Аліса ў Цудакуце

на главную

Жанры

Поделиться:

Аліса ў Цудакуце

Аліса ў Цудакуце
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Люіс Кэрал

Аліса ў Цудакуце

Плыве палудзень залаты, Плыве па хвалях чоўнік. За вёслы ухапіліся Дзявочыя ручонкі. І робяць выгляд, што з іх волі Па рэчцы рухаецца човен. Ах, злыя дзевы, ў гэту спеку Вы пачалі патрабаваць У стомленага чалавека Гісторыю вам расказаць, І я адбэсціцца не змог Ад
трох дзявочых язычкоў.
І ўладна кажа Першая: “Няхай распачынае!” “Паболей глупстваў і лухты”, - Ліслівіцца Другая. А Трэцця казачку маю Ўвесь час перапыняе. І хуценька у цішыні Плыве маё натхненне. Дзяўчынка-мроя ў Цудакут Бяжыць праз падзямелле, Там дзе жывёлы, птушкі, рэчы З ёй гаманяць па-чалавечы. Я казкай ссушаны ушчэнт: “Далей наступным разам” ”Наступны раз ужо прыйшоў!”- Шчаслівы енк адказам. Так пакрысе, за крокам крок Расце аповед мой. Але ён скончаны, а нам Пара спяшаць дамоў. Мы весела ідзём, а сонца Схавалася за гарызонтам. Аліса, казка хай мая Пяшчотнаю рукою Нясе цябе па ручаях Вянком дзявочых мрояў, З тых кветак, што ты пілігрымам, Сарвала ў сноў сваіх краіне.

Глава І

Праз нару труса

Аліса сядзела разам з сястрою на схіле і ўжо пачала сумаваць. Адзін-два разы яна зірнула ў кнігу, што чытала сястра, але там не было ані малюнкаў, ані размоваў. “Які сэнс, - разважала сам-насам Аліса, - ад кнігі, калі ў ёй няма малюнкаў і ніхто не размаўляе?”

Ад спёкі яна пакрысе пачала засынаць. Можна было б, канечне, сплесці сабе вянок, але дзеля гэтага патрэбна было б падняцца ды нарваць кветак. Раптам ля яе прабег Белы Трус з чырвонымі вочкамі.

У гэтым не было НАВАТ анічога незвычайнага.Яна НАВАТ амаль не здзівілася, калі Трус прамовіў сам сабе: “Аёйку! Людцы добранькія! Як жа я спазняюся!” Потым Аліса разважала, што проста абавязана была здзівіцца, але ў той раз ёй здавалася ўсё зусім натуральным. Але калі Трус выцягнуў з КІШЭНІ СВАЁЙ КАМІЗЭЛЬКІ гадзіннік і зірнуўшы на яго пабег далей, Алісу быццам падкінула на абедзьве нагі. Гэта было звыш яе разумення, каб трус меў камізэльку ды і яшчэ з кішэняй, а калі ў ёй яшчэ маецца гадзіннік... Яе папросту раздзірала ад дапытлівасці. На якуюсь хвіліну яна згубіла Труса са зроку, але заўважыла, як той нырнуў у дзірку пад плотам.

Яна кінулася за ім, хаця іншым разам двойчы падумала б, якім чынам яна будзе выбірацца адтуль.

Адпачатку трусіная нара ішла раўнютка, нібы тунэль, але нечакана пайшла ўніз. Настолькі неспадзявана, што ў Алісы нават не было часу спыніцца, і яна паляцела ў глыбокі калодзеж.

Ці тое калодзеж быў надта гыбокі, ці тое падала Аліса замедленна, але ў яе было да гары часу, каб азірнуцца. Спачатку яна спрабавала зразумець, куды яна падае, але ўнізе было цёмна. Тады яна пачала глядзець па баках і заўважыла, што сценкі калодзежа былі застаўленыя кніжнымі ды кухоннымі шафамі. Яшчэ паўсюль на цвіках віселі карты ды разнастайныя выявы. Аліса схапіла з адной з палічак слоік,

на якім было напісана “Апельсінавы Джем”, але ён, нажаль, быў пусцюткі. Спачатку Аліса вырашыла кінуць слоік аб зямлю, але спужалася, што можа кагосьці забіць і таму закінула яго на нейкую палічку.

“Уф!- разважала Аліса, - пасля такога падзення я магу кінуцца з лесвіцы і нават гэтага не заўважыць! Дома ЎСЕ вырашаць, што я страшэнна адважная! Цяпер і з даху зваліцца для мене будзе толькі забаваю!”

А яна ўсё падала, падала. Алісе здавалася, што гэтае падзенне доўжыцца БЯСКОНЦА!

“Цікава, - уголас падумала яна, - якую адлегласць я ўжо праляцела? Напэўна я дзесь набліжаюся да цэнтра зямлі? Разумееце, гэта прыблізна шэсць з паловаю тысяч кіламетраў уніз! (Аліса нібыта стаяла ва ўласным класе ля дошкі. І хаця вакол не было аніводнага гледача, яна вырашыла ПАПРАКТЫКАВАЦЦА). Так, а гэта адлегласць па Шыраце, ці па Даўгаце?” (Што такое Шырата, а што Даўгата, Аліса не мела аніякага разумення, але словы гучалі надта шляхетна.)

Аліса працягвала сваю развагу: “А вось жа ж будзе смешна, калі я пралячу зямлю НАСКРОЗЬ! Цікава будзе пабачыць ЛЮДЗЕЙ, якія ходзяць дагары нагамі! Як там яны называюцца? Антыпатыі? Во!..”

Тут яна ўзрадавалася, што яе не чуюць, таму што разумела, што нясе лухту

“Мне абавязкова трэба будзе спытацца, дзе я знаходжуся? "Прабачце, Васпані, вы не падкажыце, я ў Новай Зеландыі, ці Аўстраліі?"”

Калі яна гэдак разважала, яна паспрабавала зрабіць рэверанс. Як-небудзь абавязкова паспрабуйце ЗРАБІЦЬ РЭВЕРАНС у паветры, а я пагляджу, што ў вас атрымаецца!

“Не! Яна вырашыць, што я нейкае зусім неадукаванае дзіцё! Лепш пашукаю якісьці указальнік!”

“А ці ж ядуць каты кажаноў? Ці ядуць каты кажаноў?” - часам яна блыталася і тады ў яе атрымоўвалася, - “Ці ядуць кажаны катоў?” Але адказу ані на адно з гэтых пытанняў яна не ведала, таму розніца была не вялікая. Яна заснула, і ў сне ёй прывідзілася, як яна шпацыруе разам з Дзінаю і шчыра ў яе пытаецца:

“Дзіна, адкажы без падману, ты калі-небудзь спрабавала кажана?”

Але тут яна звалілася на кучу сухой лістоты і галля, яе падзенне скончылася.

Падзенне ніяк не паўплывала на Алісу, і яна адразу ж ускочыла на ногі. Яна паглядзела ўгору, але там было цёмна. Перад ёй адчыніўся доўгі калідор, на прыканцы якога яна ўбычыла Белага Труса. Каб не губляць часу, яна, быццам вецер, паспяшала за ім і за вуглом яшчэ чула ягоныя енкі:

“Мае вушкі, мае вусікі, як жа ж я спазняюся!”

Аліса амаль дагнала яго, але Трус чарговы раз павярнуў за вугал і знік. А Аліса патрапіла ў доўгую нізкую залу, якую асвятлялі вісеўшыя па усёй столі ды сценах шыкоўныя лямпы.

Па ўсёй працягласці залы знаходзіліся дзверы, але ўсе яны былі зачыненыя, і Аліса, праверыўшы кожныя з дзвярэй, села на падлогу і ўпершыню задалася пытаннем, якім чынам яна будзе адсюль выбірацца.

Раптамам яна звярнула ўвагу на невялічкі трохногі шкляны столік, на якім не было анічога, акрамя маленькага залатога ключыка. Аліса адразу зразумела, што зможа адчыніць ім адны з дзвярэй у зале, але ці то ключ быў замалы, ці тое замкі ў дзярэй завялікія, але адчыніць ані адны з дзвярэй у Алісы не атрымалася. Яна зноў паспрабавала адчыніць якіясь з іх і тут раптам заўважыла нейкі невялічкі завес, а за ім дзверцы даўжынёй каля сарака сантыметраў. Яна павярнула ключык у замку і ён адчыніўся!

Аліса ўбачыла калідорчык, памерам не больш за пацучыную норку, яна стала на калені і ўбачыла напрыканцы калідора самы прыгожы з садоў, якія яна толькі бачыла. Ёй адразу захацелася замест цёмнай залы апынуцца ў садку, сярод кветак і фантанаў, але яна нават не змагла прасунуць галаву праз дзверцы:

“А калі б і пралезла, - сумавала Аліса, - што б ёй было там рабіць без плячэй? Шкада, што я не магу скласціся, нібы тэлескоп! Канечне, можна было б паспрабаваць, але не ведаю як!”

Паколькі апошнім часам вакол здаралася шмат неверагоднага, Аліса палічыла, што гэта не было б такім ужо немагчымым.

Комментарии:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII