Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

– Папытайцеся iх. Яны ўсё ведаюць лепш, чым я.

Кантэн стаiць, быццам паралiзаваны. Ён ведае, што павiнен зрабiць апошняе намаганне, каб развiтацца з надзеяй. Вось яго цела крыху нахiляецца ўперад, быццам ён збiраецца ўпасцi памiж столiкаў, але раптам адна нага адрываецца ад падлогi, i, супраць свайго жадання, ён робiць некалькi крокаў.

Кантэн наблiжаецца да столiка. Спыняецца. Дзяўчына, якая сядзiць да яго тварам, ветлiва ўсмiхаецца i гаворыць:

– Добры вечар.

Кантэн адказвае ледзь чутна:

– Добры вечар.

Дзяўчына,

што сядзiць да яго спiной, устае i iдзе да прылаўка. Першая пасоўваецца крыху на лаўцы i дае Кантэну месца.

– Сядай, - кажа.

Кантэн каўтае слiну, якой сабралася поўна ў роце, i мармыча няўпэўнена:

– Я шукаю Марыю-Луiзу Кантэн...

– Цудоўна. Сядай, сядай! Я пагавару з табою пра тваю Марыю-Луiзу.

Кантэн без вялiкай ахвоты сядае побач з дзяўчынай, ад якой моцна пахне такiмi самымi духамi, як у салоне Раберцi.

Дзяўчына бярэ яго за руку i прыцiскаецца да пляча.

– Мяне завуць Дыяна... Табе падабаецца? Табе павiнна падабацца. Ты ж апрануты ў палiто ляснога чалавека.

Яна весела смяецца. Здаецца, Кантэн ударыў бы яе. Ён прыўстае, але дзяўчына трымае яго.

– Не варушыся, - шэпча яна, - я раскажу табе пра тваю Марыю-Луiзу. Яна паехала адсюль. Яна была маёй сяброўкай...

Афiцыянт прыносiць дзве вялiкiя шклянкi з лёдам i мутнай вадкасцю, якая нагадвае настой палыну.

– Пагаворым ветлiва, па-сяброўску, - не адстае дзяўчына.
– Вып'ем па шклянцы i пагутарым, праўда?

Афiцыянт кажа:

– Гэта будзе васемсот.

Кантэн не раздумвае. Ён вымае свой партаманет i кiдае на стол тысячафранкавы бiлет. Дзяўчына гаворыць:

– Ведаеш, твая Марыя-Луiза добрая чувiха, але ў мяне склалася аб ёй дзiўнае ўражанне.

Дзяўчына смяецца зноў. Яна паварочваецца тварам да Кантэна, ад яе моцна пахне тытунём.

– Бачыш, - працягвае яна, - здаецца, твая Марыя-Луiза паехала з тыпам, у якога аўтамабiль доўгi, быццам тралейбус. Аднак гэта мяне нiколечкi не хвалюе.

Кантэн адчувае, што дзяўчына пачынае абдымаць яго за шыю. Ён увесь напружваецца. I як толькi адчуў на сваёй шчацэ дотык яе цёплай скуры, падскоквае, быццам працяты токам. Не стрымлiваецца i крычыць роспачным голасам:

– Марыя-Луiза-а-а!

Адпiхнуўшы ад сябе дзяўчыну, бяжыць да дзвярэй.

– Паглядзiце на яго, - крычыць тая, - што яму не спадабалася?

Чуецца яшчэ нейчы голас:

– Не чапай яго, ён з'ехаў з глузду!

Кантэн цягне на сябе ручку дзвярэй. Яны з першага разу не адчыняюцца. Ён яшчэ чуе, перад тым як выйсцi, з'едлiвы мужчынскi голас:

– Што ты яму зрабiла? Ты заўсёды абыходзiшся па-зверску са старымi!

За спiной у Кантэна моцна грукаюць дзверы i рэзка абрываюць смех, якi праносiцца па зале.

НЯПРАЎДА

21

Кантэн iшоў, быццам адсцёбаны пугай, быццам аблiты варам. Яго старэчую скуру апёк дотык гэтай дзяўчыны. Ды яна ж яму дачка гадамi!

Усё ў iм перавярнулася. Кантэн нагадваў цяпер стары рухавiк, якi працаваў з перабоямi, сапсаваную музычную скрынку, якая iграла з перарывамi. Ён ап'янеў ад усяго

таго, што пачуў. Яго ванiтавала словамi:

– Стары з вялiкiм кашальком... Стары, у якога поўна грошай... Яны толькi i мараць аб гэтым!...

– Столькi папрацаваць, каб потым зноў вярнуцца ў вёску, дзе гнула горб не адно пакаленне Кантэнаў!..

– Кантэн - селянiн... Кантэн - чорны капялюш... Кантэн - футравае палiто... Кантэн - лясны чалавек... Кантэн нямодны.., састарэлы.., бязглузды.., скончаны!

– Ведаеш, а Марыя-Луiза ўмее жыць!

– Добрая дзеўка... Працаўнiца, i ўсё тут.

– Нам будзе не хапаць гэтай малой...

– Тып з доўгiм, як тралейбус, аўтамабiлем!

– О, гэта дзяўчына не будзе бавiцца!

– Вiдаць, яна добра зарабляе, калi прысылае сястры гэткiя падарункi!

– Твая Марыя-Луiза - мая сяброўка...

– Скажаш ёй, што я захварэла...

– Калi я думаю аб тым, як яна там адна...

У Кантэнавай галаве пераблыталiся галасы, твары, гукi, колеры горада, якога ён больш не заўважаў вакол сябе.

Некалькi разоў ён намагаўся ўспомнiць, як выглядае Марыя-Луiза, але кожны раз перад iм уставалi iншая постаць, iншы твар. То гэта была жанчына з блакiтнымi валасамi, то чарнявая шлюха, то светлая, пасля дзяўчынка, якой толькi што споўнiлася пятнаццаць гадоў, i, нарэшце, гэта апошняя, з "Там-Тама".

Усе яны былi на адзiн твар, а значыць, не мелi яго зусiм.

Неўзабаве Кантэн зноў апынуўся на вакзале. Стаў ля ўвахода i чакаў. Ён ужо страцiў усялякую надзею. Iм кiраваў сабачы iнстынкт: калi гаспадар памёр, сабака шукае яго сярод жывых.

Яна паехала з гэтым тыпам на машыне, але ён чакаў яе тут, ля гэтых дзвярэй, у якiх знiкалi футравыя палiто i жаночыя валасы: чорныя, белыя, рыжыя... Кантэн не ведаў нават, якога колеру цяпер валасы ў яго дачкi.

У каго ён ператварыўся! У згорбленага, нямоглага старога. Яго прывыклыя да цяжкай працы вялiкiя i дужыя рукi нiчога не маглi зрабiць, каб затрымаць Марыю-Луiзу. Яны бяздзейна вiселi абапал яго цела.

Людзi, iдучы, штурхалi яго, быццам ён быў непатрэбнай рэччу, якая даўно страцiла сваю форму.

Кантэн чакаў. Яму здавалася, што час спынiўся. Нiшто так не замаруджвае час, як рух незнаёмых твараў праз месца, у якiм дзень не адрознiваецца ад ночы, бо тут, ля ўвахода ў вакзал, заўсёды былi прыцемкi.

А якiм маленькiм, слабым i бездапаможным адчуваў ён сябе ў гэтай вялiзнай зале, дзе гукi разносiлiся, як у царкве! Ён, хто адчуваў сябе гэткiм вялiкiм i гэткiм магутным, калi знаходзiўся на сваёй зямлi! Зусiм iншая справа, калi ля тваiх ног рассцiлаецца бязмежная раўнiна, а за спiною паўстаюць крутыя ўзгоркi! Калi над табою звiсае блакiтнае неба, свецiць яркае сонца, а памiж лесам i хмарамi гуляе вольны вецер! Вось там Кантэн заставаўся Кантэнам, там ён адчуваў сябе чалавекам. Што б з iм нi здарылася, ён заўсёды меў там пад сабою трывалы грунт. Ад зямлi iшла нейкая нябачная непераможная сiла, якая падтрымлiвала яго, дапамагала жыць i лепш бачыць тое, што рабiлася навокал.

Поделиться:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5