Аліса ў Цудакуце
Шрифт:
– Ну!.. І ХТО ж ты?!- апантана крычала Галубіха.- Я гляжду ты здольная на выдумкі!
– Я!.. Я дзяўчынка!- сказала Аліса, хаця сама ў гэтым сумнявалася, паколькі нават не памятала, колькі разоў за сёння яна змянялася.
– Вой, сапраўды?!- казала Галубіха з глыбокай пагардай.- Я бачыла шмат дзяўчынак за свае гады, але ані ў АДНОЙ не было такой шыі! Не, не, не! Ты змяя і не спрабуй адмаўляцца ад гэтага. А цяпер раскажы, што ніколі ня ела яек!
– Канечне, я ЕЛА яйкі,- адказала Аліса, таму што была шляхетным дзіцём,- але, каб вы ведалі, дзяўчынкі таксама ядуць
– Так я табе і паверыла,- заявіла Галубіха,- але, калі так, то яны таксама змеі!!!
Дзеля Алісы, гэта было чымсці новым, яна маўчала хвіліну-другую, а ў гэты час Галубіха працягвала:
– Ты шукаеш мае яйкі, я добра гэта ведаю, і якая тады розніца з таго, хто ты - змяя ці дзяўчынка?!
– Розніца ёсць для МЯНЕ,- шпарка адказала Аліса,- я не шукаю ані якіх яек, так што супакойцеся і нават, калі б шукала. Не люблю есці іх сырымі.
– Ну тады, вэк адсюль,- злосна заявіла Галубіха і вярнулася да сябе ў гняздо. Аліса зноў нахілілася, як магла, бо яе шыя блыталася сярод галля, і ёй ўвесь час прыходзілася спыняцца, каб выпутацца. Урэшце яна прыпомніла, што яшчэ трымае у руках кавалкі грыба, і калі дацягнулася да іх, больш уважліва прынялася за працу, адкусваючы то з аднаго, то з другога боку маленечкія кавалкі і рабілася то карацей, то даўжэй, пакуль не вярнулася да свайго натуральнага памеру.
Яна так даўно не была нармальнага росту, што напачатку адчувала сябе даволі дзіўна. Але праз колькі хвілін яна, як звычайна, пачала размаўляць сама з сабою:
– Так, палова плану ўжо гатовая! Гэтыя змены збіваюць мяне з панталыку! Я не была ўпэўнена, кім стану ў наступную хвіліну! Але цяпер я натуральнага росту, цяпер бы шчэ адшукаць той прыгожы садочак. Як жа ж гэта ўсё цікава!
Як толькі яна гэта прамовіла, яна апынулася ля прыгожага доміка, прыблізна з метр велічынёй.
– Хто б тут не жыў,- вырашыла Аліса,- не трэба паказвацца ім ГЭТКАГА памеру, каб не напужаць іх.
І яна адкусіла крышачку грыба з правай рукі, каб зменшыцца да 25 сантыметраў.
Глава VI
Парсючок ды Перац
Хвіліну-другую Аліса проста стаяла і назірала за хаткай, разважаючы, што рабіць далей. Раптам, з боку леса прыбыў лёкай у ліўрэе (уласна кажучы, толькі па ліўрэе, яна і пазнала ў ім лёкая, паколькі тварам той больш нагадваў рыбу) і пачаў гучна стукаць у дзверы кулаком. Урэшце дзверы адчыніліся, і паказаўся іншы лёкай з круглым тварам і ўспучынымі вачыма (чыстая жабка). Абодва лёкая, як заўважыла Аліса, мелі шыкоўныя напудранныя парыкі, кудзеркі якіх спадалі ім на плечы. Ёй адразу ж страшэнна захацелася ведаць, аб чым будуць размаўляць лёкаі, і яна схавалася за невялічкае дрэўца, каб паслухаць.
Рыба выцягнуў з-за падмышкі вялікі канверт, памерам амаль з сябе самога і перадаў яго Жабке, прамовіўшы шляхетным тонам: “Для Герцагіні. Ад Каралевы. Запрашэнне на кракет!” Жабка паўтарыў яго словы, тым жа тонам, толькі змяніўшы чарговасць слоў: “Ад Каралевы. Для Герцагіні. Запрашэнне на кракет!”
Пасля абодва пакланіліся
Алісу гэта так насмяшыла, што яна была вымушана адбегчы ў лес, каб сябе не выдаць. Калі яна вярнулася, Рыба ўжо адышоў, а Жабка ціхінька сядзеў ля дзвярэй, глупа гледзячы ў неба.
Аліса ветліва падышла да дзвярэй і пагрукала.
– Дарма грукаеш,- заўважыў лёкай,- на гэта ёсць дзе прычыны. Па-першае: я знаходжуся тут - звонку, а па-другое: за дзвярыма такі глум, што цябе ўсё роўна ніхто не пачуе.
З хаты насамрэч даносіўся па просту неверагодны шум - не супыняючыйся роў і чханне, а час ад часу гукі разбіваючагася ўшчэнт посуду.
– А ці ж вы не падкажыце,- спыталася Аліса,- як мне туды патрапіць?
– Твой грукат меў бы сэнс,- працягваў Жабка не звяртаючы на яе ўвагі,- калі б дзверы былі паміж намі. Напрыклад, калі б ты знаходзілася ў хаце і стукалася ў дзверы, я б цябе выпусціў!
Ён працягваў глядзець у неба і безупынна гаварыў, што Аліса палічыла зусім няветлівым.
– Напэўна, ён і не можа дапамагчы,-падумала Аліса,- у яго ж вочы АЖНО на ілбе. Хаця, гэта не можа перашкаджаць яму адказваць на пытанні - Як мне зайсці?- спыталася яна зноў.
– А я тут буду сядзець,- сказаў Жабка,- ажно да заўтра...
У гэты момант дзверы адчыніліся самі, адтуль выляцела велізарная талерка, пранеслася ў паветры, ледзь крануўшы нос лёкая, і разбілася аб адно з дрэў за Жабкам.
– ...а можа і да паслязаўтра,- працягваў лёкай, нават не змяніўшы тону, быццам анічога і не было.
– Як мне патрапіць у хату?- паўтарыла Аліса, яшчэ гучней.
– А навошта ТУДЫ ўвогуле трапляць?- прамовіў лёкай.- Вось у чым пытанне.
Канечне, хто б сумняваўся, але Аліса не любіла падобнай пастаноўцы пытання.
– Гэта папросту жахліва,- мармытала яна сабе пад нос,- як жа ж тут любяць спрачацца. Тут і звар’яцець не доўга!
А Жабка вырашыў, што гэта добрая магчымасць, каб працягнуць сваю замову, крыху яе дапоўніўшы:
– А я тут буду сядзець,- сказаў ён,- дзень за днём, дзень за днём...
– А мне што рабіць?- заыталася Аліса.
– Рабі што хочаш,- адказаў лёкай і пачаў свістаць..
– Людцы... З ім няма аб чым размаўляць,- у адчаі прамовіла Аліса,- ён скончаны ідыёт!
Яна рашуча адчыніла дзверы і ўвайшла.
Адразу ж за дзвярыма пачыналася велізарная кухня, уся засцеленая коўдраю дыму. Герцагіня сядзела ў самым яе цэнтры на трохногім табурэце і нянькалася з немаўлём. Кухарка стаяла ля пліты, памешваючы суп у вялікім катле.
– У гэтым супе замнога перцу,- моцна чхнуўшы вырашыла Аліса..
Нават паветра ў кухні было прапітана перцам. Герцагіня час ад часу чхала, а немаўля рабіла гэта амаль бесперапынна, чаргуючы свае чыхі з невыносным ровам. Адзінымі асобамі на кухні, якія нават не цёрлі носу, заставаліся кухарка і вялікі кот, які сядзеў на печы і ўсміхаўся ад вуха да вуха.
– А ці ж не маглі бы вы мне адказаць,- спыталася Аліса, крыху саромячыся, бо лічыла, што не надта шляхетна пачынаць размову са старэйшымі першай,- чаму ваш кот усміхаецца?