Аздоба (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Аздоба (на белорусском языке)

Аздоба (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гi дэ Мапасан

Аздоба

Пераклад: Змiцер Колас

Гэта была адна з тых чароўных i мiлых дзяўчат, якiя, нiбыта па iронii лёсу, нараджаюцца ў небагатых чыноўнiцкiх сем'ях. У яе не было нi пасагу, нi вялiкiх надзей, нiякiх шанцаў на тое, каб з ёю пазнаёмiўся i, пакахаўшы, ажанiўся чалавек багаты i самавiты; i яна без нараканняў згадзiлася пайсцi замуж за дробнага службоўца з Мiнiстэрства народнай асветы.

Яна не магла купляць сабе аздобы i жыла сцiпла, але адчувала сябе няшчаснай, адарванай ад таго жыцця, для якога была народжаная, бо сярод жанчын няма падзелу на саслоўi i класы - прыгажосць, прывабнасць i зграбнасць заўжды замяняюць iм радавiтасць i сямейныя прывiлеi. Уласцiвыя iм прыродная чуйнасць, iнстынктыўны густ i гнуткасць розуму - вось тая адзiная iерархiя, якая дазваляе дзяўчатам з народа раўняцца з самымi знакамiтымi панямi.

Яна пакутавала бесперастанна, бо адчувала, што народжана для самага далiкатнага жыцця, самай вытанчанай раскошы. Яна пакутавала праз бядоту свайго жытла, праз галiзну сцен, праз убоства праседжаных крэслаў i брыдкiх фiранак. Усё тое, чаго б нават не заўважыла iншая жанчына таго ж саслоўя, мучыла i абурала яе. Выгляд маленькай брэтонкi, якая займалася iх невялiкаю гаспадаркай, абуджаў у ёй няўцешны жаль i гарачыя, няўрымслiвыя мары. Ёй мроiлася маўклiвая цiшыня прыёмных пакояў, абабiтых тонкiмi ўсходнiмi шпалерамi, спакойнае святло высокiх бронзавых кандэлябраў, мажныя лёкаi ў кароткiх штонiках з падвязкамi, якiя дрэмлюць у раскошных фатэлях, закалыханыя млявай гарачынёю камiна. Ёй мроiлiся прасторныя салоны, драпiраваныя старадаўнiм ядвабам, з мудрагелiстаю мэбляй, на якой сям-там стаяць нечуванай цаны забаўкi, i какетлiвыя салончыкi, поўныя духмянага водару парфумы, у якiх а пятай гадзiне за шклянкаю гарбаты збiраюцца пагутарыць самыя блiзкiя сябры людзi славутыя i знакамiтыя, завалодаць увагай якiх iмкнуцца i мараць усе жанчыны.

Калi яна сядала абедаць за круглым сталом, накрытым абрусам трохдзённай свежасцi, насупраць свайго мужа, якi, здымаючы накрыўку з супнiцы, прамаўляў з зачараваным выглядам: "Ах! Якое выдатнае рагу! З агароднiны! Ды з мясам! Не ведаю, што можа быць лепшае...", ёй мроiлiся пышныя абеды, блiскучае срэбра прыбораў, сцены з кiлiмамi, вышыванымi на старажытныя сюжэты або з дзiўнымi птахамi сярод казачнага лесу; ёй мроiлiся далiкатныя стравы, якiя падаюць на тонкiм парцалянавым посудзе, лёсткi i iншыя мiлыя рэчы, якiя вымаўляюць шэптам i слухаюць з загадкаваю ўсмешкай сфiнкса на вуснах, адразаючы тым часам кавалачак ружовага мяса стронгi цi адломваючы добра падпечанае рабчыкава крылца.

У яе не было нi ўбрання, нi каштоўнасцяў, нiчога. Але яна любiла толькi гэта i адчувала, што толькi дзеля гэтага яна створана. Яна б так хацела ўсiм падабацца, выклiкаць зайздрасць, быць прывабнай, мець поспех у мужчын.

У яе была багатая сяброўка, былая прыяцелька па дзявочым прытулку, да якой яна цяпер не любiла хадзiць, бо, вяртаючыся дадому, прыносiла з сабой толькi пакуты. I цэлымi днямi яна лiла слёзы ў журбе, жальбе, роспачы i смутку.

Аднойчы ўвечары яе муж вярнуўся з працы i з урачыстым выглядам падаў ён нейкi канверт.

– Вось, трымай, - сказаў ён, - тут ёсць нешта табе.

Яна жвава ададрала беражок паперы i дастала картку, на якой было напiсана друкаванымi лiтарамi:

"Мiнiстр народнай асветы i панi Рампано просяць пана i панi Люазэль зрабiць iм ласку i прыйсцi на вечар, якi адбудзецца ў будынку мiнiстэрства ў панядзелак 18 студзеня".

Замест таго каб узрадавацца, як таго чакаў яе муж, яна з прыкрасцю кiнула запрашэнне на стол i цiха прамовiла:

– I што, па-твойму, я мушу з гэтым рабiць?

– Але, дарагая, я думаў, цябе гэта неяк усцешыць. Ты ж нiкуды не выходзiш, а тут такi выпадак, проста выдатны! Мне было страшэнна цяжка яго прыдбаць. У нас за гэтым запрашэннем усе ганяюцца - дужа ж будзе раскошны вечар, дробных службоўцаў i не надта каб запрашалi. Усё найвышэйшае чыноўнiцтва будзе там, сама ўбачыш.

Яна са злосцю зiрнула на мужа i раздражнёна сказала:

– А што я адзену, ты падумаў? У чым я туды пайду?

Гэтай думкi не прыходзiла яму ў галаву, i ён прамармытаў:

– Але, ну, тую сукенку, што ты ходзiш у тэатр. Яна ж, здаецца, вельмi добрая, па-мойму...

Ён змоўк, узрушаны i разгублены тым, што ўбачыў, - яго жонка плакала. Дзве вялiкiя слязiны паволi сцякалi з яе вачэй да куточка рота. Неяк заiкаючыся, ён забалбатаў:

– Ды ну што ты, што з табой?

Але рэзкiм намаганнем яна адолела свой боль i, абцёршы вiльготныя шчокi, сказала паспакайнелым голасам:

– Нiчога. Але ўбораў у мяне няма, i таму на гэтае свята я пайсцi не магу. Сваю картку можаш аддаць якому прыяцелю, чыя жонка здолее прыбрацца лепш за мяне.

Яго апанавала роспач. Ён кiнуўся ўгаворваць:

– Ну, добра, Мацiльда. Ну, колькi ён будзе каштаваць, такi ладны гарнiтур, каб ты магла яго яшчэ калi надзяваць, ну, на якi iншы выпадак, такi, каб не надта, ну, папрасцей?

Яна крыху задумалася, прыкiдваючы ў думках суму i адначасова ўзважваючы, колькi можа папрасiць у свайго ашчаднага мужа, каб не выклiкаць у яго адразу адмаўлення i спалоханага крыку.

Нарэшце яна прамовiла не вельмi ўпэўнена:

– Дакладна не ведаю, але, мусiць, чатырохсот франкаў мне было б досыць.

Ён крыху збялеў, бо менавiта такiя грошы ў яго былi прызапашаны на куплю стрэльбы, з якой ён налета меўся ездзiць з кампанiяй некуды пад Нантэр, - яго сябры кожную нядзелю палявалi там на жаўрукоў.

Аднак ён сказаў:

– Добра. Я дам табе чатырыста франкаў. Але ўжо ты пастарайся, каб сукенка была добрая.

Святочны дзень наблiжаўся, а панi Люазэль гэта, здаецца, не радавала, яна мела сумны, неспакойны, заклапочаны выгляд. Яе ўбранне, аднак, было ўжо гатовае. Неяк увечары муж сказаў ёй:

– Ды што з табой такое? Ужо трэцi дзень ты нейкая дзiўная.

I яна адказала:

– Мяне засмучае, што ў мяне няма нiякай аздобы, хоць бы якой брошкi цi каменя. Так я буду мець дужа мiзэрны выгляд. Ужо лепей зусiм не iсцi на гэты вечар.

Ён запярэчыў:

– Прышпiлiш сабе жывыя кветкi. Цяпер, узiмку, гэта будзе глядзецца нават шыкоўна. За дзесяць франкаў можна купiць дзве цi тры выдатныя ружы.

Гэта яе зусiм не пераканала:

– Не... Няма большай знявагi, як глядзецца жабрачкай сярод багатых паняў.

123

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Вечный Данж IV

Матисов Павел
4. Вечный Данж
Фантастика:
юмористическая фантастика
альтернативная история
6.81
рейтинг книги
Вечный Данж IV

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Не грози Дубровскому! Том VII

Панарин Антон
7. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VII

Особняк Ведьмы. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Особняк
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Особняк Ведьмы. Том 1

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII