзі ўмеюць пералічваць кожны грош.

Першы раз я сустрэў кантанальнага радцу, калі сам толькі што здаў дзяржаўны экзамен, напісаў дысэртацыю, атрымаў званне доктара і ліцэнзію на адвакацкую практыку, але як і раней у студэнцтве працаваў у Штусі-Лойпіна спраўным хлопчыкам-пасыльным. Мой гаспадар паспеў на той час набыць вядомасць далёка за межамі нашай краіны дзякуючы апраўдальным прысудам, якіх здолеў дабіцца для асобаў, абскаржаных у забойстве братоў Эцці, Розы Пік, Дойбэльбайса і Амслера, і дзякуючы ўведзенаму ім парытэту паміж Дапаможнымі майстэрнямі «Трэг» і Злучанымі Штатамі (прычым вельмі нават на карысць трэгаўцам). Мне трэба было занесці Штусі-Лойпіну ў «Du Th'e^atre» заключэнне адносна адной з такіх сумніўніўных спраў, якія ён любіў. Я заспеў адваката-зорку на трэцім паверсе каля більярднага стала, дзе ён толькі што закончыў партыю з кантанальным радцам, а за суседнім сталом гуляў доктар Бэна з прафесарам Вінтэрам, і вось толькі цяпер, запісваючы гэта, мне, тагачаснаму, як бы наперад робіцца ясна, што там сабраліся ўсе галоўныя фігуранты дзейства, якое зноў жа яшчэ наперадзе, быццам у нейкім Пралогу. На дварэ стаялі халады, быў ці тое лістапад, ці тое снежань, дакладную дату ўстанавіць няцяжка, і я ўвесь перамерз, бо як звычайна хадзіў без паліто, а свой «фольксваген» запаркаваў за некалькі кварталаў ад «Du Th'e^atre».

— А закажыце сабе грогу, малады чалавек, — звярнуўся да мяне кантанальны радца. Ён уважліва агледзеў мяне і кіўнуў кельнеру.

Я міжволі паслухаўся, прынамсі, усё адно ж мне след было чакаць распарады Штусі-Лойпіна, які адышоўся з маім заключэннем убок і цяпер пералістваў яго за столікам.

У пярэдняй частцы залы гулялі зеляншчыкі, іх цёмныя постаці праступалі на фоне вокнаў. З вуліцы чуўся прыглушаны грукат трамвая. Кантанальны радца ўсё яшчэ разглядваў мяне, бесцырымонна, не хаваючы вачэй. З выгляду было яму пад семдзесят. Ён адзін з усіх не скінуў пінжак, але ж і не пацеў. Я нарэшце прадставіўся, здагадваючыся, што стаю перад чалавекам высокага стану, але імя ягонага не ведаў.

— А вы ці не сваяк палкоўніку Шпэту? — спытаўся ён, не назваўшыся, ці тое не надаючы гэтаму значэння, ці тое мяркуючы, што і без таго ён усім і мне вядомы. (Палкоўнік Шпэт: ваяўнічы аграрый, федэральны радца. Прыхільнік атамнага ўзбраення.)

— Сумняваюся, — адказаў я. (Каб ужо раз і назаўсёды пакончыць з гэтым пунктам: я нарадзіўся ў 1930 годзе. Сваёй маці, Ганны Шпэт, я ніколі не ведаў, бацька наогул хто і што — невядома. Я вырас у сірочым прытулку, які ўспамінаю з прыемнай цеплынёй, асабліва лес, што пачынаўся адразу за прытулкам і канца яму не было. Дырэкцыя і настаўніцтва там былі выдатныя, дзяцінства — шчаслівае, мець бацькоў — гэта не заўсёды «блага», часцей — проста без двухкосся. Мае няшчасці пачаліся з доктара h.c. Ісака Колера, а да таго ў мяне хоць і бывалі цяжкасці, але не безнадзейныя.)

— Вы збіраецеся ў кампаньёны да Штусі-Лойпіна? — спытаўся ён.

Я здзіўлена паглядзеў на яго.

— Не думаў пра гэта.

— Ён высока ставіць вас.

— Мне ён гэтага пакуль што ніколі не паказваў.

— Штусі-Лойпін усё ад усіх хавае, — суха зазначыў стары.

— Яго пралік, — бесклапотна адказаў я. — Мне хочацца самастойнасці.

— Вам гэта дасца нялёгка.

— Магчыма.

Стары засмяяўся.

— Усе вашы дзівосы яшчэ наперадзе. У нашай краіне аднаму цяжка прабіцца наверх. А на більярдзе вы ўмееце? — спытаўся раптам без ніякага пераходу.

Я адказаў адмоўна.

— Гэта ўжо ваш пралік, — сказаў ён і зноў задумліва пачаў глядзець на мяне з нейкім нават подзівам у шэрых вачах, але ўжо не пакепліва, як мне здалося, без іроніі, а строга, пасля чаго падвёў мяне да другога більярда, дзе гулялі доктар Бэна і прафесар Вінтэр, гэтых я ведаў: прафесара — з універсітэта, ён быў рэктар, калі я паступаў, доктара Бэна — з начнога жыцця нашага кіпучага горада, у тыя часы, праўда, не запоўнач, але затое даволі інтэнсіўнага. Бэна быў чалавек няпэўнага роду заняткаў. Калісьці ён быў алімпійскім чэмпіёнам у фехтаванні, за што і атрымаў мянушку Гайнц Алімпіец, калісьці ён стаў чэмпіёнам Швейцарыі ў стральбе з пісталета, а знакамітым гальфістам быў і заставаўся дагэтуль; сваім часам ён яшчэ трымаў уласную карцінную галярэю, якая не акупалася, а цяпер, кажуць, больш запраўляў чужымі капіталамі.

Комментарии:
Популярные книги

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Ст. сержант. Назад в СССР. Книга 5

Гаусс Максим
5. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ст. сержант. Назад в СССР. Книга 5

Империя на краю

Тамбовский Сергей
1. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Империя на краю

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Кровавые обещания

Мид Райчел
4. Академия вампиров
Фантастика:
ужасы и мистика
9.47
рейтинг книги
Кровавые обещания

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия