Чтение онлайн

на главную

Жанры

Золак, убачаны здалёк

Брыль Янка

Шрифт:

А што вайна пакінула ў Аўсяніках, гэта ўжо ведалі мы ўсе. Галоўнае — насып вузкакалейкі.

Значна пазней мне стала вядома і зразумела, што наша вузкакалейка была праведзена ад чыгуначнай магістралі Масква — Варшава да лініі фронту. Такая самая была праведзена і немцамі, з іхняга боку. Тая вузкакалейка перажыла і другую сусветную вайну, я меў пацеху праехацца ў недарослым вагончыку ў пяцідзесятых гадах. Расейскую вузкакалейку ліквідавалі ў «свабоду». Людзі, хто не быў тады ў бежанстве і ў каго была ў хаце сіла, расцягнулі і рэйкі, і шпалы, і станцыю, што была каля нашай вёскі, а заадно ўжо разабралі і «магазін» — вялікі грамадскі свіран, куды здаўна і разумна ссыпалася збожжа: на выпадак бяды, неўраджаю або пажару, каб талакой ратавацца ад голаду. Паравозікі і

вагончыкі нашым параздзіраць не давялося, салдаты адагналі ўсё да тое станцыі Замір'е, што на вялікай чыгунцы, і там яны дасталіся, відаць, камусьці іншаму.

Калі і я, сказаўшы высокім стылем некаторых заслужаных жыццяпісаў, пачынаў сваю працоўную дзейнасць свіным пастушком, насып вузкакалейкі, дзе ён праходзіў па полі, быў ужо амаль зусім роўна разараны, а на пашы яшчэ заставаўся. Там ён густа ды роўна аброс травою з белымі кветачкамі дзяцеліны і жоўтымі кураслепу, і нашы дзюдзі ахвотна грызлі тую былую стратэгію. А мы то даганяліся па такой незвычайнай дарозе, то скочваліся бокам пад адхоны, то капалі ў іх печкі, гуляючы ў сям'ю.

Час у маленстве вымяраецца днямі. Два, тры гады таму назад — гэта ўжо вельмі многа, а тое, што было да нас, да нашага ўступлення ў свядомасць — ужо і наогул легенда.

Такой легендай была для нас наша вузкакалейка таго часу, калі па ёй хадзілі цягнікі і станцыя была, і называлася Сібірка. Будавалі яе «найбольш усё кіргізы ў халатах ды ў каўпачках», як потым я даведаўся — рабочыя каманды з узбекаў, таджыкаў, уласна кіргізаў, што ў тую вайну са зброяй не ваявалі. Цётка Анэта расказвала, што «кіргізы» жылі тады па хатах, вечарамі гулялі ў нейкія косці і галаганілі не па-нашаму.

— Як раскрычацца каторы раз, дык я і гукаю свайму крахтуну на печ: «Устаў бы ты, Васіль, ды ўзяў бы ты рамень, ды супакоіў бы іх трохі!..»

Легенда разгаліноўвалася: другая наша суседка, баба Ярына, успамінала, як яна аднойчы выйшла на кірмаш у Мілтачы, каля той станцыі ішла, а салдаты гукаюць:

— Бабушка, пагадзі, падвязём!

— Ат, — кажу я ім, — пакуль вы гэты свой самавар распаліце, дык я тым часам і зайду! Ажно ж, трасца яго галаве, распалілі — пыхкае, ляціць. Так і мінулі мяне. Стаяць на той сваёй платхорме ды смяюцца…

Некаторыя легенды раскрываліся многа пазней. Пра тое, хто колькі схапіў у «свабоду» на той Сібірцы, спачатку толькі гаварылася, доўга і цьмяна, прыблізна, і ўжо толькі ў 1934 годзе, калі наша вёска на большую палавіну згарэла, сын Тонінага дзеда Прочыма, дзядзька Цімох, прызнаўся, што ў іхняй каморы толькі салдацкіх ботаў згарэла сорак тры пары. І не адразу прызнаўся. Пажар быў якраз у кірмашны дзень. Цімох, ледзь не запарыўшы каня, даляцеў з Мілтачоў на той дым тады, калі ўжо яму было позна. Яго трымалі, аплёўшы рукамі, жонка і сястра, а ён ірваўся да сякеры ці хоць да якога друка, каб бегчы да таго, з чыйго двара загарэлася.

— Цётко Ганно, — казаў ён потым нашай маме, калі яны ў нас жылі, бо наша хата не згарэла, — дальбог жа, забіў бы я тады Ёсіпа, ну, на месцы забіў бы!..

Тым разам ён і прызнаўся пра сорак тры пары ботаў, раскрыў сямейную таямніцу. Людзі казалі — далёка не ўсю…

Зрэшты, дзед Прочым у «свабоду» падлапіўся не адзін: большасць людзей з нашай вёскі ў бежанстве не была.

Апроч усяго таго, што вайна пакінула для дарослых, — рэйкі, шпалы, калючы дрот, дошкі, бэлькі, боты, шынялі, папахі са штучнай мярлушкі, башлыкі, — было сёе-тое і нам, для адкрытай гульні і для захоўвання ў таямніцы. Былі патроны, з порахам і пустыя, салдацкія рамяні, цэшкі і гузікі, снарадныя галоўкі, з якіх, пры дапамозе цвіка і вяровачкі, рабіліся прышыбкія ваўчкі. У хаце ў нас адкрыта вісела на вушаку плеценая казацкая нагайка, якая прымала часам пэўны ўдзел у маім выхаванні, а пад страхой у нашым хляве была заткнёна сцішна бліскучая, вострая шашка ў скураной похве з меднымі бляшкамі — таксама казацкая. Шашкай можна было пакарыстацца раз у год, дый то з вялікаю асцярогай. Гэта, праўда, рабіў спачатку адзін Раман, калі мы ў полі, на макрэйшым ад пашы канцы паласы, секлі ўвосень капусту. Я толькі пазіраў, а мама ківала галавою на Рамана.

І ты як блазен, гаспадар!.. — А потым нечакана дадала: — Даў бы ўжо і гэтаму секануць. Бачыш, як уталопіўся?

Раман мне даў, і я тады ссек ажно чатыры качаны. Па хатах засталіся яшчэ і сякія-такія пісьмовыя помнікі прыфрантавой паласы: кнігі, падшыўкі ілюстраваных часопісаў, паштоўкі патрыятычнага зместу. На адной з іх мы бачылі самага першага георгіеўскага кавалера той вайны, данскога казака Кузьму Кручкова; на другой вусатага дзеда Франца-Іосіфа, аўстрыйскага цара, які сядзеў, як у лодцы, у вялізным галёшы; на трэцяй скакала дзеўка, а расейскі салдат іграў на балалайцы. На паштоўках былі і вершыкі, з якіх я памятаю паасобныя радкі. Першы вершык расказваў, як той казак Кручкоў адзін адбіваўся ад цэлай чарады нямецкіх коннікаў, многіх пасек, пакалоў, а потым «товарищи тут подоспели и Кузьке живо помогли». Другі пра дзеда ў галёшы, расказваў, як «Франц-Иосиф видел сон, будто он Наполеон». Трэці вершык — дуэт з-пад балалайкі:

— Все не может перестать, Пляшет с новой силой! — Ну, а как же не плясать, Коль приехал милый?

Да кніг і часопісаў, што зрэдку захаваліся ў некаторых хатах, я вярнуўся пазней, з ужо абуджанай ахвотай, а то і прагай да слова, а тады мы, малыя, толькі гарталі іх, дзеля «цацак», малюнкаў.

Вайна пакінула і насценную літаратуру.

Над дзвярыма цётчынай хаты, перавезенай у Яры з далейшай ад нямецкай лініі вёскі, застаўся чорны надпіс буйнымі літарамі: Villa Lieschen. Раман у бежанстве хадзіў у гарадское вучылішча, і ён, у мой першы прыезд да цёткі Аксені, растлумачыў, што гэта азначае «віла Лізачка», што так пацешыўся на чужыне нейкі вусаты мурлач у спічастай, сукном абцягнутай касцы. Ужо і цёткі няма, і Міхаіла, яшчэ даўней, у Люды дзеці павырасталі, а надпіс той усё трымаецца — ужо не на хаце, а над дзвярыма хлява, зробленага са старое хаты.

А на дзвярах нашай адрынкі, з сярэдзіны, ужо тым часам зусім зацёрся падрабязны, старанна выведзены алоўкам адрас казака з данской станіцы Міцякінскай, імя і прозвішча і нумар часці якога памяць мая аж дагэтуль не захавала.

Іншых пісьмовых помнікаў не засталося. Або пісьменнасці было ў той час настолькі менш, або моды такое — мазаць на сценах, на дзвярах. Быў затое ў Аўсяніках ваенны фальклор, брудныя пацяробкі з афіцэрскіх і салдацкіх сталоў, якімі доўга ласаваліся і моладзь, і мы, цікаўная малеча.

Вясёлая балбатуха Люба, маладзейшая Тоніна цётка, ці па ваду ішла, ці грады палола, ці памыі пляхала з вядра за плот — заўсёды штосьці спявала. Многа ўсяго-ўсялякага вынесла яна свежай памяццю з ваенных дзён, вырастаючы з падлетка на дзеўку, і цяпер не магла ўсім тым скарбам нацешыцца. Настырным, звонкім голасам выводзіла ці вышчабетвала то жаласлівую «Разлуку», то весялейшае што-небудзь, скажам, такі вось «жестокий романс»:

Ваходзіць мілай ў залу, Растропаны вусы, Знімае чорну шляпу І смотрыць на часы…

Спявала Люба вельмі старанна, амаль урачыста, і для душы, і з пэўным разлікам выданніцы, і гэтым паднімаючы сабе цану. Дый пра вайну яна ўспамінала па-свойму:

— Ераплан нямецкі прыляціць, з такімі чорнымі крыжамі. Та-ра-лах-ціць!.. А салдацікі павыбягаюць з хатаў ды з вінтовачак: пух!.. пух!.. Ой, весела было!..

Дзецюкі і мужчыны добрымі галасамі спявалі на вуліцы салдацкія брыдкія песні і яшчэ бруднейшыя прыпеўкі, у паўзах падмацоўваючы іх матам, рогатам і іншымі адзнакамі маладога здароўя. І ў вясновыя звонкія вечары ўсё такое свабодна даходзіла ў хаты. Мама наша толькі ўздыхала: «Госпадзі, і памаліцца не дадуць…» А мне, калі б гэта па-відному, сорамна было б зірнуць ёй у вочы, нібы вінаватаму. Хоць сам я на пашы і лаяўся. Праўда, менш за іншых, бо з асцярогай, што дома дачуюцца. Бо і Раман пры маме, нават пры мне не лаяўся.

Поделиться:
Популярные книги

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье