Аліса ў Цудакуце
Шрифт:
– Ты?- фанабэрыста сказаў Вусень.- Хто гэта - ТЫ?
Размова вярнулася на пачатак. Аліса адчувала сябе раздражнённай ад падобных заўваг, таму сур’ёзна адказала:
– Я лічу, што вы ПЕРШЫ павінны адказаць, хто вы.
– Чаму?- здзівіўся Вусень.
Гэта была чарговая загадка, на якую Аліса не ведала адказу, а паколькі Вусень сам быў не ў настроі, яна адвярнулася і пайшла.
– Вярніся!- клікнуў яе Вусень.- Я павінен табе штось сказаць!
Алісу гэта зацікавіла і яна вярнулася да грыба.
– Стрымлівай сябе,- заўважыў Вусень.
– Гэта ўсё?- спыталася Аліса, стрымліваючы раздражненне.
– Не!- адказаў Вусень.
Аліса пачала чакаць, часу ў
– Так ты лічыш, што змянілася?
– Думаю, так,- адказала Аліса,- Я не магу ўспомніць тое, што ведала заўжды і ледзь не кожныя дзесяць хвілін мяняю свой рост!
– Напрыклад, што ты не можаш успомніць?
– Ну, напрыклад, я паспрабавала расказаць “Як добра пчолцы працаваць”, але словы былі непадобнымі!- сумна адказала Аліса.
– Хм, раскажы лепш “Татку Вільяма”- прапанаваў Вусень.
Аліса па-акцёрску склала рукі і пачала:
– Татка Вільям,- спытаўся юнак,-ты стары, І валоссе бялюткае маеш, Паміж тым твае ногі заўжды да гары - Што ва ўзросце сваім вычвараеш? Так стары адказаў:- Калі быў юнаком Я лічыў: “Для мазгоў гэта шкодна”. Але зараз, калі стаў старым дураком, На руках я хаджу бесклапотна. – Ты стары,- сын пытаў,- як я ўжо гаварыў І тлусты, як пазадак свінячы, Але ж цяжкае сальта назад ты зрабіў - Як ты гэткі кульбіт растлумачыш? – Ў маладосці я гібкасць,- стары гаварыў І сівой галавою хістаў,- Развіваў гэтай маззю - па шылінгу скрынь Калі хочыш, на спробу прадам? – Ты стары і бяззубы,- нашчадак спытаў,- Можаш есці тольк вадкія кашы; Але разам з касцямі гуся скаштаваў - Што ты, бацька, на гэта адкажаш? – Ў маладосці я лепшым суцяжнікам быў, Нават з маткай тваёю судзіўся; І цяперча мой рот без ніякіх зубоў Самым моцным у свеце зрабіўся. – Ты старэнькі і бачыш не лепей крата, Падкажы, як хапіла адвагі, Утрымаці на кончыку носа вужа Не згубіўшы пры тым раўнавагі? – До на сёння, юнак, а цяперча бяжы Ты у гулі з сябрынай сваёю. Ці прыступкі на лесвіцы буду лічыць Я тваёю дурной галавою.– Ты ўсё пераблытала,-сказаў Вусень.
– Не, ну канечне некаторыя словы я сказала не так,- робка заўважыла Аліса.
– Ты РАШУЧА ЎСЁ сказала не так,- рашуча прамовіў Вусень, і яны зноў колькі хвілін маўчалі.
Вусень пачаў размову першым.
– А якога б ты хацела быць памеру?- пацікавіўся ён.
– Вох, мне цяжка адказаць адразу, але мне б хацелася мяняцца не так часта, ці ж вы ведаеце...
– Не ВЕДАЮ,- перапыніў Вусень.
Аліса зноў замаўчала, з ёй ніколі так часта не спрачаліся, і таму яна была ў даволі разгубленым стане.
– А ці задавальняе цябе
– Ой не, мне хацелася б быць не такой МАЛЕНЬКАЙ,- адказала Аліса,- восем сантыметраў, гэта такі благі рост!
– Гэта выдатны рост!- злосна адказаў Вусень і выцягнуўся ва ўсю даўжыню, яна была якраз восем сантыметраў.
– Але ж я не гэта мела на ўвазе!- ледзь стрымліваючы слёзы сказала Аліса, а пра сябе падумала,- Як жа ж тут лёгка каго-небудзь пакрыўдзіць!
– З цягам часу прызвычаешся,- супакоіў яе Вусень, потым зноў сунуў кальян у рот і пачаў паліць.
Аліса зноў робка прынялася чакаць. Праз хвіліну ці дзве Вусень зноў выцягнуў кальян з роту, пазяхнуў, усхамянулася. І папоўз у траву, потым нечакана вярнуўся і прамовіў:
– З аднаго боку адкусіш - паменшышся, з іншага - падрасцеш!
– З аднаго БОКУ чаго?-падумала Аліса
– Грыба!- казаў Вусень, быццам пачуўшы яе думкі, і праз імгненне знік.
Аліса ўважліва пазірала на грыб на працягу хвіліны, пытаючыся зразумець, дзе ў таго бакі, бо грыб быў круглым. Урэшце яна рашуча падыйшла да грыба і абхапіла, на колькі гэта было магчыма, яго рукамі і адламала з кожнага боку па кавалку.
– І які з іх які?- спытала сябе яна, а потым адкусіла ад правага кавалку. У наступны момант яна адчула, як штосці моцна стукнула яе ў падбароддзе - гэта былі яе уласныя ступні!
Аліса моцна спалохаляся такой змены, яна нават не заўважыла, як гэта здарылася. Таму адразу паспрабавала дацягнуцца да другога кавалка. Але яе падбароддзе было так блізка да ступняў, што дацягнуцца да рота было цяжкавата. Урэшце яна зрабіла неверагоднае і скаштавала ад левага кавалку.
– Уф! Галава ўрэшце вольная!- сказала Аліса ў захапленні, якое ў наступнае імгненне змяніў жах, калі яна заўважыла, што не бачыць сваіх плячэй. Яна паглядзела ўніз і адзінае, што ўбачыла, была вялічэзнай даўжыні шыя, якая моцна ўзвышалася па-над морам зеляніны.
– Цікава, што там унізе зелянее,- падумала Аліса,- І дзе мае плечы? І... Аёечкі... Мае ж вы ручанькі, я нават не магу вас бачыць. Яна паспрабавала імі паварушыць, але не ўбачыла анічога, акрамя лёгкага хістання сярод зеляніны.
Здавалася няма аніякага шанца дацягнуцца рукамі да галавы. Тады яна паспрабавала нахіліць галаву і са здзіўленнем заўважыла, што яе шыя гнецца ў любы бок, як у змяі. Толькі Аліса сагнулася далікатным зігзагам, каб нырнуць у лісце (якое насамрэч было вяршынямі дрэў, пад якімі яна хвіліну таму блукала), як нейкае шыпенне прымусіла яе шпарка адхілілася. Вялікая Галубіха рынулася Алісе ў твар і пачала біць яе крыламі.
– Змяя,- крычала Галубіха.
– Я НЕ змяя,- раздражнённа сказала Аліса,- пакінце мяне ў спакоі!
– Змяючына!- не сунімалася Галубіха, ледзь не плачучы.- Я ўжо ўсё паспрабавала, каб ад іх схавацца, але нічога не дапамагае!
– Не ўяўляю, аб чым вы кажаце!- сказала Аліса.
– Я спрабавала хавацца пад карэннем дрэў, на крутых берагах, у загароджах,- не звяртаючы на Алісу ўвагі, крычала Галубіха,- але паўсюль былі змеі! Няма ад іх паратунку!
Аліса здзіўлялася яшчэ больш, яна палічыла, што няма карысці казаць што-небуць, пакуль Галубіха не спыніцца.
– Нібы гэта і так не цяжкая справа, выседжваць яйкі,- працягвала Галубіха,- а мне яшчэ трэба пільнаваць іх удзень і ўначы ад змей! З-за вас я не сплю ўжо тры тыдні!
– Прабачце, што патурбавала вас,- казала Аліса, пачынаючы разумець, аб чым гаворка.
– І толькі я ўладкавалася на самым вялікім дрэве ў лесе,- працягвала Галубіха з енкам,- і толькі вырашыла, што ўрэшце ад іх пазбавілася, а яны лезуць з неба! Ууууууу, Змяючыха!'
– Ні якая я не змяя, ані!- адказала Аліса.- Я!.. Я...