Чтение онлайн

на главную

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Першымі ішлі салдаты з дзідамі, такія ж квадратныя і плоскія, як садоўнікі, з рукамі і нагамі ў кутках. За імі па двая ішлі дзесяць лёкаеў з упрыгожваннямі ў выглядзе бубноў. Па-за імі парачкамі, узяўшы адно аднаго за рукі вясёла скакалі каралевічы і каралевішны, паўсюль упрыгожаныя сардэчкамі, паказваючымі іх прыналежнасць да чырвовай масці. Пасля ішлі госці - у асноўным суседнія Каралі з Каралевамі. Сярод іх Аліса пазнала старога знаёмага - Белага Труса, які з кімсьці ўзбуджана гаманіў, усміхаючыся адказам, і здавалася не заўважаў Алісу. Наступным

ішоў Чырвовы Валет, які на аксамітавай падушачцы нёс каралеўскую карону. Напрыканцы гэтай грандыёзнай працэсіі выкрочвалі Чырвовыя Кароль і Каралева.

Першы час Аліса вырашала, а ці не кінуцца ёй на зямлю тварам, як гэта зрабілі садоўнікі, але не магла прыпомніць правілаў, якія абавязваюць гэта рабіць. “Да таго ж, каму патрэбна працэсія,- вырашыла яна,- калі ўвесь народ ляжыць тварам у зямлю, яны ж нічога не ўбачаць!” Так што яна засталася стаяць.

Праходзячы ля Алісы працэсія спынілася, і ўсе пачалі на яе паглядаць, а Каралева прамовіла:

– Хто гэта?- яна спыталася аб гэтым у Валета, які пакланіўся і ўсміхнуўся ў адказ.

– Ёлуп!- сказала Каралева і хістнула ў нецярплівасці галавою, потым павярнулася да Алісы і спытала ў яе.- Як твае імя, дзіця?

– Маё імя Аліса, з дазволу Вашай Вялікасці!- вельмі ветліва адказала яна, але пра сябе заўважыла,- Яны ж папросту картачная калода. І ці ж трэба іх баяцца?

– А гэта ХТО?- спытала Каралева, указваючы на трох садоўнікаў, што працягвалі ляжаць ля ружавых кустоў, паколькі тыя знаходзіліся тварамі на зямлі і нічым не адрозніваліся ад іншых; таму Каралева не магла зразумець, хто яны: садоўнікі, салдаты, лёкаі, ці тройца яе ж уласных дзяцей.

– Адкуль я ведаю?- адказала Аліса, здзіўленая сваёй храбрасцю,- МЯНЕ гэта не датычыцца!

Каралева адразу стала цёмна-чырвонай ад злосці, і сверлячы Алісу вачыма, закрычала, як дзікі звер:

– Адсячы ёй галаву! Хутка!

– Глупства,- заўважыла Аліса, моцна і рашуча, так што Каралева адразу ж замоўкла.

Тады Кароль узяў яе за руку і ціха прамовіў:

– Не злуйся, даражэнькая. Яна ж толькі дзіця!

Каралева вырвала сваю руку і звярнулася да Валета:

– Перагарні іх!

Валет выканаў прыказанне з вялікай далікатнасцю, адным толькі наском свайго чаравіка.

– Устаць,- прыказала Каралева пранізлівым громкім голасам, тады садоўнікі падскочылі і пачалі кланяцца ўсім : Каралю, Каралеве, іхным дзецям і іншым прысутным.

– Супыніцеся,- закрычала Каралева,- Мне з вас ужо моташна!- і павярнуўшыся да ружовых кустоў, працягнула.- Чым вы ТУТ займаліся?!

– Прашу прабачэння ў Вашай Вялікасці,- напалоханым тонам сказаў Двойка, прыхіліўшыся на адно калена,- мы толькі...

– Я бачу,- сказала Каралева, гледзячы на ружы.- Адсекчы ім галовы!

Працэсія пайшла далей, а трое з салдатаў, засталіся, каб пакараць садоўнікаў, якія пачалі шукаць аховы ў Алісы.

– Я гэтага не дазволю,- сказала яна і схавала іх у вялізным кветкавым гаршку, што стаяў побач. Тры салдаты пакруціліся хвіліну-другую, шукаючы садоўнікаў,

а потым спакойна вярнуліся да астатніх.

– Ці адсеклі вы ім галовы?- крыкнула Каралева.

– Згубіліся іх галовы, з дазволу Вашай Вялікасці,- хорам адказалі салдаты.

– Выдатна,- моцным голасам адказала Каралева.- Ці гуляеш ты ў кракет?

Салдаты моўчкі глядзелі на Алісу, таму яна зразумела, што звяртаюцца да яе.

– Так!- громка адказала яна.

– Тады пойдзем!- узравела Каралева, і Аліса далучылася да працэссіі, крышачку здзіўленая свайму шчасцю.

– Які... які выдатны дзень сёння,- сказаў хтосьці з-за пляча. Аліса абярнулася і ўбачыла Белага Труса, які з непакоем на яе паглядаў.

– Так! Згодна!- адказала яна.- А дзе Герцагіня?

– Цішэй, калі ласка!- шпарка прашыкаў Трус. Потым баязліва азірнуўся, падняўся на мыскі і прашапатаў ёй у самае вуха.- Яна чакае смяротнага прысуду!

– За што ўжо?- пацікавілася Аліса.

– Вы сказалі: “Як шкада!”?- спытаў Трус.

– Я сказала іншае,- прамовіла Аліса.- Я і не думала яе шкадаваць. Я спыталася: “За што ўжо?”!

– Яна дала Каралеве па вуху...- пачаў Трус. Аліса голасна засмяялася

.- Аёечку! Цішэй!- напалохана зашапатаў Трус.- Каралева можа вас пачуць!.. Дык вось, Герцагіня спазнілася і Каралева сказала...

– Усім заняць свае месцы!- закрычала Каралева грымотапрадобным голасам, і прысутныя адразу забегалі сюды-туды, наскокваючы адно на аднаго. Але праз хвіліну-другую ўсё супакоілася, і гульня пачалася. Аліса вырашыла, што гэткай дзівоснай гульні ў кракет яна ніколі ў жыцці не бачыла - усё поле было ў рытвінах ды ўзгорках, мячыкамі былі жывыя вожыкі, малаткамі - фламінгі, а салдаты, устаўшыя ў мосцік на рукі ды ногі, працавалі варотамі.

Галоўнаю цяжкасцю, якую адразу ж зразумела Аліса, было кіраванне фламінгам - толькі яна знайшла добры спосаб утрымання яго за ногі і апусціла яго шыю, каб стукнуль па вожыку, як фламінга выгнуў шыю і, падняўшы сваю галаву, паглядзел ёй у твар такімі вачыма, што яна не змагла ўстрымацца ад смеху. А калі яна ўсёж зноў апусціла яго галаву, высветлілася, што яе вожык укаціўся даволі далёка. Да таго ж, на яе шляху паўсюдна трапляліся рытвіны ды ўзгоркі, а калі яна знайшла вожыка і чарговы раз сабралася рабіць удар, салдат, які працаваў яе варотамі, падняўся і сышоў у іншы бок поля. І хутка Алісе прыйшла ў галаву думка, што кракет - гэта самая цяжкая гульня ў свеце.

Гулялі ўсе адначасова, не чакаючы сваёй чаргі, а таксама ўвесь час біліся і сварыліся за вожыкаў. Даволі хутка гэта настолькі раззлавала Каралеву, что яна пайшла па полі, што хвіліну ўскрыківаючы: “Адсячы яму галаву!”, “Галаву ёй прэч з плячэй!”

Аліса пачала адчуваць сябе няўтульна. Канечне, яна пакуль не сварылася з Каралевай, але здагадвалася, што гэта здарыцца праз хвіліну-другую.

– А потым,- думала яна,- што бы са мною здарылася? Як жа ж тут любяць караць, я здзіўляюся, як тут увогуле хтосці застаўся жывым.

Поделиться:
Популярные книги

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

У врага за пазухой

Коваленко Марья Сергеевна
5. Оголенные чувства
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
У врага за пазухой

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Искатель. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
7. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.11
рейтинг книги
Искатель. Второй пояс

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне