Аліса ў Цудакуце
Шрифт:
Мыш цвёрда адплывала прэч, уздымаючы вялікія хвалі.
Аліса пачала размаўляць так мякка і лісліва, як толькі ўмела:
“Мышачка, даражэнькая! Вярніцеся, я больш не буду казаць ані пра катоў, ані пра сабак, калі вы іх не любіце!”
Урэшце Мыш супакоілася і паплыла да Алісы. Яе мыска была вельмі бледнай (напэўна ад злосці, вырашыла Аліса) і прамовіла ціхім дрыжачым голасам:
“Нам трэба рухацца на бераг, а ўжо там я паведамлю табе сваю гісторыю, і ты адразу зразумееш, чаму я ненавіджу катоў
Яны зрабілі гэта ў патрэбны час, бо за імі на бераг паплыў шэраг разнастайных звяроў ды птушкак, якія патрапілі ў ваду. Сярод іх былі Кач, Дадо, Лоры, Арлядзіт і шмат не менш дзівосных істотаў. Аліса плыла наперадзе, а за ёй і ўся астатняя грамада.
Глава ІІІ
Сход ва Уцёках і Доўгая Хвасторыя
На беразе сабралася насамрэч дзівосная талака - птушкі з прамоклым пер’ем, жывёлы са зліпшайся поўсцю, усе былі мокрымі ды злымі.
Найгалоўным пытаннем было, якім чынам абсохнуць. Усе адразу ж пачалі прапанаваць свае варыянты, як гэта зрабіць. І праз колькі часу для Алісы было чымсьці натуральным размаўляць з імі так, нібы яны знаёмыя ўжо шмат год. Яна адразу ж пачала доўгую спрэчку з Лоры, які вычарпаўшы ўсе свае аргументы вымавіў: “Я старэйшы за цябе і ведаю лепш”. Аліса спыталася, колькі таму год, на што Лоры не даў адказу, што вельмі не задаволіла Алісу, але яна вырашыла адчапіцца.
Урэшце ініцыятыву вырашыла ўзяць на сябе Мыш:
“Сядайце і слухайце! ЗАРАЗ я вас хуценька высушу!”
Усе адразу супакоіліся і селі вакол яе. Аліса ўтаропілася ў мышыныя вочы, паколькі была ўпэўненая, што хутка прастудзіцца, калі зараз жа не высыхне.
– Кхм!- пракашлялася Мыш і набрала ў грудзі паветра.- Спадзяюся ўсе гатовыя? Гэта самая сухая гісторыя, якую я ведаю. Прашу цішыні! "Вільгельм Заваявальнік, пры блаславенні Папы, захапіў Ангельшчыну, якой не хапала добрых правадыроў і якая прызвычаілася да адвечных захопаў. Эдвін - граф Мэрсіі і Моркар - граф Нартумбрыі... "
– Брр!- задрыжаў Лоры.
– Прабачце!- змрочна, але ветліва спыталася Мыш.- Вы нешта сказалі?
– Я? Не, анічога!
– шпарка адказаў Лоры.
– Я вырашыла, што вы аб чымсь спыталіся,-сказала Мыш.- Я пацягваю: "Эдвін - граф Мэрсіі і Моркар - граф Нартумбрыі, прызналі Яго уладу, і нават Сцігард, патрыятычны арцыбіскуп Кэнтэрберыйскі, знайшоў гэта балазе!"
– Што ГЭТА?
– спытаўся Качань.
– Знайшоў ГЭТА...- раздражнённа адказала Мыш.- Ты не ведаеш, што такое “Гэта”?
– Я дастаткова добра ведаю, што такое “Гэта”, калі гэта нейкая ежа,- заявіў Качань,- часцей “Гэта” - жабка ці чарвё. Вось мне і цікава, ШТО знайшоў арцыбіскуп?
Мыш зрабіла выгляд, што не чула апошняга пытання і працягнула:
"... знайшоў гэта балазе,
– Зусім не,- сумна адказала Аліса,- вашая гісторыя, аніяк на мяне не дзейнічае.
– Тады,- шляхетным тонам прамовіў Дадо, падымаючыся на ногі,- я перарываю аповесць і прапаную перайсці да больш энэргічных сродкаў!
– А цяпер, тое самае, але па-ангельску,- прамовіў Арлядзіт,- я і паловы гэткіх слоў не ведаю, нават не ўяўляю іх сэнс.
І Арлядзіт нахіліў галаву, каб схаваць сарамлівую ўсмешку, а шмат хто з птушак пачалі хіхікаць.
– Так, аб чым гэта я?- спытаўся Дадо, пакрыўджаным тонам.- Самы лепшы сродак дзеля прасыхання - Сход ва Уцёках!
– А ШТО такое - Сход ва Уцёках?- запыталася Аліса. Яна першы раз пра гэта чула і хацела падрабязнасцяў. Дадо зрабіў паўзу, а потым пачаў раздумваць з такім выглядам, нібы збіраўся адказаць.
– Не!- урэшце вымавіў ён,- лягчэй будзе паказаць.
(Вы напэўна таксама захочаце пагуляць у Сход ва Уцёках, тады раскажу, як Дадо гэта рабіў.)
Спачатку ён намаляваў крэйдай даволі вялізнае кола, (“яно не абавязкова павінна быць роўным” - патлумачыў Дадо), а потым беспарадкава размясціў усіх на гэтай своеасаблівай дарожцы. Ніхто не даваў старту, кожны пабег, калі палічыў патрэбным, а спыняўся, калі адчуваў стому. Таму цяжка было сачыць за дзеяй. Але дзесьці праз поўгадзіны ўсе былі ўжо сухімі. Дадо громка аб’явіў, што Сход ва Уцёках скончаны. Вакол яго адразу ж сабраўся натоўп, каб аддыхацца і высветліць пераможцу.
Гэтае пытанне прымусіла Дадо зноў на працяглы час задумацца і ўвесь гэты час ён стаяў, прыціснуўны палец да ілба (у гэткай позе звычайна малююць Шэкспіра), а ўся грамада усхвалявана чакала ў цішыні. У рэшце Дадо вымавіў:
– Перамаглі УСЕ, і кожны атрымае свой прыз!
– А хто будзе раздаваць прызы?
– у адзін голас спытаўся хор пераможцаў.
– Прызы ўручыць... яна,- сказаў Дадо, паказаўшы на Алісу пальцам; увесь натоўп перакінуў увагу на дзяўчынку, і кожны, перапыняючы астатніх, пачаў патрабаваць свой прыз.
Аліса не ведала, што рабіць, але ўсё ж засунула руку ў кішэню і знайшла скрыначку з цукровай гарошынай (на шчасце скрынка была добра зачыненая, і іх не закранула салёная вада), і кожнаму дастаўся свой прызавы кавалачак, якіх хапіла акурат на ўсіх. Гарошынка ў гарошынку.
– А зараз прыз павінна атрымаць ТЫ,- сказала Мыш.
– Зразумела ж!- з сур’ёзным тварам падтрымаў яе Дадо.- У цябе больш нічога няма ў кішэні?- спытаў ён, павярнуўшы галаву да Алісы.
– Не! Толькі напарстак,- сумна адказала Аліса.