Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вы ўпэўнены, што вам трэба яна?

Кантэн не ведае, што адказаць. Жанчына робiць яшчэ два крокi. Яе абганяе моцны пах духоў. Кантэн усё маўчыць. Ён толькi машынальна перакладае пакунак з адной рукi ў другую.

Жанчына падыходзiць яшчэ блiжэй. Яе моцна нафарбаваны твар мае выраз вялiкай стомы. Яна ўважлiва аглядае Кантэна з ног да галавы, затрымаўшы позiрк на пакунку, i, змянiўшы тон, гаворыць:

– Дык вы кажаце, вам патрэбна Марыя-Луiза? Мне здаецца, што сёння яе не будзе.

Гэтыя словы аглушваюць Кантэна.

Ледзь чутным голасам ён пытаецца:

– Яна ўжо выйшла?

Жанчына смяецца. Але яе смех не звiнiць, а рыпiць, як нямазаныя колы.

– Так, яна выйшла, толькi не сёння.

– Вы хочаце сказаць, што яна яшчэ не вярнулася?

– Калi вам так падабаецца.

Кантэн кусае вусны. Нават цяпер ён нiчога не разумее. Яму карцiць зноў пастукаць у дзверы, за якiмi знаходзiцца яго дачка, але гэта жанчына ўсё глядзiць на яго, i ён пытаецца:

– Вы не ведаеце, дзе я магу знайсцi яе?

– Вам трэба нешта перадаць ёй?

Кантэн маўчыць. Ён не ведае, што ёй адказаць.

Жанчына працягвае:

– Вы ведаеце, я вельмi спужалася, калi ўбачыла вас тут, ля дзвярэй. Я не баязлiўка, аднак... На тым тыднi ў адной маёй сяброўкi вось так ранiцай вырвалi з рук сумку, калi яна вярталася дадому. У такiм жа недарэчным будынку, як гэты. Уявiце самi, ёсць тыпы, якiя забiраюць усё, што iм трапляе пад руку.

Кантэн не адказвае. Ён быццам прырос да падлогi. Стаiць па-ранейшаму насупраць дзвярэй i слухае гэту жанчыну.

– Разумееце, - тлумачыла тая, - не вельмi прыемна, калi ноччу выбiваешся з сiл, а ранiцай у цябе адбiраюць заробленыя грошы.

Цяпер Кантэн зразумеў, чым займалася гэта жанчына, i ў яго адразу прапала жаданне гаварыць або нешта рабiць.

– Дык што, вы пакiнеце ў мяне што-небудзь Марыi-Луiзе?

– Не, - глуха прамармытаў Кантэн.
– Я павiнен убачыць яе.

– Ну, гэта будзе нялёгка. Яна збiраецца ехаць у Парыж. Бо тут, не ведаю, дзе яна зможа ўладкавацца, хоць яна марна часу не трацiць. Яна працаўнiца! Гэта не тая дзяўчына, якая бавiцца!.. Дарэчы, яна мае рацыю. Напрыклад, я толькi дабра жадаю ёй. Чым хутчэй яна паедзе адсюль, тым лепш будзе для яе. Але мне шкада яе будзе. Яна добрая сяброўка. Такiх мала.

Жанчына замоўкла, i Кантэн адчуў, як у яго задрыжалi ногi. Галава зрабiлася цяжкай, але ён не звяртаў на гэта ўвагi. Кантэн адчуваў, што яму робiцца вельмi горача. Пот з яго кацiўся градам. I калi жанчына адчыняла свае дзверы, ён хуценька, быццам падаючы сiгнал няшчасця, прагаварыў:

– Мне вельмi трэба пабачыць яе! Мне трэба абавязкова знайсцi яе сёння!

– Схадзiце да Фернана. Яна там сталуецца, калi бывае адна. Я вам нiчога не гарантую, але паспрабуйце. Можа, вам пашанцуе ўбачыць там яе апоўднi.

– У Фернана?

– Вы не ведаеце, дзе гэта?

Кантэн адмоўна круцiць галавой. Ён адчуў у горле камяк ваты. Жанчына сказала яму адрас.

– Дзякуй вам, - ледзь змог ён

выцiснуць з сябе.

I пайшоў прэч. Ён дайшоў да пляцоўкi i тут пачуў, як у замку павярнуўся ключ, адчынiлiся i зачынiлiся дзверы.

Кантэн азiрнуўся. Калiдор быў пусты.

17

Кантэну здавалася, што ён вельмi доўга спускаецца ўнiз. Ён не чуў ног пад сабою. Правая рука чаплялася за парэнчы. Пот цёк цурком па твары. Кантэн адчуваў, як ён цячэ i па спiне. Ад гэтага Кантэну раптам зрабiлася вельмi холадна: ажно заляскалi зубы, ажно замуцiла.

Нарэшце ён сышоў унiз, выйшаў на вулiцу, увесь час паўтараючы сам сабе адрас рэстарацыi, у якой, дасць бог, ён спаткае сваю дачку. Тут Кантэн спынiўся, абапёрся спiною на дзверы, каб крыху перадыхнуць.

Божа мой! Чаго ён так раскiс, быццам нейкi слабак?

Кантэн выпрастаўся i паглядзеў вакол сябе. На другiм баку вулiцы ён заўважыў кафэ i накiраваўся туды рашучай хадою.

Кантэн ажно падскочыў, калi побач прасiгналiла машына. У руку павеяла холадам, i хтосьцi крыкнуў:

– Куды прэш, вёска! Глядзi пад ногi!

I машына паехала далей.

– Вёска! Вёска! Ну i што з таго?

Кантэн зайшоў у кафэ, сеў за першы столiк i заказаў шклянку гарэлкi. Ён выпiў яе залпам, расплацiўся i адразу выйшаў на вулiцу. У iм толькi што прачнуўся незнаёмы яму дагэтуль чалавек, якi вымушаў яго рухацца, дзейнiчаць.

Марыя-Луiза... Яго дачка Марыя-Луiза, аказваецца, шлюха! Божа мой, цi можа такое быць? Тут нешта не так... I ўсё ж такi! А можа, iснуюць дзве Марыi-Луiзы Кантэн? Але ж яны не могуць жыць па адным адрасе.

Дык што, ён з'яўляецца бацькам такой самай шлюхi, такой самай подсцiлкi, як тая, якую ён бачыў учора вечарам або сёння ранiцай? Ну гэта, чорт вазьмi, мы яшчэ паглядзiм! Кантэн - вёска! Кантэн - недарэка! Кантэн - слабак, якi ўсё сцерпiць ад сваiх дзяцей!

Ён раптам успомнiў, як жонка некалi сказала яму:

– Твая Марыя-Луiза наробiць табе ў рот, i ты скажаш дзякуй.

Ён сцiскаў кулакi. Хай толькi ён знойдзе яе! Хай толькi яна трапiць яму ў рукi! Можа, у яе знойдзецца абаронца, але Кантэн яшчэ не стары. А потым, яшчэ ёсць палiцыя. Палiцыя? Як ён пра гэта раней не падумаў? Туды трэба было звярнуцца адразу. Там гэтых дзевак павiнны добра ведаць. Прынамсi, ён зможа атрымаць даведку. Ён будзе ведаць праўду. Яму вернуць яго дачку або пасадзяць яе ў папраўчы дом.

Дзе ён бачыў палiцэйскi пост? Гэта было ўчора вечарам. Кантэн успомнiў блакiтную светлавую шыльду з белымi лiтарамi "Палiцыя". Там стаяў паставы з аўтаматам. Але дзе гэта было? Кантэн цяпер не мог успомнiць. Дарэчы, а дзе цяпер ён знаходзiцца?

Кантэн прачытаў на шыльдачцы "Вулiца Бiржавая". Гэта яму нiчога не гаварыла, i Кантэн вырашыў пашукаць палiцэйскага. Ён прайшоў яшчэ крыху ўперад i ўбачыў ля скрыжавання паставога. Кантэн спытаўся ў яго, дзе знаходзiцца камiсарыят палiцыi.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник