Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аздоба (на белорусском языке)
Шрифт:

Раптам муж аж крыкнуў:

– Ну i дурнiца ж ты! Iдзi да сваёй сяброўкi, панi Фарэсцье, ды папрасi ў яе, хай пазычыць табе якую аздобу. Ты ж яе даволi блiзка ведаеш, каб зрабiць гэта.

Яна радасна схамянулася:

– I праўда. А я i не падумала нават.

Назаўтра яна пайшла да сяброўкi i расказала ёй пра сваю бяду.

Панi Фарэсцье падышла да шафы з люстрам, дастала адтуль вялiкi куфэрак i прынесла яго да панi Люазэль. Адчынiўшы яго, яна прапанавала:

– Выбiрай сама, дарагая.

Спачатку, зверху, тая ўбачыла нейкiя бранзалеткi, пад iмi - перлавыя пацеркi, пасля - выдатны крыж венецыянскай работы, увесь з золата, абсыпаны каштоўным каменнем. Яна прымярала аздобы, седзячы перад люстрам, i ўсё не магла што-небудзь выбраць, не рашалася нi ўзяць, нi пакiнуць iх, пакласцi на месца. Яна ўсё пыталася:

– А болей у цябе нiчога няма?

– Ну, ёсць, вядома. Шукай. Я ж не ведаю, што можа табе спадабацца.

Раптам у чорнай атласнай скрынцы яна ўбачыла дзiвосныя дыяментавыя каралi, i яе сэрца закалацiлася ад шалёнага жадання. Яна ўзяла iх дрыготкiмi рукамi i прымерала на шыi, паверх сукенкi з высокiм каўняром, i застыла, зачараваная сваiм адбiткам у люстры.

Пасля, нерашуча, з нейкiм адчаем яна папыталася:

– Ты можаш пазычыць мне гэта, толькi гэта, больш нiчога?

– Ну, вядома ж, бяры.

Яна кiнулася сяброўцы на шыю, пацалавала яе i хутчэй пабегла са сваiм скарбам дахаты.

Дзень балявання настаў. Панi Люазэль мела вялiкi поспех. Зграбная, элегантная, яна была прыгажэйшая за ўсiх, яна ўвесь час усмiхалася i не знаходзiла сабе месца ад шчасця. Усе мужчыны глядзелi на яе, пыталiся яе iмя, iмкнулiся з ёй пазнаёмiцца. Прайсцiся з ёй у вальсе хацелi найвышэйшыя чыноўнiкi з сакратарыята. Яе прыкмецiў сам мiнiстр.

Яна танцавала заўзята, з запалам, ап'янелая ад радасцi, забылася на ўсё ў трыумфе сваёй прыгажосцi, у славе свайго поспеху, нiбыта ў воблаку шчасця ад столькiх знакаў увагi, ад усяго гэтага захаплення i пакланення, што яна выклiкала ў мужчын, ад поўнай сваёй перамогi, што заўжды так соладка грэе жаночае сэрца.

Адно а чацвёртай гадзiне ночы яна сабралася пайсцi дамоў. Яе муж ад поўначы спаў у маленькай пустой зале з трыма iншымi чыноўнiкамi, жонкi якiх дужа весялiлiся на баляваннi.

Муж накiнуў ёй на плечы паўкажушок, сцiплае пахажалае адзенне, убоства якога не стасавалася з элегантнасцю вячэрняга ўбрання. Яна адчула гэта, i ёй захацелася хутчэй уцячы, каб яе не заўважылi iншыя жанчыны, якiя захiналi свае плечы ў дарагiя футры.

Люазэль затрымаў яе:

– Ды чакай жа. Прастудзiшся на вулiцы. Я зараз клiкну фiякр.

Але яна не слухала яго i ўжо хутка спускалася па лесвiцы. Калi яны выйшлi на вулiцу, свабодных брычак там не было, яны пачалi шукаць, крычалi наўздагон рамiзнiкам, але тыя былi ўжо далёка.

Яны спускалiся да Сены, змерзлыя, не спадзеючыся ўжо нi на што. Нарэшце, каля рэчкi, iм трапiўся адзiн з тых лядашчых начных вазочкаў, якiя можна сустрэць у Парыжы толькi ўночы, нiбыта яны саромеюцца свайго ўбоства, каб ездзiць па горадзе днём.

Ён прывёз iх дадому, на вулiцу Пакутнiкаў, i яны самотна паднялiся да сябе. Для яе ўсё было скончана. А ён думаў пра тое, што а дзесятай гадзiне яму трэба быць у мiнiстэрстве.

Яна падышла да люстра i зняла паўкажушок, каб яшчэ раз убачыць сябе ва ўсiм харастве. Але раптам ускрыкнула. Караляў на шыi не было!

Муж, ужо паўраздзеты, спытаўся:

– Што там у цябе?

Вельмi разгубленая, у роспачы, яна павярнулася да яго:

– У мяне... я... я згубiла каралi панi Фарэсцье.

Ён збянтэжана падскочыў:

– Што!.. Як?.. Гэтага не можа быць!

Яны кiнулiся шукаць у складках сукенкi, у складках паўкажушка, у кiшэнях, паўсюль. Але нiчога не знайшлi.

Ён запытаўся:

Ты ўпэўнена, што, калi адыходзiла з балю, яны ў цябе яшчэ былi?

– Але, я iх кратала ў вестыбюлi мiнiстэрства.

– Але каб ты iх згубiла на вулiцы, мы б пачулi, як яны ўпалi. Мусiць, яны засталiся ў фiякры.

– Хутчэй за ўсё. Ты запомнiў нумар?

– Не. А ты? Таксама не паглядзела?

– Не.

Яны ўзiралiся адно ў аднаго, прыгнечаныя сваiм горам. Тады Люазэль пачаў зноў адзявацца.

– Пайду, - сказаў ён, - прайдуся, дзе мы iшлi пешкi, пагляджу, можа, яшчэ пашанцуе знайсцi.

I ён выйшаў. А яна так i засталася сядзець у вячэрнiм убраннi, не могучы нi пайсцi спаць, нi падняцца з крэсла, каб запалiць агонь, не могучы нi пра што думаць.

Муж вярнуўся пад сёмую гадзiну. Ён нiчога не знайшоў.

Зранку ён пабег у палiцэйскую прэфектуру, хадзiў па рэдакцыях газет, даваў аб'явы, абяцаючы ўзнагароду, завiтаў у вазоўнi да рамiзнiкаў - хадзiў паўсюль, куды толькi яго штурхала надзея.

Яна чакала ўвесь дзень, у такiм самым здранцвеннi, прыбiтая жахлiвай бядою, што iх напаткала.

Люазэль вярнуўся ўвечары, змарнелы, са збялелым тварам; даведацца ён нiчога не здолеў.

– Трэба напiсаць тваёй сяброўцы, - сказаў ён, - што на каралях зламаўся замочак, i ты iх аддала адрамантаваць. Гэта нам дасць яшчэ крыху часу, а тады, можа, выкруцiмся.

Яна напiсала лiст пад яго дыктоўку.

Праз тыдзень яны страцiлi ўсе надзеi. I Люазэль, якi выглядаў пастарэлым на пяць гадоў, заявiў:

– Трэба пастарацца iх неяк замянiць.

Назаўтра яны ўзялi футарал, у якiм некалi ляжалi каралi, i пайшлi да ювелiра, iмя якога было пазначана на накрыўцы. Той прагартаў свае кнiгi:

– Гэтыя каралi, панi, куплены не ў мяне. Мусiць, я прадаў толькi футарал.

Тады яны пачалi хадзiць ад ювелiра да ювелiра, спадзеючыся знайсцi дакладна такую ж аздобу, капалiся ў памяцi, прыгадваючы, як выглядала згубленая, ужо ледзь дыхалi, змардаваныя абодва праз скруху i гора.

123
Популярные книги

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2